• Газеты, часопісы і г.д.
  • Чарнобыльская рана  Мікола Мятліцкі

    Чарнобыльская рана

    Мікола Мятліцкі

    Выдавец: Літаратура і Мастацтва
    Памер: 336с.
    Мінск 2003
    59.65 МБ
    Бліжняга Усходу, а таксама ў рэгіёнах з канфліктнымі сітуацыямі. Бесперапыннае супрацьстаянне надзвычай небяспечнае для свету і чалавецтва.
    А навука разбурэння і вынішчэння ідзе далей. Невыпадкова сумленныя вучоныя адзначаюць, што атамныя электрастанцыі, цесна звязаныя з вытворчасцю атамнай зброі, вырабляюць у першую чаргу не электраэнергію, а небяспечнейшыя ддя чалавека і ўсяго жывога на Зямлі радыеактыўныя адыходы, смяротнае дзеянне якіх будзе цягнуцца сотні і тысячы гадоў.
    Дагэтуль ні ў адной дзяржаве пытанні захавання радыеактыўных адыходаў і размяшчэння адпрацаванага ядзернага паліва не вырашаны, праблема заснавання рэгіянальных радыясховішчаў для міжнароднага выкарыстання не рэалізавана з прычыны фактараў палітычнага парадку і супрацьдзеяння грамадскасці.
    Сумна скончылася сярод заканадаўцаў Расіі сутычка паміж шаленствам і разважлівасцю, паміж жадаючымі прыняць зневажальны і крайне небяспечны закон аб увозе ядзерных адыходаў з іншых краін для захавання ў Расіі (па ініцыятыве і лабіраванні перш за ўсё расійскіх атамшчыкаў) і тымі, хто заклікаў усіх усвядоміць, што гэта не абагаціць краіну, а можа ператварыць яе ў радыеактыўны могільнік, што атручвае людзей і біясферу. На вялікі жаль, закон, дзякуючы якому тэрыторыя вялікай дзяржавы стане гіганцкімі могілкамі смяротных адыходаў, быў прыняты.
    Нам трэба нарэшце зразумець, якая блізкая для чалавецтва небяспека татальнага вынішчэння. Многія ўлады ў свеце працягваюць траціць трыльёны долараў у год на распрацоўку, выраб і выпрабаванне ядзернай зброі ў новых мадыфікацыях. Атамная смерць тайна распаўзаецца па ўсёй планеце. Па краінах трэцяга свету за вялікія грошы распаўсюджваецца таксама збройны плутоній крымінальнымі гандлярамі, што нажываюць на гэтым страшным бізнесе незлічоныя грошы. Хацелася б нагадаць, што, паводле даных вядучых вучоных, 36 тон плутонію дастаткова для таго, каб ператварыць усю Паўночную Амерыку і Еўропу ў тэрыторыі, непрыгодныя для жыцця на некалькі дзесяткаў тысяч год.
    Развітыя краіны свету, разумеючы, наколькі вялікая смяротная небяспека іх дзеянняў, ліхаманкава шукаюць
    выйсце для ратавання сваіх нацый, рыхтуюць супрацьракетныя сістэмы абароны і іншыя дасканалыя тэхнічныя меры. А ці задавалі яны сабе пытанне: як быць з астатняй часткай чалавецтва на Зямлі? Ядзерная вайна не пакіне нічога жывога на планеце. Нават буйныя вучоныя іншы раз канчалі жыццё самагубствам, усвядоміўшы ўвесь жах, які неслі народу іх адкрыцці.
    Інстытут ядзерных даследаванняў у г. Дубна даўно заслужыў сабе міжнароднае прызнанне, ператварыўшыся амаль ці не ў «свяцільнік розуму». А гэта яго вучоныя стварылі і навукова абгрунтавалі атамныя энергаблокі для Чарнобыльскай АЭС. Інстытут быў вылучаны на Нобелеўскую прэмію міру. Ці можна забыць аб мільёнах нявінных ахвяр Чарнобыля?
    Краінай, якая на дзяржаўным узроўні здольна заявіць аб закрыцці АЭС на працягу 25 год і перайсці ад непрымальнай для грамадства ядзернай энергетыкі, да салярна-эфектыўнай эры, з'яўляецца тэхнічна развітая еўрапейская краіна — Германія. Адмова — гэта адначасова і пачатак: федэральнае кіраўніцтва Германіі прыняло закон «Аб узнаўляльных крыніцах энергіі», пасля чаго адразу ж былі расстаўлены прыярытэты ў развіцці энергіі будучага, якія будуць засноўвацца на салярных і эфектыўных тэхналогіях. Праз усе заявы канцлера Герхарда Шродэра праходзяць ідэі абароны народа і будучага Германіі ад ядзернай бяды. А пакуль на нямецкай зямлі ідзе бязлітаснае супраціўленне мясцовага насельніцтва ўладам, якія дазволілі ўвоз і захаванне ядзерных адыходаў з Францыі на іх дагледжаных урадлівых землях.
    У дадзены момант дзяржава Беларусь нясе каласальныя страты, выдзяляючы 10 працэнтаў свайго гадавога бюджэту на ліквідацыю наступстваў чарнобыльскай трагедыі — гэта 200 млн. долараў. У той час як для поўнай абароны насельніцтва, што пражывае пад пастаянным уздзеяннем радыеактыўнага апраменьвання, штогод на працягу стагоддзя неабходна траціць 2 мільярды долараў у сувязі з тым, што ўрон, нанесены Беларусі чарнобыльскай катастрофай, складае каля 240 млрд. долараў, і гэта не ўлічваючы генетычныя вынікі для нацыі.
    Сусветнае грамадства не ўсведамляе ўсёй небяс-
    пекі наступстваў найвялікшай катастрофы на Зямлі. Навука пад ціскам атамнага лобі вядучых краін самаўхілілася. Менавіта таму сусветнае грамадства не валодае рэальнай сітуацыяй і рызыкуе ніколі не даведацца ўсёй праўды аб жудаснай трагедыі мінулага стагоддзя, а кожная дзяржава не зробіць для сябе вывадаў аб тым, што не толькі атамная зброя, але і так названы мірны атам можа прывесці да гібелі ўсяго жывога на Зямлі.
    Прыйдзе час, калі ўся жахлівая праўда аб Чарнобылі адкрыецца свету, і свет уздрыгне, зразумеўшы, што ён вінаваты ў злачынным бяздзеянні, вінаваты ў тым, што пакінуў беларускі народ адзін на адзін з гэтай страшнай бядой.
    Эдуард САМУСЕНКА
    ЖЫЦЦЁ НА ПРОМНЯХ ЧАРНОБЫЛЯ
    Мы жывём ад пачатку і пастаянна ў радыеактыўным свеце і таму павінны лічыцца з неаддзельнымі ад жыцця фактарамі, што не маюць ні колеру, ні паху, ні смаку, і з прычыны чаго радыяцыю сваімі органамі пачуццяў не можа ўспрымаць амаль ні адна з жывых істот, акрамя пацукоў, якія невядомым для вучоных чынам адчуваюць яе і сыходзяць у бяспечныя месцы. У 1986—1990 гадах пацукі, аддоўленыя намі ў падвалах сталовай у моцна заражоным радыеактыўнымі ізатопамі Брагіне, у адрозненне ад усіх іншых жывёл, аказаліся зусім «чыстымі».
    Больш таго, радыяцыя напэўна з'явілася істотным фактарам эвалюцыі ўсяго жыцця на Зямлі, таму што актыўна ўздзейнічае на жыццёва важныя і вызначаючыя спадчыннасць жывёл і раслін органы і клеткі; нездарма яе так ахвотна выкарыстоўваюць селекцыянеры для вывядзення новых парод і сартоў. У той жа час радыяцыя пры пэўных умовах можа стаць прычынай шэрага захворванняў і нават смерці практычна ўсіх зямных арганізмаў. Усё залежыць ад інтэнсіўнасці радыяцыі, працягласці яе ўздзеяння, успрымальнасці розных відаў жывёл і раслін да іанізуючага выпраменьвання, іх узросту, полу і гэтак далей. Існуюць гіпотэзы, што цэлыя групы жывёл, напрыклад, дыназаўры, вымерлі пад уздзеяннем ці пры пэўным удзеле радыяцыі. У той жа час
    маюцца лішайнікі, імхі, бактэрыі і вірусы, для якіх лятальная доза дасягае 2-10 тысяч зівертаў і якія могуць жыць нават у актыўнай зоне атамных рэактараў. Але мы не пацукі і не бактэрыі і для нас лятальная доза ў 3,5 зіверта (350 бэр). Цытуючы свайго калегу Джанатана Шэла, вядомы спецыяліст у вобласці радыемедыцыны доктар Роберт Гейл піша: «Мы жывём у свеце, вызначальная матэрыя якога мае такую энергію, што можа знішчыць нас... усе чалавечыя сілы перасягае універсальная сіла, вызваленая ў выніку расчаплення атама».
    Нават у звычайных умовах мы жывём пры паступленні з космасу і іншых крыніц радыеактыўнага выпраменьвання, роўнага 2,4 мілізіверта ў год (0,024 бэра). Гэта, канечне, не азначае, што мы кожныя 10 год атрымліваем па 0,2 бэра. Бо значная частка выпраменьвання затрымліваецца вопраткай, скурай, рознымі ўкрыццямі. Але ў асобных выпадках — пры рабоце з радыеактыўнымі рэчывамі, рэнтгенаскапіі, аварыях ці катастрофах на атамных аб'ектах — гэта доза можа перавышаць натуральны фон. Таму ў свой час у розных краінах былі ўведзены абмежаванні дозаў для супрацоўнікаў радыеактыўных аб'ектаў у 50 і 70 бэр за ўсё жыццё, а ў выніку дыскусіі ў навуковым свеце ў Беларусі была прынята 35-бэрная канцэпцыя. Мы ж і так жывём у свеце, штучна перанасычаным радыеактыўнымі рэчывамі. Да 1963 года толькі ў атмасферы было праведзена больш за 400 выпрабаванняў ядзернай зброі (па некаторых крыніцах да 500), а падземныя выбухі працягваліся да 1980 года, некаторымі краінамі і ў апошнія дзесяцігоддзі. На 1990 год у свеце працавалі 434 рэактары на атамных электрастанцыях, не лічачы навуковых і іншых аб'ектаў. Розныя краіны шукаюць зацішныя куткі на сушы і ў моры для пахавання радыеактыўных адыходаў. Сваю долю ў цыркуляцыю радыяцыі ўносяць тэлевізары, электронныя прыборы, медыцынскія прэпараты і лекі, нават жалезабетонныя сцены будынкаў. Па словах Роберта Гейла, у сярэдзіне 90-х гадоў мінулага стагоддзя ў свеце мелася каля пяцідзесяці тысяч ядзерных боегаловак, якія адпавядалі па сваёй моцы мільёну шасцістам тысячам бомбаў, падобных той, што знішчыла Хірасіму і 100— 200 тысяч чалавечых жыццяў, не лічачы тых, хто захва-
    рэў ад апраменьвання і працягвае паміраць да сённяшняга часу. Гэтыя боегалоўкі ў сярэднім у 33 разы перавышалі па моцы скінутыя на Японію бомбы. Праўда, пазней колькасць іх скарацілася ў адпаведнасці з дагаворамі паміж Расіяй і ЗША. Але скарачаліся, канечне, самыя ўстарэлыя і слабыя зарады; поруч са скарачэннем праводзілася ўдасканаленне боегаловак, іх паражаючай «эфектыўнасці», сродкаў дастаўкі, пераадольвання сродкаў абароны ад іх і гэтак далей. Шмат трымаецца ў сакрэце, асабліва краінамі, што не падпісалі дагавораў.
    Вось чаму ў фундаментальнай навуковай, навуковапапулярнай і мастацкай літаратуры аб радыяцыі напісана больш, чым самы добрасумленны і старанны спецыяліст можа прачытаць, а тым болыл беспамылкова прааналізаваць за ўсё сваё жыццё і даць абсалютна дзейсныя практычныя рэкамендацыі. Нават бясспрэчныя факты, набытыя да нашага часу і якія тычацца жыццёва важных праблем глабальнага і лакальнага характару, маюць вельмі супярэчлівую ацэнку ў колах вучоных і практыкаў.
    Несумненна толькі тое, што існуюць два супрацьлеглыя пункты гледжання на радыяцыю. Міжнароднае агенцтва па атамнай энергетыцы (МАГАТЭ) практычна амаль цалкам адмаўляе недабратворнае ўздзеянне радыяцыі на чалавека. У час свайго візіту ў Беларусь у 2001 годзе генеральны дырэктар МАГАТЭ М. Эль'Барадэй заявіў: «3 Чарнобылем ніякіх праблем! Чарнобыльская станцыя пад каўпаком — чаго ж вы яшчэ хочаце?» Яшчэ ў 1989 годзе камісія МАГАТЭ даследавала заражаныя раёны вакол ЧАЭС і ў выніку падрыхтавала ў 1991 годзе даклад аб поўным парадку ў зонах радыеактыўных выкідаў ЧАЭС. Прафесар Эрыка Шухерд (Германія) сцвярджала, што ў гэтых дакументах «была толькі хлусня»; праўда, яна згаджалася, што пазней, да 1996 года ў МАГАТЭ і Міжнароднай камісіі па ахове ад апраменьвання (МКЯЗ), створанай яшчэ ў 1954 годзе для абгрунтавання «бяспечнасці» амерыканскіх атамных выпрабаванняў у Ціхім акіяне, адбыўся невялікі прагрэс. Гэты «прагрэс» складаўся з таго, што была прызнана некаторая сувязь паміж апраменьваннем і захворваннямі шчытападобнай залозы, якія тым не менш не прызнаваліся небяспечнымі.