Чарнобыльская рана
Мікола Мятліцкі
Выдавец: Літаратура і Мастацтва
Памер: 336с.
Мінск 2003
Гэта праблема сёння хвалюе абсалютна ўсіх жыхароў рэспублікі: здаровых сярод нас становіцца ўсё
менш. Пад спецыяльным медыцынскім наглядам у краіне знаходзіцца амаль 1,6 мільёна чалавек, з іх каля 400 тысяч — дзеці. Колькасць здаровых сярод дзяцей зменшылася ўтрая, прычым лік тых, хто стаіць на дыспансерным уліку, падвоіўся. Як правіла, у такіх дзяцей два-тры захворванні. Ды і сярод дарослых 36,7 працэнта пацярпелых ад аварыі можна з нацяжкай назваць здаровымі. He сакрэт, што Чарнобыль памнажае колькасць інвалідаў. У 2002 годзе іх стала больш на 5,5 працэнта. Зразумела, яны маюць патрэбу ў бясплатным санаторна-курортным лячэнні, аздараўленні. На працягу 2002 года яго атрымалі 260 тысяч дарослых і 222 тысячы дзяцей з забруджаных зямель (56 працэнтаў ад ліку тых, каму гэта патрэбна). Абсалютна ўсе інваліды пабывалі ў санаторыях, на курортах. Мы плануем і арганізоўваем падобнае лячэнне і свята прытрымліваемся гэтага.
На жаль, медыкі да гэтай пары не прадставілі даных аб стане здароўя пацярпелага насельніцтва, адпаведных міжнародным стандартам. Гэта звязана з адсутнасцю дакладных, прызнаных сусветным супольніцтвам звестак аб радыяцыйна індуцыраваных захворваннях (выключэнне складае паталогія шчытападобнай залозы). Вучоным-медыкам патрэбна хутчэй вызначыцца з велічынямі сярэднегадавых дапушчальных доз апрамянення насельніцтва, падрыхтаваць з улікам гэтага прапановы па класіфікацыі пацярпелых раёнаў.
Улічваючы неабходнасць першачарговага вырашэння праблем, звязаных з пагаршэннем стану здароўя людзей, якія пражываюць на пацярпелых ад чарнобыльскай аварыі тэрыторыях, у 2003 годзе Камітэтам па праблемах вынікаў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам аховы здароўя Рэспублікі Беларусь зацверджана Палажэнне аб парадку фарміравання дзяржаўнага заказу на навуковыя даследаванні, якія выконваюцца медыцынскімі навуковымі ўстановамі ў межах Дзяржаўнай праграмы па пераадоленню вынікаў катастрофы на ЧАЭС.
У мэтах выканання даручэння Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па пераводу спецыялістаў у нядаўна адкрыты ў Гомелі Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр радыяцыйнай медыцыны і экалогіі чалавека для вывучэння праблем, звязаных з радыяцыйным уздзеяннем на
прыроду і чалавека, у Гомелі ажыццёўлена канцэнтрацыя навуковага патэнцыялу і фінансавых сродкаў для выканання работ па навуковаму забеспячэнню Дзяржаўнай праграмы па пераадоленню вынікаў катастрофы на ЧАЭС.
Такім чынам, навуковыя даследаванні медыцынскага напрамку сканцэнтраваны ў Рэспубліканскім навукова-практычным цэнтры радыяцыйнай медыцыны і экалогіі чалавека; даследаванні па рэабілітацыі забруджаных тэрыторый — у рэспубліканскім навукова-даследчым унітарным прадпрыемстве «Інстытут радыялогіі»; фундаментальныя даследаванні па радыебіялогіі і радыеэкалогіі ўскладзены на Інстытут радыебіялогіі, які па рашэнні Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі таксама пераводзіцца ў горад Гомель. У гэты ж інстытут з Інстытута глебазнаўства і аграхіміі і Аб'яднанага інстытута энергетычных і ядзерных даследаванняў НАН Беларусі перамяшчаюцца лабараторыі радыяцыйна-таксічнай экалогіі, радыехімічных праблем, прамянёвых і камбінаваных паражэнняў.
Ініцыянаванае Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь рашэнне — вельмі своечасовае. Размяшчэнне навуковай базы побач з забруджанымі тэрыторыямі і знаходжанне вучоных сярод насельніцтва, якое пражывае на іх, дасць найбольш хуткія вынікі ў вырашэнні існуючых тут праблем. Гэта паскорыць далейшыя паглыбленыя даследаванні ў мэтах распрацоўкі доўгатэрміновай нацыянальнай стратэгіі па пытаннях аховы здароўя насельніцтва.
Асабліва важнае значэнне мае сацыяльная абарона дзяцей: 295 тысяч школьнікаў забяспечаны бясплатным харчаваннем. Па меры магчымасці накіроўваюцца сродкі на абнаўленне і рамонт тэхналагічнага і халадзільнага абсталявання школьных сталовых, у 2002 годзе гэта было зроблена ў дзвюх школах — у Брагіне і Нароўлі. Хацелася б, каб і райвыканкамы, і аблвыканкамы, і Міністэрства адукацыі, і Белкаапсаюз як уласнікі сталовых клапаціліся пра іх, дапамагалі з рамонтам, закуплялі абсталяванне.
Да гэтага часу каля 2800 населеных пунктаў нашай рэспублікі працягваюць знаходзіцца на тэрыторыях са шчыльнасцю забруджання цэзіем-137 звыш 37 кілабекерэляў на квадратны метр. У іх пражывае каля паўтара мільёна чалавек. Як вядома, перасяленне з зон з высокім узроўнем забруджання радыенуклідамі ідзе ўжо
семнаццаць гадоў і будзе працягвацца. У Дзяржаўнай праграме па пераадоленню вынікаў катастрофы на ЧАЭС ёсць артыкул расходаў на ўзвядзенне жылых памяшканняў для новых перасяленцаў з чарнобыльскай зоны. На жаль, ёсць факты нямэтавага выкарыстання грашовых сродкаў, але гэта на сумленні кіраўнікоў абласцей і раёнаў, у якіх усё павінна быць пад кантролем.
3 года ў год мы гаворым яшчэ аб адной праблеме: несвоечасовым выездзе людзей з зоны адсялення на месца пастаяннай прапіскі пры атрыманні спецыяльна пабудаванага жылля. Так, у КСУП «Свяцілавічы» Веткаўскага раёна з 26 сем'яў, якія атрымалі жыллё ў чыстых рэгіёнах, 11 працягваюць жыць на ранейшым месцы. Кватэры ў Гомелі і Мазыры доўгі час не засяляюцца. У выніку людзі, якія стаяць у чарзе на адсяленне і мараць пра новае жыллё, законна абураюцца, што атрыманыя кватэры пустуюць. Незадаволены і інваліды: згодна з дзеючым заканадаўствам будаўніцтва жылых памяшканняў ддя іх вядзецца за кошт сродкаў мясцовых органаў улады. У сапраўднасці, інвалідам даводзіцца разлічваць толькі на «чарнобыльскія» кватэры.
Ненармальная сітуацыя склалася і з жыллём для спецыялістаў. Калі ў праграму капітальнага будаўніцтва закладваецца такі дом, выканкамы прадстаўляюць у Камчарнобыль спісы будучых навасёлаў-спецыялістаў. Але як толькі дом гатовы, даволі часта засяляць яго ўжо няма кім. Так, у вёсцы Агароднікі Калінкавіцкага раёна два дамы з пяці пустуюць. Аналагічная сітуацыя і ў населеных пунктах іншых раёнаў Гомельскай вобласці, дзе дамы для спецыялістаў здадзены, а прапісаліся ў іх хіба што дамавікі... Гэтыя факты — яшчэ адно пацвярджэнне, што пакуль спецыялісты на чарнобыльскіх землях не затрымліваюцца.
Навуковыя даследаванні па дэзактывацыі абсталявання і аб'ектаў, ачыстцы тэрыторый ад радыенуклідаў і цяпер не страцілі сваёй актуальнасці. На сённяшні дзень у мэтах забеспячэння бяспечнай жыццядзейнасці насельніцтва распрацаваны тэхналагічная і нарматыўна-мета,цычная базы для радыеэкалагічнай рэабілітацыі населеных пунктаў, бяспечнага захоўвання радыеактыўных адыходаў і абыходжання з імі. Да таго ж прымяненне мер аховы ў месцах з павышаным узроўнем радыеактыўнага забруджання на сацыяльна значымых аб’ектах — у школах, дзіцячых дашкольных установах, мес-
цах масавага знаходжання — дазволіла забяспечыць эфектыўнае зніжэнне дозавай і псіхалагічнай нагрузкі на людзей.
Праводзяцца штогадовыя сістэматычныя комплексныя маніторынгавыя даследаванні радыяцыйна-экалагічнага стану глебы, водных рэсурсаў, паветранага асяроддзя, расліннага і жывёльнага свету. Вызначаны заканамернасці размеркавання і міграцыі радыенуклідаў у элементах ландшафтных комплексаў, распрацаваны матэматычныя мадэлі паводзін радыенуклідаў у экалагічных сістэмах.
Як станоўчы вынік ад рэалізацыі распрацаванага навуковымі ўстановамі аграрнага профілю комплексу аграхімічных, меліярацыйных і тэхналагічных ахоўных мер можна адзначыць шматразовае зніжэнне канцэнтрацыі радыенуклідаў у сельскагаспадарчай прадукцыі. У прыватнасці, за 17 гадоў, якія прайшлі пасля чарнобыльскай аварыі, пераход радыяцэзію з глебы ў прадукты харчавання зніжаны болыл чым у 10 разоў. Па экспертнай ацэнцы, каля 55 працэнтаў гэтага эфекту абумоўлена правядзеннем контрмер, a 45 працэнтаў — распадам радыенуклідаў і фіксацыяй іх глебай.
Высокая эфектыўнасць праведзеных ахоўных сельскагаспадарчых мер відавочная. Так, нягледзячы на перыядычнае павелічэнне патрабаванняў нарматываў, за апошнія пяць гадоў вытворчасць малака з перавышэннем дапушчальнага ўзроўню ўтрымання радыяцэзію ў грамадскім сектары знізілася ў 5,5 раза, у прыватным — у 1,7 раза. Адначасова колькасць выпадкаў вытворчасці «бруднага» мяса скарацілася ў 12 разоў, а вяртанне жывёлы з мясакамбінатаў — удвая. Такім чынам, пры спажыванні вырабленых у грамадскім сектары харчовых прадуктаў, якія адпавядаюць рэспубліканскім дапушчальным узроўням утрымання радыенуклідаў, гарантуецца неперавышэнне ўстаноўленай велічыні гадавой дозы ўнутранага апрамянення чалавека — 1 мЗв.
Для атрымання нарматыўна чыстай прадукцыі вучонымі-аграрыямі распрацаваны новыя нарматывы і тэхналагічныя рэгламенты вырошчвання сельскагаспадарчых культур і вядзення жывёлагадоўлі ў пацярпелых рэгіёнах агульнай плошчай 1,2 мільёна гектараў, выдадзеныя як Рэкамендацыі па вядзенню аграпрамысловай вытворчасці ва ўмовах радыеактыўнага забруджання зямель Рэспублікі Беларусь. У выніку ажыццяўлення
кантролю за выкананнем мерапрыемстваў, накіраваных на забеспячэнне атрымання нарматыўна чыстага збожжа на харчовыя мэты па ўтрыманню стронцыю-90 у крытычных гаспадарках Касцюковіцкага, Краснапольскага, Слаўгарадскага, Чэрыкаўскага раёнаў, аб'ёмы вытворчасці збожжа з павышаным утрыманнем гэтага радыенукліду знізіліся з 1832 тон у 2001 годзе да 550 тон — у 2002 годзе.
Праблемы ў чарнобыльскіх раёнах няпростыя. Дасягненне галоўнай мэты рэабілітацыі, гэта значыць рэальнага эканамічнага адраджэння і ўстойлівага развіцця, патрабуе новых падыходаў і навуковых рашэнняў. Пастаўлена задача не проста атрымліваць чыстую прадукцыю ў забруджаных раёнах, але і забяспечыць тут рэнтабельную вытворчасць. Гаспадаркі, раёны павінны пераадолець нерэнтабельнасць, пашырыць вытворчасць, устойліва развівацца. Пры гэтым ва ўмовах эканамічнага крызісу патрабуецца выпрацоўка такіх методык, якія дазволілі б дасягнуць пастаўленых мэт найбольш аптымальнымі спосабамі, іншымі словамі з максімальным выкарыстаннем мясцовых рэсурсаў і рацыянальным укладаннем сродкаў у вырашэнне першачарговых праблем — тых, у прыватнасці, якія ўплываюць на стан здароўя людзей.
Навукай па гэтых пытаннях назапашаны вялікі фактычны матэрыял і праведзены шматлікія навуковыя даследаванні ў аграпрамысловай вытворчасці, сацыялогіі і псіхалогіі, медыцыне і г. д. На Украіне, напрыклад, скіроўваюцца намаганні на вырашэнне праблем рэабілітацыі зоны адчужэння. Аднак у нас, у Беларусі, іншы падыход, які прадугледжвае комплекснае вырашэнне праблем забеспячэння нармальнай жыццядзейнасці ў пацярпелых раёнах рэспублікі на аснове паглыбленага аналізу і абагульнення вынікаў навуковых даследаванняў у сельскагаспадарчай радыялогіі, радыебіялогіі, эканоміцы сельскай і лясной гаспадаркі, горадабудаўніцтве, медыцыне, сацыялогіі, дэмаграфіі.