Чарнобыльская рана
Мікола Мятліцкі
Выдавец: Літаратура і Мастацтва
Памер: 336с.
Мінск 2003
У чым жа асноўная сутнасць прапанаваных беларускімі вучонымі падыходаў да рэабілітацыі? На гэтым этапе пераадолення наступстваў чарнобыльскай катастрофы праблемы радыяцыйнай рэабілітацыі сельскагаспадарчай вытворчасці як галіны, якая найбольш пацярпела ў выніку аварыі на ЧАЭС і да таго ж перажывала на той момант працэс агульнага эканамічнага спаду,
узаемазвязаны з усімі аспектамі рэабілітацыі, у прыватнасці з эканомікай.
Рэабілітацыя забруджаных тэрыторый не павінна абмяжоўвацца асобнымі населенымі пунктамі і пражываючым у іх насельніцтвам — тэрыторыяй з яе прыродна-рэсурсным патэнцыялам, фізіка-геаграфічнымі, глебавымі, экалагічнымі і радыеэкалагічнымі характарыстыкамі, a таксама станам усяго гаспадарча-эканамічнага комплексу. Гэта значыць, што павінен прымяняцца прынцып тэрытарыяльна-лакальнага падыходу. 3 аднаго боку, ён прадугледжвае агульную ацэнку бягучага эканамічнага становішча і радыелагічнага стану кожнага раёна і прагноз яе змянення. Гэта і вызначае стратэгічны напрамак рэабілітацыйных мерапрыемстваў унутры кожнага раёна з выкарыстаннем у якасці крытэрыяў эканамічных паказчыкаў канкрэтных гаспадарак (напрыклад, прыбытак на адзін гектар умоўнага ворыва, рэнтабельнасць па асобных відах прадукцыі і ў цэлым па гаспадарцы), а таксама радыяцыйных характарыстык (сумарныя гадавыя індывідуальныя і калектыўныя дозы, узроўні ўтрымання радыенуклідаў у сельскагаспадарчай прадукцыі).
3 другога боку, рэабілітацыя ажыццяўляецца ў населеных пунктах з улікам іх ранжыравання па велічыні радыеактыўнага забруджання тэрыторыі і сельскагаспадарчай прадукцыі, а таксама гадавых індывідуальных дозавых нагрузак. Гэта дазваляе планаваць неабходныя контрмеры для кожнага населенага пункта і ажыццяўляць іх адраснае фінансаванне.
Рэфармаванне вёскі павінна быць спалучана з мерапрыемствамі па змяншэнню экспарту радыенуклідаў за межы забруджанага рэгіёна і зніжэнню радыяцыйных нагрузак на насельніцтва, звязаных з вытворчасцю і спажываннем забруджаных прадуктаў харчавання. Праблема атрымання нарматыўна чыстай прадукцыі сельскай гаспадаркі па-ранейшаму застаецца самай актуальнай у шэрагу задач забеспячэння радыяцыйнай абароны насельніцтва. У цэлым тут дасягнуты станоўчыя вынікі. Праблемы радыелагічнай якасці малака, кармоў, збожжа застаюцца ў асноўным у гаспадарках з высокімі ўзроўнямі забруджання сельгасугоддзяў. Як правіла, гэта землі, якія мяжуюць з зонамі адчужэння і адсялення. Менавіта тут цэлы букет чарнобыльскіх праблем — дэфіцыт кадраў, слабая матэрыяльная база і, як вынік, нізкія эканамічныя паказчыкі
Найбольш эфектыўнымі ў гэтай сітуацыі могуць быць пераспецыялізацыя гаспадарак на вытворчасць прадукцыі з нізкім утрыманнем радыенуклідаў, кааперацыя, а таксама перапрацоўка сельскагаспадарчай сыравіны непасрэдна яе вытворцам. Тым гаспадаркам, дзе застаюцца праблемы якасці малака, рэкамендаваны пераход на мясную жывёлагадоўлю, якая не ў такой ступені ўспрымальная да ўтрымання радыенуклідаў у кармах і патрабуе значна менш працоўных рэсурсаў, што вельмі важна ддя месцаў, адкуль выехала шмат працаздольнага насельніцтва. Калі ж у гаспадарках існуюць праблемы ўтрымання радыенуклідаў у кармах, мэтазгодна пераходзіць на вырошчванне кукурузы, удзельнае ўтрыманне радыяцэзію ў якой істотна меншае. Там, дзе немагчыма вытворчасць збожжа ддя харчовых мэт, рэкамендавана развіццё насенняводства бульбы, збожжавых культур, шматгадовых траў.
Пераспецыялізацыя мае і больш высокі патэнцыял з пункту гледжання забеспячэння рэнтабельнасці вытворчасці. У мэтах выканання даручэнняў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, дадзеных у час наведвання ім у красавіку 2001 года пацярпелых ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС раёнаў Гомельскай вобласці, вучоныя рэспубліканскага навукова-даследчага унітарнага прадлрыемства «Інстытут радыялогіі» распрацавалі тэхналогіі пераспедыялізацыі найбольш пацярпелых гаспадарак Брагінскага, Нараўлянскага і Хойніцкага раёнаў Гомельскай вобласці і шасці гаспадарак Магілёўскай вобласці.
У цяперашні час у адпаведнасці з даручэннем Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь зацверджана і дзейнічае навукова абгрунтаваная праграма пераспецыялізацыі гаспадарак Брагінскага, Нараўлянскага і Хойніцкага раёнаў. Мяркуецца перайсці на мясную жывёлагадоўлю, стварыць неабходную кармавую базу, а таксама займацца насенняводствам збожжавых культур, шматгадовых траў, бульбы. Для рэалізацыі праграмы ў 2002 годзе заключаны дагаворы на 2,5 мільярда рублёў. Акрамя таго, на капітальнае будаўніцтва ў гэтых гаспадарках Мінсельгасхарчам было выдзелена 90 мільёнаў рублёў. Пастаўлена 445 галоў жывёлы, перададзены збожжаўборачныя комплексы, прэс-падборшчыкі, кормараздатчыкі, абсталяванне для малочнатаварнай фермы. Праграма будзе дзейнічаць не адзін год.
Вучоныя гомельскага Інстытута радыялогіі стварылі тэхналогію развіцця спецыялізаванай мясной жывёлагадоўлі. Яна ўжо атрымала ўкараненне ў трох гаспадарках Брагінскага раёна — «Камарынскай», «Сельгасхіміі», «Краснай», якія маюць перспектыўныя планы ўдасканалення сваёй дзейнасці і бізнес-планы развіцця спецыялізаванай мясной жывёлагадоўлі, — аблвыканкам у цэлым іх адобрыў.
Разглядаюцца яшчэ шэсць гаспадарак Магілёўскай вобласці на прадмет перапрафілявання. Стымуляванне вытворчасці нарматыўна чыстага збожжа ў Хойніцкім раёне ў 2003 годзе прадугледжана спецыяльным праектам МАГАТЭ. Вучоныя Навукова-даследчага інстытута глебазнаўства і аграхіміі па заданню Камчарнобыля ўжо праводзяць навуковыя даследаванні гатункаў збожжавых з мінімальным накапленнем стронцыю-90.
У прыватнасці, па спецыялізаванай мясной жывёлагадоўлі прыняты да рэалізацыі адпаведныя бізнес-планы для КСУП «Камарынскі» Брагінскага раёна, калгаса імя Кірава Чачэрскага раёна і КСУП «Дубовы Лог» Добрушскага раёна. У трох гаспадарках Нараўлянскага раёна і ў калгасе «Першамайскі» Брагінскага раёна адпрацоўваецца тэхналогія малочнай спецыялізацыі. У калгасе «Першамайскі», апроч таго, асвойваецца тэхналогія развядзення коней. На прыкладзе Нараўлянскага раёна даследуюцца перспектыўныя магчымасці насенняводчай спецыялізацыі. На рэалізацыю гэтых першачарговых планаў пераспецыялізацыі найбольш пацярпелых гаспадарак, зацверджаных Камчарнобылем, Мінсельгасхарчам, Гомельскім і Магілёўскім аблвыканкамамі, у 2002 годзе было выдзелена 2,6 мільярда рублёў, у 2003 — 8,16 мільярда.
У межах міжнароднага мадэльнага праекта МАГАТЭ створана тэхналогія вытворчасці і перапрацоўкі насення рапсу, што культывуецца на забруджаных землях. Ёй проста няма цаны. Плошчы пасеваў азімага і яравога рапсу ў Гомельскай і Магілёўскай абласцях павялічыліся за два апошнія гады больш чым у чатыры разы і складаюць 22 — 25 тысяч гектараў. Пры ўраджаі насення 15 — 20 цэнтнераў з гектара гаспадаркі атрымліваюць да 30 — 50 долараў ЗША прыбытку з гектара, адначасова карыстаючыся выдатным папярэднікам для пасеву пшаніцы. Маслаперапрацоўчы завод саўгаса «Прыпяць» Мазырскага раёна, на якім уста-
ноўлена новае тэхналагічнае абсталяванне, ужо выпускае чыстае сталовае рапсавае масла. Кожная тона яго можа прыносіць прыбытак 40 — 50 долараў.
Улічваючы спецыфіку сельскай гаспадаркі, пераспецыялізацыя не можа быць аднаразовым мерапрыемствам і зводзіцца толькі да пастаўкі матэрыяльнатэхнічных рэсурсаў. Паспяховае яе правядзенне немагчыма без высокага ўзроўню адказнасці мясцовых органаў кіравання, кіраўнікоў гаспадарак, згуртаванай зацікаўленай работы калектываў. Мы мяркуем, што першыя праграмы пераспецыялізацыі павінны быць рэалізаваны і даць вынік у 2004 — 2005 гадах.
He магу не сказаць і пра тое, што сёння праект пераспецыялізацыі сельскагаспадарчай вытворчасці ў забруджаных раёнах мае нямала праціўнікаў. Асобныя вучоныя мяркуюць, што там ніколі не атрымаць чыстай прадукцыі, нават пры асаблівых тэхналогіях вырошчвання і перапрацоўкі. Але давайце ўспомнім народную мудрасць: той, хто адмаўляе, — бедны, а той, хто сцвярджае, — багаты. Тым, хто баіцца, скажу: існуе шмат розных тэхналогій атрымання чыстай прадукцыі на забруджаных землях.
Дзяржаўная чарнобыльская праграма прадугледжвае цэлы комплекс ахоўных мер у сельскагаспадарчай вытворчасці. Толькі ў 2002 годзе на гэта было выдзелена 37 мільярдаў рублёў. У гаспадаркі пастаўлена 22,4 тысячы тон дзеючага рэчыва фосфарных удабрэнняў і 56,6 тысячы тон дзеючага рэчыва калійных удабрэнняў. Пакуль гэта складае 89,5 і 76,3 працэнта ад планавай патрэбнасці і тлумачыць факт вытворчасці збожжа з высокім фонам. Але, думаю, усё наладзіцца.
На жаль, нярэдка культуры размяшчаюцца без уліку забруджання глебы радыенуклідамі. Бывае, і культурныя пашы ддя асабістай жывёлы ствараюцца без уліку шчыльнасці забруджання. У такім выпадку нельга атрымаць чыстае малако ў індывідуальных гаспадарках. Пакуль жа ў 300 населеных пунктах рэспублікі такая праблема існуе. Выхад у тым, што неабходна перавесці статкі прыватнага сектара на добра правераныя кулыурныя пашы, агароджаныя электрапастухамі. У 2003 годзе плануецца закупіць, безумоўна, з удзелам аблвыканкамаў і райвыканкамаў партыю такіх прыстасаванняў.
Вострая і праблема атрымання нарматыўна чыстых збожжа і бульбы. Але калі абавязкова выконваць усе
патрабаванні правільнай арганізацыі севазваротаў, то за канчатковы вынік можна не баяцца. Вучоныя Навукова-даследчага інстытута глебазнаўства і аграхіміі правялі дэталёвы аналіз прыгоднасці ўчасткаў для вытворчасці сельскагаспадарчых культур. Станоўчы вопыт накоплены ў Магілёўскай вобласці — дапамаглі супрацоўнікі магілёўскага філіяла Навукова-даследчага інстытута радыялогіі, якія вядуць аўтарскі кантроль за атрыманнем на забруджаных землях гаспадарак Магілёўскай вобласці нарматыўна чыстага збожжа, што выкарыстоўваецца на харчовыя мэты. Гэта дазволіла скараціць плошчы пад збожжавыя на непрыдатных участках напалавіну. А аб'ёмы збожжа з павышаным утрыманнем стронцыю-90 знізіліся больш чым у тры разы. Гэты вопыт перададзены раёнам Гомельскай вобласці.
3 1991 года ў рэспубліцы ў межах дзяржаўных навукова-тэхнічных праграм вядзецца распрацоўка прыбораў і метадаў для ажыццяўлення радыяцыйнага кантролю навакольнага асяроддзя, сельскагаспадарчай прадукцыі і прадуктаў харчавання. Былі распрацаваны высокаадчувальныя прыборы для масавага кантролю ўтрымання радыенуклідаў у вытворнай прадукцыі, пітной вадзе і г. д. Створаны прадпрыемствы па вытворчасці распрацаваных прыбораў. Іх выпуск дазволіў вырашыць праблему радыяцыйнага кантролю. У цяперашні час у рэспубліцы выраблены і пастаўлены ў сетку радыяцыйнага кантролю 4000 гамаі бэта-радыёметраў, больш чым 200 дазіметраў гама-выпраменьвання і шэраг высокаадчувальных спектрометраў. Значная частка іх рэалізавана ў Беларусі, Расіі, прыбалтыйскіх краінах, дзяржавах Заходняй Еўропы.