Чарнобыльская рана
Мікола Мятліцкі
Выдавец: Літаратура і Мастацтва
Памер: 336с.
Мінск 2003
Акрамя новых прыбораў радыяцыйнага кантролю, бюджэтныя арганізацыі сталі атрымліваць кантрольныя крыніцы для штодзённай каліброўкі. Гэта значыць, што кожны дзень ажыццяўляецца нагляд за правільнай работай радыёметраў. Лабараторыі, якія вядуць кантроль за сельскагаспадарчай прадукцыяй у забруджаных раёнах, маюць ужо 40 такіх крыніц. У рамках праекта МАГАТЭ створана лабараторыя інструментальнага вызначэння ўтрымання стронцыю-90 у малочнай прадукцыі на Хойніцкім сыраробчым камбінаце. У 2002 годзе праверана 27 арганізацый, якія ажыццяўляюць радыяцыйны кантроль прадуктаў, і выдадзена 149 ліцэнзій. Тым не менш праблемы ёсць. Так, у Брагінскім і Добрушскім
раёнах пасады спецыялістаў-радыёлагаў наогул скарочаны. У Хойніцкім раёне гэтым займаецца бібліятэкар, у Нараўлянскім — медсястра. Калі ўжо там, дзе найбольшае забруджанне, ды такія адносіны, то вывад напрошваецца сам па сабе. Ва ўсёй Гомельскай вобласці толькі ў трох раёнах у штат райвыканкамаў уключаны радыёлагі.
Яшчэ адзін не менш важны напрамак рэабілітацыі — правядзенне для насельніцтва, якое пражывае на забруджаных радыенуклідамі тэрыторыях, такой сацыяльнай палітыкі, якая б спрыяла эканамічнаму развіццю гэтых рэгіёнаў, стварэнню новых рабочых месцаў, будаўніцтву добраўпарадкаванага жылля, укараненню прагрэсіўных тэхналогій. Мясцовыя прадпрыемствы павінны выпускаць канкурэнтаздольную прадукцыю, якая б адпавядала патрабаванням па ўсіх параметрах, у тым ліку і па радыялагічных.
Што датычыцца ўзроўняў утрымання радыенуклідаў у раслінаводчай прадукцыі, то нашы нормы больш строгія, чым расійскія. I, трэба сказаць, мы ў іх укладваемся. Іншая справа — гавядзіна. Але знізіць у тры разы дапушчальны ўзровень утрымання ў ёй цэзію-137 пакуль няма магчымасці. Перад Гомельскім аблсельгасхарчам, Нараўлянскім, Хойніцкім, Брагінскім, Мазырскім, Веткаўскім і Ельскім райвыканкамамі пастаўлена задача — павысіць якасць кармавой базы, каб забяспечыць збліжэнне дапушчальных узроўняў утрымання цэзію-137 у беларускай і расійскай гавядзіне. Доля забруджанага мяса ў гэтых раёнах складае ад 12 да 60 працэнтаў. Неабходны прыборы, з дапамогай якіх у жывой дамашняй жывёле можна вызначаць узровень цэзію. Калі мы атрымаем іх, тады зможам збавіцца ад непрыемнасці працэдуры вяртання забітай жывёлы з мясакамбінатаў. Унікальны прыбор ужо на выпрабаваннях. Пакуль жа Камчарнобыль падтрымлівае лінію на валявое ўзмацненне патрабаванняў да дапушчальнага ўзроўню цэзію ў гавядзіне. Мы не можам і не маем права рызыкаваць здароўем людзей.
Для вырашэння праблем рэабілітацыі важна пастаянна ажыццяўляць аналіз эфектыўнасці выканання праграм, інфармавання насельніцтва, рэалізацыі на забруджаных радыенуклідамі тэрыторыях навукова-метадычных распрацовак. Сацыяльная адказнасць навукі на дадзеным этапе пераадолення вынікаў чарнобыльскай Ka-
тастрофы надзвычай узрастае. Сёння, як ніколі, неабходны высокі ўзровень навуковага пошуку, арыентаванага на хутчэйшае прымяненне яго канчатковага выніку на практыцы. Першыя крокі ў гэтым кірунку ўжо зроблены. На сённяшні дзень механізм арганізацыі навуковых даследаванняў практычна цалкам рэфармаваны. У аснову пакладзена Палажэнне аб парадку арганізацыі навуковага забеспячэння Дзяржаўнай праграмы па пераадоленню вынікаў катастрофы на ЧАЭС, зацверджанае Камчарнобылем сумесна з Камнавукі. Прыярытэтнымі для фінансавання з'яўляюцца толькі тыя даследаванні, якія завяршаюцца ўкараненнем у народную гаспадарку. Узгоднены з зацікаўленымі і зацверджаны Палажэнне аб укараненні навуковых распрацовак і Праграма ўкаранення навуковых распрацовак, а таксама Праграма абсталявання прыборамі і вымяральнай тэхнікай вядучых навуковых устаноў, згодна з якой гэтыя ўстановы атрымаюць 29 тыпаў радыеметрычных і дазіметрычных прыбораў.
Створана і дзейнічае жорсткая шматступеньчатая сістэма экспертнай ацэнкі і конкурснага адбору навуковых праектаў: у навуковых саветах галаўных арганізацый, каардынацыйных саветах міністэрстваў, міжведамасным каардынацыйным савеце пры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, навукова-тэхнічным савеце Камчарнобыля. Са 112 заявак, якія паступілі ў 2002 годзе, адабрэнне атрымалі толькі 37. На іх аснове сфарміраваны план навуковага раздзела Дзяржаўнай праграмы па пераадоленню вынікаў катастрофы на ЧАЭС. Навуковыя распрацоўкі 2002 года ўключалі 35 прапаноў, большая частка якіх ужо рэалізавана. Гэта дазволіла павысіць якасць медыцынскай дапамогі, знізіць затраты на ахоўныя мерапрыемствы чарнобыльскіх тэрыторый. Менавіта з такім прыцэлам фарміруецца праграма навуковых даследаванняў на 2004 — 2005 гады. Адным словам, навука павінна дапамагчы пераадолець на практыцы ўсе напасці, якія зваліліся на беларускую зямлю пасля 26 красавіка 1986 года. Галоўнае, каб усе навуковыя ўстановы мелі сваю дакладную спецыялізацыю ў даследаваннях, накіраваных на рэабілітацыю зямель і дзяржаўнага ляснога фонду ў мэтах разгортвання эфектыўнай гаспадарчай дзейнасці на радыеактыўна забруджаных тэрыторыях, і не дубліравалі адна другую, а вынікі навуковых распрацовак актыўна ўкараняліся ў жыццё.
Аднаўленне парушанай структуры эканомікі на забруджаных тэрыторыях патрабуе распрацоўкі нестандартных падыходаў, якія павінны ўлічваць усю складанасць сітуацыі. Гэта і разарваныя эканамічныя сувязі, і парушэнне дэмаграфічнага складу насельніцтва, і наяўнасць радыеактыўнага забруджання навакольнага асяроддзя.
Зоны адчужэння і адсялення ўтвараюць, як вядома, немалую тэрыторыю з высокімі ўзроўнямі забруджання цэзіем-137, стронцыем-90 і трансуранавымі элементамі. Аднаўленне гаспадарчай дзейнасці на гэтых тэрыторыях патрабуе глыбокіх навукова-метадычных распрацовак, у якіх былі б вызначаны прыярытэтныя напрамкі работ у кожным канкрэтным рэгіёне з улікам усяго комплексу сацыяльных і эканамічных фактараў, і аптымізацыі дзеянняў па прынцыпу «карысць — шкода». Вынікі гэтых даследаванняў, безумоўна, будуць карыснымі для ўсяго чалавецтва, асабліва для краін, якія выкарыстоўваюць атамную энергетыку.
Неабходна працягваць вывучэнне ўплыву радыеактыўнага забруджання на навакольнае асяроддзе, у тым ліку даследаванне праблемы размеркавання радыенуклідаў у водным асяроддзі і атмасферным паветры, a таксама іх уплыву на пэўныя групы насельніцтва, якія падпадаюць у сувязі з ладам жыцця пад асаблівую радыяцыйную рызыку (леснікі, егеры, паляўнічыя і члены іх сем'яў).
Пры разглядзе пытанняў аб павышэнні эфектыўнасці навуковага забеспячэння чарнобыльскіх праграм і стварэнні сістэмы ўкаранення вынікаў навуковых даследаванняў неабходна зыходзіць з таго, што навуковая распрацоўка і ўдасканаленне мер, накіраваных на ахову здароўя насельніцтва, якое пражывае на радыеактыўна забруджаных тэрыторыях, а таксама скарачэнне вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі з перавышэннем дапушчальных узроўняў утрымання ў ёй радыенуклідаў і зніжэнне сацыяльна-псіхалагічнай напружанасці маюць важнае дзяржаўнае значэнне.
Шэсць вядучых навукова-даследчых інстытутаў рэспублікі працуюць у гэтай галіне. Галоўную ролю ў вырашэнні ўсяго комплексу навуковых праблем адыгрывае Інстытут радыялогіі, размешчаны ў Гомелі, з філіяламі ў Брэсцкай і Магілёўскай абласцях. Яго супрацоўнікі распрацоўваюць метады і праграмы комплекснай рэабілітацыі гаспадарчай дзейнасці, стварэння і развіцця
ўмоў для паўнацэннага жыцця людзей, якія засталіся на забруджаных землях. Пры недахопе грашовых сродкаў даводзіцца вынаходзіць методыкі, якія дазваляюць дасягаць мэты найбольш аптымальнымі спосабамі: максімальна выкарыстоўваць мясцовыя рэзервы і рацыянальна ўкладваць сродкі ў аднаўленне і сацыяльнаэканамічнае развіццё пацярпелых раёнаў.
Інстытутам глебазнаўства і аграхіміі праведзены разлікі эканамічнай эфектыўнасці навукова-даследчых распрацовак. Яны былі прафінансаваны ў 2002 годзе на 250 мільёнаў рублёў, або 158 тысяч долараў ЗША. Мінімальны эфект ад укаранення асноўных распрацовак склаў 1,75 мільёна долараў ЗША, або па 11,1 долара на кожны ўкладзены бюджэтны долар.
На пераадоленне ўрону, ацэненага ў 32 сярэднегадавыя бюджэты дааварыйнага года, за апошнія дзесяць гадоў рэспубліка змагла накіраваць суму, эквівалентную 13 мільярдам долараў ЗША. Тым не менш, нягледзячы на недахоп фінансавых сродкаў, шэраг найбольш важных праблем удалося вырашыць. У рэспубліцы адпрацавана сістэма радыяцыйнага кантролю і маніторынгу. Вялікі аб'ём ахоўных мер у аграпрамысловым комплексе дазваляе трымаць пад кантролем вытворчасць сельскагаспадарчай прадукцыі на забруджаных землях, у тым ліку ў грамадскім сектары. Больш мільёна чалавек праходзяць штогод паглыблены медыцынскі агляд. Вядзецца газіфікацыя індывідуальных жылых дамоў у забруджаных раёнах і многае іншае.
3 ініцыятывай правядзення Міжнароднага навуковага форуму па Чарнобылю выступіў генеральны дырэктар Міжнароднага агенцтва па атамнай энергіі Махамед Эль Барадэй падчас візіту ў жніўні 2001 года ў Беларусь. Удзельнікі форуму, у тым ліку прадстаўнікі МАГАТЭ, Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, Сусветнага банка, дэлегацыі Беларусі, Расіі, Украіны, вырашылі сфарміраваць групы экспертаў па медыцынскіх і экалагічных наступствах катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, былі вызначаны тэмы навуковых даследаванняў і зацверджана працэдура ўзгаднення пазіцый зацікаўленых бакоў па чарнобыльскай праблематыцы. Мяркуецца, што праца форуму будзе завершана адкрытай міжнароднай канферэнцыяй па Чарнобылю. Мы чакаем, што найбольш важным яго вынікам будзе не толькі навукова абгрунтаваная інфармацыя аб наступствах Ka-
тастрофы, але і прыцягненне дадатковых сродкаў для рэалізацыі праграмы рэабілітацыі пацярпелых раёнаў.
Рэспубліку Беларусь наведаў намеснік генеральнага сакратара Арганізацыі Аб'яднаных Нацый, каардынатар па міжнароднаму чарнобыльскаму супрацоўніцтву Кензо Ошыма. Работа актывізавалася, створана Міжнародная навукова-даследчая сетка па Чарнобылю. Сусветны банк прызнаў шкоду, прычыненую Беларусі чарнобыльскай аварыяй, у памеры 235 мільярдаў долараў ЗША. Станоўча ацэнены намаганні нашай дзяржавы па пераадоленню вынікаў чарнобыльскай катастрофы.
Сумесна з шэрагам міжнародных арганізацый Камчарнобыль распрацаваў праграму па супрацоўніцтву ў мэтах рэабілітацыі, бюджэт якой 4 мільёны еўра. Яна накіравана на прыцягненне замежных і нацыянальных партнёраў да комплекснага вырашэння праблем на забруджаных радыяцыяй тэрыторыях з улікам пражывання на гэтых землях вялікай колькасці людзей, існуючай радыялагічнай рызыкі, невядомасці вынікаў доўгачасовага ўздзеяння радыяцыі на здароўе. Праграма дзейнічае ўжо з сакавіка 2003 года і дае надзею прыцягнуць інвестыцыі ў рэгіёны.