Чарнобыльская рана
Мікола Мятліцкі
Выдавец: Літаратура і Мастацтва
Памер: 336с.
Мінск 2003
— Спачатку я таксама адчуваў страх перад радыяцыяй, — успамінае Хіракава. — У Магілёўскай вобласці ў вёсцы Краснаполле я трапіў на вяселле. У доме было мала гасцей. Родныя і сябры маладых, напалоханыя
Чарнобылем, адмовіліся прыехаць у вёску. Я ведаў, што гародніна, якую вырошчваюць жыхары Краснаполля, «зашкальвае». I я вырашыў піць гарэлку не закусваючы. Але пасля трэцяй чаркі мне давялося здацца і есці гародніну і мяса. Потым я ўжо ніколі не адмаўляўся ад падобных пачастункаў. Больш таго, я прыйшоў да вываду, што адна бульбіна, якую выкарыстаюць у харч вяскоўцы, можа быць бруднай, а бульбіна, якая вырасла з ёю па-суседстве, — чыстай. Людзі мелі патрэбу ў індывідуальных дазіметрах. Вярнуўшыся ў Японію, я стаў збіраць грошы, каб дапамагчы пацярпеламу насельніцтву.
Аднак прабіваць «чарнобыльскую тэму» аказалася нялёгка і ў Японіі, на тэрыторыі якой знаходзіцца 50 атамных станцый. Многія з іх размешчаны ў сейсмічна неспрыяльных зонах. Аповед аб выніках чарнобыльскай катастрофы ўзбудзіў грамадскую думку. Хіракава шукаў магчымасці звярнуцца да сваіх суайчыннікаў з просьбай дапамагчы чарнобыльцам. На сабраныя грошы ён купляў чыстае малако, прадукты, медыкаменты і дастаўляў іх у забруджаныя раёны. Ужо нямала гадоў ён працягвае расказваць аб беларускіх праблемах на старонках японскіх газет і часопісаў.
На фотаздымках Хіракавы Руіці — закінутыя хаты і мёртвыя вёскі. Але большасць яго прац прысвечана пацярпелым людзям, і нават у самых «чорных кадрах» ён пакідаў месца надзеі...
Таня Чарныш памерла ў 1996 годзе, калі ёй было 16 гадоў. Яна жыла далёка ад Чарнобыля, але ў дзяцінстве разам з бабуляй аказалася на майскія святы ў сваякоў у Гомельскай вобласці — у тыя дні на станцыі яшчэ бушаваў пажар. Урачы вельмі позна выявілі ў дзяўчынкі рак шчытападобнай залозы. Калі ўжо лёгкія і мозг былі пашкоджаны метастазамі. На апошніх здымках, зробленых Хіракавам незадоўга да смерці Таццяны, у яе ясныя і спакойныя вочы. Перад смерцю дзяўчынка шукала словы, якімі б змагла супакоіць сваіх родных...
— У апошні раз, калі я наведваў Таню, яна ўжо была сляпой, — успамінае Хіракава. — Я трымаў яе за руку, яна чытала вершы. Там быў радок пра бярозу, па ства-
ле якой цякла кроў. «Не плач, бяроза, — паўтарала Таня, — прыйдзе вясна, і ты зноў будзеш жыць...» Праз месяц дзяўчынкі не стала. Больш за ўсё мяне ўзрушыла, што ўрачы, якія паставілі Тані страшны дыягназ, адмаўляліся яе лячыць. Яны казалі, што не варта траціць лекі на дзіця, якое ўсё роўна памрэ.
Пасля смерці Тані Хіракава пазнаёміўся з дзяўчынкай Ленай, якой урачы паставілі аналагічны дыягназ. Шанц на выздараўленне ў яе быў даволі вялікі — 40 працэнтаў. Але ў Лены не было стымулу жыць, яна не наведвала школу і не сустракалася з аднагодкамі. A нешматлікія сябры, з якімі Лена паспявала пазнаёміцца за час лячэння ў бальніцах, адзін за другім адыходзілі з жыцця...
— Я прыязджаў да Лены некалькі разоў у год, — расказвае Хіракава. — Вадзіў яе ў тэатры і на канцэрты, падарыў маленькую відэакамеру, якая на нейкі час стала галоўным яе захапленнем. Пазней я прывёз ёй падручнік па японскай мове. Праз два гады Лена бойка размаўляла са мной на маёй роднай мове, а пазней паступіла ў лінгвістычны інстытут. Сёння ўрачы гавораць, што небяспека прайшла.
Штогод дзякуючы намаганням Хіракавы Руіці ў Японіі праходзяць дзясяткі дабрачынных канцэртаў, зборы ад якіх ідуць на падтрымку беларускіх дзяцей, хворых на рак шчытападобнай залозы. Пад уражаннем ад фотаздымкаў Хіракавы японская спявачка Токіо Ката ўключыла ў свой рэпертуар тры песні, прысвечаныя чарнобыльскай трагедыі. Другая вядомая спявачка, Сінабу Сато, чыя папулярнасць у Краіне ўзыходзячага сонца параўнальная з вядомасцю расійскага выканаўцы Мікалая Баскава, мінулым летам на некалькі гадзін прылятала ў Беларусь. Яна згадзілася выступаць толькі перад дзецьмі з забруджаных раёнаў Беларусі, якія знаходзіліся на лячэнні ў рэабілітацыйным цэнтры «Надзея».
...Гісторыя папяровага жураўліка, якога так і не паспела зрабіць памерлая ад прамянёвай хваробы дзяўчынка Садака, пасля чарнобыльскай трагедыі атрымала нечаканы працяг. Сёння ў Японіі імёнамі бе-
ларускіх дзяцей, хворых на рак шчытападобнай залозы, называюць белых жураўлёў. Кожны, хто пажадае аказаць дапамогу гэтым дзецям, пералічвае невялікую суму грошай. У праекце ўдзельнічаюць японскія арнітолагі. Яны прымацоўваюць птушкам спецыяльныя датчыкі, што дазваляюць адсочваць шляхі іх міграцыі. У любы час сутак пры дапамозе Інтэрнета японцы могуць падрабязна даведацца, дзе знаходзіцца іх жораў. А выручаныя ад праекта сродкі ідуць на падтрымку хворых дзяцей.
На Усходзе жураўлі здаўна былі сімвалам жыцця і надзеі...
Мікола МЯТЛІЦКІ
16 ВЕРАСНЯ 1999 ГОДА
Промень бліскае злы, Дзікаросаў цыбатыя краты. Едуць свегу паслы
Пазірнуць на пустэльныя хаты.
Гулам зоны дарог Адзываецца памяць жывая. Вось ён, смерці парог, Вока горкай слязы не хавае.
Гэта вёска мая
Ў травах дзікіх устала прывідам. Боль глытаючы, я
Стану вашым на вуліцах гідам.
Хмар дажджыстых імжу Праганю, як ліхое напасце.
Слёзы ўцёршы, скажу Пра пагаслае ў хацінах шчасце.
У адбітках святла
Восень іншая ступіць сцягою: Гэта вёска была
Гаманкой, працавітай — другою.
He ачэзла старой, Дзе жудота ды вусціш спакою. Гэтай самай парой Бульбу ўвішна капала рукою.
У смузе вечароў, Рукі ўтомныя склаўшы, бывала, Звычна з пашы кароў
Каля весніц адкрытых чакала.
Плыў над вулкамі пыл, Калыхаўся на промнях заходу.
I ставала тут сіл, Дужай рупнасці ўсім год ад году.
На цыраце стала
Бохан кроіла цёплы на лусты. Шчыравала, жыла.
I унукаў насіла з капусты.
Гаварыла са мной
Мовай шчасця свайго трапяткога Той апошняй вясной, He сказаўшы прароча нічога.
Гляньце, блякла дрыжыць Над хацінамі неба палоска.
Быць хацела і жыць На планеце і гэтая вёска.
Сёння жудасцю страт
Вочы кожнаму горычна коле.
Вашых лёсаў і хат
He кранецца хай гэткая доля.
Hi былля, ні лазы,
Hi атрутных вятроў прахалоды, Hi падобнай слязы
He спазнаюць хай вашы народы.
Промень бліскае злы, Дзікаросаў цыбатыя краты. ...Моўчкі крочаць паслы На падворак мне роднае хаты.
ВЕЧНЫ СКАРБНІК .
Светлай памяці Аляксандра Максімавіча Зелянкоўскага
У хаце, каўтаючы соль слязы, Памяць сцены сагрэе.
Смерці расстайна рыпяць палазы.
У шыбіны б'ецца завея.
Толькі ў нямоце скрутных гадзін Сутнасці значыцца вектар:
3 рэчамі ў хаце адзін на адзін Скарбнік — музейны дырэктар.
Знакі прасветлай жывой даўніны 3 немасцю скутай зоны Вывезе дбайнік сівы — чыгуны, Ступы, начоўкі, іконы...
Тут пад вільготным магільным тхлом Звычнага побыту рэчы
Дыхаюць жарка нязбытым цяплом, Клопатам чалавечым.
Колькі прайшлося варожых зграй, Больш, як калоў у тыне.
Ды ўпершыню прадзедаў край Вечнай пустэчай стыне.
Журыцца, плача голас завей Над чалавечым следам.
Сёння зямля ўся — адзіны музей Нашых трагедый і бедаў.
Сам ён вяртаўся з поля вайны Ў сцены бацькоўскай хаты...
Куфры, услоны, сталы, чыгуны — Новай бяды экспанаты.
Кажуць яны, паланёныя мглой, Ў ядзернай крутаверці:
Сталася хата твая нежылой, Адваяваная ў смерці.
Ў далечах часу — бы Калізей Ў тысячагоддзяў тумане — Хойніцкі краязнаўчы музей Сведкам трагедыі ўстане.
Суха каўтнуўшы шчымотны боль, Там, на славянскім вечы, Скажуць пра нас за тамы ўсе больш Звычныя хаты рэчы.
Смутна сціраюць слязу рукавы. Ў вёсцы, што стала пустыняй, Горка схіляецца скарбнік сівы Па-над матулінай скрыняй.
3 M ECT
Цалко У.
ГАЛОЎНАЕ — КЛОПАТ ПРА ЧАЛАВЕКА Пераклад з рускай Г. Мятліцкай 3
АГІРАМЕНЕНЫЯ РОСЫ
Ветраў У.
ЧОРНАЯ ЧАРНОБЫЛЬСКАЯ БЫЛЬ Пераклад з рускай А. Гардзей 25
Невідомы М.
«ПРЫЧЫНАЙ АВАРЫІ СТАЛА НІЗКАЯ КУЛЬТУРА...» Пераклад з рускай М. Гілевіч 33
Карпаў В., Пракапчук С.
ЗОНА АДЧУЖЭННЯ Пераклад з рускай А. Гардзей 37
Анатоль Дзятлаў
«РЭАКТАР ПАВІНЕН БЫЎ ВЫБУХНУЦЬ...»
Гутарылі А. Будніцкі і В. Смага. Пераклад з рускай М. Гілевіч 43
Казаннікаў А. ЧАС ГЕРАСТРАТАЎ 53
Ткачоў В.
ЧАРНОБЫЛЬ ЗУСІМ БЛІЗКА 70
Кучко М.
ГДЗЕНЬ 78
Высоцкі В.
ПРА ЦЯБЕ ПАМЯТАЮЦЬ, БАРТАЛАМЕЕЎКА Пераклад з рускай М. Гілевіч 86
Самусенка Э.
Беларускія лясы ўратавалі Еўропу Пераклад з рускай А. Гардзей 91
Якушаў Б.
СУЧАСНАЕ СТАНОВІШЧА РАДЫЕАКТЫЎНАГА ЗАБРУДЖАННЯ
РАСЛІННАСЦІ БЕЛАРУСІ Пераклад з рускай С. Явар 95
Варанецкі М.
ПАЛЕСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ РАДЫЯЦЫЙНА-ЭКАЛАГІЧНЫ ЗАПАВЕДНІК
Пераклад з рускай Г. Мятліцкай 109
БАБЧЬЖЁ^гЬ ЦЯПЕРАШНІЯ ЖЫХАРЫ I ГОСЦІ Пераклад з рускай А. Гардзей 112
Саўчанка У.
ГЛАБАЛЬНЫЯ СЛЯДЫ КАТАСТРОФЫ Пераклад з рускай М. Гілевіч 129
Волкаў А.
ПАСЛАННЕ ЦЯПЕРАШНЯМУ I БУДУЧЫМ ПАКАЛЕННЯМ Пераклад з рускай А. Гардзей 140
АПРАМЕНЕНЫЯ ЛЁСЫ
Самусенка Э.
ЖЫЦЦЁ НА ПРОМНЯХ ЧАРНОБЫЛЯ Пераклад з рускай А. Гардзей 159
Сакун А.
3 ТЫХ ДЗЁН ТРЫВОЖНЫХ 174
Мятліцкі М.
ГОРЫЧНЫ МАНАЛОГ 183
Кучко М. «РЭЧКА БРАГІНКА, РЭЧКА БРАГІНКА...» 187
Ламсадзе Л.
ПАЛЁТ НАД ЗЯМЛЁЙ ПАД ЧОРНЫМІ «НЕЗАБУДКАМІ» Пераклад з рускай А. Гардзей 195
Клглдцлпл Г
ІВАН, ЯКІ ПАТУШЫЎ ЧАРНОБЫЛЬ Пераклад з рускай С. Явар 202
Бароўскі А.
ДЗВЕ СПОВЕДЗІ 209
Рыбік Н. ЧАРНОБЫЛЬСКІ СШЫТАК 222
Крывашэін А.
ЧОРНАЯ БЫЛЬ Пераклад з рускай А. Гардзей 240
Пашкевіч У.
ПАД ЗНАКАМ БЯДЫ Пераклад з рускай А. Гардзей 246
Кручэнка Т.
«БЕЗ РАДЗІМЫ — БЯСКРЫЛЫМІ БЫЦЬ» 250
Цярэнцьеў М.
СЛЕД ЧОРНАГА ВЕТРУ Пераклад з рускай А. Гардзей 256
Ахрэмчык Т.
СОН ПРА МЁРТВУЮ ЗЯМЛЮ Пераклад з рускай М. Плевіч 261
Брава A.
НЯБАЧНАЯ ВАЙНА
Пераклад з рускай М. Гілевіч 265
Ждан Т.
«ВУЧЫСЯ ЖЫЦЬ БЕЗ МЯНЕ, ПАКУЛЬ Я ЖЫВЫ»
Пераклад з рускай А. Гардзей 271
Чыгір Г.
АСТРАВЫ НАДЗЕІ НАШАЙ 279
Чуйко А.
ЧАРНОБЫЛЬСКІЯ СНЫ
Пераклад з рускай М. Гілевіч 284
Барысенка С.
«НАДЗЕЯ» Ў НАС АДНА 288
Кулакоў В., Сокур Т., Цыбульская Даўжэнка /.,
Валабуеў А., Малышава В., Сускоў I
ЧАРНОБЫЛЬ I ЗДАРОЎЕ БУДУЧЫХ ПАКАЛЕННЯЎ Пераклад з рускай М. Плевіч 292
ЧАРНОБЫЛЬ — БОЛЬ ЧАЛАВЕЦТВА
Сычоў А.
ПОСТЧАРНОБЫЛЬСКАЕ СУПРАЦОЎНІЦТВА: НОВЫЯ АБРЫСЫ 313
Навіцкая Г Канадзец Яфім ЛУК'ЯНЧУК 317
Храпіна Т.
ІТАЛЬЯНСКІЯ ПАРТНЁРЫ ДУБОВАГА ЛОГУ
Пераклад з рускай Г. Мятліцкай 319
Койкэ К. «АСНОЎНАЕ МАЁ ЖАДАННЕ —
ПРЫЎНЕСЦІ СЮДЫ НОВЫЯ МЕТАДЫ ЛЯЧЭННЯ»
Пераклад з рускай Г. Мятліцкай 321
Ленгфельдзер Э.
«НАШЫМ ПРАЕКТАМ РАЗВІВАЦЦА ДАЛЕЙ» Пераклад з рускай Г. Мятліцкай 323