• Газеты, часопісы і г.д.
  • Чарнобыльская рана  Мікола Мятліцкі

    Чарнобыльская рана

    Мікола Мятліцкі

    Выдавец: Літаратура і Мастацтва
    Памер: 336с.
    Мінск 2003
    59.65 МБ
    Паводде даных штаба грамадзянскай абароны, з fla­xy трэцяга энергаблока было скінута ў агульнай колькасці 209 тон радыеактыўных адыходаў. Да выканання
    гэтых работ у розны час прыцягвалася больш за 3200 чалавек. Ліквідатары, у асноўным ваеннаабавязаныя, прызваныя з запасу, у якіх дома засталіся жонкі і дзеці, атрымалі крайне небяспечныя для жыцця дозы апраменьвання. Многіх з іх сёння няма ў жывых, іншыя востра пакутуюць ад захворванняў, прычынай якіх стаў Чарнобыль.
    У снежні ачыстка даху трэцяга энергаблока была завершана, у Маскву адправіліся адпаведныя рэляцыі аб гэтым. А ў азнаменаванне гэтай падзеі ў нечай галаве, хутчэй за ўсё ў палітаддзелаўскай нарадзілася вар’яцкая ідэя, сутнасць якой заключалася ў наступным. Заканчэнне работы вырашылі адзначыць падняццем чырвонага сцяга. Доўга меркавалі, у якім месцы, на якім збудаванні ўстанавіць яго і каму даверыць выкананне такога адказнага даручэння. Бачна, ініцыятары ідэі вырашылі паўтарыць (але не самі асабіста) подзвіг Кантарыі і Ягорава ў пераможным маі сорак пятага і атрымаць адпаведныя зоркі (а гэта ўжо сабе на грудзі). Выбар выпаў на старшых афіцэраў, а падняць сцяг вырашана было на самым высокім месцы, на 130-метровай вентыляцыйнай трубе. Бачна будзе ўсім, а галоўнае — здалёк. Па металічнай лесвіцы, метр за метрам, з чырвоным палотнішчам у руках афіцэры марудна ўзбіраліся на верхатуру. Цягнуліся такія доўгія і стамляючыя хвіліны. Фігуры вайскоўцаў здаваліся з зямлі ўжо зусім маленькімі. Назіральнікі, ваенныя і цывільныя, стаміліся чакаць, калі здзейсніцца ўстанаўленне сцяга. I вось нарэшце чырвонае палотнішча ўзвілося на вяршыні трубы. Праўда, з зямлі яно здавалася зусім маленькім, і цяжка было адрозніць, якога яно колеру. А тут, унізе, нечакана і не зусім дружна, але даволі гучна прагучала трохразовае: «Ура!». 3 радасці ўсе накіраваліся ў сталоўку адзначыць завяршэнне ўзыходжання на неба, а тыя, хто падымаў сцяг, стомленыя, марудна спускаліся па металічных перакладзінках уніз. Канечне, яны не маглі не ўсведамляць таго, што атрымалі небяспечныя дозы апраменьвання і ім у будучым не патрэбны будуць ні хвалебныя прамовы, ні ордэны...
    Уладзімір ПАШКЕВІЧ
    ПАД ЗНАКАМ БЯДЫ
    Здавалася б, час, што прайшоў з дня аварыі на ЧАЭС, павінен ужо вылечыць боль страт і сцерці вастрыню ўспрымання напаткаўшай бяды. Аднак жыццё паказала: немагчыма забыць і выкінуць з поля зроку праблемы, якія ўзніклі ў выніку катастрофы.
    У параўнанні з 1986 годам у 4,2 раза ўзрасло захворванне дзяцей, у 3,4 раза — дарослага насель-ніцтва. Арганізуючы работу па ліквідацыі вынікаў катастрофы, мы звяраем свае дзеянні, перш за ўсё з Законам Рэспублікі Беларусь «Аб сацыяльнай абароне грамадзян, якія пацярпелі ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС», дэкрэтамі і ўказамі Прэзідэнта па гэтым пытанні, праводзім комплексныя ахоўныя мерапрыемствы ў сельскай гаспадарцы, стараемся ўдасканальваць медыцынскае абслугоўванне і аздараўленне насельніцтва.
    У рамках Праграмы па ліквідацыі наступстваў катастрофы Столінскаму раёну выдзяляюцца значныя сродкі на яе рэалізацыю. Самае галоўнае дасягненне — практычна адсутнічаюць выпадкі паступлення з гаспадарак на пераапрацоўчыя прадпрыемствы прадукцыі, што не адпавядае нарматывам. На 10 працэнтаў у параўнанні з 2001 годам зменшылася колькасць нестандартных проб малака, атрымліваемага ў прыватным сектары. Гэта вынік правядзення ў сельскай гаспадарцы розных ахоўных мерапрыемстваў. Напрыклад, інтэнсіўнае вапнаванне дазволіла зрушыць рэакцыю глебавага асярод-
    дзя ў бок аптымальнай. Правапнавана 1000 га забруджаных зямель, унесена 6299 тон даламітавай мукі на суму 159,9 млн. рублёў. Дастаткова вялікі аб'ём работ выконваецца па ўнясенні мінеральных удабрэнняў, але планавыя пастаўкі не заўсёды рэалізуюцца. Фосфарных удабрэнняў дадатковай дозы ў мінулым годзе было атрымана толькі каля 50 працэнтаў, а калійных — 81. Да таго ж пастаўляліся яны нераўнамерна. На пачатку яравой сяўбы ў 2002 годзе выдзелена адно 17 працэнтаў калійных удабрэнняў і 25 — суперфасфату. А асноўных доз мінеральных удабрэнняў на забруджаныя землі не паступіла ніводнай тоны.
    У раёне пакуль засталася нявырашанай да канца праблема прадастаўлення насельніцтву чыстай пашы і сенакосаў. У сувязі з гэтым запланавана перазалужэнне кармавых надзелаў для жывёлы ў прыватным сектары на плошчы 1094 гектара, для чаго патрабуецца 317,26 млн. рублёў. Аднак фінансаванне гэтых работ пачалося толькі ў канцы кастрычніка 2002 года.
    Медыцынскія кадры раёна прымаюць усе магчымыя меры, каб зберагчы здароўе людзей. Асаблівая ўвага ўдзяляецца ранняй дыягностыцы захворванняў. За леташні год было абследавана 97,5 працэнта дзяцей і 98 — дарослага насельніцтва. У выніку дыспансерных аглядаў былі зарэгістраваны 63 773 захворванні, у тым ліку ўпершыню — 36 904. Практычна кожны трэці дарослы жыхар раёна з’яўляецца хранічна хворым. Сярод дзяцей хранічныя захворванні маюць 12,5 працэнта, a сярод падлеткаў — кожны пяты-шосты.
    У раёне праведзена вялікая работа па ўмацаванні матэрыяльна-тэхнічнай базы аховы здароўя. За апошнія пяць год пабудаваны дзіцячы бальнічны корпус на 60 месцаў, дзве сельскія амбулаторыі. У столінскай паліклініцы адкрыты новыя аддзяленні: рэабілітацыі і эндакрыннае. Набыта сучасная дыягнастычная апаратура.
    Немалаважнае значэнне мае арганізацыя бясплатнага харчавання ў школах і дзіцячых дашкольных установах, якія знаходзяцца ў забруджаных зонах. Колькасць школьнікаў там перавышае 11 100 чалавек, дзяцей у дзіцячых садах — больш за 1700. Актыўна вядзецца работа па паляпшэнні стану харчблокаў, на гэтыя мэты выдаткавана больш за 600 тысяч рублёў.
    Навучэнцы школ штогод папраўляюць здароўе за межамі раёна. За мінулы год у аздараўляльных установах вобласці пабывала болыл як 11 тысяч школьнікаў, каля 1000 навучэнцаў выязджала з гэтай мэтай у іншыя краіны.
    Сярод фактараў, што ўздзейнічаюць на здароўе людзей, на другое месца пасля прадуктаў спажывання спецыялісты ставяць якасць пітной вады. Гэта праблема вырашана ў поўнай меры для горада Століна. У эксплуатацыю ўведзены новы водазабор, які забяспечвае горад вадой і адпавядае ўстаноўленым санітарным патрабаванням. На жаль, гэтага нельга сказаць аб сельскіх населеных пунктах. Даследаванні паказалі, што ў вёсцы санітарным нормам па бактэрыялагічных паказчыках не адпавядае вада ў 54,5 працэнта шахтавых калодзежаў. У некаторых з іх вада, у якой наяўнасць нітратаў перавышае ўстаноўленыя нормы ў 3-6 разоў. За кошт сродкаў на ліквідацыю вынікаў катастрофы на ЧАЭС вялося будаўніцтва другой чаргі водазабеспячэння ў вёсцы Гародная, уведзены ў эксплуатацыю першы пускавы комплекс сістэмы водазабяспячэння ў вёсцы Струга. Аднак з-за недахопу фінансавання будаўніцтва гэтых аб'ектаў вялося марудна.
    У красавіку 2002 года ў раёне працавала парламенцкая група, якая ўважліва вывучыла наш практычны вопыт і нявырашаныя праблемы. Вялікі ўклад у справу аздараўлення насельніцтва ўнесла група французскіх вучоных, яна многае зрабіла па пытанні адаптацыі насельніцтва да ўмоў пражывання ў забруджаных зонах. На Століншчыне пабывала місія Арганізацыі Аб’яднаных Нацый, якая наведала найбольш пацярпелы населены пункт — вёску Ольманы. Таксама працавала група экспертаў па праекту праграмы «Супрацоўніцтва для рэабілітацыі» з удзелам французскіх экспертаў і прадстаўнікоў Камчарнобыля. Мэта гэтай праграмы — вывучыць сітуацыю і прыцягнуць інвестыцыі для вырашэння наяўных праблем.
    Мінулы год аказаўся досыць складаным у плане фінансавання ўсіх галін эканомікі, што паўплывала на скарачэнне выплат грамадзянам дапамог і даплат, прадугледжаных артыкуламі 30, 33, 34 Закона Рэспублікі
    Беларусь «Аб сацыяльнай абароне грамадзян, якія пацярпелі ад катастрофы на ЧАЭС». Дэкрэт № 16 ад 12 ліпеня 2002 г., які рэгулюе гэтае пытанне, успрыняты насельніцтвам далёка неадназначна. Была праведзена вялікая інфармацыйная і растлумачальная работа сярод насельніцтва з прычыны таго, што нязначныя ддя асобна ўзятай сям'і сродкі прынеслі ў агульнай колькасці раёну немалую карысць. Напрыклад, за кошт іх камунальная гаспадарка атрымала 6 адзінак спецтэхнікі на агульную суму 191,6 млн. рублёў, РТМО — лячэбна-дыягнастычнае абсталяванне на суму 183,2 млн. рублёў.
    Чарнобыльская аварыя нанесла велізарны ўрон, для ліквідацыі якога няма гатовых мадэляў, як і шляхоў хуткай рэабілітацыі пацярпелых ад яе тэрыторый. Часам не хапае не толькі грашовых сродкаў, але і спецыяльных ведаў. Але работа ў гэтай сферы працягваецца.
    Тамара КРУЧЭНКА
    «БЕЗ РАДЗІМЫ — БЯСКРЫЛЫМІ БЫЦЬ»
    Імя Івана Мележа добра вядома ўсяму славянскаму супольніцтву. Яго творы выдаваліся на рускай, украінскай, польскай, славацкай, балгарскай, сербскай і многіх іншых мовах народаў свету.
    Ды Мележ быў і застаецца знітаваным непарыўнымі сувязямі з роднай зямлёй. Гэта асаблівая, генная прыналежнасць ёй. Гэта энергетыка існавання ўсяго мележаўскага роду. У гэтым яшчэ раз пераканалася, сустрэўшыся ў Хойніках з дзвюма цудоўнымі жанчынамі — дваюраднай сястрой пісьменніка Анастасіяй Трафімаўнай Вяргейчык і пляменніцай Ліліяй Уладзіміраўнай Мележ.
    «Галіначка» роду
    Медзякамі лісточкаў усыпалі ліпы дарогу да хаты Вяргейчыкаў, што па вуліцы «60 камсамольцаў-падпольшчыкаў». Цётка Насця сустрэла шчыра, гасцінна, нібы знаёмыя ўжо не адзін год. Мудрая жанчына, яна добра ведае ісціну: каб тварыць нешта вартае, трэба з галавой акунуцца ў абставіны, быт, нетаропка пагаманіць з людзьмі. I я спасцігала ў той вечар мележаўскія Курані і куранёўцаў, упраўляючыся разам з цёткай Насцяй па гаспадарцы, слухаючы яе маналогіўспаміны.
    У Хойнікі Вяргейчыкі і сапраўды нібы перавезлі свой каранёўскі ўклад жыцця. I ўдзельнічаючы ў клопатах цёткі Насці, бачачы, як нялёгка ўжо ёй, 75-гадовай жанчыне, упраўляцца з вялікай гаспадаркай, я нібы чула Мележава апраўданне з рамана «Людзі на балоце»: «Людзі заўсёды чым-небудзь былі заняты ўранку і ўвечары, летам і зімою, у хаце, на двары, у полі, на балоце, у лесе...»
    Анастасія Трафімаўна з маленства была вельмі прагавітай да ведаў. У дзесяты клас, як і будучы класік, хадзіла пешшу ў Хойнікі. «Папляту сабе лапцікі, пакуль дайду — парвуцца», — расказвае як пра самае звыклае.