Чарнобыльская рана
Мікола Мятліцкі
Выдавец: Літаратура і Мастацтва
Памер: 336с.
Мінск 2003
Аб Чарнобылі пісалі шмат, іншы раз добрасумленна і праўду, але ў вывадах аўтараў не гаварылася аб галоўным — аб таямніцы ўзнікнення трагедыі і яе выніках, a таксама аб тым, хто вінаваты і якія ўрокі з гэтай трагедыі ўзялі не толькі людзі, але і дзяржавы.
На першым часе свет здрыгануўся і прыйшоў у жах ад памераў катастрофы, але пад ціскам хлуслівай міжнароднай кампаніі супраць праўды, актыўна падтрымліваемай атамным лобі, у рэшце рэшт паверыў у тое, што няма небяспекі ў катастрофе. Аднак вучоныя многіх краін настойліва шукаюць шляхі сацыяльнабіялагічнага выжывання чалавека ў сучасных экстрэмальных умовах радыеактыўнага забруджання планеты, спрабуюць выявіць у яго арганізме рэзервовыя адаптацыйныя магчымасці. На жаль, у гэтым плане нічога не дасягнута. Магчыма, гэта справа не сённяшняга дня, a далёкай будучыні, калі навуковая думка дасягне ўрэшце вышынь, недаступных для нашага пакалення.
Пасля чарнобыльскай атамнай катастрофы ў цэнтры Еўропы ў зоне адсялення перасталі існаваць буйныя добраўпарадкаваныя прыродныя рэгіёны. Яны навечна апусціліся ў свет цішыні. У зонах пахавалі сотні вёсак і пасёлкаў, зараслі мохам і хмызам шасейныя дарогі. Гаспадарчыя будынкі і жыллё — тварэнне рук чалавечых — парахнеюць і гніюць. Усё жывое, што засталося там пасля катастрофы, будзе вечна апраменьвацца і муціраваць. Такога унікальнага спалучэння прыгажосці прыроды і кашмарнага жаху свет яшчэ не бачыў. Чалавек у тыя месцы ніколі не вернецца, туды вернуцца толькі мёртвыя па перадсмяротным жаданні «могілкавага спакою», каб быць побач з продкамі і знаходзіцца ў адных руках гаспадара неба і Зямлі. Зараз гэтыя радыеактыўныя тэрыторыі — «загублены свет».
Сёння мы не толькі гатовы спасцігнуць усю глыбіню трагедыі стагоддзя, але і пакаяцца ў тым, што нарабілі на нашай Зямлі. Чалавечае грамадства, якое пражывае на радыеактыўна забруджаных тэрыторыях у выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, не зможа засяродзіць свае намаганні на развіцці, а будзе неймаверна доўгі час сутыкацца з праблемай выжывання. Там будуць здарацца небяспечныя працэсы дэградацыі чалавечага патэнцыялу, у першую чаргу — разбурэнне здароўя і хуткі фізічны знос, негатыўныя генетычныя вынікі. Вызначыць поўны памер урону, нанесенага Беларусі з чарнобыльскай ядзернай катастрофай з а ўвесь перыяд дэструктыўнага згубнага дзеяння, улічваючы re-
нетычныя вынікі, сёння не зможа ніхто ў свеце. Можа быць, толькі гісторыкі праз некалькі стагоддзяў вызначаць рэальны кошт страт.
Глабалістыка сведчыць, што сучасны традыцыйны свет з яго некантралюемымі тэмпамі росту эканомікі і насельніцтва, з яго пануючым стыхійным спосабам вытворчасці і спажывання, а таксама падзеннем маралі і духоўнасці з'яўляецца самаразбуральным і вядзе чалавецтва па шляху самазнішчэння. Трагедыя ў Чарнобылі паставіла ракавую кропку аддіку ў развіцці чалавецтва: ідзе працэс незваротнага змянення генафонду нацыі, дасягнуты парог невяртання да зыходнага ў прыродзе, назіраецца страта здольнасцей да эвалюцыі.
Прырода здзіўляюча мудрая, глыбока ў тоўшчы зямлі яна хавала ад чалавека, ад усяго жывога радыеактыўныя ўранавыя жылы, пакрываючы іх магутнымі гранітнымі пластамі. Але лідэры атамнай індустрыі, загадзя ведаючы, што радыяцыя можа прывесці да пакутаў і смерці чалавека, нават не падазраючы аб тым, працягваюць здабываць і атрымліваць радыеактыўныя матэрыялы, накопліваючы ў зямлі мільёны і мільёны тон радыеактыўных адыходаў, якія могуць загубіць усё жывое на планеце.
Чарнобыльскую атамную станцыю ў снежні 2000 rofla афіцыйна закрылі. АЭС стала часткай таго, што яна ж і спарадзіла, — часткай зоны. Аднак распад радыеактыўных ізатопаў працягваецца на велізарных тэрыторыях, што займаюць каля 150 тысяч м2 і дзе вымушана пражывае каля 7 млн. насельніцтва Беларусі, Украіны і Расіі. Забруджанне гэтых тэрыторый радыенуклідамі пасля катастрофы ўзрасло ў параўнанні з 1984 годам у 100—700 разоў, а ў прылеглых да Чарнобыльскай АЭС раёнах — у 500—1500 разоў.
Працэс вываду станцыі з эксплуатацыі, па словах яе кіраўнікоў, можа заняць ад 30 да 100 гадоў. Ад пераўтварэння чарнобыльскай зоны ў чысты «зялёны луг» украінскае кіраўніцтва адмовілася, паколькі на гэта неабходны сотні мільярдаў долараў, якіх няма і не будзе. Пампезнае мерапрыемства закрыцця АЭС скончылася, і цяпер украінскія ўлады слёзна выпрошваюць у сусветных банкаў абяцаныя грошы хаця б на танны, але не на бяспечны праект кансервацыі станцыі, уключаючы са-
цыяльную ахову персаналу, у суме 1,5 млрд. долараў. Без грошай на месцы станцыі застануцца вялікая колькасць адпрацаванага ядзернага паліва, радыеактыўныя адыходы і тысячы тысяч тон бетонных глыб, незлічоная колькасць іншых радыеактыўных будаўнічых матэрыялаў. Іх смяротнае ўздзеянне на здароўе людзей і біясферу будзе працягвацца.
Захад грошай пакуль не даў, але прапануе 1,2 млрд. долараў, канечне, у крэдыт, на будаўніцтва двух атамных энергаблокаў, што кампенсавалі б страту станцыі. Як бачым, сусветная атамная індустрыя не збіраецца паміраць. Яе заснавальнікі настойліва спрабуюць навязаць пацярпеламу народу ў такі трагічны час свае экалагічна небяспечныя ядзерныя тэхналогіі. Раздзьмуваючы сенсацыю вакол закрыцця Чарнобыльскай АЭС, арганізатары ўсіх масцей, а таксама сусветны атамны «спрут» абсалютна забылі аб мільёнах гаротных людзей, што вымушаны пражываць вось ужо мноства гадоў на забруджаных радыенуклідамі тэрыторыях, не прыгодных для існавання пасля катастрофы. Радыеактыўнае ўздзеянне на чалавека там будзе працягвацца 300 гадоў, а па асобных радыенуклідах — тысячы, дзесяткі тысяч гадоў. Мы зноў хочам падкрэсліць, што чарнобыльская катастрофа ёсць найвялікшае з найвялікшых бедстваў на планеце з доўгачасовымі экалагічнымі, медыцынскімі, сацыяльнымі і генетычнымі вынікамі, якія адаб'юцца на будучых пакаленнях.
Сёння адрахлелыя атамныя верхаводы адпачываюць у дарагіх лежбішчах, а людзі, пацярпелыя ў ядзернай катастрофе, гібеюць і паміраюць у радыеактыўнай стыхіі. Чаму аб зверствах у халакосце нават праз 60 гадоў ва ўсім свеце так шмат пішуць і гавораць? Таму што бязвінных ахвяр на працягу пяці гадоў душылі, вешалі, палілі жыўцом. А ў выніку чарнобыльскай трагедыі, самай вялікай на зямлі, ціха, незаўважна атручваюцца і будуць атручвацца сотні і тысячы гадоў мільёны ні ў чым не вінаватых людзей і іх дзеці. Здзяйсняецца злачынства ў такіх ашаламляльных маштабах, якіх свет яшчэ не ведаў.
Фашысцкія злачынцы тых далёкіх гадоў дорага заплацілі за свае чалавеканенавісніцкія зладзействы. На сусветным судзе яны, адчуваючы жывёльны страх, жа-
ласна і баязліва прасілі замяніць ім кару праз павеіданне на расстрэл. Вось так даводзіцца і давядзецца плаціць за спробы знішчэння чалавецтва.
Для насельніцтва, якое жыве на забруджанай пасля чарнобыльскага выкіду тэрыторыі, неабходна аб'ектыўная і абгрунтаваная інфармацыя аб атрымліваемай і чакаемай дозе знешняга і ўнутранага апраменьвання, аб тым, як адмежаваць сваё здароўе ад анкалагічных захворванняў, разумовых расстройстваў і ад генетычнага выраджэння чалавека. Каб людзі маглі прадухіліць сябе і будучыя пакаленні ад уздзеяння радыяцыі, яны павінны ведаць усю праўду.
На працягу многіх дзесяцігоддзяў існавала досыць папулярная, але памылковая гіпотэза: нібыта маруднае накапленне радыяцыйнай дозы выклікае меншую колькасць анкалагічных захворванняў, чым хуткае атрыманне арганізмам такой жа дозы. Але ахоўных сістэм у арганізме, на якія мог бы разлічваць чалавек пры малых дозах апраменьвання і магутнасцях выпраменьвання, не існуе. Пры гэтым самай кволай паловай нашага пацярпеўшага экалагічнае бедства грамадства аказаліся дзеці, бо радыяцыйная адчувальнасць любой жывой структуры з'яўляецца найбольшай у час яе максімальнага развіцця.
У адрозненне ад Хірасімы і Нагасакі пацярпелыя ад чарнобыльскай катастрофы рэгіёны, як ужо гаварылася, будуць заставацца забруджанымі доўгія стагоддзі. Таму неабходна, каб эпідэміялагічная інфармацыя, што паступае ў цэнтры, з прычыны сваёй неверагоднай важнасці для разумення ўздзеяння радыяцыі была аб'ектыўнай.
Цяжкасці з прагнозамі на будучыню пацярпелай нацыі і мерапрыемстваў па мінімізацыі вынікаў катастрофы, праводзімых у Рэспубліцы Беларусь, былі звязаны з адсутнасцю абгрунтаваных ацэнак дозаў радыяцыі, як атрыманых насельніцтвам непасрэдна пасля аварыі, так і накапліваемых у наступныя гады. Вучонымі Пінскага цэнтра дапоўнены гэты недапушчальны прабел — зроблена ацэнка рэальных дозаў. Найбольшыя дозы атрымалі прадстаўнікі Брагінскай, Хойніцкай, Ельскай, Краснапольскай папуляцый, для якіх інтэрвалы індывідуаль-
ных дозаў апраменьвання за першыя 10 гадоў развіцця катастрофы склалі 204,1—372,8 мЗв, 156,7—255,3 мЗв, 111,6—181,7 мЗв, 100,8—155,7 мЗв адпаведна. Паводле даных рэкамендацый Міжнароднай камісіі па радыелагічнай ахове, залішняя колькасць злаякасных новаўтварэнняў, статыстычна адзначаная на ўзроўні 95 працэнтаў, назіраецца пры дозах больш за 200 мЗв. Атрыманыя лічбы сведчаць аб трагічных выніках для беларускай нацыі. Як бачым, толькі падман медыцыны можа абярнуцца для чалавецтва страшэннымі бедствамі, прычым на многія стагоддзі наперад. Выкананая Пінскім цэнтрам работа дае поўнае ўяўленне аб тым, што нясе чарнобыльская катастрофа і чым яна скончыцца для пацярпелай нацыі.
Аб'ектыўныя і высокакваліфікаваныя даследаванні вучоных Пінскага цэнтра ў зонах, пацярпелых ад чарнобыльскай катастрофы, зрабілі магчымым больш глыбокае разуменне разглядаемых праблем. Кампраметаваць такую працу з-за канфліктаў якіх-небудзь інтарэсаў — злачынства супраць чалавецтва, паколькі верагоднасць паўтарэння сумнага вопыту Чарнобыля на Зямлі застаецца і ніякія бліндажы пад зямлёю і супрацьракетныя сістэмы не дапамогуць. Гэтая праблема не толькі нацыянальная, а хутчэй глабальная. Мы спадзяёмся ўнесці свой уклад у перамогу гістарычнай праўды, дапамагчы чалавецтву скінуць з плеч цяжар вялікай хлусні, даць свету магчымасць змагацца з атамнай небяспекай.
Атамныя босы і іх паслугачы стварылі атамную, вадародную, нейтронную зброю і працягваюць ствараць іншую, усё больш і больш страшэнную зброю масавага знішчэння людзей, пабудавалі сусветную атамную індустрыю, якая ўражвае сваёй разгалінаванасцю і магутнасцю. Ядзерныя дзяржавы ніколі і ні на што не трацілі столькі сродкаў, колькі было ўкладзена ў заснаванне гэтага атамнага «спрута». У мінулыя часы дзве пануючыя на зямным шары ідэалогіі з супрацьлеглым светапоглядам стварылі ядзерную зброю, неабходную для супрацьстаяння і запалохвання адзін аднаго. Сёння ядзерная зброя неабходна развітым краінам для «аховы» сваіх нацыянальных інтарэсаў. Заўтра яна спатрэбіцца для супрацьстаяння «вялікіх рэлігій» у краінах