Чарнобыльская рана
Мікола Мятліцкі
Выдавец: Літаратура і Мастацтва
Памер: 336с.
Мінск 2003
Базы пражывання і дапаможныя службы размяшчаліся на адлегласці 50—100 км ад месца правядзення работ. 3 улікам складанай радыяцыйнай абстаноўкі і неабходнасці захавання патрабаванняў, норм і правілаў радыяцыйнай бяспекі быў устаноўлены вахтавы метад працы персаналу з працягласцю вахты 2 месяцы. Колькасць адной вахты дасягала 10 000 чалавек.
Персанал на тэрыторыі ЧАЭС працаваў кругласутачна ў 4 змены. Увесь персанал УБ-605 камплектаваўся са спецыялістаў прадпрыемстваў і арганізацый Мінсярэдмаша, а таксама ваеннаслужачых (салдат, сяржантаў, афіцэраў) і прызваных з запасу «партызан».
Задача захавання разбуранага энергаблока, што стаяла перад УБ-605, была складанай і унікальнай, паколькі не мела аналагаў у сусветнай інжынернай практыцы. Складанасць заснавання падобнага збудавання, акрамя значных разбурэнняў, істотна пагаршалася цяжкай радыяцыйнай абстаноўкай у зоне разбуранага блока, што рабіла яго маладаступным і абмяжоўвала выкарыстанне звычайных інжынерных рашэнняў.
У лістападзе 1986 года «Укрыццё» было збудавана, а УБ-605 — расфарміравана. Узвядзенне «Укрыцця» было ажыццёўлена за рэкордна кароткі тэрмін. Аднак выйгрыш у часе і кошце будаўніцтва пацягнуў за сабою і шэраг істотных цяжкасцей: так, пад пластом бетону да
гэтай пары засталіся сотні тон ядзернага паліва. Зараз нікому невядома, што адбываецца з ім. Ёсць меркаванне, што там можа адбыцца цеплавы выбух.
Бяду маглі прадухіліць
Незадоўга да чарговай гадавіны чарнобыльскай катастрофы Служба бяспекі Украіны (правапераемніца КДБ УССР) размясціла на сваім афіцыйным Інтэрнетсайце нядаўна рассакрэчаныя матэрыялы з некаторымі падрабязнасцямі трагедыі на ЧАЭС. Яны сведчаць, што непаладкі на атамнай электрастанцыі пачаліся яшчэ да выбуху чацвёртага энергаблока.
Са 121 архіўнага дакумента архіва ўкраінскага КДБ вынікае, што ў канцы 1970-х — пачатку 1980-х будаўніцтва і работа ЧАЭС суправаджаліся многімі праблемамі. Яшчэ ў 1984 г. КДБ зрабіў вывад аб тым, што 3-і і 4-ы блокі ЧАЭС мелі сур'ёзныя канструктыўныя недахопы, з-за якіх часткова пачалі разбурацца перакрыцці блокаў.
«У 1984 годзе на 3-м энергаблоку былі заўважаны шчыліны ў плітах перакрыццяў, змяшчэнне рыгеляў і пліт. Прычынай пашкоджання ўказаных канструкцый, паводле меркавання кампетэнтных спецыялістаў, з'явіўся значны перагрэў сцен памяшкання з-за нізкай эфектыўнасці прадугледжанай праектам цеплаізаляцыі», — сказана ў адным з дакументаў.
Адно са «спецыяльных паведамленняў» КДБ УССР таксама гаворыць аб тым, што абсталяванне для будаўніцтва Чарнобыльскай АЭС, якое пастаўлялі прадпрыемствы з Югаславіі, падчас было няякасным. «Пры кантролі на першым і другім энергаблоках станцыі, дзе ўстаноўлена абсталяванне з прадпрыемстваў СССР, у зварачных злучэннях было значна менш дэфектаў, чым на трэцім і чацвёртым энергаблоках, абсталяванне для якіх пастаўлялася з Югаславіі»піша ў КДБ УССР начальнік аднаго з аддзелаў спецслужбы.
3 дакументаў вынікае, што ў 1982 г. на ЧАЭС адбылася аварыя, якая выклікала радыяцыйнае забруджанне атмасферы. Зразумела, яна была намнога меншай па маштабах, чым выбух на чацвёртым энергаблоку. Паводле паведамленняў, якія цытуюць работнікі КДБ, у
верасні 1982 г. «у знешняе асяроддзе праз вентыляцыйную трубу былі выкінуты радыеактыўныя прадукты», што выклікала павышэнне ўзроўняў радыяцыі вакол станцыі.
ЧАЭС па-ранейшаму небяспечная
Чарнобыльская АЭС па-ранейшаму ўяўляе сур'ёзную радыяцыйную пагрозу — такое меркаванне ў інтэрв’ю газеце «Камерсант» выказаў кіраўнік расійскага Мінатама Аляксандр Румянцаў.
Паводле яго слоў, дах саркафага, які быў пабудаваны над чацвёртым блокам ЧАЭС, можа абваліцца ў любы момант. Міністр патлумачыў: сёння нават цяжка гаварыць аб тым, што адбываецца за сценамі саркафага. Ніякіх даследаванняў ужо многа год не праводзілася. Украіна адмовілася ад паслуг спецыялістаў курчатаўскага інстытута, праводзіць абследаванне ўласнымі сіламі ці з прыцягненнем замежных экспертаў у гэтай краіны элементарна няма грошай.
Невядома таксама, у якім стане знаходзяцца старыя канструкцыі 4-га энергаблока, на якіх пасля аварыі быў пабудаваны аб'ект «Укрыццё», празваны ў народзе саркафагам. Тады, у 1986-м, іх абследаванні не праводзіліся, а з-за смяротна небяспечнай радыяцыі ў непасрэднай блізкасці ад выбухнуўшага рэактара будаўнікам даводзілася прымяняць метад дыстанцыйнага бетанавання, кантраляваць надзейнасць якога не ўяўлялася магчымым.
Само сабой, пагроза абвальвання саркафага цалкам рэальная. Ці адбудзецца гэта, і калі — адназначна сказаць сёння не можа ніхто.
Максім НЕВІДОМЫ
«ПРЫЧЫНАЙ АВАРЫІ СТАЛА НІЗКАЯ КУЛЬТУРА...»
Чэкісты «стукалі» на самы верх пра непаладкі на Чарнобыльскай атамнай станцыі задоўга да выбуху.
He мінула і семнаццаці гадоў, як Служба бяспекі Украіны рассакрэціла матэрыялы, што мелі непасрэднае дачыненне да чарнобыльскай трагедыі. 121 дакладная аб сітуацыі на ЧАЭС — пачынаючы з часу будаўніцтва станцыі і да ліквідацыі наступстваў аварыі — клалася на сталы вышэйшых партыйных і савецкіх кіраўнікоў рэспублікі, ляцела ў Маскву. Калі верыць гэтым сігналам, дык можна адно здзіўляцца «ўстойлівасці» аб'екта, які ўзводзіўся ў аўрале і эксплуатаваўся з ліхацтвам: выбух мог адбыцца куды раней восемдзесят шостага года і на любым з блокаў...
«Дакладная запіска КДБ УССР у ЦК КПУ аб сістэматычных парушэннях тэхналогіі правядзення будаўнічамантажных работ на асобных участках будаўніцтва Чарнобыльскай АЭС. 17 студзеня І979 года.
...Паводле аператыўных даных, на асобных участках будаўніцтва Чарнобыльскай АЭС маюць месца факты адступлення ад праектаў і парушэння тэхналогіі, што можа прывесці да аварый і няшчасных выпадкаў. Калоны каркаса машыннай залы зманціраваны з адхіленнямі ад разбівачных восяў да 100 мм, між асобнымі з іх ад-
2 Зак. 2676
33
сутнічаюць гарызантальныя сувязі, сценавыя панелі пакладзены з адхіленнямі восяў да 150 мм...
Рэзалюцыя Шчарбіцкага: Трэба тэрмінова: а) стварыць камісію для праверкі і распрацоўкі прапаноў для ЦК КПУ, б) ці паслаць шыфраграму тав. Непарожняму з прапановай яму гэта зрабіць».
«Спецыяльнае паведамленне УКДБ УССР па Кіеве і Кіеўскай вобласці аб радыеактыўным забруджанні ўчастка санітарнай зоны Чарнобыльскай АЭС. 20 красавіка 1981 года.
...19 красавіка 1981 г. у 11 гадзін стралком ВВАР ЧАЭС было выяўлена прасочванне (у выглядзе кропель) у трубаправодзе актыўных вод блока нумар адзін, аб чым было дакладзена начальніку змены ЧАЭС... Пры пракачцы дэзактывуючага раствору цеча ўзмацнілася... Службай радыяцыйнай бяспекі вызначана плошча да 180 кв. метраў з узроўнем радыяцыі, што дасягае 20 мікрарэнтген у сек. (пры норме 0,8 мікрарэнтгена ў сек.). Пад уздзеяннем ветру была забруджана тэрыторыя да 800 кв. метраў.
Панічных чутак і негатыўных настрояў не выяўлена».
«Дакладная запіска старшыні КДБ УССР Першаму сакратару ЦК КПУ аб радыяцыйнай сітуацыі, што склалася ў раёне размяшчэння Чарнобыльскай АЭС у выніку аварыі 9 верасня 1982 года. Зусім сакрэтна, асабіста тав. Шчарбіцкаму.
...Вызначана, што на асобных напрамках (да 14 км на паўночны ўсход ад АЭС і 5 км на поўдзень і паўднёвы захад) мае месца пэўнае павышэнне радыеактыўнасці верхняга пласта глебы, фіксуюцца цяжкарастваральныя, гэтак званыя «гарачыя часціцы» — асабліва ў раёне хутара Чыстагалаўка, дзе сітуацыя можа выклікаць цяжкія наступствы».
«Спецыяльнае паведамленне УКДБ УССР па Кіеве і Кіеўскай вобласці ў 6-е ўпраўленне КДБ УССР аб выяўленых недахопах праектавання 3-га і 4-га энергаблокаў ЧАЭС. 17 сакавіка 1984 года.
...У плітах перакрыццяў маюцца трэшчыны, адзначана змяшчэнне рыгеляў, пліт перакрыццяў, навесных жалезабетонных і керамзітавых пакрыццяў. Назіранні паказваюць, што за апошнія 2-3 месяцы адбываецца далейшае спаўзанне пліт з перакрыццяў рыгеляў. Прычы-
на — значны перагрэў сцен барабанаў-сепаратараў з-за неэфектыўнай работы цеплаізаляцыі, якія разбураюцца пад уздзеяннем высокіх тэмператур і пастаяннага радыеактыўнага выпраменьвання...»
«Спецыяльнае паведамленне 6-га аддзела УКДБ УССР па Кіеве і Кіеўскай вобласці ў 3-ці аддзел 6-га ўпраўлення КДБ УССР аб магчымых негатыўных наступствах зніжэння магутнасцей энергаблокаў Чарнобыльскай АЭС. 4 лютага 1986 года.
...Выпрацаваная ЧАЭС электраэнергія паступае ў адзіную энергетычную сістэму краіны па некалькіх лініях, што ўваходзяць у Аб'яднанае дыспетчарскае ўпраўленне паўднёвымі энергасістэмамі (АДУ Поўдня).
У 1985 годзе побач з планавымі рамонтамі мелі месца аварыйныя прыпыненні энергаблокаў і няспраўнасці абсталявання па розных прычынах, акрамя таго, 26 разоў на працягу года праходзіла зніжэнне магутнасці станцыі па камандзе дыспетчараў АДУ Поўдня. На думку спецыялістаў, кожнае зніжэнне магутнасці негатыўна адбіваецца на надзейнасці рэактараў РБМК, бо, паводде тэхнічнага праекта, яны павінны працаваць у базавым рэжыме. Пры змене ж магутнасці павялічваецца выкід радыеактыўных аэразолей у навакольнае асяроддзе, адбываецца няпоўнае выгаранне ядзернага паліва, ствараецца тэмпература перанапружанасці...
Рэзалюцыя: Гэтая праблема вядома Мінэнерга і Саюзатамэнерга». «Паведамленне КДБ УССР у КДБ СССР аб выбуху 4-га энергаблока Чарнобыльскай АЭС 26 красавіка 1986 года.
26 красавіка ў 1 гадзіну 25 мін. у памяшканні 4-га энергаблока ЧАЭС пры падрыхтоўцы яго да планавага рамонту адбыўся выбух з наступным пажарам...
Праведзены нарады з кіраўнікамі і сакратарамі партыйных арганізацый прадпрыемстваў па растлумачэнні насельніцтву ўзніклай сітуацыі. Субота — 26 красавіка гг. — аб'яўлена выхадным днём».
«Паведамленне 3-га аддзела 1-га ўпраўлення КДБ УССР аб магчымых прычынах аварыі на Чарнобыльскай АЭС. 7 мая 1986 года.
...Пакідаючы ўбаку тэхнічныя дэталі, аб якіх меркаваць цяжка, думкі большасці людзей зводзяцца да таго, што агульнай прычынай аварыі стала нізкая культура
работнікаў АЭС. Гаворка ідзе не пра кваліфікацыю, a пра культуру працы, унутраную дысцыпліну і пачуццё адказнасці. Сярод магчымых прычын аварыі называюць таксама паспешлівасць са здачай у эксплуатацыю 4-га энергаблока. Гавораць аб тым, што здавалі яго датэрмінова, да партыйнага з'езда, а цяпер былі павінны спыніць для дапрацоўкі (гэтыя звесткі не правераны, мажліва, яны ламылковыя)».