• Газеты, часопісы і г.д.
  • Чарнобыльская рана  Мікола Мятліцкі

    Чарнобыльская рана

    Мікола Мятліцкі

    Выдавец: Літаратура і Мастацтва
    Памер: 336с.
    Мінск 2003
    59.65 МБ
    Разам з тым кангрэс МАГАТЭ, які праходзіў у сакавіку 1996 года ў Вене, паспрабаваў пераканаць свет у тым, што радыяцыя бясшкодная для здароўя, што «чарнобыльская катастрофа не можа быць прызнана ў якасці маючай наступствы», што эвакуацыя з забруджаных раёнаў была памылковай і цяпер належыць вярнуць насельніцтва назад. У кангрэсе МАГАТЭ 1996 года прыняла ўдзел беларуская дэлегацыя, якая падтрымала яе вывады. Пазіцыя МАГАТЭ часткова падзяляецца ААН і Сусветнай арганізацыяй здароўя (ВОЗ), не кажучы аб фінансуемых імі ўрадах, арганізацыях і навуковых установах. Цікавыя ў гэтых адносінах паводзіны законапаслухмянага ўрада Канады, якая практычна не панесла страт ад чарнобыльскай катастрофы. Тым не менш Канада «юрыдычна карэктна» прад'явіла іск за нібыта панесены ёй урон. I іск быў задаволены. У цэлым атрымліваецца звычайны двайны стандарт: калі справа тычыцца самога сябе, то радыяцыя небяспечная, калі іншых — то бясшкодная.
    Па словах доктара Куцуе Садаморы (Японія), урон ад радыяцыі вяртаецца далёка не ўсім. Толькі некаторыя ахвяры бамбардзіровак Хірасімы і Нагасакі атрымліваюць кампенсацыю па тысячы долараў у месяц, але толькі пры ўмове, што яны «былі вельмі блізка ад эпіцэнтраў выбухаў». Трапіць у лік гэтых «прывілеяваных» вельмі цяжка. Большая частка ахвяр атрымлівае «дапамогу за ўрачэбнае абслугоўванне» ў памеры трохсот долараў у месяц. Амерыканскія вучоныя падлічылі, што «цана накопленай дозы» роўна 4000 долараў за 1 чалавека-бэр. Тэарэтычна чалавек, які атрымаў яшчэ несмяротную дозу ў 250 бэр, павінен быў бы стаць мільянерам. Але, канечне, на практыцы да гэтага не даходзіць.
    Тым не менш большасць незалежных спецыялістаў, часта рызыкуючы застацца без фінансавання навуковых праграм ці наогул без працы, прытрымліваецца зусім іншага пункту гледжання, чым МАГАТЭ. Адразу пасля кангрэса МАГАТЭ у 1996 годзе, там жа ў Вене 12—15 красавіка адбылося пасяджэнне Пастаяннага Народнага Трыбунала, у склад якога ўваходзяць вядомыя юрысты, урачы, фізікі і іншыя спецыялісты. На ім прафесар В. Несцярэнка (Мінск), спасылаючыся на больш чым
    200 навукоўцаў Беларусі, Расіі, Украіны, сцвярджаў, што існуе вельмі вялікая небяспека радыяцыі для насельніцтва, сельскай гаспадаркі і гэтак далей. Ён згадаў аб спісе многіх хвароб, складзеным 35 спецыялістамі Радыелагічнага інстытута Беларусі, выкліканых зусім не «стрэсам і радыяфобіяй». Сапраўднае заражэнне ў 10 разоў перавышае афіцыйныя даныя і ігнаруецца як мясцовымі ўладамі, так і ўрадам. В. Несцярэнка прывёў у прыклад адну вёску (з 500 вядомых) з «чыстай» Брэсцкай вобласці, дзе 400 дзяцей п'юць малако, радыеактыўная забруджанасць якога ў 200 разоў большая за норму — да 37 бекерэляў на кілаграм. Усе 400 дзяцей там хворыя. Прафесар Ю. Андрэеў, эксперт службы надзвычайнай дапамогі, які правёў у Чарнобылі пяць год (1986—1991), а затым быў вымушаны з'ехаць выкладаць у Венскі універсітэт, у захворваннях такіх дзяцей абвінавачвае асоб, адказных за прадухіленне радыелагічных вынікаў катастрофы, у прыватнасці Ю. Ізраэля, члена Расійскай акадэміі навук і прэзідэнта метэаралагічных службаў СССР, які заніжаў ці хаваў ад насельніцтва сапраўдныя даныя аб радыяцыі. Між іншым, на схіле сваёй перабудоўчай дзейнасці М. Гарбачоў не толькі апраўдаў Ю. Ізраэля праз спецыяльна створаны ў 1990 годзе (ці не пазнавата?) «незалежны камітэт», але і ўзнагародзіў яго за Чарнобыль ордэнам Леніна. Гэты камітэт зняў таксама віну з асуджаных у 1986 годзе работнікаў ЧАЭС (цалкам справядліва) і з сапраўдных віноўнікаў утойвання і фальсіфікацыі фактаў, хлусні, навуковых, палітычных, медыцынскіх, эканамічных і іншых фальсіфікацый. Доктар I. Грушавая на пасяджэнні трыбунала казала: «Пазіцыя ўрада Беларусі і агульная пазіцыя МАГАТЭ адзіныя... Людзі не маюць права ведаць аб сапраўдных наступствах Чарнобыля... Новая канцэпцыя (аб вяртанні насельніцтва ў забруджаныя раёны) ніколі не друкавалася, яна была прынята без усялякіх дыскусій, насуперак рашэнню экспертаў Акадэміі навук, без зацвярджэння парламентам. Праграмы засялення адселеных вёсак называюцца праграмамі рэабілітацыі». Хаця пазіцыя МАГАТЭ на пасяджэннях Трыбунала крытыкавалася прадстаўнікамі Аўстрыі, Германіі, Японіі, Вялікабрытаніі, Ірландыі, Канады, США, Індыі, Швейцарыі, Расіі, Украіны, Беларусі і іншых краін, вы-
    казванні I. Грушавой і прафесара Г. Грушавога, які ўзначальваў камітэт «Дзеці Чарнобыля», што плённа супрацоўнічаў з 386 арганізацыямі Еўропы, Азіі і Амерыкі, дорага абышліся ім. Камітэт і звязаны з ім фонд «Дзеці Чарнобыля» былі ліквідаваны, кантакты з іншымі краінамі абарваны, аздараўленне дзяцей па гэтай лініі спынена (дасюль толькі за мяжой было аздароўлена каля ста тысяч дзяцей). А сям'я Грушавых вымушана была пакінуць Беларусь.
    Вось што пісаў аб падобнай сітуацыі Алесь Адамовіч: «Калі В. Несцярэнка і другі фізік М. Барысевіч заікнуліся аб сапраўдных маштабах радыяцыйнага паражэння ў Беларусі, гэта ім дорага каштавала. Іх неадкладна адхілілі ад кіруючых пасад. Заадно нас з Несцярэнкам выкраслілі са спісаў тых, хто балаціраваўся ў акадэмікі». Нагадаем, што В. Несцярэнка быў да гэтага дырэктарам Інстытута ядзернай энергетыкі АН БССР, a М. Барысевіч — прэзідэнтам гэтай акадэміі. А. Адамовіч і В. Несцярэнка таксама былі аднымі з перспектыўнейшых членаў-карэспандэнтаў АН БССР, цалкам заслугоўвалі прысваення чарговага звання акадэмікаў. На жаль, у нас, калі гаворка тычыцца Чарнобыля, ад неспадзяванасцей не страхуюць ні пасады, ні званні, ні заслугі. Прыклад: самагубства акадэміка В. Лягасава, члена ўрадавай камісіі, якая ўдзельнічала ў лакалізацыі катастрофы непасрэдна на 4-м блоку ЧАЭС ужо з вечара 26 красавіка.
    Паміж дзвюма крайнімі ацэнкамі наступстваў катастрофы на ЧАЭС — МАГАТЭ і незалежнымі спецыялістамі — існуюць і «прамежкавыя» пункты гледжання, якія тлумачацца недахопам інфармацыі, навізной праблемы, недахопам вопыту дзеянняў у такіх сітуацыях і проста «тэхнічнымі» прычынамі — адсутнасцю неабходнага абсталявання, літаратуры (і доступу да яе) і элементарнымі недакладнасцямі, дапушчанымі складальнікамі справаздач, публікацый і іх рэцэнзентамі і рэдактарамі з вучоных саветаў і друкарань. Многія такія недакладнасці абсалютна ненаўмысныя і далёка «не смяротныя». Напрыклад, вядомыя навукоўцы Роберт Гейл і Томас Хоўзер паўраспад цэзію-137 вызначаюць у 33 гады («Прайсці праз зону», 1996), усе іншыя крыніцы — у 30 год. М. Люцко, I. Ралевіч, В. Цярноў паведамляюць
    аб скідванні на чацвёрты рэактар для тушэння пажару 1400 тон свінцу («Чарнобыль: шанс выжыць», 1996), іншыя аўтары — 2400 тон. На карце забруджвання Беларусі ёдам-131 на 10 мая 1986 года свабоднымі ад гэтага радыеізатопа пазначаны тры раёны Брэсцкай вобласці, у тым ліку і сам Брэст, а таксама каля дзесятка раёнаў Паазер'я («Чарнобыль: погляд праз дзесяцігоддзе», 1996). Там Бярэзінскі запаведнік паказаны абсалютна «чыстым» ад радыеактыўнага ёду. У той жа час М. Люцко і іншыя аўтары паведамляюць, што «найбольшае ўтрыманне ў паветры ёду-131 (у першыя дні пасля катастрофы — Э.С.) зарэгістравана ў Бярэзінскім запаведніку — 400 бекерэляў на квадратны метр». У «чыстым» Брэсце ў першыя ж суткі катастрофы выпадзенне ёду-131 дасягнула 100 бекерэляў на квадратны метр, 27 красавіка яно павялічылася да 11 000 бекерэляў, a 28 красавіка ўзрасло яшчэ ў 10 разоў; на ўсім працягу ад Брэста да Клайпеды ёду-131 выпала да 1 007 000 бекерэляў («Чарнобыль: шанс выжыць,1996). Радыеактыўнае воблака з дозай звыш 5000 бекерэляў за першыя дні катастрофы пакрыла ўсю Польшчу, Чэхію, Венгрыю, Усходнюю Германію, поўдзень Фінляндыі і Нарвегіі, поўнач Італіі, не кажучы аб усіх прылеглых да Беларусі абласцях Расіі і Украіны. Колькасць радыеактыўнасці, што выпала на Беларусь, перавышае ў 100 000 разоў фонавае значэнне 1985 года.
    Адзінай адносна бясспрэчнай лічбай з'яўляецца зыходная колькасць ядзернага паліва ў чацвёртым рэактары — 190,2 тоны ўрану, у злучэннях — болын 200 тон (218 тон дыаксіду; «Чарнобыль»,1996). Цяпер у былым рэактары, дакладней пад ім, знаходзіцца 50 тон урану, ён застыў у сілікатнай лаве, што расплавіла пры пажары два жалезабетонныя перакрыцці і ўвайшла ў грунт. Каля 120 тон урану знаходзіцца ў развале паміж блокам і сцяной саркафага, куды скідваліся радыеактыўныя матэрыялы ў ходзе ачысткі прампляцоўкі станцыі, даху трэцяга блока, машыннай залы. У шахце былога рэактара засталося каля 40 тон уранаўтрымліваючага пылу.
    Найвялікую небяспеку ўяўляюць 4 тоны перапрацаванага паліва, выкінутага пры выбухах і пажары і ўтрымліваючага 27 радыеактыўных ізатопаў. Лічыцца, што гэта 3,5 працэнта ад іх агульнай колькасці (50 мільёнаў
    кюры ці 1018 бекерэляў). Многія прызнаюць гэтую лічбу заніжанай па крайняй меры ўдвая, а некаторыя — нават у 20 разоў. Выкіды з рэактара параўноўваюць (хоць гэта зусім непараўнальныя паняцці) то з дваццаццю, то з сотнямі атамных бомб, скінутых на Японію.
    Найбольшую небяспеку ддя чалавека ў сакавіку — ліпені 1986 года ўяўлялі выкіды ёду-131 (ад 13 да 60 працэнтаў яго ўтрымання ў актыўнай зоне рэактара). A болылую частку калектыўнай эквівалентнай дозы ў першыя два гады катастрофы склалі выкіды цэзію-137 (17—43 працэнтаў выкінутай актыўнасці, або ў сярэднім 600 тысяч чалавека-зівертаў). Тэрыторыя Беларусі забруджвалася таксама стронцыем-90 (4 працэнты выкінутай актыўнасці) і плутоніем-241 (разам з яго ізатопамі 238, 239 і 240 ён склаў 14 працэнтаў выкідаў).
    Выкідамі ёду аказалася забруджанай уся Беларусь, небяспечнымі для чалавека, прыроды і вытворчасці чыстай прадукцыі ізатопамі цэзію, стронцыю і плутонію — 23 працэнты тэрыторыі.
    3 першых жа гадзін пасля выбухаў і пачатку пажару на ЧАЭС пачалі прымацца актыўныя і даволі дзейсныя меры па барацьбе з вынікамі катастрофы. Дзякуючы гераічным намаганням працаўнікоў АЭС, яе аховы і пажарных была прадухілена пагроза атамнага выбуху. Літаральна ў лічаныя гадзіны пажарныя цаной свайго жыцця патушылі пажары і ўзгаранні на даху і ў машыннай зале рэактара, папярэдзілі распаўсюджванне яго на трэці рэактар. Да 6 мая ўдалося патушыць пажар і ў самім рэактары, дзе загарэўся ізалятар-графіт,
    Былі створаны ўрадавая камісія, штаб і іншыя органы па барацьбе з наступствамі катастрофы. 26 красавіка камісія пад кіраўніцтвам намесніка Старшыні Савета Міністраў СССР Барыса Шчарбіны вылецела ў Кіеў, а вечарам азнаёмілася з сітуацыяй непасрэдна на АЭС. Член камісіі акадэмік Валерый Лягасаў піша аб першых трывожных уражаннях, аб велізарным, на паўнеба малінавым зарыве над станцыяй, аб супярэчлівых паводзінах людзей. 3 аднаго боку кіраўнікі і персанал станцыі і Мінэнерга дзейнічалі смела. На сваіх пастах заставаліся ўсе работнікі 1-га і 2-га блокаў, а таксама яшчэ працуючага 3-га блока, які знаходзіўся ў адным