Чарнобыльская рана
Мікола Мятліцкі
Выдавец: Літаратура і Мастацтва
Памер: 336с.
Мінск 2003
Калі Яфім Сцяпанавіч прыехаў у Гвазніцу ўпершыню пасля амаль 40-гадовай разлукі, вёска падалася іншай планетай. Гвазніца яго дзяцінства ў гады вайны згарэла амаль уся, а пасля адбудавалася.
Першы раз Яфім Лук'янчук наведаў родныя мясціны ў 1977 годзе. У апошні прыезд выконваў місію па даручэнні Федэрацыі рускіх канадцаў: прывозіў гуманітарную дапамогу чарнобыльцам — медыкаменты для Брагінскай бальніцы.
Вярнуўшыся ў Канаду, Яфім Сцяпанавіч прыслаў у таварыства «Радзіма» вельмі цёплыя словы ўдзячнасці за ўвагу, аказаную ў час знаходжання ў Беларусі. Вось што ён напісаў: «Пакідаючы сваю родную вёску, я падняў ля дарогі некалькі камянёў, падобных на тыя, з якіх у каменны век рабілі нажы, сякеры і іншыя інструменты. У Канадзе я паклаў адзін камень на магілу бацькі. Астатнія адправіў сынам у Брытанскую Калумбію і Аўстралію, каб яны таксама змаглі хоць неяк дакрануцца да Беларусі. Знаходзячыся на сваёй Радзіме, я ўбачыў вялікі патэнцыял палёў і лясоў для скарыстання. Гледзячы на іх, успомніў, што менавіта недахоп гэтай зямлі прымусіў майго бацьку і іншых землякоў выехаць з Брэстчыны ў Канаду. Вельмі спадабалася дружалюбнасць людзей і курс, па якім ідзе ваша краіна. У вас вынослівыя, знаходлівыя людзі і кампетэнтныя кіраўнікі. Я бачу светлую будучыню для вас і вашай краіны».
Таццяна ХРАПІНА
ІТАЛЬЯНСКІЯ ПАРТНЁРЫ ДУБОВАГА ЛОГУ
Дубовы Лог — вёска ў Гомельскай вобласці, жыхарам яе пашанцавала: не давялося пакідаць дом, бегчы з роднай абжытай зямлі.
Сёння ў Дубовым Логу жыве 250 чалавек. Працуюць у асноўным у калгасе «Дружба». Гаспадарка гэта мае 2559 гектараў сельгасугоддзяў і 925 гектараў сенажацей і пашы. Уся раслінаводчая прадукцыя: збожжа, кукуруза, бульба, караняплоды — прыгодная толькі на корм жывёле. Таму галоўнымі тут з'яўляюцца вытворчасць кармоў і мясная жывёлагадоўля (доля мяса з перавышэннем дзеючых радыелагічных дапусцімых норм вагаецца ад 1 да 9 працэнтаў).
Вёска Дубовы Лог — акуратная і дагледжаная. Абапал роўных асфальтаваных дарожак і тратуараў — дрэвы, кусты, а таксама драўляныя скульптурныя казачныя персанажы, зробленыя рукамі народных умельцаў. Ёсць магазіны, клуб, бібліятэка, фельчарска-акушэрскі пункт, дзіцячы сад-яслі, пачатковая школа. У сакавіку 2002 rofla ў памяшканні сельскага Савета быў адкрыты Інфармацыйны цэнтр, які ўзнік у выніку сумеснага беларускаітальянскага праекта «ГУМУС».
Італьянская дабрачынная арганізацыя «Легамб'ентэ Салідарытэ» працуе над яго рэалізацыяй у Беларусі з 1998 года. 3 яе дапамогай цэнтр у вёсцы Дубовы Лог
аснасцілі сучаснай тэхнікай, неабходнай для навучання насельніцтва правілам бяспечнага пражывання і працоўнай дзейнасці ва ўмовах радыеактыўнага забруджання. Тут ёсць важная і карысная інфармацыя з рэкамендацыямі спецыялістаў аб правільным вядзенні сельскагаспадарчых работ на радыяцыйна забруджаных землях. Спецыяльныя карты даюць нагляднае ўяўленне аб узроўні забруджання мясцовасці. Жыхары заўсёды могуць атрымаць аператыўныя даныя, на якім з зямельных участкаў вёскі варта вырошчваць тую ці іншую сельскагаспадарчую культуру, каб ва ўраджаі было як мага менш радыенуклідаў. У базе камп'ютэра захоўваюцца не менш каштоўныя рэкамендацыі па перапрацоўцы атрыманай на прыватных падворках прадукцыі. Навуковыя супрацоўнікі Інстытута радыялогіі — частыя госці гэтага Інфармацыйнага цэнтра. Яны прадастаўляюць неабходную інфармацыю.
Камітэт па праблемах вынікаў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь сумесна з каардынатарам праекта з італьянскага боку М. Банфаці клапоцяцца аб далейшым развіцці Інфармацыйнага цэнтра ў вёсцы Дубовы Лог. У перспектыве плануецца пачаць выданне інфармацыйнага перыядычнага бюлетэня для мясцовых жыхароў з рэкамендацыямі спецыялістаў па бяспечным харчаванні. У рамках праекта прадугледжана таксама стварэнне ў Дубовым Логу цяпліцы для вырошчвання экалагічна чыстай агародніны па бязглебавай тэхналогіі.
Працяг праекта вельмі важны для распаўсюджвання інфармацыі з рэкамендацыямі спецыялістаў для жыхароў беларускіх раёнаў, якія пацярпелі ад чарнобыльскай катастрофы. Толькі ў гэтым кірунку могуць паспяхова вырашацца задачы па пераадоленні яе аддаленых наступстваў.
Кэньіці КОЙКЭ,
прафесар медыцыны (Японія)
«АСНОЎНАЕ МАЁ ЖАДАННЕ — ПРЫЎНЕСЦІ СЮДЫ НОВЫЯ МЕТАДЫ ЛЯЧЭННЯ»
Штуршком для таго, што я стаў практыкаваць у Гомелі, паслужылі асабістыя ўражанні. Я на свае вочы ўбачыў, што ў вас даволі высокая смяротнасць ад лейкозаў, лейкеміі — і невялікі працэнт вылечвання. Таму мне і захацелася перадаць тыя веды, навыкі, якімі валодаю сам. Асноўнае маё жаданне — прыўнесці сюды новыя метады лячэння.
На жаль, на базе Гомельскай абласной клінічнай бальніцы мы не здолелі пакуль яшчэ ажыццявіць трансплантацыю касцёвага мозгу. Але папярэдні яе сур’ёзны этап — перасадка перыферыйнай ствалавой клеткі — ужо зроблены.
Хачу адзначыць наступнае: я працую тут толькі таму, што бачу сустрэчныя клопаты, рух насустрач з боку калектыву бальніцы. I, безумоўна, дзякуючы таму, што маецца дапамога японскага фонду «Чарнобыль», які фінансуе нашы паездкі.
Некаторыя іншыя фонды ў Японіі запрашаюць беларускіх урачоў толькі на стажыроўку. Безумоўна, такім чынам вашы спецыялісты ўспрымаюць саму «тэхналогію» лячэння. Аднак у нас, у Японіі, іншыя ўмовы працы, іншыя лекі. I потым беларускім медыкам складана
перанесці набытыя веды на рэальную мясцовую глебу. Таму наш фонд пайшоў іншым шляхам. Наш праект разлічаны на доўгатэрміновы перыяд. I ў далейшым мы плануем пераходзіць на мясцовыя ўмовы, каб не было неабходнасці прывозіць з Японіі ўвесь набор усяго патрэбнага для аперацый.
У сябе на радзіме мы заўсёды карыстаемся аднаразовымі шпрыцамі, піпеткамі, пінцэтамі і іншымі інструментамі. Таму неабходна будзе падумаць, якім чынам іх тут стэрылізаваць, каб падобныя аперацыі не залежалі цалкам ад прыезду группы і яе экіпіроўкі.
На жаль, ёсць дробязі, якіх напачатку не ўлічваеш, ніяк не прадбачачы, што яны могуць узнікнуць. Здараецца, што лякарствы адсылаюцца назад або яны доўгі час залежваюцца на таможні. I не таму, што гэта кепскія лякарствы — проста іх не паспелі ўнесці ў пералік дапушчаных ддя дастаўкі. А чалавек памірае ад адсутнасці гэтых медыкаментаў. He сакрэт, што калі-нікалі дапамогу, дасланую бескарысна, даводзіцца аплачваць. I я шчыра жадаю, каб усе гэтыя праблемы вырашаліся як найхутчэй.
3 інтэрв'ю газеце «Гомельская праўда»
Э. ЛЕНГФЕЛЬДЗЕР,
прафесар медыцыны (Германія)
«НАШЫМ ПРАЕКТАМ РАЗВІВАЦЦА ДАЛЕЙ»
Уэндакрыналагічным дыспансеры ў Гомелі, дзе праводзяцца пачатковыя даследаванні, зарэгістравана 70 тысяч пацыентаў з рознымі захворваннямі. Да іх далучаюцца новыя і новыя выпадкі. Гэта фактычна доўгатэрміновыя наступствы Чарнобыля.
Што датычыцца анкалагічнага дыспансера, то тут на ўліку знаходзіцца 580 пацыентаў, хворых на рак шчытападобнай залозы. У 1999 годзе было пралечана 369 пацыентаў, у 2000 — 469, на пачатак 2001 — 506 чалавек. Узрасла колькасць пярвічных хворых. Калі ў 1999 годзе іх было 68, у 2000 годзе — 113, то на пачатку 2001 — ужо 147. Але ж пацыенты, якія атрымліваюць тут лячэнне, павінны праходзіць яго не меней раза ў год. Аптымальны варыянт, канечне, рабіць гэта двойчы. Некаторыя ж хворыя, з метастазамі, павінны лячыцца тры разы на год. Трывожыць тое, што ўзрасла колькасць хворых ва ўзросце 15 — 30 гадоў.
Маладыя людзі больш успрымальныя да развіцця рака шчытападобнай залозы. Многім паражоным гэтай хваробай у 1986 годзе было 3 — 5 год. Арганізм ніколі не забывае радыеактыўнай нагрузкі. Гэта значыць, што тады была закладзена запаволеная бомба, і яна яшчэ спіць. Па прагнозах спецыялістаў, у тым ліку і з Сусветнай арганіза-
цыі аховы здароўя, колькасць захворванняў у людзей, якія з’яўляліся на момант аварыі дзецьмі, будзе ўзрастаць. I патрэбна рыхтавацца да гэтага ўсплеску.
Неабходна пашыраць як мінімум у два разы і радыеімунную лабараторыю. Наш інстытут — Інстытут радыялогіі імя Отта Хуга (Мюнхен) — збіраецца і надалей забяспечваць лабараторыю радыяёдам — ён сягоння паступае сюды кожны тыдзень.
Яшчэ ў 1991 годзе мы прынялі рашэнне засяродзіцца на правядзенні ўсіх медыцынскіх мерапрыемстваў у Гомельскай вобласці. Мы, спецыялісты, хто належным чынам разбіраецца ў ядзернай праблеме, разумелі, што найболылая неабходнасць у нашай дапамозе будзе тут. Пацыентаў патрэбна лячыць там, дзе яны жывуць. Ім лягчэй дабрацца, напрыклад, з Мазыра ў Гомель, як у сталіцу.
Імкнёмся таксама прыцягнуць да гэтай тэматыкі ўвагу міжнароднай грамадскасці. На жаль, ёсць цэлы шэраг высакаразвітых дзяржаў, якія не жадаюць разумець праблематыку Чарнобыля, зменшваюць або адмаўляюць яго наступствы, асабліва ў галіне медыцыны. Так у дакладзе камітэта ААН (у 2000 годзе) прагучала, што значны рост рака шчытападобнай залозы назіраецца толькі ў дзяцей і падлеткаў, а ў дарослых ён не зафіксаваны. Але жыццё абвяргае гэты вывад: у анкалагічным дыспансеры сягоння асноўная колькасць хворых — дарослыя. Да 2001 года 19-гадовыя сюды наогул не патраплялі.
Такія сцвярджэнні ААН з'яўляюцца своеасаблівым працягам пазіцыі МАГАТЭ, якая мела месца ў 1991 годзе. Такая стратэгія не садзейнічала паступленню ў Беларусь буйнамаштабнай міжнароднай дапамогі. Яна ж, апроч таго, заспакойвае насельніцтва Захада.
Лічым такую пазіцыю памылковай і маем намер і надалей прыцягваць да чарнобыльскай праблемы ўвагу міжнароднай грамадскасці.
3 інтэрв'ю газеце «Жнвая вода» ад 22 снежня 2001 года
Кацярына ТКАЧЭНКА
БЕЛЫЯ ЖУРАЎЛІ ХІРАКАВЫ
Фотавыстаўкі японскага журналіста Хіракавы Руіці, прысвечаныя чарнобыльскай тэматыцы, у Краіне ўзыходзячага сонца праходзілі семсот разоў! У 1999 годзе Хіракава быў узнагароджаны медалём Францыска Скарыны.
Свой першы візіт у раёны, пацярпелыя ад аварыі на ЧАЭС, Хіракава Руіці памятае да драбніц. Ішоў 1989 год. Іншаземцы практычна не маглі атрымаць афіцыйнага дазволу на наведванне «чарнобыльскіх вёсак». Хіракава стаў першым замежным журналістам, які прыехаў у зону. Паўсюль яго машыну акружалі людзі, задавалі адзінае пытанне: «Ці можна жыць на гэтых землях?» Хіракава разумеў, што для многіх з іх знаходжанне на забруджанай тэрыторыі ў хуткім часе абернецца хваробамі і смерцю. Дазіметр, якім ён вымяраў якасць прадуктаў і вады, пішчаў няспынна. А мясцовыя ўлады маўчалі. I тады Хіракава Руіці вырашыў, што як журналіст ён не толькі павінен назіраць за тым, што адбываецца, але і ўмешвацца ў гэта.