• Газеты, часопісы і г.д.
  • Чарнобыльская рана  Мікола Мятліцкі

    Чарнобыльская рана

    Мікола Мятліцкі

    Выдавец: Літаратура і Мастацтва
    Памер: 336с.
    Мінск 2003
    59.65 МБ
    Святлана да гэтага часу добра памятае, як мама са сваркай прасіла бацьку забраць яе са школы і вывезці
    за мяжу Беларусі, як рабілі ўсе нармальныя бацькі. Але бацька быў вымушаны стаяць на сваім: «Ён тады быў партыйным работнікам. Пасля аварыі ім ясна сказалі: калі дзеці перастануць хадзіць у школу, пазбавіцеся месца працы. Тады ж толкам ніхто не ведаў, што такое радыяцыя. У нашым класе літаральна некалькі чалавек». Наслухаўшыся спецыялістаў аб паўраспадзе ёду і яго недахопе ў арганізме, бацькі паілі яе медыцынскім ёдам, на шчасце, разводзячы яго вадой. Іншым дзецям давалі чысты ёд, ад чаго тых «пачкамі» шпіталізавалі ў бальніцы з апёкамі гартані. Яна не вінаваціць бацьку: ён матаўся па 30-кіламетровай зоне і памёр у 50 год...
    У Светы простыя думкі аб чарнобыльскай аварыі. Яе ўспаміны не з газет і тэлевізійных навін, а з дзіцячага жыцця. А там усё проста і ясна: не пускаюць на вуліцу, наглуха зачыняючы вокны; знайшлі змены ў яе крыві і возяць кожны тыдзень у бальніцу; настаўніца кінула клас перад апошняй чвэрцю і з'ехала; маці зноў у чорным, таму што ад раку памерла 35-гадовая сяброўка... Усё, што памятала, тое і напісала ў сачыненні на рэспубліканскі конкурс «Чарнобыль у маім лёсе», калі ў 10-м класе ім прапанавалі падумаць на «вольную тэму».
    Адзін са ста лёсаў планеты
    3 сачынення Святланы Скамарохавай: «Божа мой, якое гэта цяжкае пакаранне кожны тыдзень ехаць у бальніцу! Якім болем адгукаліся мае сколатыя пальцы ў час урокаў музыкі».
    Да гэтага часу Скамарохава, выдатніца, спартсменка, камсамолка, «шчоўкала» беларускую мову і літаратуру як семкі, з лёгкай рукі класнай кіраўніцы Людмілы Бранфілавай ужо тады перакладала дзіцячую англійскую паэзію і драматургію на беларускую мову. Конкурсы, выступленні — гэта калі ласка і колькі душы заўгодна. Так што калі ў класе аб’явілі аб перамозе Святланы ў рэспубліканскім конкурсе, яна не прачнулася знакамітай. Узнагародай за конкурс стала выданне беларускім сацыяльна-экалагічным саюзам «Чарнобыль» кнігі «След чорнага ветру», куды ўвайшлі больш як 100 лепшых дзіцячых работ. Хутка кніга была перакладзена на японскую, партугальскую, нямецкую і французскую
    мовы. Сачыненні пайшлі гуляць па свеце. Калі «След...» выдалі на англійскай, у гомельскай кватэры Святланы, ужо студэнткі Беларускага лінгвістычнага універсітэта, пачуўся званок. «Мама настолькі разгубілася, пачуўшы англійскую мову, што толькі магла выдыхнуць: «Уно моменто» — і тут жа кінулася за мной», — смяецца Света. Як высветлілася, на провадзе была журналіст англійскага тэлеканала Бі-бі-сі Саніта Раджані, якая паведаміла, што кніга «След чорнага ветру» прачытана імі, сачыненне Святланы вельмі зацікавіла аўтараў праекта «Сто лёсаў планеты», які здымаўся напрыканцы XX стагоддзя і павінен быў паказаць лёсы людзей адыходзячага стагоддзя, іх радасць і боль. Паводле слоў Саніты, сачыненне Святланы лепш за ўсё прадставіць свету чарнобыльскую трагедыю, якую перажылі беларусы. Потым прыйшоў кантракт, потым былі запрошаны фатаграфіі.
    — Серыял выйшаў. Аб гэтым расказалі мае сябры, якія жывуць у Англіі. Яны глядзелі яго некалькі разоў. Але, на жаль, з Бі-бі-сі мне яго так і не прыслалі, хаця я вельмі прасіла Саніту вылічыць кошт відэакасеты з ганарару за фатаграфіі. Шкада. Ведаю толькі, што ў ролі Светы Скамарохавай здымалася англійская дзяўчынка, якая расказвала аб Беларусі «мовай» майго сачынення.
    «Я хачу адкрыць Беларусь»
    3 сачынення Святланы Скамарохавай: «Самоты з лішкам. Але так бы хацелася мець кроплю радасці мне і людзям маёй Беларусі!»
    Я разумею, чаму Света з цяжкасцю ўспамінае падрабязнасці гэтай першай у яе жыцці «англійскай гісторыі». У яе столькі ўражанняў было потым! Напрыклад, адлічэнне круглай выдатніцы Інстытута замежных моў з пятага курса пасля таго, як яна... спазнілася на заняткі з Амерыкі.
    У Штаты Святлана трапіла, як усе, — па студэнцкай праграме. Вось толькі Скамарохава са сваёй «англійскай-беларускай» ніяк не хацела працаваць афіцыянткай ці прадаўцом марожанага. Выпадкова сярод яе знаёмых апынулася завуч адной з сярэдніх школ Маямі, якая запрасіла Свету папрацаваць на «прадлёнцы» ў 6—7—8-х класах. «Многае мяне там здзіўляла. Напрык-
    лад, прастата вучэбнай праграмы. Але што мне вельмі падабалася — гэта ўнутраная гордасць дзяцей за тое, што яны амерыканцы». Зрэшты, нават не гэта прабудзіла ў яе гарачае жаданне адкрыць Беларусь усяму свету. Прычынай да патрыятычнага парыву стаў... латарэйны білет на 5 тысяч долараў.
    — Неяк з маім калегам мы адправіліся добраахвотнікамі на сустрэчу мэра з бацькамі вучняў горада Маямі, — успамінае Святлана. — Уласна, нам патрэбна было толькі расставіць столікі, рассадзіць гасцей і раздаць латарэйныя білеты. Сярод прызоў быў чэк на 1 000 долараў для пакупак у адным з супермаркетаў, навагодні канцэрт амерыканскай зоркі і чатырохдзённае падарожжа па Карыбскім моры ў нумары «люкс» суперкласа. Адзін білет як сумленны чалавек я пакінула сабе. Але калі вядучы назваў нумары і я ўбачыла ў сябе ў талоне тыя ж самыя лічбы, то сваім вушам, канечне, не паверыла. Аказалася, я выйграла тую самую паездку па Карыбскім моры, кошт якой пад 5 тысяч долараў. Каб аб'явіць пераможцу, вядучы пацікавіўся, хто я і адкуль. Калі ён пачуў «Беларусь», то некалькі разоў перапытаў мяне, што гэта за дзяржава і дзе яна знаходзіцца. Мне раптам стала крыўдна: многія нават не ведаюць аб нашым існаванні...
    Але з тым, каб адкрыць іншаземцам вочы на Беларусь, Святлане прыйшлося пачакаць. За двухмесячнае спазненне на заняткі рэктар лінгвістычнага універсітэта ўнесла яе ў спісы на адлічэнне. Hi круглыя пяцёркі, ні ссылка на амерыканскую педагагічную практыку, ні шматлікія навуковыя публікацыі ў беларускіх, расійскіх, венгерскіх выданнях, ні нават асабістае заступніцтва міністра адукацыі не дапамаглі. Скамарохава пайшла выкладаць у мінскую гімназію, а праз год, вытрымаўшы «прафілактыку дысцыпліны», узнавілася на курс. Чырвоны дыплом зялёным святлом сігналізаваў пра шлях у аспірантуру. Скамарохава выбрала Інстытут літаратуры НАН Беларусі, дзе выдатнай здачай уступных экзаменаў заслужыла сабе дадатковае трэцяе месца.
    Калі вы думаеце, што дзяўчына, якая падцягвала амерыканскіх і мінскіх школьнікаў, зараз займаецца ў чыстай лінгвістыцы, памыляецеся. Яе хвалююць праблемы і спецыфіка перакладу беларускай мастацкай
    літаратуры на англійскую мову, чым зараз могуць пахваліцца адзінкі, і то ў далёкім Лондане. «Я сяджу і думаю: якімі нас уявяць іншаземцы, якія тут ніколі не былі, што яны падумаюць аб Беларусі, калі прачытаюць творы Янкі Купалы ці Уладзіміра Караткевіча на англійскай мове? Мне хочацца, каб яны адчулі самабытнасць нашых людзей, нацыянальны характар, непаўторнасць культуры»,— кажа яна. Света марыць выдаць анталогію беларускай прозы і паэзіі на англійскай мове: «Да нас прыязджае столькі замежных гасцей, мы дорым ім сувеніры, а чаму не падараваць зборнік на англійскай мове лепшых беларускіх пісьменнікаў і паэтаў, якія раскажуць аб Беларусі так, як ніхто іншы?»
    У мяне ёсць дзіўнае прадчуванне, што ў яе ўсё атрымаецца. Пакуль яна марыць і працуе над сваім навуковым праектам, пачынаецца чарговая «англійская гісторыя» Святланы Скамарохавай. Яна пазнаёмілася з вядомай перакладчыцай Верай Рыч, якая вось ужо 40 гадоў запар перакладае беларускіх аўтараў на англійскую. Цікава, што яшчэ да першага пісьма Светы да яе Рыч ужо чула аб гэтай гомельскай дзяўчыне. Абсалютна выпадкова Вера Рыч перакладала тую самую кнігу дзіцячых сачыненняў «След чорнага ветру»...
    Таццяна АХРЭМЧЫК
    СОН ПРА МЁРТВУЮ ЗЯМЛЮ
    [Іасам у рэальным жыцці раптам пачынае здавац/ ца, што трапляеш у жахлівы, цяжкі сон. Наяве не бывае такой цішыні. Такога бязлюддзя і запусцення.
    Пахаваная вёска
    Не гэтак даўно вёска Вушакі Чэрыкаўскага раёна была ва ўсіх адносінах узорнай. 136 двароў, шмат дзетак і моладзі. Нават вуліцу маладзёжную ўзяліся будаваць. Затурбаваліся і аб новай школе ддя маленькіх вяскоўцаў — узвялі шыкоўны па сельскіх мерках жалезабетонны будынак. Адным словам, жылі вушакоўцы надзейна. I весела: быў свой ансамбль, аніводнае свята не абыходзілася без песень і гармоніка.
    Усё скончылася ў адзін дзень. Пасля чарнобыльскай аварыі вёска патрапіла ў зону адчужэння і высялення. 3 чым параўнаць трагедыю людзей, вымушаных пакінуць родную, абжытую зямлю, у якую «ўраслі каранямі» сялянскія сем'і за многія-многія гады...
    Вушакі, паводле жахлівага выказвання тых гадоў, «пахавалі» — закапалі ўсе вясковыя хаты ў зямлю, дзе суджана ім было з цягам часу згніць. Акрамя трох хат, жыхары якіх наадрэз адмовіліся пакідаць вёску. Ці здагадваліся вяскоўцы-бунтаўшчыкі, на што асуджаюць ся-
    бе, застаючыся ў «зоне адчужэння»? Хто ведае? У людзей зямлі асаблівае мысленне, і растлумачэнні спецыялістаў наконт нейкай радыяцыі для іх былі куды далейшыя, чым выгляд родных сцен, знаёмых да слёз сцежак і крыжоў продкаў на вясковых могілках. Памятаю, як хвалілася мне праз некалькі гадоў пасля чарнобыльскай катастрофы бабуля з вёскі ў Хойніцкім раёне: «А што радывацыя? У нас ад яе толькі буракі па вядры растуць, раней і на ўгнаеннях такіх не было! Можа, і мы з дзедам здаравейшымі будзем, як тыя буракі — от жывем жа, не атруціліся да сёння гэтай радывацыяй...» Няма ўжо дзеда ў безаглядна аптымістычнай бабулі — памёр ад раку шчытападобнай залозы, не дажыўшы да шасцідзесяці. Ды і з трох вушакоўскіх бунтароў, што адмовіліся ад высялення, сёння жыве на свеце толькі адзін Георгі Данілавіч Карніенка.
    «Апошні з магікан»
    Дзед Ягор жыў у Вушаках усё сваё жыццё. I лёс наканаваў яму стаць апошнім жыхаром гэтае вёскі.
    Электрычнасці ў Вушаках няма — у зоне яна адключана. Пітную ваду дзед бярэ з крынічкі. Па пенсію ходзіць у суседнюю, не адселеную вёску за пяць кіламетраў. У яго свая лазенька, як і належыць у вёсцы. Усё б добра, каб не самота. У лютым памёр апошні дружбак па няшчасці, і дзед Ягор застаўся адзіным чалавекам у наваколлі. Нават у звычайнай, «здаровай» мясцовасці гэта сур’ёзнае выпрабаванне ддя псіхікі. А ў мёртвай зоне... Недарэмна гэтак радуецца дзед, калі ўбачыць якога-небудзь звера. Усё-такі жывое стварэнне! Адразу весялей робіцца на душы. А яшчэ любіць дзед глядзець у неба. «Супакойваюся», — кажа. Часта ходзіць на магілу маці. Дарэчы, былых вушакоўцаў хаваюць і цяпер на вясковых кладах. На Радаўніцу тут робіцца людна. Гэта адзіны дзень, калі ў зону дазваляюць прайсці без пропускаў.