• Газеты, часопісы і г.д.
  • Чарнобыльская рана  Мікола Мятліцкі

    Чарнобыльская рана

    Мікола Мятліцкі

    Выдавец: Літаратура і Мастацтва
    Памер: 336с.
    Мінск 2003
    59.65 МБ
    Акрамя ўсяго гэтага, еўрапейцы, застаўшыся без балот, пазбавіліся практычнага палігона для падрыхтоўкі батанікаў і біёлагаў. Напрыклад, нямецкія вучоныя, студэнты-дыпломнікі едуць у Беларусь, каб папрацаваць на нашых балотах, бо ў іх на радзіме даўно ўжо няма многіх відаў раслін, і яны іх ведаюць толькі па малюнках у атласах. Просяцца прыехаць да нас вучоныя з іншых еўрапейскіх універсітэтаў. Балотныя масівы Беларусі — гэта цэнтр Еўропы. Яны ачышчаюць паветра ўсяго кантынента і такім чынам фарміруюць якасць жыцця еўрапейцаў. Іх смела можна аднесці да сусветнай спадчыны, а значыць, атрымаць пэўныя выгоды ад іх існавання. Дарэчы, нямецкі прыродаахоўны фонд Міхаэля Ота ўжо праявіў гатоўнасць выдзеліць нам бязвыплатна паўтара мільёна еўра, каб стварыць у поймах Прыпяці і Ясельды запаведныя зоны. Сусветны банк мае намер выдзеліць мільён долараў для ўзнаўлення некаторых балот — удакладняецца праект работ.
    Ну а што робяць цяпер нашы неўтаймавальныя герастраты? Адны не трацяць надзеі яшчэ «пакалупаць» балоты, а другія з трыбун вельмі гучна і праўдападобна скардзяцца, як іх ламалі, прыніжалі вялікія партакраты з Мінска і Масквы, як яны ўпарціліся, але «супраць лому няма прыёму». Цяпер пішуць мемуары.
    2.	Казкі і казачнікі
    Асушэнне балот — толькі момант у разбуральнай стратэгіі сённяшняга дня. Ён больш відавочны, бо вельмі ўжо маштабны працэс дзейнасці герастратаў новай фармацыі. А побач — сотні і нават тысячы герастра-
    таў, якія практыкуюцца на праблемах атручвання вады, зямлі, паветра, знішчэння лясоў, расліннага і жывёльнага свету... А калі яшчэ глыбей зазірнуць, то з якога б боку мы ні падыходзілі, абавязкова ўпіраемся ў праблему здароўя людзей. Інакш не атрымліваецца. Прырода — асяроддзе нашага жыцця. Якое яно — такія і мы. Гэта, здаецца, усім зразумела. Але чаму тады людзі, якія так рашуча, энергічна, старанна разбураюць (а яны ведаюць, што разбураюць) прыроду, зусім не хочуць помніць, нават грэбліва моршчацца, калі ім напамінаюць пра дрэннае здароўе нацыі? Адзін чыноўнік высокага рангу мне катэгарычна сказаў: «Казкі ўсё гэта». — «Чые?» — пытаюся. «Не мае ж», — быў адказ.
    He адзін год у прэсе ходзіць прыкладна такая фраза: з-за дрэннага навакольнага асяроддзя ў Беларусі хварэюць трыццаць працэнтаў людзей. Ніхто гэтага не абвяргае, і, што зусім незразумела, ніхто канкрэтна з гэтым не пагаджаецца.
    Адкуль узяліся такія лічбы? Ды ніадкуль. Са столі. Проста яны ўсіх задавальняюць і таму ўсім спадабаліся.
    Калі такія трыццаціпрацэнтныя факты ўсім даспадобы — значыць, няпраўда. Значыць — казка. Хаця стопрацэнтныя герастраты не лічаць сябе казачнікамі. Яны прызнаюць сябе толькі рэалістамі. Дарэчы, той жа чыноўнік на маё сцвярджэнне, што ў нас стала падзеяй нараджэнне здаровага дзіцяці, адказаў да страшнага лаканічна: «Трэба менш піць». — «А Чарнобыль?» — дапытваюся. «Японцы жывуць даўжэй за іншых», — сказаў адказны таварыш. Падумаў і дадаў: «Чарнобыль — віна неіснуючай дзяржавы». «Але знікае наша нацыя», — імкнуся прабіць бетонную сцяну раўнадушша. «Ніхто не знікае. He трэба тыражаваць непацверджаныя чуткі».
    Словам, атрымліваецца так: у чарнобыльскай трагедыі сваіх герастратаў не было і няма, а здароўе людзей будзе лепшым, чым было.
    Такая вось, аказваецца, у нас казачная будучыня.
    Праўда, вучоныя Беларускага навукова-даследчага інстытута аховы мацярынства і дзяцінства лічаць інакш. Паводле іх даных, пачынаючы з 1986 года колькасць хворых на туберкулёз у нас павялічваецца прыкладна ў паўтара раза і, адпаведна, на столькі ж узрасла і смяротнасць ад гэтай хваробы. Больш чым у паўтара раза
    стала хворых на злаякасныя ўтварэнні. Калі да чарнобыльскай катастрофы рак шчытападобнай залозы ў дзяцей сустракаўся адзін-два на год, то цяпер агульная колькасць такіх хворых перавысіла шэсцьсот выпадкаў. Як бачым, тут японскім доўгажыхарствам і не пахне.
    У 1991 годзе Вярхоўны Савет Беларусі зацвердзіў праграму «Ахова мацярынства і дзяцінства ва ўмовах уздзеяння вынікаў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС». Навукова-даследчы інстытут аховы мацярынства і дзяцінства стаў галаўной арганізацыяй па выкананні праграмы. Яго шматпланавыя даследаванні далі магчымасць назапасіць вялікі і пераканаўчы матэрыял аб сур'ёзных адхіленнях у здароўі дзяцей ранняга ўзросту, што залежыць галоўным чынам ад здароўя іх мацярок. I тут зноў праблем па самае горла.
    У постчарнобыльскі перыяд значна павялічылася частата анеміі ў цяжарных жанчын. У Гомельскай вобласці гэты паказчык штогод павышаецца ў 4,8 раза. Назіраецца рост захворванняў шчытападобнай залозы, нырак і сардэчна-сасудзістай сістэмы. Калі да 1986 ro­fla ўскладненні пры родах узнікалі ў адной трэці жанчын, то ўжо ў 1994 годзе наадварот — толькі ў трэці гэты працэс праходзіў нармальна. Натуральна, што ў прамой залежнасці ад здароўя цяжарных жанчын знаходзіцца здароўе дзяцей.
    Гэты ж інстытут правёў даследаванні біялагічнай каштоўнасці груднога малака. Заўсёды лічылася, што мацярынскае малако — гарант чысціні і карыснасці. A тут раптам выявілася, што па ўтрыманні вітаміну С яно паўнацэннае толькі ў пяці працэнтаў абследаваных. Колькасць свінцу ў ім ва ўсіх ста працэнтах правераных аказалася ў 6—10 разоў большай за дапушчальныя нормы. Толькі адзінаццаць жанчын са ста маюць нармальны ўзровень малака па цэзію-137 і дзевятнаццаць — па стронцыю... Медыкі ў тысячы дзяцей знаходзяць 997,4 розных хвароб.
    Мы сёння канстатуем:
    у армію цяжка набраць хлопцаў, якія былі б поўнасцю здаровыя;
    аслабленая імунная сістэма беларусаў не можа супраціўляцца самым звычайным прастудным захворванням;
    генетычная памяць пачала даваць збоі — больш як
    300 тысяч дзяцей з недахопамі разумовага і фізічнага развіцця...
    Беларусь вымірае фізічна. У краіне ў два разы менш нараджаецца, чым памірае; колькасць самазабойстваў вышэй за сусветныя паказчыкі.
    А мы самі сябе супакойваем — маўляў, толькі трыццаць працэнтаў; апраўдваем — трэба менш піць...
    Сапраўды, піць трэба менш. Але ж даследаванні НДІ аховы мацярынства і дзяцінства проста ашаламляюць. I тут жа ў галаве ўзнікае трывожная думка: трэба тэрмінова прымаць меры, тармасіць улады, не даваць спакою людзям, ад якіх нешта залежыць, біць у набат...
    Трывога непакоіць наіўных людзей. Людзі ва ўладзе ўсё гэта ведаюць лепей за нас. I прымаюць меры ў адпаведнасці з існуючай ідэалогіяй: навошта палохаць людзей, няхай яны жывуць спакойна і спакойна паміраюць. I таму (гэта адбылося ў 1997 годзе) праграму «Ахова мацярынства і дзяцінства ва ўмовах уздзеяння вынікаў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС» закрылі. Спынілі фінансаванне — грошай няма. Трэба, маўляў, эканоміку падымаць, абследаванне ж людзей — задума непатрэбная.
    Дарэчы, напярэдадні закрыцця гэтай праграмы дырэктар НДІ аховы мацярынства і дзяцінства доктар медыцынскіх навук, прафесар Георгій Аляксандравіч Шышко выступаў на адным з пасяджэнняў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі, дзе падрабязна расказаў пра ўсе тыя праблемы, якія мы тут часткова закранулі. Слухалі нашы дэпутаты ўважліва — ахкалі і вохкалі... I закрылі праграму.
    А ў душу закрадваецца гэткае страшнаватае сумненне: а ці трэба будзе хворым, не здольным паўнацэнна працаваць людзям гэтая самая эканоміка? Ці не складзецца ў краіне такая сітуацыя, калі ў больш-менш здаровым (поўнасцю здаровым яно не можа быць) эканамічным полі будуць арудаваць фізічна і духоўна недаразвітыя чалавечыя асобіны?
    Страшна.
    А вось другая сітуацыя. Вучоныя Інстытута геалагічных навук НАН Беларусі ўпэўнена сцвярджаюць: людзі ў многіх сельскіх рэгіёнах краіны п’юць ваду, забруджаную чарнобыльскімі адходамі. Іх вывады ў нейкай
    ступені, можна сказаць, нечаканыя. Справа ў тым, што звычайна навуковыя даследаванні на радыеактыўнае забруджанне вады праводзіліся галоўным чынам на тыпавых пляцоўках у раёнах з высокім узроўнем паверхневага забруджання — у трыццацікіламетровай зоне і на тэрыторыях, што прылягаюць да яе. Там, напрыклад, цэзій-137 даволі трывала ўтрымліваецца ў верхніх слаях глебы і вельмі ў нязначнай колькасці трапляе ў грунтавыя воды. У выніку атрымала шырокае распаўсюджванне і, думаецца, у нейкай ступені супакоіла грамадства думка, што радыенукліды ўвогуле глыбока ў зямлю не пранікаюць.
    Але даследаванні, якія правялі супрацоўнікі Інстытута геалагічных навук не ў зоне, а ў 120—150 кіламетрах ад яе — у Лельчыцкім раёне, з’явіліся поўнай нечаканасцю. Здавалася б, там нічога дрэннага не павінна быць, тым больш, што і паверхневае радыенукліднае забруджанне невысокае. Атрымалася ж усё наадварот: цэзій выяўлены ў грунтавой вадзе на глыбіні дзесяць метраў. А гэта значыць, што ён можа трапіць у вясковыя калодзежы, з якіх п'юць ваду.
    Аналізуючы такую з'яву, вучоныя прыйшлі да высновы: там, дзе адносна невялікая шчыльнасць паверхневага забруджання на радыенукліды, але дастаткова высокае хімічнае забруджанне, адбываецца накладка аднаго на другое. Радыенукліды, злучыўшыся з камунальна-бытавымі, сельскагаспадарчымі, прамысловымі, іншымі хімічнымі адходамі, сцёкамі, ужо разам, больш энергічна і настойліва «штурмуюць» зямныя слаі і такім чынам трапляюць у грунтавую ваду. I гэта вельмі небяспечна, бо хімічнае забруджанне — рэальнасць для ўсёй тэрыторыі краіны.
    Натуральна, была напісана дакладная і накіравана ў высокія кабінеты. I якая рэакцыя? 3 высокіх кабінетаў — ніякай. А меліяратары адрэагавалі хутка і па-свойму: паколькі, маўляў, калодзежная вада з-за радыенуклідаў непрыгодная для піцця, то трэба працягваць меліярацыю. Логіка вар'яцкая.
    Нашы герастраты даўно заткнулі за пояс свайго далёкага заснавальніка разбуральнага рамяства. Знішчыць нейкую там пабудову, лічаць яны, — дробязь. Вось знішчыць жыццё на планеце — гэта ўжо вартая ўвагі
    ідэя. Галоўнае, давесці да чалавецтва, што такія дзеянні карысныя для яго самога. Балоты асушаюцца — на карысць; ядзерную энергію запрэглі ў непаваротлівы сялянскі вазок — для яго шчасця і радасці; абвальная хімізацыя, будаўніцтва хімічных гігантаў, жывёлагадоўчых комплексаў — усё на карысць. Ну а што ад гэтага паміраюць людзі — праблема саміх людзей: не трэба многа піць.
    I як бы ў развіццё такой ісціны на самых высокіх узроўнях пачалася гаворка аб рэабілітацыі забруджаных радыенуклідамі тэрыторый. Некаторыя дзяржаўныя «мужы» заклікаюць народ супакоіцца і не паддавацца на розныя «мяшчанскія» (такое слова аднойчы для гэтай сітуацыі прагучала на беларускім радыё) псіхалагічныя запалохванні. Тут жа сугучна з вялікадзяржаўнай палітыкай у гэтым плане пачуліся выказванні некаторых вучоных. Так, адзін вядомы сацыёлаг, акадэмік, неяк «ашчаслівіў» беларусаў, сказаўшы, што 60 працэнтаў жыхароў забруджаных раёнаў ужо адаптаваліся да становішча, у якім апынуліся.