Чарнобыльская рана
Мікола Мятліцкі
Выдавец: Літаратура і Мастацтва
Памер: 336с.
Мінск 2003
МІНСК
РВУ «Лнтература п мскусство» 2003
УДК 614.876 (476)+ 821.161.3-1
ББК 68.9(4 Беп) + 84(4 Бен)-5 4-65
Укладальнік М. М. Мятліцкі
Чарнобыльская рана /Уклад. М. М. Мятліцкі,— Мн.: 4-65 Лмтература п нскусство, 2003.—336 с.: іл.
ISBN 985-6720-06-0.
Ужо каля двух дзесяткаў гадоў не стыне вярэдлівая чарнобыльская рана. У зборніку пададзены многія аспекты праблем, прынесеных на нашу зямлю жахотнымі наступствамі самай маштабнай тэхнагеннай катастрофы XX стагоддзя. Аўтары — навукоўцы і медыкі —даюць парады па выжыванні нацыі, дзяржаўнікі дэманструюць кола постчарнобыльскіх гаспадарчых клопатаў, занепакоеныя журналісты — знаходзяць самыя ўсцешныя спачувальныя словы для тых, каму выпала стаць «чарнобыльцамі».
УДК 614.876 (476) + 821.161.3-1
ББК 689(4Бен)+84(4Бем)-5
ISBN 985-6720-06-0
© Афармленне, укладанне. 2003
© РВУ «Лнтература п нскусство», 2003
Уладзімір ЦАЛКО, старшыня Камітэта па праблемах вынікаў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь
ГАЛОЎНАЕ — КЛОПАТ ПРА ЧАЛАВЕКА
Час усё больш аддаляе нас ад трагічнай даты 26 красавіка 1986 года — аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Для пераадолення негатыўных эканамічных, экалагічных, медыцынскіх і сацыяльна-псіхалагічных яе наступстваў у Беларусі зроблена нямала. За гэты час у нашай краіне ажыццёўлены дзве дзяржаўныя праграмы па пераадоленню вынікаў трагедыі. Цяпер рэалізуецца трэцяя, разлічаная да 2010 года. Уперадзе працяглы этап комплекснай радыяцыйнай і сацыяльна-эканамічнай рэабілітацыі забруджаных радыенуклідамі тэрыторый.
Пасля Чарнобыля найбольш моцна забруджанымі цэзіем-137 аказалася звыш 18 тысяч квадратных кіламетраў сельгасугоддзяў нашай рэспублікі, да таго ж найболыл урадлівых, а таксама каля чвэрці ляснога фонду Беларусі.
У першыя гады пасля аварыі асноўнымі задачамі сталі ацэнка радыяцыйнай сітуацыі і тэрміновая выпрацоўка прапаноў па правядзенню ахоўных мер, накіраваных найперш на зніжэнне адмоўнага ўплыву радыяцыі на людзей і забеспячэнне працяглага і бяспечнага пражывання насельніцтва на забруджанай радыенуклідамі тэрыторыі. Гэта і стала асновай для зацвярджэння норм
утрымання радыенуклідаў у прадуктах харчавання і пітной вадзе, а таксама для забароны або абмежавання некаторых відаў гаспадарчай дзейнасці на пацярпелых тэрыторыях. У прыватнасці, былі ліквідаваны 54 калгасы і саўгасы, закрыта 9 заводаў, што займаліся перапрацоўкай. Па рэкамендацыях вучоных згодна з прынятымі ўрадавымі рашэннямі было адселена 135 тысяч жыхароў з найбольш пацярпелых рэгіёнаў. He менш 200 тысяч чалавек сталі вымушанымі бежанцамі, якія пакінулі забруджаныя раёны неарганізавана.
Першая Дзяржаўная праграма па пераадоленню вынікаў чарнобыльскай катастрофы на 1990 — 1995 гг. (саюзна-рэспубліканская) была прынята яшчэ ў СССР, у 1989 годзе. А праз тры гады, калі мы сталі ўжо Рэспублікай Беларусь і агульныя саюзныя грошы, выдзеленыя на ліквідацыю наступстваў аварыі, раздзяліліся, патрэбна была ўдакладненая другая праграма, якая ўлічвала б новыя рэаліі.
Мы стварылі заканадаўчую і нарматыўную прававую базу практычна па ўсіх напрамках дзяржаўнай чарнобыльскай палітыкі. Узровень медыцынскага абслугоўвання ў пацярпелых раёнах сёння такі, што за станам здароўя насельніцтва вядзецца пастаянны нагляд. Дакладна дзейнічае сістэма сацыяльнай абароны ўсіх катэгорый. Навука таксама ўнесла свой уклад у арганізацыю бяспечнага пражывання людзей, якія не пажадалі пакінуць родныя месцы. У зоне засталося 340 прамысловых прадпрыемстваў, якія аказаліся ў значна больш цяжкіх эканамічных умовах, чым у іншых рэгіёнах. Жыццё прымусіла ствараць эканамічныя і гаспадарчыя перадумовы для вяртання іх да нармальных умоў функцыянавання.
Веды і накоплены вопыт дазволілі крыху адысці ад палітыкі катэгарычнай забароны. Трэцяя дзяржаўная праграма ўлічыла прынцыпова новыя падыходы да сацыяльна-эканамічнай рэабілітацыі пацярпелых раёнаў. Пастаўлена задача іх развіваць, а вытворчасць — перапрафіляваць.
Адна з галоўных мэт праграмы — у пацярпелых раёнах падняць узровень жыцця людзей. А гэта прыблізна 20 працэнтаў насельніцтва Беларусі. Аб сацыяльнай накіраванасці дзеючай дзяржаўнай праграмы сведчаць тры артыкулы расходаў: 57,3 працэнта асігнаванняў накіроўваецца на выплаты льгот і кампенсацый; 20,4
працэнта— на мэтавыя мерапрыемствы, звязаныя з забеспячэннем атрымання чыстай сельгаспрадукцыі і правядзення ахоўных контрмер па рэабілітацыі забруджаных тэрыторый; 15 працэнтаў сродкаў — гэта капітальныя ўкладанні ў будаўніцтва бальніц, школ, жылых дамоў, у тым ліку і для спецыялістаў, добраўпарадкаванне населеных пунктаў.
Так, да 2758 індывідуальных дамоў жыхароў забруджаных раёнаў Гомельскай і Магілёўскай абласцей у 2002 годзе падвялі газ, што больш запланаванага. У межах праграмы «Чыстая вада» выканана заданне па будаўніцтву водаправодаў. Фінанасаванне выдаткаў, звязаных з выплатай чарнобыльскіх дапамог, арганізацыяй харчавання і аздараўлення дзяцей, у галоўным забяспечана.
Грашовыя сродкі ў асноўным акумулююцца на пускавых аб'ектах. Напрыклад, у 2002 годзе імі сталі першая чарга Гомельскага дыспансера радыяцыйнай медыцыны, паліклінічны і навуковы карпусы Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра радыяцыйнай медыцыны і экалогіі чалавека, а таксама бальніцы ў Касцюковічах і Брагіне, вытворчасць лекавых сродкаў на Гродзенскім заводзе медпрэпаратаў. 3 28 мая 2002 rofla аздараўлівае дзяцей цэнтр «Жамчужына» ў маляўнічым пасёлку Бароўка Лепельскага раёна, здадзены новыя аб'екты ў дзеючых рэабілітацыйных цэнтрах у межах падпраграмы «Дзеці Чарнобыля». Усяго ў 2002 годзе на будаўніцтва чарнобыльскіх аб'ектаў выдаткавана звыш 35 мільярдаў рублёў.
На жаль, з-за недахопу сродкаў многія планы не выкананы. Складанае становішча было ў 2002 годзе з інвестыцыямі ў капітальнае будаўніцтва. Замест 42 мільярдаў рублёў, што чакалася, фактычна паступіла значна менш. Больш за 6 мільярдаў рублёў склала наша запазычанасць за пастаўку мінеральных удабрэнняў і вапнавых матэрыялаў, неабходных для атрымання чыстай прадукцыі на забруджаных землях. Усё ж такі ў цэлым у 2002 годзе нам удалося пашырыць базу аздараўлення і выкарыстаць кожны бюджэтны рубель па прызначэнню.
Больш чым 350 тысяч дзяцей і падлеткаў, што пражываюць у нашай рэспубліцы на тэрыторыях з забруджаннем вышэй аднаго кюры на квадратны кіламетр, маюць патрэбу ў штогадовым аздараўленні. Таму дзе-
сяць гадоў назад, у лютым 1993 года, былі выдзелены сродкі на будаўніцтва дзіцячых рэабілітацыйна-аздараўленчых цэнтраў, якія б маглі на працягу года прадастаўляць магчымасці для поўнага аднаўлення здароўя дзяцей, падлеткаў і дзяцей з бацькамі. Такіх дзіцячых цэнтраў у Беларусі ўжо восем: гэта «Ждановічы», «Пралеска», «Лясная паляна», «Світанак», «ГІціч», «Сідзельнікі», «Жамчужына», «Надзея». Іх агульная магутнасць — 1900 месцаў. Гэтыя цэнтры размешчаны ў маляўнічых кутках рэспублікі на тэрыторыях Брэсцкай, Гродзенскай, Гомельскай абласцей, а таксама пад Мінскам. Штогод бясплатнае аздараўленне і санаторна-курортнае лячэнне ў іх атрымліваюць больш за 25 тысяч чалавек. Нельга не адзначыць і Пінскі кансультацыйна-дыягнастычны цэнтр, што заснаваны ў 1993 годзе як дзіцячы рэабілітацыйнааздараўленчы цэнтр, дзе кожны год праходзяць комплекснае абследаванне звыш 40 тысяч дзяцей.
Развіваць і пашыраць структуру дзіцячых цэнтраў, забяспечваць іх сучасным медыцынскім абсталяваннем нам дапамагаюць гуманітарныя грамадскія і дзяржаўныя арганізацыі Германіі, Японіі, Аўстрыі, Кітая. Гэта дазволіла тысячам і тысячам беларускіх дзяцей, здароўе якіх падарвана радыяцыяй, устанавіць дакладны дыягназ, назначыць і правесці правільнае лячэнне. Акрамя таго, у гэтых цэнтрах лечаць не толькі фізічны стан дзяцей, але і іх надламаны дух. Невыпадкова тут вялікую ўвагу надаюць як вучэбнаму працэсу, гуртковай, культурна-масавай рабоце, так і сацыяльна-псіхалагічнай рэабілітацыі дзяцей.
Восем рэспубліканскіх дзіцячых рэабілітацыйна-аздараўленчых цэнтраў, а таксама Пінскі кансультацыйнадыягнастычны цэнтр — арганізацыі гаспадарча-разліковыя і будуць часткова фінансаваць будаўніцтва за кошт уласных, пазыковых, спонсарскіх сродкаў.
Для аховы здароўя насельніцтва ад апрамянення распрацаваны і зацверджаны дапушчальныя ўзроўні ўтрымання радыенуклідаў цэзію і стронцыю ў харчовых прадуктах і пітной вадзе (РДУ-99), нормы радыяцыйнай бяспекі (НРБ-2000), каталогі гадавых доз апрамянення людзей, якія пражываюць на забруджаных тэрыторыях, некалькі канцэпцый аздараўлення і санаторна-курортнага лячэння, абароны насельніцтва Рэспублікі Беларусь пры радыяцыйных аварыях, утрымання зон адчужэння і адсялення, рэабілітацыі забруджаных тэрыто-
рый і інш. Зроблена ацэнка радыяцыйнай сітуацыі і дозавых нагрузак для беларускага насельніцтва. У выніку ў рэспубліцы дзейнічаюць спецыяльныя санітарныя правілы і гігіенічныя нарматывы ў галіне радыяцыйнай бяспекі, выкананне якіх дазваляе забяспечыць людзям бяспечнае пражыванне ў гэтых умовах.
Яшчэ ў самым пачатку «чарнобыльскага шляху» спецыялісты прагназавалі, што здароўе людзей з-за ўздзеяння радыяцыі з часам рэзка пагоршыцца. Таму асноўныя намаганні вучоных-медыкаў былі накіраваны на атрыманне даных аб уплыве радыеэкалагічнай сітуацыі на стан важнейшых сістэм арганізма — сардэчна-сасудзістай, эндакрыннай, імуннай і іншых, Для папярэджання негатыўных наступстваў удалося распрацаваць і ўкараніць у практыку работы лячэбна-прафілактычных устаноў адну з самых дасканалых сістэм дыягностыкі хвароб, справакаваных радыяцыйным апрамяненнем ліквідатараў аварыі, пацярпелых ад яе дарослых і дзяцей, — рака шчытападобнай залозы і іншых захворванняў эндакрыннай сістэмы.
Менавіта унікальныя метады ранняй дыягностыкі, комплекснага лячэння і рэабілітацыі хворых на рак шчытападобнай залозы дазволілі беларускім медыкам знізіць паказчык смяротнасці да 0,6 працэнта ў той час, як, напрыклад, у ЗША ён роўны 10 працэнтам. Добрага выніковага эфекту можна чакаць і ад прапанаванай сістэмы прафілактычных мерапрыемстваў па ліквідацыі ёднай недастатковасці ў жыхароў Мінскай, Магілёўскай, Брэсцкай і Гомельскай абласцей.
Як вядома, адразу пасля выбуху рэактара з радыенуклідаў шырокага спектра дзеяння, што выпалі на зямлю, найбольшую небяспеку ўяўлялі радыеактыўны ёд і яго ізатопы, якія практычна распаліся праз некалькі тыдняў пасля катастрофы. Найбольшае апрамяненне атрымалі тыя, каму сёння ад 17 да 35 гадоў. На другім месцы — цэзій-137, актыўнасць якога будзе працягвацца як мінімум яшчэ дзесяткі гадоў. Далей ідзе — стронцый-90, які выпаў у меншай колькасці, але валодае больш шкодным уздзеяннем. Даволі небяспечная і група трансуранавых элементаў (напрыклад, плутоній239 і плутоній-241), якія выпалі пасля выбуху недалёка ад станцыі, у 30-кіламетровай зоне.