Чарнобыльская рана
Мікола Мятліцкі
Выдавец: Літаратура і Мастацтва
Памер: 336с.
Мінск 2003
— Спадзяюся, гэты комплекс будзе надзеяй і для ўсіх маленькіх беларусаў, — сказаў японскі доктар Руючы Хіракава на адкрыцці прыгожага і прасторнага культурна-спартыўнага будынка, які вырас на тэрыторыі «Надзеі». Руючы Хіракава быў адзіны, хто на ўрачыстым мерапрыемстве паспрабаваў гаварыць з беларускімі дзецьмі па-беларуску. Хіракава — увогуле незвычайны чалавек. Па прафесіі — журналіст, фотарэпарцёр, які часта аказваецца там, дзе бяда — вайна ці Чарнобыль, напрыклад. Так што невыпадкова ён, уладальнік ордэна Францыска Скарыны, узначальвае Чарнобыльскі дзіцячы фонд Японіі.
Дабрачынная арганізацыя ўзяла актыўны ўдзел у будаўніцтве вышэйпамянёнага комплексу. У прынцыпе, японскі і нямецкі бакі ўдзельнічаюць у жыцці і дзейнасці «Надзеі» працэнтаў на сорак. Толькі ў розных долях: нямецкі — у большасці. Таму што цэнтр для аздараўлен-
ня дзяцей пад Вілейкай — дзецішча беларуска-германскага дабрачыннага прадпрыемства «Надзея — XXI стагоддзе». Сумесная работа завязалася яшчэ на пачатку 90-х па ініцыятыве трох чалавек — прафесара Яўгена Пятраева, Аляксандра Рухлі («Жыццё пасля Чарнобыля», Мінск) і Андрыеса Зайферда («Жыццё пасля Чарнобыля», Франкфурт-на-Майне). Сутнасць намаганняў зводзілася да таго, каб беларускія дзеці маглі аздараўляцца на радзіме, а не ў тым жа Франкфурце. Германія асабліва горача вітала ідэю, станоўчую з усіх бакоў. Так у хуткім часе трапіла пад рэканструкцыю закінутая біялагічная база Белдзяржуніверсітэта.
Пасля ўручэння ключоў у 94-м будаўнічыя работы не скончыліся. Па чарзе «вырасталі» домікі для пражывання, стадыён, кафетэрый, пчальнік, нарэшце, культурна-спартыўны комплекс, які даўся заказчыку — сумеснаму прадпрыемству «Надзея — XXI стагоддзе» I падрадчыку — Маладзечанскай будаўнічай фірме немалой крывёй. Атрымалася ж тое, што выклікала захапленне ва ўсіх рэабілітуемых — ад 7 да 16-ці. Дзяцей уразілі знешні бляск і маштабнасць, ну а дарослых— эканомія энергарэсурсаў на 33 працэнты... I цепларэсурсаў таксама.
У новым будынку дзеці будуць займацца ўсім тым, чым займаліся і раней. Толькі цяпер у больш прыстасаваных умовах. Можна парадавацца за будучыя поспехі ў валейболе, маляванні, выпальванні па дрэве, пляценні... Дарэчы, у пляценні некаторыя хлопцы за пару тыдняў дасягаюць асаблівых поспехаў (!).
Расчараванне напаткала толькі прэзідэнта гуманітарнага фонду «Жыццё пасля Чарнобыля» Івана Кеніка, ідэя якога наконт навучання дзяўчынак прыгатаванню ежы не знайшла свайго ўвасаблення. 3 іншага боку, і без пліты дзяўчынкам і хлопчыкам ёсць чым заняцца на працягу 24 дзён. Для старшакласнікаў час пралятае імгненна, і ўсе адзначаюць, што хоць I сумуюць па дому, але развітвацца з «Надзеяй» шкада.
У першай палове дня — вучоба і працэдуры. Мінімум тры ўрокі, максімум — шэсць. Распрацоўшчыкі спецыяльнай навучальнай праграмы думалі, што ў душу школьнікам западуць спецыяльныя ўрокі экалогіі. Але яны памыліліся. У фаворы тут гісторык Уладзімір
Яфімавіч, які цікавіцца нумізматыкай, геральдыкай, вырабляе цуды з дрэва, грае на гітары...
Пятнаццацігадовая Каця Капралава з Гомеля вучыцца добра, але пра здаровае харчаванне і асаблівыя правілы пражывання ў зоне нічога не ведае і нават ніколі не задумвалася пра гэта. Паводле яе слоў, яна мае праблемы з сэрцам, страўнікам і шчытападобнай залозай. П'е таблеткі, вітаміны, каплі. Яе бацькі — супрацоўніца гомельскага філіяла «Прыорбанка» і дырэктар УП «Трансмотарс» — не ўдзялялі аздараўленню належнай увагі, а ў «Надзею» дзяўчынка трапіла дзякуючы школьнай заяўцы, якая была пададзена на трыццаць чалавек.
Зараз на аздараўленні і рэабілітацыі пад Вілейкай знаходзіцца 206 чалавек. Усе яны маюць праблемы са здароўем, і прыкладна дзесяць працэнтаў усіх наведвальнікаў «Надзеі» бывалі тут двойчы.
Медыцынскі корпус — пакуль толькі ў праекце, і першы камень павінен быць закладзены, згодна з планамі дырэктара, на наступны дзень пасля адкрыцця культурна-спартыўнага комплексу. Дыягностыка, лячэбныя працэдуры ажыццяўляюцца з моманту адкрыцця цэнтра, але ў розных карпусах. Тут няма басейна, затое ёсць сауна, шэсць відаў душа, лячэбная ванна, зала для заняткаў лячэбнай фізкультурай, масажны і стаматалагічны кабінеты, а таксама кабінеты для асобных відаў дыягностыкі і лячэння (фізіяпрацэдуры, інгаляторый).
27 — 35 працэнтаў «чарнобыльцаў» адчуваюць вострую патрэбу ў псіхалагічнай дапамозе. Псіхолаг Святлана Машынская, якая трапіла ў «Надзею», як і ўсе іншыя спецыялісты, на конкурснай аснове, стажыравалася ў Германіі. Яна спрабуе знізіць высокі ўзровень агрэсіўнасці ў дзяцей, навучыць іх узаемадзеянню ў групе (тым больш, што групы фарміруюцца паводле рознаўзроставага прынцыпу) з дапамогай гульняў, трэнінгаў і арт-тэрапіі — мастацтва. Сцэнічнага, напрыклад, ці мастацтва жывапісу. I тое, і другое цудоўна супакойвае і заўважна паніжае агрэсіўнасць.
Пасля абеду і ціхай гадзіны можна накіравацца ў бібліятэку і пачытаць што-небудзь... з тых сямі тысяч экземпляраў, якія падарыў цэнтру расійскі Камітэт міру пад кіраўніцтвам Анатоля Карпава. Можна знайсці pa-
Кожную хату памятае баба Галя на сваёй роднай вуліцы ў Брагіне. Змружыць на хвіліну вочы, і бачыцца ёй, што ідзе за свае веснічкі. Як маладая і прыгожая ідзе яна па роднай вёсцы Нежкава. Прачнуўшыся, ёй вельмі хочацца наяве прайсці па той вясковай вуліцы: «Ды хто мяне, старую, туды павязе?»
У дзеда Сцяпана на радзіме было ажно 15 хрэснікаў. Ён не адмаўляўся, калі яго запрашалі быць кумам. «Толькі грошы збіралі», — удакладняе баба Галя. Зараз усе хрэснікі паехалі з Брагіна.
Дзед Сцяпан — майстар у сталярнай справе. Ля свайго пад'езда паставіў лаўкі, плот, у амбулаторыі растуць кветкі ў зробленых ягонымі рукамі кадках.
Ніхто не скажа благога слова і пра бабу Галю — умее на беднай зямлі вырошчваць высокія ўраджаі памідораў, лесвічную пляцоўку прыбірае старанней за маладых.
Але гады і хваробы забіраюць сілы. Адна радасць, калі ў аднапакаёвай кватэрцы Рабянкоў збіраюцца сыны з нявесткамі, дачка з зяцем, дзесяць унукаў і праўнучка.
ЧАРНОБЫЛЬ I ЗДАРОУЕ БУДУЧЫХ ПАКАЛЕННЯЎ
Усесаюзны НДІ акушэрства і гінекалогіі Міністэрства аховы здароўя СССР (цяпер Навуковы цэнтр акушэрства, гінекалогіі і перынаталогіі РАМН), як і многія іншыя буйныя медыцынскія ўстановы краіны, быў прыцягнуты да абслугоўвання насельніцтва, што пацярпела ў выніку аварыі на Чарнобыльскай АЭС, амаль адразу пасля катастрофы. Брыгада акушэраў у складзе дырэктара цэнтра В. Кулакова і навуковых супрацоўнікаў Л. Камісаравай і А. Нікалаевай першай выехала ў пацярпелыя раёны, на месцы абследавалі цяжарных жанчын, якія патрапілі пад уздзеянне іанізуючага выпраменьвання.
Супрацоўнікі цэнтра неаднойчы ўваходзілі ў камісіі Міністэрства аховы здароўя СССР па ацэнцы медыцынскай сітуацыі і абследаванні кантынгентаў устаноў родадапамогі і дзяцінства на пацярпелых тэрыторыях Украіны і Беларусі (1987—1989 гг.), а таксама выязджалі на месцы па заданні Вярхоўнага Савета СССР (1988 г.) і дэпутацкім запыце (1990 г.).
Ажыццяўлялася праца і па пастаяннай аснове сіламі створаных на базе рэнтгенарадыелагічнага аддзялення Цэнтра акушэрска-гінекалагічных і педыятрычнай брыгад у рамках галіновай навукова-тэхнічнай праграмы ў галіне медыцыны на 1986—1990 гг. С-27 «Комплексная экалагічная праграма даследаванняў наступстваў аварыі на ЧАЭС (медыцынскія аспекты)», а затым па праграме «Дзеці Чарнобыля», якая ўваходзіць у адзіную Дзяржаўную праграму па абароне насельніцтва Расійскай Федэрацыі ад уздзеяння нас-
тупстваў чарнобыльскай катастрофы на 1992—1995 гг. і на перыяд да 2000 г. (на дагаворнай аснове з Расійскім навукова-практычным цэнтрам супрацьрадыяцыйнай абароны дзяцей Міністэрства аховы здароўя РФ, дырэктар цэнтра — доктар медыцынскіх навук, прафесар Л. Балева).
Дынамічныя даследаванні цяжарных, парадзіх, нованароджаных і дзяцей праводзілі ў Палескім раёне Кіеўскай вобласці (ступень забруджанасці радыенуклідамі 20—60 Кі/км2) і Чачэрскім раёне Гомельскай вобласці (5—70 Кі/км2), а пасля распаду Савецкага Саюза — у Мцэнскім і Болхаўскім раёнах Арлоўскай вобласці (адпаведна: 1—5 Кі/км2 і 10—15 Кі/км2).
У рабоце брыгад прымалі ўдзел высокакваліфікаваныя спецыялісты розных профіляў: функцыяналісты, неўрапатолагі і псіханеўролагі, работнікі лабараторый (клінічнай, эндакрыналагічнай, імуналагічнай, біяхімічнай, патамарфалагічнай, электроннай мікраскапіі). Для вырашэння канкрэтных задач і паглыбленага даследавання прыцягваліся таксама супрацоўнікі іншых навуковых і практычных устаноў: Інстытута біяфізікі Міністэрства аховы здароўя Расійскай Федэрацыі, Інстытута агульнай генетыкі імя М. Вавілава РАН, шостай клінічнай бальніцы г. Масквы, Інстытута фізічнай хіміі РАМН, лабараторыі імунакарэкцыі Інстытута транспланталогіі, аддзялення таксікалогіі 13-й дзіцячай бальніцы імя М. Філатава, Інстытута дзіцячай гематалогіі, а таксама ЦНІЛ 2-га ММІ імя М. Пірагова і інш. Усяго ў абследаванні жанчын і дзяцей, у эксперыментальных і лабараторных работах сумесна з асноўным складам брыгад цэнтра, занятых распрацоўкай праблем Чарнобыля, бралі дзейсны ўдзел болыл чым 50 разнапрофільных спецыялістаў.
На жаль, у 1994 г., у сувязі са скарачэннем фінансавання праграм работы па праблеме ўплыву малых доз радыяцыі на жанчын і іхніх нашчадкаў у НЦАГіП РАМН былі спынены.
Дзе ж праўда, ісціна
Урокі Чарнобыля... У чым яны заключаюцца? He нам меркаваць аб прычынах аварыі, аб'ёме і своечасовасці прынятых мер, паўнаце і справядлівасці выпрацоўваемых
законаў... Але мы — урачы і вучоныя — у сваёй паўсядзённай дзейнасці на пацярпелых тэрыторыях былі сведкамі шмат чаго — наведалі дзеючы блок Чарнобыльскай атамнай станцыі і яе медсанчастку; спускаліся ў бетонныя бункеры, дзе праходзілі службу салдаты па ахове межаў найбольш радыеактыўна забруджанай тэрыторыі; наведвалі паселішчы «самасёлаў» у трыццацікіламетровай зоне; жылі і працавалі сярод мясцовага насельніцтва...
Мы праязджалі міма рыжых нязграбных голых хвояў, мясцін, дзе пахавана ў катлаванах загнаная туды бульдозерамі сельская нерухомасць, і міма кінутых землярыйных машын, якія нельга вывозіць з зоны.
Мы бачылі пустыя вуліцы маладой красуні Прыпяці, пабудаванай у дзівосным месцы — аазісе, дзе, паводле слоў яе жыхароў, выспявалі вінаград і валоскі арэх і было шмат шчаслівых дзяцей. А цяпер горад мёртвы і толькі ля падножжа цагляных шматпавярховікаў раскіданы разбітыя тэлевізары, цэленькія трохколавыя веласіпеды і лялькі... Былыя прыпяцкія жыхары, якія зараз жывуць у Палескім, распавядалі нам, як яны пасля аварыі ўцякалі, сім-тым ахінуўшыся, сюды па лясной дарозе, як іх мылі тут і апраналі ў тое, што знайшлося ў мясцовым спортмагазіне.