Чарнобыльская рана
Мікола Мятліцкі
Выдавец: Літаратура і Мастацтва
Памер: 336с.
Мінск 2003
Нядаўна было ў Георгія Данілавіча сапраўднае свята. У рамках акцыі «Чарнобыльскі шлях — дарога жыцця» прыехалі ў Чэрыкаў артысты, спевакі, іншы вядомы люд. 3 рук «песняра» Леаніда Барткевіча атрымаў дзед
Ягор падарунак: хлеб-соль ды пляшку гарэлкі. Выпіў чарку ў кампаніі зорак эстрады. Прыхапілі апошняга вушакоўца на вясёлы канцэрт, які адбыўся ў чэрыкаўскім Доме культуры.
А потым вярнуўся ён дадому.
Ім усё роўна?
Перасяляцца ў больш бяспечнае і цывілізаванае жытло дзеду Ягору прапаноўваюць і зараз. Чаму ж не згаждаецца?
— Мне 69 гадоў. Ці не ўсё роўна, ад чаго паміраць, ад радыяцыі ці ад старасці? — задае дзед рытарычнае пытанне. — А ў горад пераехаць — там маёй пенсіі не хопіць і за кватэру заплаціць. На што жыць буду?
Што гэта — трагедыя запалоханасці, няўпэўненасці ў заўтрашнім дні простага старога чалавека, які наслухаўся аб тым, што вельмі ж нясоладка сёння пенсіянерам? Тады гора нам, калі старыя нашы рызыкуюць лепш памерці, чым доўжыць залежнае і напаўгалоднае жыццё! Ці гэта пошук апраўдання свайго жыцця ў зоне, спроба паразумецца з самім сабой, што з'ехаць немагчыма... Ведаеце, жаданне шукае спосаб, а нежаданне — прычыну. Таксама трагедыя.
Выкіроўваць дзеда Ягора «на правільны шлях» няма каму.
— Ёсць у вас дзеці?
— Пакуль няма! — гучыць аптымістычна-гумарыстычны адказ.
Ды і жыццё «пад радыяцыяй» не выдае старому чымсьці вельмі ўжо ненармальным. Масква, маўляў, вінаватая, што кіравала адсяленнем. Каб не прымушалі народ, усе б засталіся.
Можа, і засталіся б. Толькі ў Чэрыкаўскім раёне ў населеных пунктах у зоне на сёння жыве 11 чалавек, пераважна старыя. Ім ужо ўсё роўна? Але выбачайце: ім ці нам? Заўсёды лягчэй супакоіць сваё сумленне, чым спрабаваць хоць збольшага разабрацца з неадназначнай праблемай.
Нейк падумалася: можа, прапанаваць бы таму ж дзеду не гарадскую кватэру, а хаціну ў суседняй вёсцы,
куды ходзіць ён па пенсію? Хай не ідэальна «чысты» раён, затое электрычнасць, людзі ўсё-такі. У зоне ж да радыяцыі дадаецца яшчэ адзін забойчы фактар — тое самае адчуванне смерці...
На мёртвай зямлі рэчы і неадушаўлёныя раней прадметы быццам ажываюць. Здаецца, што на выпадковага чалавека глядзяць яны вачыма пакінутага сабакі. Калодзеж, рэха якога яшчэ памятае гулкі ўсплеск вады і людскі гоман, быццам здзіўляецца, чаму цяпер з яго аніхто не прагне напіцца. Дакорліва і няўцямна пазіраюць пустыя вачніцы закінутай школы. Вінавата прыгорбілася заржавелая машына, якая шмат гадоў назад закопвала вушакоўскія хаты і — пакінутая тут. Няроўныя пустэчы на месцах былых дамоў нагадваюць магільныя груды. Калі ж уявіць сабе, што гэтыя родныя мясціны ты, як і дзед Ягор, памятаеш жывымі, шумнымі, вясёлымі...
Калі-небудзь тут усё адродзіцца. Але куды даўжэй, чым радыяцыя, застанецца на гэтай зямлі «выпраменьванне» людскога гора. He ведаю, у чым сёння выратаванне ад гэтай агульнай бяды, агульнай віны перад мёртвымі землякамі. Па прыкладзе Георгія Данілавіча, глядзець у неба? Супакойвацца...
Алена БРАВА
НЯБАЧНАЯ ВАЙНА
Чарнобыль — тайна, якую нам яшчэ належыць разгадаць».
Святлана Алексіевіч, «Чарнобыльская малітва».
Хатынь, Скароднае...
3 таго дня мінула 69 гадоў, а ўсё перажытае стаіць перад вачыма Кацярыны Іванаўны гэтак, быццам тое было ўчора: белы снег, барвовы ад крыві, пякельныя языкі полымя, што прагавіта ліжуць дах хаты, пах дыму і гарэлага челавечага мяса.
— Сагналі нас, жыхароў вёскі Скароднае Ельскага раёна, у дзядзькаў (суседні) дом, — распавядае Кацярына Іванаўна. — У вокнах карнікі паставілі кулямёты. Людзей збівалі прыкладамі, сілком заганялі ў дом, хто супраціўляўся — расстрэльвалі. На маіх вачах загінулі маці, брат, маленькая сястрычка. Мы разам са старэйшай сястрой Аняй параненыя, але жывыя, аказаліся ў палаючай хаце. 3 вокнаў кулямёты палівалі свінцом тых, хто спрабаваў уратавацца. Людзі, што гарэлі жыўцом, працягвалі да мяне рукі: «Дачушка, памажы...» Потым немцы перайшлі ўчыняць забойствы мірных жыхароў на другую вуліцу, і мы з Аняй выбраліся з таго пекла. Вы-
жыў і наш дзядзька: «Дзеткі, я першым, а вы за мною». 3 усіх сіл пабеглі да лесу. Нас заўважылі фашысты — пачалі страляць. Дабеглі да лесу, закапаліся ў стог сена і праляжалі ў ім, галодныя, неапранутыя, скрываўленыя, двое сутак. Нарэшце, дзядзька, пабачыўшы, што небяспека мінула, павёў нас снежным полем у суседнюю вёску (фашысты спаляць яе пазней — пры адступленні). Добрая жанчына абмыла і перавязала нам з сястрой раны, у яе мы й засталіся жыць. А калі немцы адступалі, палячы вёскі, не шкадуючы нікога, мы ўцяклі ў непраходныя нетры. Тады толькі той і ацалеў, хто паспеў схавацца...
Неўзабаве вызвалілі Ельскі раён. Пачалі арганізоўваць дзіцячыя дамы. Кацю забралі ў Мазыр, Аню — у Нароўлю. Тады загад выйшаў: братоў і сясцёр не разлучаць. Дырэктар Нараўлянскага інтэрната прыехаў па дзяўчынку ў Мазыр і забраў у свой дзетдом. Там яна скончыла 7 класаў. Пайшла вучыцца на бухгалтара. Жыла на кватэры, пакуль не пазнаёмілася з Мікалаем...
Мікалай працаваў механікам у МТС. Многае ў іх было агульным: карціны пажараў і фашысцкія зверствы яшчэ стаялі ў вачах. Мікалаю хлапчуком давялося ратавацца ад немцаў: карнікі наляцелі на вёску якраз тады, калі ён пасвіў карову на лузе. Разам з іншымі кінуўся ў лес — за спінай гучалі стрэлы і брэх аўчарак. Чатыры ваенныя гады фактычна пражыў у лесе.
Але тады, у пасляваенныя цяжкія, ды поўныя аптымізму дзесяцігоддзі, ім, маладым, здавалася: усё самае страшнае мінула. Лёс ужо спагнаў з іх па «чорным спісе», і цяпер павінна доўжыцца і доўжыцца зусім іншае жыццё: светлае, радаснае, заможнае...
Аварыя
Каля дзвюх гадзін ночы 26 красавіка 1986 года начальніка аўтабазы № 22 Гомельскага аблаўтаўпраўлення Мікалая Лойку разбудзіў настойлівы тэлефонны званок.
Званілі са штаба грамадзянскай абороны Нароўлі: «Тэрмінова з'явіцца ў райвыканкам». Там Мікалай Кіры-
лавіч і пачуў навіну: здарылася аварыя на Чарнобыльскай атамнай станцыі. I атрымаў першае «баявое» заданне: падрыхтаваць 50 грузавых аўтамабіляў і 30 аўтобусаў для эвакуацыі людзей і жывёлы. Дзяжурны дыспетчар аўтабазы неадкладна падняў вадзіцеляў па трывозе, і да шасці раніцы машыны былі гатовы. Першы населены пункт, які належала эвакуіраваць, — Белая Сарока— знаходзіўся ў 12-кіламетровай зоне...
А ў самой Нароўлі ў гэты час працягвалася мірнае жыццё...
Кацярына Іванаўна:
— 26 красавіка мы садзілі бульбу. Надвор'е стаяла як па заказе: цёплае, сонечнае. Раптам пад'ехаў на сваёй аўтамашыне стрыечны брат Мікалая Павел з Прыпяці, працаваў на самой атамнай. У машыне — жонка і дзеці. «Што вы тут робіце? Атамная ўзарвалася!» Жонка плакала, а ўсхваляваны Павел расказваў аб тым, як, здаўшы змену напарніку ў дванаццаць гадзін, ён праз нейкі час пачуў страшнай сілы выбух; як бачылі зарыва над рэактарам; як на вуліцах Прыпяці салдаты палівалі асфальт чымсьці белым, і на роспыты сярдзіта кідалі: «Ідзі, дзядзька, у сваю хату. Гэта ідуць вучэнні...»
А тут і «чырвоны дзень календара» падаспеў — 1 Мая. Таня, васьмікласніца, проста з урокаў уляцела ў хату — і да мяне: «Мама, давай венік! Сказалі плошчу гарадскую да свята падмятаць!» Добра пастараліся тады школьнікі: усю плошчу ад пылу адчысцілі. Радыеактыўнага...
I на дэманстрацыю першамайскую начальства людзей вывела, як належыць: са сцягамі, лозунгамі. Яшчэ б! Па тэлевізары сам Гарбачоў запэўніў, што сітуацыя пад кантролем. I толькі калі наш сакратар райкома сказаў: «Неадкладна забірайце дзяцей дадому, зачыніце вокны і дзверы», — мы спалохаліся. Кучкі дэманстрантаў хуценька разбрыліся па хатах...
Восем дзён стаяла зарыва над чацвёртым блокам. Мікалай Кірылавіч дняваў і начаваў на рабоце. Эвакуацыя працягвалася...
Мікалай Кірылавіч:
— Прыязджаем у вёску. «Збірайцеся, людзі добрыя. Будзем вас эвакуіраваць». 3 12-кіламетровай зоны Hi-
чога не дазвалялася браць з сабой. Мой стрыечны брат Павел, што на АЭС працаваў, два дываны купіў, яшчэ павесіць не паспеў — усё давялося кінуць і ехаць, у чым былі. Нават жывёла не хацела ехаць. Каровы скакалі з машын, ногі ламалі. Вывозілі людзей у іншыя раёны, у самой Нароўлі пачалі будаваць дамы для перасяленцаў. Лічылася, што ў Нароўлі жыць бяспечна... Ніхто нічога толкам не ведаў. Калі, напрыклад, фашыст цябе кулямётнай чаргою з кустоў сячэ, гэта зразумела. Вось ён, вораг. А тут — дзе вораг? 3 кім змагацца? Атрымалі дазіметры. Стаў у сябе дома, у садзе, гэтую самую радыяцыю мераць. Зашкальвае. Здзіўляўся: Нароўля ж — 40 кіламетраў ад Чарнобыля! Ніхто з нас не ўяўляў сапраўдных маштабаў катастрофы. Заасфальтаваў дарожку ад ганка, строга загадаў дзецям толькі па ёй хадзіць...
Асфальтаваліся дарогі і па ўсім раёне, каб пыл радыеактыўны ў паветры не гуляў. У вёсках закрывалі калодзежы, рабілі водаправоды. Транспарт працаваў круглыя суткі. Пяць месяцаў мы жылі ў нечалавечай напрузе. Нарэшце, эвакуацыя з 30-кіламетровай зоны была скончана... Чаму тады не з'ехаў сам? Я быў начальнікам транспартнай службы раёна. Я быў камуністам... Я ведаў, што павінен выехаць апошнім...
Кацярына Іванаўна:
— Ой, як той чарнобыльскі вецер шугаў з Прыпяці на Нароўлю! Як дасталося Нароўлі той радыяцыі! Памятаю выпадак. Ехала калона вайскоўцаў, а наш дом — ля самой дарогі. Спыніліся. Бяжыць да мяне капітан: «Жанчына, як нам праехаць на Чарнобыль?» — «Ды вось, салдацікі, едзьце па гэтай дарозе». — «А гэта што ў вас за населены пункт?» — «Нароўля». — «Якая Нароўля? Нароўля даўно эвакуіравана! Глядзіце!» I карту мне паказвае, а там, сапраўды, тое месца, дзе Нароўля, чорным заштрыхавана. А ў нас — дзеці па вуліцы бегаюць, у садах вішні, яблыкі спеюць... Ох, і ўрадзілі тым летам сады! Проста галіны ламаліся! А Прыпяць! Якая там прыгажосць была — паўсюль кветкі, дамы атамшчыкаў як цацкі стаялі. Ну проста — як перад бядой...
Мікалай Кірылавіч:
— Гэта такая вайна, такая вайна... Яна, радыяцыя, уваходзіць вось сюды (паказвае на сэрца) і забівае — не адразу, паволі. Цяпер шмат нашых нараўлянскіх памірае. Ад чагр чалавек гіне? Сам не ведае. Тады, памятаю, пакутаваў ад моцных брляў у галаве, ціск падымаўся, у гррле пяршыла. Але чалавек такі ўжр: непасрэднай небяспекі быццам няма, ніхтр ў цябе не страляе — і жывеш сабе далей. Прыехаў нейк да мяне начальнік Грмельскага аўтамабільнага ўпраўлення: «Пакажы зрну, што загарадзілі». Ну, селі ў «Волгу», паехалі глядзець. Аб'ехалі «калючку», ажно да паста вайсковага, дзе тэхніку дэзактывуюць, даехалі... Проста на даррзе грыбы растуць — аграмадныя... У мяне ў вушах звінець пачало ад высркай радыяцыі, кажу: «Паехалі адсюль». А ён смяецца — цікава яму... Цяпер у Мінску хварэе — інфаркт. Я захварэў у 1995-м годзе... Тады й падумалі пра эвакуацыю. Дзевяць гадрў у Наррўлі пражылі. Ордэн «Знак пашаны» ў мяне — за ўдзел у ліквідацыі...