Чарнобыльская рана
Мікола Мятліцкі
Выдавец: Літаратура і Мастацтва
Памер: 336с.
Мінск 2003
I гарачым летам 2003 года 29 дзяцей з Калінкавіцкага раёна адпачывалі ў 21 сям'і на Мядзельшчыне. Што цікава, палова гэтых сямей брала дзяцей паўторна.
Вопыт правядзення акцыі несумненна засведчыў пэўную перавагу аздараўлення дзяцей тут, на радзіме. Па-першае, паколькі сем'і былі падабраны раней і адпаведна падрыхтаваны да прыёму дзяцей, то і перыяд псіхалагічнай адаптацыі праходзіў лёгка і быў зусім кароткім па часе. Па-другое, адсутнічаў моўны бар’ер, a разам з ім (чаго не скажаш пра аздараўленне за мяжою) поўнасцю адсутнічалі непаразуменні паміж дарослымі і дзецьмі. I ўвогуле звыклыя кліматычныя ўмовы, знаёмы быт, прадказальныя паводзіны аднагодкаў забяспечылі камфорт не толькі самога аздараўлення, але і камфорт адпачынку як такога. Нездарма многія сем'і простых беларусаў ужо не адзін год прымаюць у сваіх дамах дзяцей не толькі ў летні час, але і падчас зімовых канікулаў, на святы. Прыкладаў тут больш чым дастаткова. Эльвіра Паўлаўна Мыслівец, выхавацель Дзісненскай школы-інтэрната з Міёрскага раёна, маючы дваіх дзяцей, пастаянна бярэ ў сям'ю двух выхаванцаў школы-інтэрната. А нядаўна і зусім аформіла апякунства над адным з іх, перавяла ў сярэднюю школу па месцы жыхарства, уладкавала нават у мясцовую музычную вучэльню.
Акцыя «Падорым сонейка дзятве» стартавала некалі на Гродзеншчыне. А цяпер дзякуючы настойлівасці актывістаў фонду распаўсюдзілася па ўсёй Беларусі. Некаторыя сем'і могуць быць проста ўзорам спагады і міласэрнасці ў адносінах да абяздоленых дзяцей. У 2003 годзе шмат такіх з'явілася на Гомельшчыне. 3 257 выхаванцаў Рэчыцкай школы-інтэрната для дзяцейсірот— 135 усё лета правялі якраз у такіх сем’ях. Некаторыя гаспадары аформілі нават апеку над сіротамі, a дзевяць падлеткаў і ўвогуле былі ўсыноўлены.
Тое ж назіралася і ў Рагачоўскім раёне. Пятнаццаць дзетак Церухскага дзіцячага дома знайшлі цяпло і ласку ў дамах Таццяны Акімаўны Ліст з вёскі Побалава, Галіны Віктараўны Свірыдзенкі з Доўска, Галіны Аляксандраўны Астапавай з вёскі Вікаў, Кацярыны Іванаўны Гануцінай, Ніны Васільеўны Чысцяковай з Рагачова... У сем'ях гэтых спагадлівых, добрых жанчын дзеці адчулі
не толькі цяпло хатняй атмасферы, ад якога яны адвыклі, але фізічную і душэўную раўнавагу, сваю чалавечую годнасць.
У сям'і Аляксандры Вірт з вёскі Стрэнькі — двое дзяцей. Прачуўшы пра акцыю «Падорым сонейка дзятве», жанчына вырашыла паехаць у Церухскі дзіцячы дом і ўзяць да сябе дзяўчынку на ўсё лета. Прыехала. Выбрала Кацечку. А побач стаяў, панурыўшы галаву, яе брацік— Ванечка. Ну як было разлучаць малых?.. Канечне, у Стрэнькі паехалі ўсе разам. Ды не толькі на лета, а... назусім. Сям'я так упадабала малых, што вырашыла гадаваць сірацінак да поўнай даросласці. Але і гэтым справа не скончылася. Сёлета сям’я Віртаў узяла на лета яшчэ чатырох падлеткаў. Пасля канікулаў у дзіцячы дом вярнуліся трое, а Сашка Кончыц застаўся ў доме Аляксандры Аляксандраўны... Цяпер у сям'і Віртаў пяцёра дзяцей. Тут няма родных і няродных дзяцей — тут адна, дружная і працавітая сям'я. У гэтым доме ўсе сагрэты любоўю, спагадай, дабрынёй..
Чалавеку для шчасця патрэбны як мінімум другі чалавек. I каб гэты чалавек разумеў цябе, тваю радасць і твой боль... А калі ў цябе ёсць сям’я — гэты маленькі астравок радасці ў неспакойным акіяне жыцця, ты не маеш права скардзіцца на лёс. Ну хаця б таму, што недзе побач жывуць маленькія адзінотнікі, і ты, у параўнанні з імі, — шчасліўчык. Але, з другога боку, хіба можна быць па-сапраўднаму шчаслівым, калі побач некаму зусім дрэнна?.. Акцыя «Падорым сонейка дзятве» і задумана дзеля таго, каб кожная сірочая душа (а такіх на Беларусі недзе каля 25 тысяч) знайшла свой востраў шчасця. I не толькі на час летніх канікулаў, а на ўсё астатняе жыццё. Зразумела, дамагчыся такога неверагодна складана, але ж ёсць на свеце людзі, якія не стамляюцца дарыць сонейка сваёй душы іншым людзям. Уся справа ў іх колькасці...
А. ЧУЙКО
ЧАРНОБЫЛЬСКІЯ СНЫ
Ужо 17 гадоў жывуць на Віцебшчыне перасяленцы з Гомельскай і Магілёўскай абласцей. Жывуць з адчуваннем таго, што, калі б не было ў іхнім жыцці 26 красавіка 1986 года, яны былі б куды шчаслівейшыя, здаравейшыя і больш удачлівыя ў сябе на радзіме. Тое, іншае, дачарнобыльскае жыццё не сціраецца з памяці і часта прыходзіць да іх у кароткіх снах...
Гісторыя першая
Алена прыехала працаваць бухгалтарам у калгас «XXII з'езд КПСС» Хойніцкага раёна ў канцы сямідзесятых. Сама нарадзілася паблізу, таму ў вёску з паэтычнай назвай Кажушкі ехала ахвотна. Тут напаткала мясцовага хлопца Васіля Кірпічэнку, які, адслужыўшы ў арміі, працаваў у калгасе вадзіцелем. Пажаніліся, нарадзіліся сын і дачка. Займелі гаспадарку, пабудавалі дом. Перад наваселлем планавалі, якую мэблю ў якім пакоі паставіць. Ішоў красавік 1986-га...
Напярэдадні трагедыі Алене прысніўся страшны сон. Ярка-барвовы заход і неба, зрэзанае белымі палосамі. I адчуванне, што вось-вось пачнецца... вайна. Успомніўшы, што дзеці засталіся ў свекрыві, яна бяжыць па іх. Але па дарозе страчае дзядулю ў белым. Ён запыняе яе
і кажа: «Забірай дзяцей і едзь на поўнач». Гэты дзядок прысніўся ёй зноў напярэдадні чарнобыльскай трагедыі, і зноў ён наказваў пераязджаць як мага далей, на поўнач.
26 красавіка Алена і Васіль былі запрошаны да радні на праводзіны ў армію. Суседзі таксама праводзілі салдата. Звычайна, калі ў гомельскай вёсцы такога роду «мерапрыемствы», уся яна гудзе — музыка, песні, скокі. А тым вечарам людзі сядзелі за сталом, як распавядае Алена, «нібы сонныя мухі». Было чамусьці нявесела. У вёсцы стаяла цішыня, быццам у прадчуванні бяды... Выбух ядзернага рэактара адбыўся дзесьці праз паўгадзіны пасля поўначы.
На наступны дзень у магазіне вяскоўцы, перашэптваючыся, паведамлялі адзін аднаму страшную навіну. Вёска Кажушкі знаходзілася ў 30-кіламетровай зоне ад Прыпяці, таму на Чарнобыльскай АЭС працавалі многія мясцовыя жыхары. Ім, дарэчы, зайздросцілі: малады горад, высокая зарплата. Тым днём і наступнымі днямі яны таксама былі на працы.
Праз нейкі час паступіў першы загад — закрыць калодзежы. A 2 мая ў дом Кірпічэнкаў зайшла работніца сельскага Савета і папярэдзіла, што на некалькі дзён жанчын з малымі дзецьмі (старэйшаму Ігару тады было 4 гады, малодшай Волечцы яшчэ не споўнілася і двух гадоў) вывезуць у Хойнікі. Параіла ўзяць дзіцячых рэчаў дні на тры. Больш у свой дом Алена з дзецьмі не вярнулася.
Іх эвакуіравалі ў Добрушскі раён, а ў Кажушках заставаўся гаспадар, галава сям'і Васіль. Ён вывозіў жывёлу са свайго калгаса, працаваў і ў пяцікіламетровай зоне ад Чарнобыля. Забраць пажыткі са свайго ўласнага дома не ўдалося — гэта было катэгарычна забаронена. Радыяцыйнае забруджанне.
Праз нейкі час Алена была ў Кажушках на пахаванні сваячкі мужа. На месцы свайго дома пабачыла кучу будаўнічага смецця, «парэшткі» вёскі былі пахаваны за калючым дротам... Штосьці абарвалася назаўсёды ў душы маладой жанчыны.
У Добрушскім раёне перасяленцаў сустрэлі непрыязна. Іх баяліся. У магазіне ніхто з мясцовых не станавіўся побач — асцерагаліся заражаных «светлячкоў».
Да таго ж у вёсцы не было школы, кепскія зносіны з райцэнтрам і горадам. Сям'я пачала шукаць новае месца жыхарства. Прыехалі на Віцебшчыну, дзе ўжо жылі Васілёвы бацькі і сёстры. Даведаўшыся, што ў прыгарадным саўгасе «Рудакова» Віцебскага раёна будуць узводзіць два дамы для перасяленцаў, пачалі праз Хойніцкі райвыканкам «выбіваць» кватэру. У 1994 годзе пераехалі ў вёску Ноўка. (Нібыта ведаў дзядок з таго далёкага сну, што паўночны рэгіён Беларусі стане пастаянным месцам прапіскі сям’і.)
I тут, на Віцебшчыне, перасяленцам не раз даводзілася чуць на свой адрас «вас сюды ніхто не зваў», «шмат хочаце». Але з часам жыццё наладзілася, знайшлі працу, «прыжыліся» дзеці ў новай школе. I ўсё ж адчуванне незваротнае страты жыве ў душы да гэтае пары.
«Нешта шкрэбаецца ў душы, — кажа Алена, ледзь стрымліваючы слёзы. — Здаецца, сабралася б і пабегла туды, на радзіму, бегма». Мама і бацькоўскі дом сняцца ёй пастаянна. Апошні раз у Кажушках па просьбе дзяцей, якія хацелі паглядзець сваю малую радзіму, сям'я пабывала ў 1999 годзе.
Гісторыя другая
Старым перабірацца на чужыну з роднага гнязда, дзе выраслі і адкуль пайшлі ў людзі дзеці, непараўнальна цяжэй, чым маладым.
Кожнае дрэўца ў садзе — роднае, кожны цвік, забіты уласнаю рукой, — дарагі. Аднак калі сыны і дочкі Галіны Данілаўны і Сцяпана Яўстратавіча Рабянкоў разам з унукамі паехалі з Брагіна, старыя таксама рушылі ў дарогу — бліжэй да старэйшага сына, на Віцебшчыну.
Развітанне з роднай хатай было цяжкое. Столькі сіл укладзена, а трэба ўсё кідаць.
Зараз з чацвёртага паверха цяжка старым спускацца на вуліцу, і часцей за ўсё баба Галя назірае за вясковым жыццём са свайго балкона. Калі ж не вытрымлівае і ідзе ў агарод, каб пасеяць цыбулю на градках, уначы спаць не можа — ногі адымаюцца. Дзед Сцяпан таксама саслабеў пасля перанесенага інсульту.
боту для ўмелых рук, асвойваючы пап'е-машэ, а можна паднапружыць мазгі і напісаць артыкул у мясцовую газету «Я ў «Надзеі».
На шасціразовае харчаванне дзеці не скардзяцца. Першая вячэра, скажам, — гэта бульба з катлетай, салата з капусты, бутэрброд з чаем, а другая — ёгурт ці булачка. Смажанага не даюць, а калі хочацца шакаладу або проста піць, то для гэтага ёсць кафетэрый. На яго наведванне бацькі звычайна выдаюць кішэнныя грошы ў межах дваццаці тысяч.
Культурная праграма — адно з самых моцных звенняў «Надзеі». Нядаўна праводзіліся Дні Германіі і Японіі. Цэнтр возьме ўдзел у сусветнай акцыі, ініцыятарам якой кожны год выступае мэрыя Хірасімы. Горад прымае да тысячы жураўлікаў ад адной краіны і ладзіць спецыяльную выстаўку, якая сведчыць пра блізкасць і адзінства народаў, пра тое, што бяда, якая здарылася з Хірасімай і Беларуссю, — агульны боль.
Святлана БАРЫСЕНКА
«НАДЗЕЯ» Ў НАС АДНА
Дзіцячы рэабілітацыйна-аздараўленчы цэнтр «Надзея», які быў створаны ў 1994 годзе для аказання дапамогі дзецям і падлеткам, пацярпелым ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС, з 1 сакавіка 2003 года стаў адкрытым для ўсіх жадаючых. Падобныя ўстановы ў нашай рэспубліцы можна пералічыць на пальцах, прычым фактычна ніводная з іх не можа дазволіць сабе няўхільна пашырацца. Нядаўна «Надзея» святкавала, напрыклад, адкрыццё культурна-спартыўнага комплексу.