• Газеты, часопісы і г.д.
  • Чарнобыльская рана  Мікола Мятліцкі

    Чарнобыльская рана

    Мікола Мятліцкі

    Выдавец: Літаратура і Мастацтва
    Памер: 336с.
    Мінск 2003
    59.65 МБ
    Кацярына Іванаўна:
    — Я яго ў лістападзе 95-га ў Барысаў прывезла. Зусім слабы быў, паўгода праляжаў у бальніцы. Жывем у кааператыўным доме. Тую кватэру, што ў Нароўлі, кінулі... Часта ўспамінаю свой гарод, сваю гаспадарку. Перад самай эвакуацыяй на ногі сталі, абзавяліся жыўнасцю. Было ў мяне 2 каррвы, 2 парсюкі, 50 індыкоў, 30 трусоў, качкі, куры... Усё за бясцэнак збыць давялося... А якія ружы цвілі пад акном! Глядзіце — абрыкос цвіце. Малюсенькім саджанцам ягр прывезла, а ён ужо вунь, у вакно зазірае. Аб дрме мне нагадвае...
    Так, страшнай была вайна з фашыстамі. А гэтая вайна, нябачная — яна яшчэ страшнейшая...
    ЗАМЕСТ ЭПІЛОГУ
    У гады Вялікай Айчыннай вайны нямецкія фашысты знішчылі на беларускай зямлі 619 вёсак разам з жыхарамі. Пасля Чарнобыля краіна страціла 485 вёсак і пасёлкаў: 70 з іх ужо навечна пахаваны ў зямлі. У вайну
    загінуў кожны чацвёрты беларус, сёння кожны пяты жыве на забруджанай тэрыторыі. Гэта 2,1 млн. чалавек, з іх— 700 тыс. дзяцей. Сярод фактараў дэмаграфічнага згасання радыяцыя займае галоўнае месца. У Гомельскай і Магілёўскай абласцях (якія найбольш пацярпелі ад чарнобыльскай катастрофы) смяротнасць пераўзышла нараджальнасць на 20 працэнтаў.
    Як вынік пастаяннага ўдзеяння малых доз радыяцыі, з кожным годам у краіне павялічваецца колькасць хворых на ракавыя захворванні, з разумовай адсталасцю, нервовапсіхічнымі расстройствамі і генетычнымі мутацыямі...
    Нябачная вайна на беларускай зямлі працягваецца. Збіраць яе жахлівае мліва яшчэ трэба будзе ўсім нам, дзецям і ўнукам...
    Таццяна ЖДАН
    «ВУЧЫСЯ ЖЫЦЬ БЕЗ МЯНЕ, ПАКУЛЬ Я ЖЫВЫ»
    Памятаю радасны вясенні дзень 1 Мая 1986 ro­fla. Мы з мужам і дачкой трох з паловай гадоў збіраліся на прагулку па святочным Мінску. Але не паспелі... Нечакана прыехала машына Ваеннай аўтаінспекцыі (ВАІ) Чырванасцяжнай Беларускай ваеннай акругі і тэрмінова забрала мужа Васіля Селівестравіча, у той час маладога, здаровага старшага лейтэнанта, які служыў інспектарам ВАІ БВА.
    Праз 4 дні пасля выбуху на чацвёртым рэактары Чарнобыльскай АЭС па трывозе быў падняты полк грамадзянскай абароны БВА для «ліквідацыі», як гэта тады называлі, вынікаў «аварыі». У арганізацыі і ажыццяўленні маршу па маршруце Мінск — Бабруйск — Калінкавічы — Брагін былі задзейнічаны афіцэры аўтамабільнай службы БВА і 123-й ВАІ акругі. Спешна была створана аператыўная група з афіцэраў аўтаслужбы і ВАІ для забеспячэння аператыўнага графіку руху палка. У склад групы ўвайшлі старшы афіцэр аўтамабільнай службы падпалкоўнік Павел Нарыненка, начальнік ВАІ акругі маёр Аляксандр Касьяненка і старшы лейтэнант Васіль Ждан. Групе прыдалі таксама пяць аўтамабіляў ДАІ з інспектарамі.
    У той жа дзень кіраўніцтва групы прыбыло ў вёску Піркі ў паўднёвай частцы Брагінскага раёна, амаль на самай мяжы з Украінай і менш чым за трыццаць кіламетраў ад разбуранага рэактара. Там група знаходзіла-
    ся з 1 па 7 мая, выконваючы пастаўленыя задачы, у тым ліку і ў непасрэднай блізкасці ад рэактара. Карысталіся звычайным паўсядзённым бытам. Ніякіх сродкаў спецыяльнай радыяцыйнай аховы, дазіметраў, запасу чыстых прадуктаў і медыцынскіх прэпаратаў не было, як не было і медыцынскага кантролю за ўдзельнікамі групы. Больш таго, знаходжанне яе ў чарнобыльскай зоне ў гэтыя самыя першыя дні пасля катастрофы не аформілі дакументальна. Дакументаў, што афіцыйна пацвярджаюць гэты факт, не выдалі і пазней, хаця мой муж пасля вяртання з камандзіровак у зону трапіў у шпіталь з сімптомамі, падобнымі да тых, якія апісаны Святланай Алексіевіч у чарнобыльцаў, трапіўшых у маі 1986 года ў шостую маскоўскую бальніцу. Ды і сам Васіль моцна змяніўся за гэтыя лічаныя дні.
    Калі на тэрыторыі 30-кіламетровай зоны была сканцэнтравана вялікая колькасць войск і тэхнікі, рашэннем камандавання БВА ад 15 мая была сфарміравана аператыўная група са зменным саставам праз кожны месяц. У склад першай аператыўнай групы ўвайшлі старшы афіцэр аўтамабільнай службы падпалкоўнік Васіль Смаглюк, 1945 года нараджэння (памёр у 45 год праз чатыры гады пасля катастрофы), падпалкоўнік Генадзь Азараў, 1942 года нараджэння (памёр некалькі год назад), падпалкоўнік Уладзімір Грышын, 1949 года нараджэння (зараз знаходзіцца ў цяжкім стане), падпалкоўнік Аляксандр Аляксандраў, 1942 года нараджэння, начальнік 123-й ВАІ акругі маёр Аляксандр Асцікалаў, 1952 года нараджэння, старшы інспектар старшы лейтэнант Васіль Ждан, 1955 года нараджэння (памёр у 45 год, у 15-ю гадавіну катастрофы).
    Капітан Мікалай Клімовіч і падпалкоўнік Пётр Браславец займаліся камплектаваннем групы, а таксама асобнага ўзнаўляльнага батальёна.
    Такім чынам, толькі праз 20 дзён пасля катастрофы быў наведзены пэўны парадак, з 15 мая пачалі выдаваць дакументы, якія пацвярджаюць удзел у работах у чарнобыльскай зоне. Тое, што было раней, як быццам бясследна знікла. Таму мой муж атрымаў дакументы аб знаходжанні ў зоне толькі з 15 мая. Гэта не дало магчымасці медыкам звязаць яго хуткую інваліднасць з уздзеяннем радыяцыі і адпаведна правільна вызначыць
    памеры яго пенсіі, а пасля смерці — памеры дапамогі дачцэ. Памятаеце, як гэта сказана ў «Чарнобыльскай малітве» Святланы Алексіевіч: «Урачы апраўдваліся: «У нас інструкцыя. Падобныя выпадкі мы пакуль павінны адзначаць як агульныя захворванні. Вось праз дваццаць — трыццаць год, калі накопіцца банк чарнобыльскіх даных, пачнём звязваць хваробы з іанізуючай радыяцыяй». Але каму патрэбен будзе гэты банк даных праз трыццаць год, калі сапраўдных чарнобыльцаў ужо не застанецца, а іх дзеці стануць самастойнымі, не атрымаўшы ад дзяржавы ніякай дапамогі ці кампенсацыі за хваробы і смерць бацькоў?
    ...Ці маглі ў 1986 годзе ведаць, якая доля спасцігне тых, хто па першым патрабаванні пайшоў насустрач нябачнай, але смяротнай небяспецы? Хто ведаў, што змагацца прыйдзецца не толькі з ёй, ці не столькі з ёй, колькі з раўнадушшам і бюракратызмам чыноўнікаў ад медыцыны, сацыяльнай аховы і іншых?
    Між тым у «чарнобыльцаў>> былі непаўналетнія дзеці, жонкі, бацькі. якія мелі патрэбу, можа, не столькі ў дапамозе, колькі ў ласцы, радасці зносін, шчасці адчуваць локаць адзін аднаго. He, ніхто не ўяўляў ні небяспечнасці радыяцыі, ні наступных бед і пакут.
    Васіль! Мой каханы, дарагі, клапатлівы, надзейны сябар! Паехаў маладым 29-гадовым здаровым мужчынам. He мог нават дапусціць тады, што будзе рабіцца з ім, якія фізічныя і маральныя пакуты выпадуць на яго долю...
    Адразу ж пасля вяртання з другой камандзіроўкі ў чарнобыльскую зону муж трапіў у шпіталь, тэмпература 40, нічым не збіваецца. Дыягназ — няма «банка даных»...
    Апрануць старое адзенне з-за рэзка павялічанай вагі ўжо было нельга. Далей — больш. Паступова арганізм усё болыл даваў збоі: частыя галаўныя болі, павышаны артэрыяльны ціск, балелі ногі, лопаліся сасуды. Частыя скаргі на болі ў сэрцы, страўніку. Нечакана пачаў задыхацца. У апошні час да яго нельга было дакрануцца — балела ўсё цела. Казаў, што адчувае, нібыта скура адзяляецца ад касцей.
    Бясонніца па начах. Лекі прыносілі толькі часовую палёгку. Пераспрабавалі розныя народныя сродкі. Я,
    маючы спецыяльнасць выкладчыка музыкі, стала хатняй медсястрой: навучылася рабіць уколы, масаж, заварваць зёлкі.
    Мы трымаліся, змагаліся з хваробамі разам, стараліся не адчайвацца. Даражылі кожным днём, пражытым без болю. Памятаю яго словы:
    — Як хочацца, Танечка, каб нічога не балела. Пажыць бы хоць нейкі час, каб адчуць сябе здаровым.
    Цяжка і горка яму было ў 40 год адчуваць сябе хворым, не маючы магчымасці дапамагчы фізічна старым бацькам.
    Аб адносінах Васіля да пажылых людзей хочацца сказаць асобна. Я заўсёды здзіўлялася, з якой павагай ён адносіўся да людзей старэйшага пакалення, дапамагаў безадмоўна ўсім, хто да яго звяртаўся, калі была такая неабходнасць. Яго любілі людзі, як і ён іх, у яго пастаянна было шырокае кола знаёмстваў. Усім сябрам, знаёмым, саслужыўцам, калегам па рабоце выказваю сваю велізарную ўдзячнасць за дапамогу, падтрымку, увагу і чуласць у цяжкія для мяне і маіх сваякоў часіны.
    Васенька, Вася, Васілій, Васіль Селівестравіч!..
    Званкі, сустрэчы, падарункі, рашэнне ўсемагчымых праблем. Жыццё ў ім віравала крыніцай, ён быў вельмі энергічным, усебакова прыгожым чалавекам. Вучыўся ў Пінскім гідрамеліярацыйным тэхнікуме, скончыў Інстытут механізацыі сельскай гаспадаркі, служыў у арміі, потым было Чэлябінскае вышэйшае ваеннае аўтамабільнае каманднае вучылішча, служба ў ВАІ БВА, будаўнічым упраўленні акругі. Імклівае прасоўванне ад салдата да падпалкоўніка на працягу 20 год. Пастаянныя камандзіроўкі: не паспелі згуляць вяселле ў красавіку, як у маі яго адправілі на шэсць месяцаў на цаліну. У час службы ў ВАІ — двойчы Чарнобыль, частыя расследаванні дарожна-транспартных здарэнняў, рэгулярнае суправаджэнне камандавання ў розных паездках. Здарылася землятрасенне ў Арменіі — ён у Спітаку...
    Мы былі шчаслівыя, калі збіраліся ўсе разам. Як наш Вася стараўся ддя нас! Паказваў прыгожыя месцы ў Беларусі, якую аб’ездзіў уздоўж і ўпоперак. Вельмі многа расказваў аб тым, што бачыў, ведаў, дзе бываў. Як хочацца пачуць яго песні. Іх ён мог дапазна спяваць з маім бацькам Рыгорам Ігнатавічам, партызанам,
    інвалідам, ветэранам Вялікай Айчыннай вайны, які ў 16 гадоў пайшоў ваяваць з нямецкімі захопнікамі. Калі б можна было штосьці паправіць, вярнуць жыццё, здароўе! Як многа Вася яшчэ зрабіў бы карыснага для людзей. Мне ў царкве сказалі, што той, хто не жыў для сябе, а для іншых, заслужыў перад Госпадам Богам царства нябеснае. Мабыць, так і ёсць.
    Я вельмі рада, што мой муж быў менавіта такім чалавекам: разумным, добрым, абавязковым, чулым, любіў пажартаваць і павесяліцца з сябрамі.
    Колькі добрых слоў было сказана аб ім пры жыцці, a яшчэ больш — пасля смерці. Немагчыма паверыць, што яго ўжо няма. Плакалі мужчыны, мужныя, моцныя хлопцы, колькі людзей, колькі кветак, але няма слоў суцяшэння для братоў і бацькоў, працаўнікоў з вялікай літары.
    Маці, Ангеліна Ждан, 42 гады адпрацавала даяркай у калгасе, бацька, Селівестр Ждан, 43 гады працаваў сталяром на заводзе «Пінскдрэў», інвалід Вялікай Айчыннай вайны, ён усё жыццё пражыў з асколкам у грудзях. Яны выгадавалі трох сыноў. Старэйшы Мікалай — ветэрынарны ўрач, сярэдні Аляксандр — фельчар «хуткай дапамогі» ў Лунінцы; Вася да яго заўсёды звяртаўся па парады ў адносінах лячэння.