Чарнобыльская рана
Мікола Мятліцкі
Выдавец: Літаратура і Мастацтва
Памер: 336с.
Мінск 2003
Забруджанне радыенуклідамі літасферы ў выніку катастрофы прывяло да ўзнікнення новай біягеаграфічнай
правінцыі з павышаным узроўнем радыеактыўнасці. Галоўнай яе асаблівасцю з'яўляецца нерэгулярнае асяданне і перанос радыенуклідаў, што стварыла вельмі складаную карціну ўчасткаў з павышанай радыеактыўнасцю на паверхні літасферы. Такая сітуацыя змяніла нармальныя экалагічныя ўмовы навакольнага асяроддзя і магчымасці для ўстойлівага развіцця забруджаных тэрыторый трох пацярпелых краін.
Больш за ўсіх пацярпела Беларусь, бо каля 70 працэнтаў радыенуклідаў асела на яе тэрыторыі, стварыўшы шэраг доўгатэрміновых экалагічных, медыцынскіх, сельскагаспадарчых і сацыяльных праблем. Доўгатэрміновая праграма міждысцыплінарных даследаванняў з’яўляецца неабходнай перадумовай рэабілітацыі забруджаных тэрыторый і асновай для прыняцця рашэнняў. Радыеактыўнае забруджанне закранула амаль усе рэгіёны Беларусі, але асабліва моцна пацярпелі Гомельская і Магілёўская вобласці. У Расіі, напрыклад, у выніку аварыі на Чарнобыльскай АЭС забруджана ў два разы меншая тэрыторыя ў параўнанні з Беларуссю. Аднак неабходна адзначыць, што акрамя забруджання ўчастка літасферы, выкліканага чарнобыльскай аварыяй, Расія мае тэрыторыі, забружданыя ў выніку аварыі ў Кіштыме (Чэлябінская вобласць), заражаныя тэрыторыі пасля выпрабаванняў ядзернай зброі на Алтаі і Новай Зямлі, у атамнай прамысловай зоне Сібіры (Краснаярскі край), шматлікія адпрацаваныя ядзерныя ўстаноўкі флоту. Такім чынам, гэтыя доўгатэрміновыя радыеэкалагічныя праблемы Расія павінна вырашыць на працягу некалькіх дзесяцігоддзяў. Картаграфаванне ўсіх забруджаных тэрыторый зараз з'яўляецца адной з асноўных задач для гэтай краіны.
Чарнобыльская атамная электрастанцыя размешчана на тэрыторыі Украіны. Але гэтая краіна пацярпела ў меншай ступені, чым Беларусь ці Расія. Аднак саркафаг над пашкоджаным чацвёртым рэактарам пачынае разбурацца, і ў дадатак да ўсіх тэрытарыяльных і радыеэкалагічных праблем, з якімі маюць справу дзве першыя краіны, на Украіне ўзнікла складаная праблема з дэмантажом пашкоджанага рэактара, які ўяўляе сабою заўсёдную небяспеку для навакольнага асяроддзя ў еўрапейскім маштабе. Урад Украіны згадзіўся з прапано-
вай сямёркі прамыслова развітых краін закрыць Чарнобыльскую АЭС.
Каб мець поўнае ўяўленне аб забруджанні літасферы радыенуклідамі, трэба дадаць да забруджаных тэрыторый трох найбольш пацярпелых краін радыеактыўныя плямы, якія засталіся ў літасферы ад паўночна-заходняга, паўднёва-заходняга і заходняга воблакаў радыеактыўных аэразолей у першыя дзесяць дзён пасля катастрофы над іншымі еўрапейскімі краінамі. Яны маюць нерэгулярную канфігурацыю і неаднолькавы ўзровень радыеактыўнасці ў розных краінах.
Падлічана, што распад радыенуклідаў у літасферы адбудзецца за перыяд часу, роўны дзесяці перыядам паўраспаду. За гэты час узровень радыеактыўнасці ізатопаў знізіцца прыкладна ў 1000 разоў і стане бяспечным. Прымаючы да ўвагі склад радыенуклідаў і розныя перыяды іх паўраспаду, можна ўявіць доўгі і складаны працэс зніжэння ўзроўню радыеактыўнасці моцна забруджаных участкаў літасферы ў будучыні.
Забруджанне гідрасферы
Радыяцыйнае забруджанне гідрасферы вызначалася двума рознымі працэсамі. У першыя дні пасля катастрофы плямы былі выяўлены ў цэнтральнай Атлантыцы, а таксама на паверхні вод Чорнага і Балтыйскага мораў у выніку выпадзення чарнобыльскіх радыенуклідаў. Аднак найбольшая экалагічная небяспека ўзнікла ў сувязі з іншым працэсам — аселыя радыенукліды былі змыты воднымі патокамі і паводкамі з заражаных вбдападзелаў у Чорнае і Балтыйскае моры. У ваколіцах Чарнобыля такія рэкі, як Прыпяць, Днепр і Сож, нясуць свае воды ў Кіеўскае вадасховішча і далей — у іншыя вадасховішчы дняпроўскага каскаду, якія забяспечваюць пітной вадою каля 4 млн. чалавек.
Пасля катастрофы былі прыняты ахоўныя меры, каб папярэдзіць пранікненне радыенуклідаў у дняпроўскую водную сістэму. Былі прыкладзены ўсе намаганні, каб запаволіць змыванне растваральных злучэнняў з радыенуклідамі цэзію-137 і стронцыю-90 глебавымі і паверхневымі водамі. Па-першае, было пабудавана каля 140
дамбаў і запрудаў для папярэджання змывання радыенуклідаў з пляцоўкі АЭС у ахаладжальны вадаём і Прыпяць. Па-другое, 8-кіламетровы бар'ер глыбінёй 30-35 метраў быў узведзены вакол электрастанцыі для кантролю радыеактыўнасці вады, якая сцякае ў раку. Патрэцяе, былі пабудаваны пасткі з мулу на дне вадасховішчаў, сажалак і рэк.
Сістэма ахоўных мер для папярэджання пападання патоку радыенуклідаў ад месца размяшчэння электрастанцыі і вадазборных плошчаў рэк, што жывяць Прыпяць і Днепр, безумоўна, знізіла ўзровень забруджання Кіеўскага вадасховішча і іншых вадасховішчаў дняпроўскага каскаду. Эфектыўнасць ахоўных канструкцый была рознай, але варта адзначыць, што, напрыклад, фільтрацыйныя плаціны ўтаймавалі паводкі і знізілі ўзровень пападання радыенуклідаў. Падлічана, што ў цэаліце фільтруючых плацін з верасня 1986 па май 1987 г. было ўвабрана прыкладна 3 кюры цэзію-137.
У 1986-1991 гг. сярэдняя гадавая канцэнтрацыя радыенуклідаў цэзію-137 і стронцыю-90 у рэках, якія жывяць Днепр, няўхільна зніжалася. Максімальная дапушчальная канцэнтрацыя радыенуклідаў у адпаведнасці з мясцовымі стандартамі радыяцыйнай бяспекі складала 1,5-10-8 Кі/л ддя цезію-137 і 4-10-10 Кі/л для стронцыю-90. Маніторынг утрымання радыенуклідаў у рэках дняпроўскай воднай сістэмы паказаў, што ддя цэзію137 прынятая дапушчальная канцэнтрацыя не была перавышана. Канцэнтрацыя стронцыю-90 перавысіла прынятыя нормы на рацэ Прыпяць у ваколіцах Чарнобыля ў маі 1986 г. і зімой 1991 г., калі лёдавы затор выклікаў рэзкае павышэнне ўзроўню вады і Прыпяцкая нізіна была затоплена. У наступным пасля паводкі месяцы ўтрыманне радыенуклідаў у Кіеўскім вадасховішчы павысілася да 30—50 пкКі/л, але канцэнтрацыя стронцыю-90 у вадзе паступова знізілася да бяспечнага ўзроўню. Павышэнне канцэнтрацыі стронцыю-90 назіралася таксама ва ўсіх вадасховішчах дняпроўскай воднай сістэмы. Гэтая экстраардынарная падзея паказала, што Чарнобыльская АЭС і яе наваколлі, заражаныя стронцыем-90 і іншымі радыенуклідамі, уяўляюць пастаянную небяспеку ддя дняпроўскай воднай сістэмы.
Паступленне радыенуклідаў праз рэкі ў Кіеўскае Ba-
дасховішча з цягам часу знізілася, але, напрыклад, у час паводкі ў маі 1998 г., калі была затоплена Прыпяцкая нізіна, яно часова ўзрасло, асабліва стронцыю-90. Падлічана, што паток радыенуклідаў, якія патрапілі ў Кіеўскае вадасховішча па Прыпяці і Дняпры з чэрвеня 1986 г. па лістапад 1991 г., склаў 2580 кюры для стронцыю-90 і 2980 кюры для цэзію-137 (Вікулоўскі і іншыя, 1992). Да прыведзеных лічбаў неабходна дадаць паток радыенуклідаў, што патрапілі ў Кіеўскае вадасховішча з забруджанай Гомельска-Бранскай тэрыторыі праз Сож. Гэтая рака мае сістэму прытокаў, куды трапляюць радыенукліды з забруджаных тэрыторый. Напрыклад, у час веснавой паводкі на рэках Бесядзь і Іпуць у 1987 г. канцэнтрацыя цэзію-137 у вадзе дасягнула 100-150 пкКі/л. Гэта была максімальная канцэнтрацыя, што назіралася ў 1987-1991 гг. Пры больш спрыяльных гідралагічных умовах канцэнтрацыя радыенуклідаў была значна ніжэйшай.
Забруджанне паверхневых вод Чорнага мора насіла нераўнамерны, плямны характар, выкліканы неаднароднасцю і зменлівасцю выпадзення атмасферных ападкаў. Найбольшае заражэнне радыенуклідамі назіралася ва ўсходняй частцы Чорнага мора і складала 14 пкКі/л для цэзію-137 і 3,3 пкКі/л для стронцыю-90. Назіранні паказалі, што ў 1986-1989 гг. у выніку вертыкальнага і гарызантальнага пераносу радыенуклідаў іх размеркаванне ў паверхневых водах робіцца нераўнамерным.
Вызначана, што раней колькасць цэзію-137 і стронцыю-90 у водах Чорнага мора складала каля 40 000 кюры і была абумоўлена іх глабальнымі выпадзеннямі. У выніку чарнобыльскай катастрофы да гэтай колькасці дадалося 45 000 кюры цэзію-137 і 7500 кюры стронцыю-90. У 1986-1991 гг. канцэнтрацыя радыенуклідаў у паверхневых марскіх водах пастаянна зніжалася ў выніку іх пападання ў глыбінныя пласты і ў верхнім пласце вады таўшчынёю 0-50 м зменшылася больш чым у 5 разоў.
Дынаміка заражэння дняпроўскага эстуарыя мела два галоўныя кірункі. Па-першае, узровень забруджання дняпроўскай вады павышаўся па меры яе руху з эстуарыя ў Чорнае мора. Па-другое, забруджанне прыдонных вод эстуарыя было вышэйшае, чым паверхне-
вых. Гэтыя кірункі адлюстроўваюць працэс перамешвання адносна «чыстай» дняпроўскай вады з водамі Чорнага мора, якія з 1986 г. назапасілі больш радыенуклідаў.
Забруджанне паверхневых вод Балтыйскага мора было абумоўлена выпадзеннем ападкаў пасля катастрофы ў 1986 г. Найбольш высокі ўзровень заражэння цэзіем-137 (да 25 кюры) адзначаны ў Батнічным і Фінскім залівах. Узровень забруджання стронцыем-90 Балтыйскага мора быў нашмат ніжэйшы. 3 1986 г. па 1989 г. заражэнне паверхневых вод зменшылася, але прасторавае размяшчэнне радыенуклідаў нязначна змянілася: найболыл высокі ўзровень заражэння назіраўся ў паўночнай частцы Балтыйскага мора. Тут адзначана павелічэнне колькасці цэзію-137, выкліканае яго пераносам з больш заражаных участкаў мора.
Анатоль ВОЛКАЎ, дырэктар рэспубліканскай установы «Пінскі кансультацыйна-дыягнастычны цэнтр камчарнобыля»
ПАСЛАННЕ ЦЯПЕРАШНЯМУ
I БУДУЧЫМ ПАКАЛЕННЯМ
«На вялікі жаль, праблемы падтасоўкі даных, знішчэння вынікаў даследаванняў, канфлікту інтарэсаў і недахопу даверу ніколі не былі такія відавочныя, як пры вывучэнні радыяцыйных наступстваў чарнобыльскай аварыі».
Джон Гофман
Мы не станем высвятляць сёння, ці была ядзерная трагедыя 26 сакавіка 1986 года на Чарнобыльскай атамнай станцыі вынікам памылкі канструктараў, безадказных адносін да будаўніцтва АЭС, альбо вынікам дыверсіі, а можа быць, няшчаснага выпадку. Вінаватыя пазбягаюць гаварыць аб сваіх памылках і праліках. Чарнобыльская трагедыя захоўвае нямала таямніц і загадак. З'явіліся нават меркаванні відавочцаў адносна Taro, што ўдзел у катастрофе маглі прымаць іншапланецяне. Як бачым, легендаў ходзіць мноства, але праўду ведаюць адзінкі. Ды і каму патрэбна зараз гэтая праўда! Сёння яна ўжо больш нікога не хвалюе. Трагедыі мы не разгадаем ніколі, паколькі галоўнымі віноўнікамі былі прызнаны «сілы прыроды».