• Газеты, часопісы і г.д.
  • Чарнобыльская рана  Мікола Мятліцкі

    Чарнобыльская рана

    Мікола Мятліцкі

    Выдавец: Літаратура і Мастацтва
    Памер: 336с.
    Мінск 2003
    59.65 МБ
    Так, на тэрыторыях дзеяння малых доз радыяцыі шчыльнасць забруджання глебы цэзіем-137 змяншаец-
    ца і гэтая забруджанасць на большасці з іх набліжаецца да фонавай, але мы сумесна з аддзяленнем таксікалогіі Філатаўскай бальніцы г. Масквы і лабараторыямі МДУ вызначылі ўтрыманне цэзію, стронцыю, плутонію ў біялагічных асяроддзях — крыві і мачы дзяцей, грудным малацэ, тканках плацэнты (плутоній — толькі ў мачы) і выявілі дакладную станоўчую карэлятыўную залежнасць разліковых даных на сённяшні дзень не з цэзіем, а са стронцыем-90. I гэтая залежнасць была тым вышэйшая, чым даўжэй дзіця жыло на тэрыторыі радыяцыйнага кантролю. Каэфіцыенты карэляцыі для доўгажывучага радыенукліда стронцыю-90 і сумарнай дозавай нагрузкі радыенуклідамі дзіцяці вызначаліся роўнымі: на першым годзе жыцця — 0,43, а ва ўзросце больш двух гадоў — 0,53.
    Вядома, што асноўнае значэнне для здароўя мае ступень назапашвання радыенуклідаў у арганізме. Вызначэнне інкарпараваных радыенуклідаў спецыяльнымі лічыльнікамі не апраўдала сябе. Паказчыкі «СІЧ» не адлюстроўваюць назапашванне дозавых нагрузак. Іх сувязь з клінічнымі праявамі невялікія. Адзначана толькі, што пры адносна больш высокіх паказчыках «СІЧ» у маці і дзіцяці маюцца змены з боку перыферычнай крыві, а ў групе дзяцей з павышэннем «СІЧ» часцей назіраецца затрымка псіхаматорнага развіцця.
    Нам удалося правесці разлікі назапашаных індывідуальных дозавых нагрузак для абследаваных дзяцей і іх мацярок па трох зонах радыяцыйнага кантролю. Яны былі выкананы супрацоўнікамі лабараторыі № 130 Інстытута біяфізікі Міністэрства аховы здароўя РФ па арыгінальнай методыцы — на аснове паказчыкаў сярэдняй шчыльнасці забруджання кожнай з гэтых зон на момант абследавання (па каталогу доз унутранага і вонкавага апраменьвання для тэрыторый, якія вывучаюцца) з улікам працягласці пражывання ў дадзенай мясцовасці (сумарная доза за пэўны перыяд) і ступені магчымага ўздзеяння радыенуклідаў пры розных умовах жыцця і працы маці і дзіцяці), а таксама ступені абароненасці жытла ад радыеапраменьвання (уводзіліся адпаведныя паправачныя каэфіцыенты).
    Паглынутая энергія ў выніку назапашвання радыенуклідаў тканкамі арганізма выражаецца ў зівертах (Зв).
    Прынята, што крытэрыем шкоднага ўплыву на арганізм з'яўляецца атрыманая ім доза насычэння, якая перавышае 1 мілізіверт (мЗв).
    Паводле атрыманых даных, толькі ў першай зоне (1—5 Кі/км2) індывідуальныя дозавыя нагрузкі для жанчын і іх патомства былі меншыя за 1 мЗв. Для другой зоны (5—15 Кі/км2) гэтая велічыня складала 5,02 мЗв для маці і 1,51 мЗв для дзіцяці пасля года. Для трэцяй зоны (забруджанасць радыенуклідамі 15—40 Кі/км2) дозавыя нагрузкі вызначаліся ў сярэднім для маці 30,42 мЗв, а для плода і дзіцяці аднаго года — 1,35 і 1,22 мЗв адпаведна.
    Матэматычная апрацоўка з выкарыстаннем камп'ютэрных праграм індывідуальных клініка-лабараторных даных і індывідуальных разліковых дозавых нагрузак дазволіла вызначыць карэлятыўную сувязь гэтых паказчыкаў, што надзвычай важна з прычыны спецыфікі ўздзеяння на арганізм малых доз радыяцыі.
    У адрозненне ад вывадаў класічнай радыяцыйнай медыцыны і радыебіялогіі, якія правіла дакладныя заканамернасці высокіх доз радыяцыі і патафізіялагічных адказаў, малыя дозы радыяцыі, як правіла, адразу не праяўляюцца. Яны аказваюць сваё патафізіялагічнае ўздзеянне і выяўляюць сябе тымі ці іншымі відочнымі клінічнымі прыкметамі толькі ў выніку свайго назапашвання ў клетках на працягу месяцаў, і нават гадоў. Гэта адпавядае асноўным феноменам радыяцыйнай генетыкі, што апісаны М. Цімафеевым-Расоўскім, як:
    —	адсутнасць мінімальнага парога доз, не здольных выклікаць генетычныя мутацыі;
    —	наяўнасць біялагічнага ўзмацнення першасных пашкоджанняў рэдуплікацыйным механізмам жыцця дзейнасці генетычных структур.
    Пры спалучаным уздзеянні малых доз радыяцыі і іншых антрапагенных (напрыклад, хімічных) фактараў гэтыя «адстаўленыя» эфекты могуць выявіць сябе хутчэй і быць больш выразнымі.
    Другім «каталізатарам» негатыўнага ўздзеяння малых доз радыяцыі з'яўляюцца станы ці перыяды жыцця арганізма, пры якіх асабліва вялікая патрэба ў энергазабеспячэнні: энергазалежныя станы павышанай функцыянальнай актыўнасці арганізма (у прыватнасці, пры цяжарнасці
    і родах) і працэсы тканкавага росту (у тым ліку ў пладоў і дзяцей ранняга ўзросту, асабліва пры наяўнасці марфафункцыянальнай нясталасці). Таму цяжарныя жанчыны і іхняе патомства — ідэальная «мішэнь» для ўздзеяння малых доз радыяцыі (як адзначалася вышэй, акурат яны рэкамендаваны экспертамі ВАЗ як «натуральная мадэль» для вывучэння пагрозы ўздзеяння негатыўных антрапагенных фактараў на чалавечы арганізм).
    Выяўленыя ў працэсе нашых шматгадовых даследаванняў клінічныя і лабараторныя прыкметы дрэннага стану ў дзяцей супастаўляліся з разліковымі данымі дозавай нагрузкі радыенуклідамі ў мацярок на момант родаў (назапашванне радыенуклідаў да нараджэння дзіцяці); у пладоў за час іх развіцця ва ўлонні маці (вызначэнне ў момант нараджэння) і ў дзяцей у асобныя постнатальныя перыяды жыцця (на першым годзе і ва ўзросце 2—7 гадоў), а таксама сумарна за ўвесь перыяд развіцця плода і наступнага жыцця дзіцяці.
    Значную карэлятыўную залежнасць ад мацярынскіх дозавых нагрузак праявілі пераважна стыгмы дысэмбрыёгенезу, імуналагічныя паказчыкі і антыаксіданты (Е. Нейфах, Г. Іваненка). Спецыфічныя ж для радыяцыі аберацыі храмасом (у выглядзе дыцэнтрыкаў і колцаў) паказалі значную карэлятыўную залежнасць ад мацярынскіх дозавых нагрузак толькі ў трэцяй зоне (пры забруджанасці тэрыторыі 15—40 Кі/км2 і сярэдніх дозавых нагрузак ў маці 30,42 мЗв).
    Сувязь клініка-лабараторных эфектаў з дозавымі нагрузкамі, назапашанымі плодам за перыяд яго ўнутрыўлонняга жыцця, была больш выразная і разнастайная. Дозавыя нагрузкі радыенуклідамі ў плода на момант нараджэння шырока карэлявалі з парушэннямі ў генетычным апараце саматычных клетак дзіцяці пасля нараджэння (з колькасцю аберантных клетак, індэксам разрыву храмасом, храмасомнымі аберацыямі ў выглядзе парных фрагментаў і колцаў), а таксама з праявамі дысбалансу ў імунарэгулятарнай сістэме. Пры гэтым каэфіцыенты карэляцыі антэнатальнай дозавай нагрузкі і імуна-рэгулятарнага індэкса (суадносіны Т4 — хелпераў і Т8 — супрэсараў) аказаліся статыстычна значнымі не толькі для трэцяй, але і для першай зоны радыяцыйнага забруджання, хоць і ў меншай ступені.
    Адпаведна больш шырокім і выразным уплывам антэнатальных дозавых нагрузак на стан клеткавых структур і функцый дзіцячага арганізма былі выяўлены іх болыл шырокія станоўчыя карэлятыўныя сувязі з паказчыкамі дысмарфагенетычнага развіцця і з цэлым шэрагам клінічных праяў паталагічных працэсаў і паталагічных станаў арганізма. Антэнатальныя дозавыя нагрузкі карэлявалі з такімі парушэннямі развіцця, як паратрафіі ў трэцяй зоне, а таксама з такімі паталагічнымі праявамі, як праліферацыя, алергія, інфекцыі, аўтаімунныя працэсы і змены з боку нервовай сістэмы.
    Дозавыя нагрузкі, атрыманыя дзіцем пасля нараджэння, як паказалі праведзеныя даследаванні, адыгрываюць сваю ролю ў фарміраванні храмасомных і храматыдных аберацый, метабалічных і імунных зрухаў, a таксама ў парушэнні стану рэгулятарных сістэм і схільнасці арганізма да інфекцый.
    Радыезалежнасць клінічных праяў парушэння здароўя была тым больш відочная, чым вышэйшая была дозавая нагрузка (павялічвалася з узростам), а ў межах адной узроставай групы павялічвалася з ростам ступені забруджанасці тэрыторыі радыенуклідамі.
    Такім чынам, выяўлены цэлы комплекс клінікаэпідэміялагічных, нейраэндакрынных, метабалічных, гематалагічных парушэнняў у цяжарных і дзяцей, якія жывуць на тэрыторыях, пацярпелых у выніку аварыі на ЧАЭС. Гэтыя парушэнні ў зонах з розным узроўнем радыяцыйнага забруджання, былі аднатыповымі і насілі паліморфны характар. Выяўлялася пераканаўчая сувязь гэтых праяў са ступенню назапашвання радыенуклідаў у арганізме.
    У аснове большасці выяўленых парушэнняў ляжаць змены ў генетычным апараце саматычных клетак, у прыватнасці, мутацыйныя працэсы. Характар храмасомных аберацый і асаблівасці рэпаратыўнай актыўнасці геномнай ДНК у лімфацытах крыві дзяцей-«чарнобыльцаў» сведчаць пра іх відочную радыяцыйную залежнасць.
    Зніжаны гетэразіготны ўзровень спадчыннага полімарфізму структурных і ферментных бялкоў, які развіваецца на ранніх стадыях эмбрыёгенезу, звужвае шматстайнасць і надзейнасць кампенсатарна-ахоўных рэакцый арганізма.
    Калі ўлічыць усе выяўленыя заканамернасці, дык выбудоўваецца ланцужок узаемазвязаных працэсаў і вымалёўваецца заганнае кола: мутацыйны працэс — абмежаванне бялковага полімарфізму — змяншэнне магчымасцей рэпаратыўнага сінтэзу ДНК — біяхімічныя, імуналагічныя і іншыя праявы дысбалансу ў арганізме — парушэнне працэсаў адаптацыі і кампенсацыі, што, у сваю чаргу, садзейнічае ўзмацненню мутагенезу і зніжэнню сінтэтычных магчымасцей ДНК, абмежаванню функцыянальных магчымасцей і жыццестойкасці індывіда.
    Аснова гэтых працэсаў закладваецца ў антэнатальным перыядзе, што фарміруе пэўны фенатып са змененай рэактыўнасцю, вегета-дыэнцэфальнымі праявамі, абмежаванымі магчымасцямі выканання эвалюцыйных праграм развіцця і ўзаемадзеяння арганізма з акаляючым асяроддзем. Такія дзеці цяжэй пераносяць стрэсавыя па сваёй сутнасці і высока энергазатратныя працэсы нараджэння і прыстасаванне да новых умоў пазаўлонняга жыцця.
    Працяг уздзеяння радыяцыі пасля нараджэння і асабліва сукупнасць радыяцыйных і іншых экалагічных уздзеянняў павышаюць узровень мутагенных зменаў, яшчэ больш зніжаюць рэпаратыўны сінтэз ДНК, узмацняюць увесь комплекс біяхімічных, імунных, нейра-эндакрынных і саматанеўралагічных зменаў.
    Распаўсюджанае ў шэрагу літаратурных крыніц меркаванне пра нязначную шкоднасць малых доз радыяцыі для патомства складвалася ў працэсе стэрэатыпнага падыходу да праблемы пры вывучэнні старэйшых дзіцячых узростаў і прыняцця асноўнымі крытэрыямі радыяцыйнага ўздзеяння спецыфічных пашкоджанняў шчытападобнай залозы, апластычнай анеміі і злаякасных новаўтварэнняў. Гэтыя крытэрыі ў зонах радыяцыйнага кантролю, як паказвае аналіз даных расійскага дзяржаўнага медыкадазіметрычнага рэгістра, паступова праяўляюцца з цягам гадоў. Аднак выяўленае намі генетычна абумоўленае зніжэнне ахоўных уласцівасцей арганізма, якое ўзнікае антэнатальна, звязанае з радыяцыйным уплывам і якое ўзрастае з цягам гадоў, не меней важнае. Яно праяўляецца ў куды болыл шырокіх кантынгентаў і ўяўляе сабой рэальную пагрозу