Чарнобыльская рана
Мікола Мятліцкі
Выдавец: Літаратура і Мастацтва
Памер: 336с.
Мінск 2003
Распрацавана таксама пяць праектаў МАГАТЭ на суму каля 500 тысяч долараў ЗША. Нам нарэшце ўдалося абазначыць для многіх міжнародных арганізацый чарнобыльскі напрамак прыярытэтным.
У кансалідаваным бюджэце на 2003 год прадугледжаны расходы ў суме 392,2 мільярда рублёў, у тым ліку 280,4 мільярда рублёў — з рэспубліканскага бюджэту. Частку выдзеленых сродкаў давядзецца накіраваць на пагашэнне запазычанасці па ранейшых дагаворных абавязацельствах. Таму мы перагледзелі першачарговасць мерапрыемстваў і сканцэнтравалі сродкі толькі на прыярытэтных напрамках работ у рэгіёнах, дзе самае галоўнае для нас — абарона інтарэсаў пацярпелых людзей і тэрыторый.
Уладзімір ВЕТРАЎ
ЧОРНАЯ ЧАРНОБЫЛЬСКАЯ БЫЛЬ
Хроніка аварыі
ОСкрасавіка 1986 года. 01:06. У парадку загадзя ^Озапланаванага эксперымента пачалося гашэнне рэактара (пры нармальнай рабоце яго цеплавая магутнасць 3200 МВт).
03:47. Зніжэнне магутнасці рэактара спынена на 1600 МВт.
14:00. Аварыйная сістэма ахаладжэння была адключана. Гэта ўваходзіла ў праграму эксперымента і было зроблена, каб перашкодзіць спыненню эксперымента. Гэтае дзеянне непасрэдна не прывяло да аварыі, але калі б аварыйная сістэма ахаладжэння не была адключана, магчыма, вынікі не былі б такімі цяжкімі.
14:00. Намячалася далейшае зніжэнне магутнасці. Аднак дыспетчар электрасетак Кіева папрасіў аператара рэактара працягваць выпрацоўку электраэнергіі, каб задаволіць патрэбы горада. Таму магутнасць рэактара была пакінута на 1600 МВт. Эксперымент быў затрыманы, а спачатку яго намерваліся правесці на працягу адной змены.
23:10. Было рэкамендавана працягваць зніжэнне магутнасці.
26 красавіка 1986 года. 00:05. Магутнасць рэактара была зменшана да 720 МВт. Працягвалася зніжэнне ма-
гутнасці. Цяпер даказана, што бяспечнае кіраванне рэактарам у той сітуацыі было магчыма на 700 МВт, паколькі іначай «пустотны» каэфіцыент рэактара становіцца станоўчым.
00:28. Магутнасць рэактара зніжана да 500 МВт. Кіраванне было пераключана на аўтарэгулюючую сістэму. Аднак тут ці аператар не даў сігнал утрымання рэактара на зададзенай магутнасці, ці сістэма не адрэагавала на гэты сігнал, але раптоўна магутнасць генератара ўпала да 30 МВт.
00:32 (прыблізна). У адказ аператар стаў падымаць кіруючыя стрыжні, спрабуючы аднавіць магутнасць рэактара. У адпаведнасці з Патрабаваннямі па тэхніцы бяспекі аператар павінен быў узгадніць свае дзеянні з галоўным інжынерам, калі эфектыўная колькасць падымаемых стрыжняў больш за 26. Як паказваюць сённяшнія падлікі, у той момант патрабавалася падняць меншую колькасць кіруючых стрыжняў.
01:00. Магутнасць рэактара ўзрасла да 200 МВт.
01: 03. Была падключана дадатковая помпа да левага цыкла ахаладжальнай сістэмы, каб павялічыць цыркуляцыю вады праз рэактар. Гэта ўваходзіла ў планы эксперымента.
01:07. Была падключана дадатковая помпа да правага цыкла ахаладжальнай сістэмы (таксама па плану эксперымента). Падключэнне дадатковых помпаў выклікала паскарэнне ахаладжэння рэактара. Гэта таксама прывяло да змяншэння ўзроўню вады ў параразмеркавальніку.
01:15. Аўтаматычная сістэма кіравання параразмеркавальнікам была адключана аператарам, каб прадоўжыць дзеянні з рэактарам.
01:18. Аператар павялічыў ток вады, спрабуючы вырашыць праблемы ў сістэме ахаладжэння.
01:19. Яшчэ некалькі кіруючых стрыжняў высунута, каб павялічыць магутнасць рэактара і падняць тэмпературу і ціск у параразмеркавальніку. Правілы эксплуатацыі патрабавалі, каб як мінімум 15 кіруючых стрыжняў увесь час заставаліся ў актыўнай зоне рэактара. Мяркуецца, што ў той момант у актыўнай зоне ўжо заставалася ўсяго 8 кіруючых стрыжняў. Аднак там яшчэ былі аўтаматычна кіруемыя стрыжні, што дазваляла павя-
лічыць эфектыўную колькасць стрыжняў у актыўнай зоне рэактара.
01:21. Аператар зменшыў ток вады праз рэактар да нармальнага, каб аднавіць узровень вады ў параразмеркавальніку, пры гэтым зменшылася ахаладжэнне актыўнай зоны рэактара.
01:22:10. У актыўнай зоне пачала ўтварацца пара (закіпела ахалоджваючая рэактар вада).
01:23:04. Закрылі клапаны турбін. Турбіны ўсё яшчэ круцяцца па інерцыі. Гэта, уласна, і было пачаткам эксперымента.
01:23:10. Аўтаматычна кіруемыя стрыжні былі выдалены з актыўнай зоны. Стрыжні падымаліся прыкладна 10 секунд. Гэта была нармальная рэакцыя, каб скампенсаваць зніжэнне рэактыўнасці, што ўзнікла пасля закрыцця клапанаў турбіны. Звычайна змяншэнне рэактыўнасці выклікаецца павелічэннем ціску ў ахаладжальнай сістэме. Гэта павінна было прывесці да змяншэння пары ў актыўнай зоне. Аднак чаканага змяншэння пары не адбылося, паколькі ток вады праз актыўную зону быў малы.
01:23:35. Пачалося некантралюемае ўтварэнне пары ў актыўнай зоне.
01:23:44. Магутнасць рэактара рэзка павялічылася і прыкладна ў 100 разоў перавысіла праектную.
01:23:45. ТВЭЛы пачалі разбурацца. У паліўных каналах устанавіўся высокі ціск.
01:23:49. Паліўныя каналы пачалі разбурацца.
01:24. Адбыліся два выбухі. Першы — з-за грымучай сумесі, што ўтварылася ў выніку разлажэння вадзяной пары. Другі быў выкліканы расшырэннем пароў паліва. Выбухі выкінулі бэлькі даху чацвёртага блока. У рэактар пранікла паветра. Паветра рэагавала з графітавымі стрыжнямі, утвараючы аксід вугляроду II (чадны газ). Гэты газ успыхнуў, пачаўся пажар. Дах машыннай залы зроблены з матэрыялаў, якія лёгка ўзгараюцца. (3 тых самых, якія выкарыстоўваліся на ткацкай фабрыцы ў Бухары, якая поўнасцю згарэла ў пачатку 70-х гадоў. I хоць некаторыя работнікі пасля выпадку ў Бухары былі аддадзены пад суд, гэтыя ж матэрыялы выкарыстоўваліся пры будаўніцтве АЭС).
8 з 140 тон ядзернага паліва, якія ўтрымліваюць плутоній і іншыя надзвычай радыеактыўныя матэрыялы
(прадукты дзялення), а таксама асколкі графітавага замаруджвальніка, таксама радыеактыўныя, былі выкінутыя выбухам у атмасферу. Акрамя таго, пары радыеактыўных ізатопаў ёду і цэзію былі выкінутыя не толькі ў час выбуху, але і распаўсюджваліся ў час пажару. У выніку аварыі была цалкам разбурана актыўная зона рэактара, пашкоджаны рэактарнае аддзяленне, машынная зала і шэраг іншых збудаванняў.
Былі знішчаны бар'еры і сістэмы бяспекі, якія засцерагалі навакольнае асяроддзе ад радыенуклідаў, што меліся ў апрамененым паліве, і адбыўся выкід з рэактара. Гэты выкід на ўзроўні мільёнаў кюры ў суткі працягваўся на працягу 10 дзён — з 26.04.86 па 06.05.86, пасля чаго ўпаў у тысячы разоў і ў далейшым паступова зніжаўся. Па характары працякання працэсаў разбурэння 4-га блока і па маштабах вынікаў указаная аварыя мела катэгорыю запраектнай і адносілася да 7-га ўзроўню (цяжкія аварыі) па міжнароднай шкале ядзерных здарэнняў.
Навошта быў патрэбен эксперымент?
У час спынення 4-га энергаблока ЧАЭС на рамонт па зацверджанай галоўным інжынерам Н. М. Фаміным праграме меркавалася правесці выпрабаванні (з адключанымі абаронамі рэактара) у рэжыме поўнага абясточвання абсталявання АЭС з выкарыстаннем пры гэтым механічнай энергіі выбегу ротара генератара (вярчэнне па інерцыі) для выпрацоўкі электраэнергіі.
Дарэчы, правядзенне падобнага доследу прапаноўвалася многім атамным электрастанцыям, але з-за рызыкоўнасці эксперымента ўсе адмаўляліся. Кіраўніцтва Чарнобыльскай АЭС згадзілася...
Навошта спатрэбіўся такі эксперымент?
Справа ў тым, што ў выпадку поўнага абясточвання абсталявання атамнай станцыі, а гэта можа адбыцца ў працэсе работы, спыняюцца ўсе механізмы, у тым ліку і помпы, якія пракачваюць ахаладжаючую ваду праз актыўную зону атамнага рэактра. У выніку адбываецца расплаўленне актыўнай зоны, што раўназначна гранічнай ядзернай аварыі.
Выкарыстанне любых магчымых крыніц электраэнергіі ў такіх выпадках і прадугледжвае эксперымент з
выбегам ротара турбагенератара. Пакуль круціцца ротар генератара, выпрацоўваецца электраэнергія. Яе можна і трэба выкарыстоўваць у крытычных момантах.
Звычайна праграмы такіх работ рыхтуюцца загадзя, узгадняюцца з галоўным канструктарам рэактара, генеральным праекціроўшчыкам электрастанцыі, Дзяржатамэнерганаглядам. Праграма абавязкова прадугледжвае ў гэтых выпадках рэзервовае электразабеспячэнне адказных спажыўцоў на час правядзення эксперымента.
Вельмі спрошчана актыўная зона рэактара РБМК уяўляе сабою цыліндр дыяметрам каля чатырнаццаці метраў і вышынёю сем метраў. Унутры гэты цыліндр шчыльна запоўнены графітавымі калонамі, у кожнай з якіх маецца трубчаты канал. У гэтыя вось каналы і загружаецца ядзернае паліва. 3 тарцавога боку цыліндр актыўнай зоны раўнамерна пранізаны скразнымі адтулінамі (трубамі), у якіх перамяшчаюцца стрыжні рэгулявання, што паглынаюць нейтроны. Калі ўсе стрыжні ўнізе (г. зн. у межах актыўнай зоны) — рэактар заглушаны. Па меры выцягвання стрыжняў пачынаецца ланцуговая рэакцыя дзялення ядраў, і магутнасць рэактара расце. Чым вышэй падняты стрыжні, тым большая магутнасць рэактара.
Калі рэактар загружаны свежым палівам, яго запас рэактыўнасці (спрошчана — здольнасць да росту нейтроннай магутнасці) перавышае здольнасць паглынаючых стрыжняў да заглушэння ланцуговай рэакцыі. У гэтым выпадку выцягваецца частка паліўных касет і на іх месца ўстаўляюцца нерухомыя паглынаючыя стрыжні (іх называюць дапаўняльнымі паглынальнікамі — ДП) як бы на дапамогу рухомым стрыжням. Па меры выгарання ўрану гэтыя дапаўняльныя паглынальнікі вымаюцца і на іх месца ўстанаўліваецца ядзернае паліва.
Аднак застаецца абавязковым правіла: па меры выгарання паліва колькасць пагружаных у актыўную зону паглынаючых стрыжняў не павінна быць менш дваццаці васьмі — трыццаці штук (пасля чарнобыльскай аварыі гэта лічба павялічана да сямідзесяці дзвюх), паколькі ў любы момант можа ўзнікнуць сітуацыя, калі здольнасць паліва да росту магутнасці акажацца большай, чым паглынаючая здольнасць стрыжняў рэгулявання.
У Чарнобылі гэта не ўлічылі...
Ліквідатары
15 мая 1986 г. была прынята пастанова ЦК КПСС і Савета Міністраў СССР, у якой асноўная работа па ліквідацыі вынікаў аварыі даручаліся Мінсярэдмашу. Галоўнай задачай было збудаванне аб'екта «Укрыццё» («Саркафаг») чацвёртага энергаблока ЧАЭС.
Літаральна ў лічаныя дні, практычна на пустым месцы, з’явілася магутная арганізацыя УБ-605, што ўключала ў сябе шэсць будаўнічых трэстаў для ўзвядзення розных элементаў аб’екта «Укрыццё», мантажны і бетонны заводы, упраўленне механізацыі, аўтатранспарту, энергазабеспячэння, вытворча-тэхнічнай камплектацыі, санітарна-бытавога абслугоўвання, рабочага забеспячэння (уключаючы сталовыя), а таксама абслугоўвання баз пражывання персаналу.