• Газеты, часопісы і г.д.
  • Чарнобыльская рана  Мікола Мятліцкі

    Чарнобыльская рана

    Мікола Мятліцкі

    Выдавец: Літаратура і Мастацтва
    Памер: 336с.
    Мінск 2003
    59.65 МБ
    Мая маці Марыя Нікановіч — таксама 42 гады лячыла людзей, была загадчыцай здраўпункта аўтабазы № 11 Слоніма. Для ўсіх Вася быў любімым сынам, братам, надзеяй і апорай. I любімым бацькам для дачкі Кацярыны, ад якой быў у захапленні.
    Памятаю, Васіль казаў:
    — Таццяначка, я хутка памру. Вучыся жыць без мяне, пакуль я жывы.
    I вучыў! Вучыў усяму: якім ключом адчыняць гараж, дзе ляжаць розныя інструменты, як лепш кіраваць машынай у цяжкіх дарожных умовах.
    А вадзіцелем ён быў высакакласным, ні разу не пабываў у аварыі, любіў машыну, дарогу і хуткую язду. Калі атрымлівалася, мы з дачкой пастаянна знаходзіліся побач. Ён вучыў нас жыць у пастаянна зменлівым цяжкім свеце. Гэта ён успрымаў як нешта маркотнае, непазбежнае, што ўсё мацней праяўлялася ў паўсядзённым жыцці, але асабліва заўважалася ў сям'і. Смерць хадзіла побач, ішла за ім па пятах, і ён гэта pa-
    зумеў. Як балюча ўсё ўспамінаць, але нічога нельга было зрабіць.
    А магчыма, можна было б?
    Калі б мелі права медыцынскія работнікі ставіць правільныя дыягназы захворванняў, звязаных са знаходжаннем у чарнобыльскай зоне, калі б своечасова былі праведзены неабходныя абследаванні, дадзены неабходныя кансультацыі, прызначана адпаведнае лячэнне не толькі яму, але і членам сям'і. Калі б не «перазасакрэцілі» першыя мерапрыемствы майскіх дзён 1986 ro­fla. Калі б не адносіліся зняважліва да «малых доз радыяцыі», якія, як аказалася, не менш небяспечныя, чым вялікія. А першыя камандзіраваныя ў чарнобыльскую зону атрымалі багата і тых, і іншых доз, прытым ад самага вялікага набору радыенуклідаў.
    Вася часта звяртаўся ў Цэнтральную ваенную паліклініку, неаднойчы лячыўся ў ваенным шпіталі. Дзякуй усяму медыцынскаму персаналу, які прадоўжыў мужу жыццё. Дзякуючы гэтаму ён паспеў дажыць да паўналецця дачкі. А да выпускнога вечара не хапіла... двух месяцаў. Але як хацелася яму ўбачыць дачку выпускніцай каледжа мастацтваў!
    Велізарнае значэнне ў нашым жыцці мела знаёмства з італьянцамі з Карынальда, зараз нашымі цудоўнымі сябрамі Джуліянаю і Лукой Бучы. Мы іх называем другімі мамай і татам.
    3 12-гадовага ўзросту нашу дачку Кацярыну запрашалі два разы ў год на аздараўленне ў Італію пры садзейнічанні арганізацыі «Незалежная дапамога дзецям». Людзі, якія зусім нічога не ведалі аб нашай сям'і і толькі нямногае пра Беларусь, узялі ўсе расходы на сябе, клапоцяцца і дапамагаюць нашым дзецям. Нізкі паклон вам, прыўкрасныя, добрыя, мілыя Джуліяна і Лука. Дзякуючы вам Каця атрымала магчымасць паправіць сваё здароўе, пазнаць вашу краіну, навучылася свабодна размаўляць на італьянскай мове.
    Дачка цудоўна справілася з абавязкамі перакладчыка, калі ў 1996 годзе мы змаглі запрасіць дарагіх нам Луку і Джуліяну ў Мінск, паказвалі ім нашу сталіцу з усімі яе славутасцямі. Пабывалі ў старажытным Полацку і яго цікавейшых музеях, слухалі арганную музыку ў Сафійскім саборы, пакланіліся мошчам прападобнай
    Еўфрасінні Полацкай, любаваліся жамчужынай Лепельшчыны — возерам Бобрыца. He маглі не паказаць нашым гасцям Брэсцкую крэпасць, Белавежскую пушчу, славутасці Нясвіжа, майго роднага Слоніма.
    Праездам з Брэста заехалі да маіх бацькоў. Тады быў яшчэ жывы мой бацька. Але Чарнобыль сваімі «малымі дозамі» дабраўся і да іх пасёлка. Да Чарнобыля бацька амаль нічым не хварэў, а памёр ад рака лімфасістэмы (у пасёлку памерлі ўжо ўсе мужчыны старэй за пяцьдзесят год).
    Асаблівае ўражанне на нашых гасцей зрабіла бязмоўная Хатынь з яе самотным звонам.
    Пакідаючы Беларусь, сям'я Бучы сардэчна запрасіла нас да сябе ў госці ў Італію. Збылася мая мара ўбачыць гэты музей пад адкрытым небам. А Італія і з'яўляецца менавіта такім музеем. Фларэнцыя, Венецыя, Рым — гэта асобная тэма. Колькі ўражанняў, самых яркіх у маім жыцці. Ніколі, працуючы ў школе 25 гадоў, маючы вышэйшую адукацыю і вышэйшую катэгорыю, я не змагла б дазволіць сабе такую паездку па фінансавых меркаваннях. Дзякую італьянскім сябрам, якія далі мне гэтую магчымасць. З'ездзіла за сябе і за мужа, які не змог гэтага зрабіць па стану здароўя.
    11 красавіка мы адзначылі 20-годдзе нашага сумеснага жыцця, a 29 красавіка Вася пайшоў назаўсёды. Няма ўжо яго калег па чарнобыльскай зоне Генадзя Азарава, Васіля Смаглюка... Хворыя і іншыя, асабліва цяжка Уладзімір Грышын. Вечная ўдзячнасць і незабыўная памяць вам, дастойныя афіцэры, сапраўдныя мужчыны.
    Я, страціўшая дарагога мне чалавека, звяртаюся да тых, хто застаўся жывы, але хварэе і пакутуе: не маўчыце аб сваіх пакутах, не саромцеся яшчэ і яшчэ напамінаць пра сябе. He прасіце, а патрабуйце тое, што належыць вам па былых саюзных і беларускіх законах. Расплюшчце вочы людзям, якія робяць выгляд, быццам ужо няма праблем, ад якіх залежыць ваша здароўе. Давайце гаварыць на ўвесь голас аб тым, што неабходна праграма аздараўлення ўсяго насельніцтва Беларусі, a не толькі «ліквідацыя» асобных вёсак і аб'ектаў, «рэабілітацыя» некаторых участкаў зямлі для вырошчвання на іх сумніцельнай па чыстаце прадукцыі. Бо нельга «ліквідаваць» такое паняцце, як страта людзьмі сваёй
    Радзімы, здароўя і блізкіх. Неабходна не згортваць чарнобыльскія праграмы, а рабіць іх больш канкрэтнымі, эфектыўнымі па дыягностыцы і лячэнні. Калі мы не будзем аб тым думаць, гаварыць, пісаць, ніхто за нас гэтага не зробіць.
    Людзі! Азірніцеся вакол: колькі смярцей, гора, слёз. To давайце ўсе разам штосьці рабіць у імя нашых дзяцей, нашага будучага, нашай роднай зямлі!
    ★ ★ ★
    Толькі скончыла пісаць аб сваёй бядзе, як пачуўся тэлефонны званок:
    — Чао, Таццяна! Усё ў вас у парадку? Дзе Каця?
    I далей па-італьянску. Таму, перадаўшы трубку Каці, услухоўвалася ў інтанацыю доўгай і захапляючай размовы. Нашы сябры перадалі вялікае прывітанне мне.
    У далёкай Італіі ведаюць і помняць аб нашых бедах. А ў нас?
    Георгій ЧЫГІР
    АСТРАВЫ НАДЗЕІ НАШАЙ...
    Г~І ішу гэтую нататку за колькі дзён да пасяджэння
    / / прэзідыума Беларускага дзіцячага фонду. Звычайна на схіле года актывісты фонду збіраюцца ў кабінеце свайго прэзідэнта, каб павесці шчырую, а разам з тым і прынцыповую гаворку пра тое, што ж зроблена сіламі фонду дзеля абороны правоў і інтарэсаў дзяцей-сірот, дзяцей пад апекай, маленькіх чарнобыльцаў, якія пакутуюць на розныя хваробы. Аздараўленне дзяцей — толькі адна з мноства праграм, якія каторы ўжо год рэалізуе Беларускі дзіцячы фонд / яго нязменны прэзідэнт Уладзімір Ліпскі. Гэтая праграма-акцыя, скіраваная на аздараўленне маленькіх нашых суграмадзян, дзейнічае вось ужо... 13 гадоў. Звыш 15 тысяч дзяцей-сірот, а таксама дзяцей, якіх закранула чарнобыльская катастрофа, змаглі дзякуючы старанням многіх і многіх актывістаў з дзіцячага фонду паправіць сваё здароўе за межамі нашай краіны. Але што гэтая лічба ў параўнанні з тымі, якія, што называецца, крычма крычаць... У Беларусі сёння 2 млн. 50 тыс. дзяцей. I амаль усе яны патрабуюць лячэння і аздараўлення. Сярод іх дзяцей, што ўсё яшчэ жывуць на забруджаных тэрыторыях, — 437 тысяч. У адной толькі Гомельскай вобласці, у вёсках з забруджаннем 15-40 Кі/км2 патрабуецца неадкладнае і пастаяннае аздараўленне звыш 7 тыс. дзяцей.
    Фактычна ж усімі формамі аздараўлення і лячэння на Беларусі штогод ахоплена не больш як 300-400 тысяч падлеткаў...
    3 наступленнем лета аздараўленне дзяцей / ўвогуле становіцца ледзь не галаўным болем для бацькоў, настаўнікаў, адміністрацый і выхавальнікаў дзіцячых дамоў ды розных іншых сірочых устаноў. Яно і зразумела, курорты Балтыі, Крыма, Каўказа ўжо даўно недаступныя, а сваіх, беларускіх, мы маем толькі 27,7 санаторнага ложка на 10 тысяч дзяцей. У сем'і Італіі, Аўстрыі, Германіі і іншых краін трапляюць толькі «шчасліўчыкі». Дзеля справядлівасці адзначым, што з пачатку 90-х гадоў у гэтых краінах аздаравіліся сотні тысяч хлопчыкаў і дзяўчынак. I цяпер штогод у Еўропу выпраўляюцца аўтобусы з найбольш аслабленымі дзецьмі, сіротамі, хворымі. Аднак становіцца зразумелым, што ўсіх нашых дзяцей Захад не сагрэе ласкай, не накорміць і не вылечыць. 3 кожным годам паток аўтобусаў прыкметна памяншаецца. Большасць дзяцей, у тым ліку сіроты, дзеці пад апекай, дзеці, што пацярпелі ад аварыі на ЧАЭС, застаюцца не ахопленымі ніякімі формамі аздараўлення. А гэта ж — будучыня нацыі, будучыня нашай дзяржавы. Выходзіць, настаў час больш поўна выкарыстоўваць уласныя магчымасці...
    Вопыт падобнай работы (аздараўленне непасрэдна на Беларусі) у Дзіцячага фонду ёсць. Ён напрацаваны яшчэ ў 1994-1995 гадах, калі за кошт замежных спонсараў прайшлі рэабілітацыю 1336 дзяцей у дзіцячым санаторыі «Случ». I не толькі гэты прыклад сведчыць пра тое, што праблему можна і неабходна вырашаць на месцы, а не разлічваць на добрых еўрапейцаў. Да прыкладу, стала ж нормай праводзіць штогадовы творчааздараўленчы семінар «Юныя дараванні», на які з’язджаюцца адароныя талентамі дзеці-сіроты, інваліды. Ці, скажам, вось ужо на працягу 10 гадоў у аздараўленчым цэнтры «Зубраня» праводзіцца спецыялізаваная змена «Вясёлка надзеі» для анкалагічна хворых дзяцей. За гэты час там, на Нарачы, адпачыла звыш 900 хворых падлеткаў.
    Усё гэта, вядома, можна толькі вітаць. Але, як кажа прэзідэнт фонду Уладзімір Ліпскі, пры адной умове: вопыт павінен пашырацца і набываць масавы, усенародны размах. I на самай справе на сённяшні дзень у аздараўленні маюць патрэбу (гэта сцвярджаюць і медыкі) толькі пацярпелыя ад аварыі на ЧАЭС амаль 400 тысяч
    дзяцей. А рэальна з гэтай колькасці могуць паправіць здароўе ўсяго 100 тысяч падлеткаў. Прычым як за мяжою, так і ў нашай краіне. А як быць астатнім?.. He забывайма ж і пра тыя сотні тысяч хлопчыкаў і дзяўчынак, якія і без Чарнобыля абдзелены лёсам. Гэта сіроты, інваліды, дзеці з сацыяльна неабароненых, няпоўных і шматдзетных сем’яў...
    Улетку 2001 года Дзіцячы фонд сумесна з Міністэрствам адукацыі і «Народнай газетай» распачаў новую акцыю «Падорым сонейка дзятве». Сутнасць акцыі заключалася ў тым, каб сумеснымі намаганнямі адшукаць беларускія сем'і, якія б маглі ўзяць на адпачынак да сябе (падчас канікул) дзяцей-сірот са школ-інтэрнатаў і дзіцячых дамоў, дзяцей, якія знаходзяцца пад апекай, пацярпелых ад Чарнобыля. Была праведзена каласальная падрыхтоўчая і арганізацыйная работа як з боку актывістаў фонду, так і з боку работнікаў адукацыі на месцах — у раёнах і абласцях. Зразумела, разлічваць на масавы характар пачынання не прыходзілася. Прычына даволі празаічная: цяперашняе фінансавае становішча сярэднестатыстычнай беларускай сям'і такое, што, як кажуць, не да гэтай самай дабрачыннасці. I ўсё ж была надзея... I яна спраўдзілася. У 2000 годзе 4122 выхаванцы школ-інтэрнатаў і дзіцячых дамоў правялі канікулы ў сем'ях, а ў 2001 годзе — 4138. У 2003 годзе лічба наблізілася амаль да чатырох з паловаю тысяч... Больш таго, летам 2001 года Беларускі дзіцячы фонд рэалізаваў новую і арыгінальную ідэю ў рамках акцыі «Падорым сонейка дзятве», пашырыўшы мэты праводзімага ў рэспубліцы аздараўлення. Фонд пасадзейнічаў (проста арганізаваў) аздараўленню ў сем'ях не толькі дзяцейсірот, але і дзяцей з сацыяльна неабароненых, няпоўных і шматдзетных сямей. Для рэалізацыі гэтай ініцыятывы да супрацоўніцтва былі падахвочаны два раёны рэспублікі — Калінкавіцкі Гомельскай вобласці і Мядзельскі Мінскай... У ходзе сустрэч кіраўнікоў двух раёнаў было дасягнута пагадненне аб парадку аздараўлення дзяцей. У выніку 35 дзетак з Калінкавіч (а гэта даволі забруджаная радыенуклідамі тэрыторыя) правялі 20 дзён у нарачанскіх сем’ях. Натуральна, на Мядзельшчыну прыехалі дзеці з тых сямей, дастатак якіх не дазваляў разлічваць на нейкія іншыя варыянты аздараўлення.