• Газеты, часопісы і г.д.
  • Чарнобыльская рана  Мікола Мятліцкі

    Чарнобыльская рана

    Мікола Мятліцкі

    Выдавец: Літаратура і Мастацтва
    Памер: 336с.
    Мінск 2003
    59.65 МБ
    Віцебск
    .•ІОрацйкі^1'
    ■Бастуны ■ . ?
    t «Крывічы Любань •
    © в®
    Лоск КіаладзеЧна*Гайна
    ВаЛбкын
    Гродна	. вянел
    Наваельн^Й Карэлічы
    .	@ 19 Моўчадзь
    ;	Талявічы
    Мінск
    , Антопаль® Брэст
    ■ічьінЯз ЛУНІН9Ц Жыткавічы
    ^рыкаўа Т®«Ж
    Крычаў!
    Гольчычы
    Гаўрыльчыцы
    Бобр Барысаў’Крупкі
    г •	’ . Ма'гілёЎ.
    Беразіно	'
    КірЗусі^ Й
    ; 'Жлобй Па£ьічьг#
    рм» Селішчы
    а Клімавічы
    A
    
    Карта-схема збору ягад, грыбоў / лекавых раслін на тэрыторыі Беларусі на 2003—2010 гг.:
    1—	без абмежаванняў, 2 — з абавязковым кантролем, 3 — збор забаронены.
    Пад уплывам радыеактыўнага забруджання тэрыторыі ў першыя гады пасля аварыі ў паўднёвых раёнах рэспублікі моцна пацярпелі пасадкі сасны як найбольш радыеадчувальнага віду. Назіралася пашкоджанне сасны, нават яе засыханне, з’яўляўся «рыжы лес». У гэты перыяд глебы і расліннасць былі ў вялікай ступені забруджаны, як мы адзначалі вышэй, кароткажывучымі ізатопамі. К цяперашняму часу яны распаліся і шкоднае іх уздзеянне на расліннасць знізілася ў 10—20 разоў. Пашкоджаная сасна стала аднаўляцца, усюды з'яўляюцца ўсходы аднаўлення лесу. Закінутая ворная зямля, лугі і балоты зарастаюць кустоўем, бярозай, сасной, асінай, дубам і іншымі пародамі. Сама прырода падказвае чалавеку,
    як трэба лячыць радыеактыўна забруджаную тэрыторыю — яе трэба засадзіць лесам або, прынамсі, даць магчымасць натуральнаму лесааднаўленню.
    Беларусь размешчана ў лясной зоне, дзе без умяшання чалавека заўсёды панавала лясная расліннасць. Лес — гэта галоўная састаўная частка багацця рэспублікі і яе здароўя. Таму вучоныя-радыеэколагі рэкамендуюць на землях, якія маюць забруджанне звыш 5 Кі/км2, пасадзіць лес, не вырошчваць сельскагаспадарчыя культуры, якія ўтрымліваюць шкодныя канцэнтрацыі радыенуклідаў цэзію-137 і стронцыю-90 для чалавека і жывёлы. Вырашчаны на гэтых землях лес акупіць эканамічныя выдаткі і дасць высокі прыбытак для народнай гаспадаркі будучых пакаленняў беларусаў. Мы ж не жывём па прынцыпе — «пасля нас хоць трава не расці».
    У ліпені 2003 года лабараторыя з маім удзелам арганізавала экспедыцыю ў зону адсялення на тэрыторыі Палескага дзяржаўнага радыяцыйна-экалагічнага запаведніка.
    Лета ў паўднёвых раёнах рэспублікі было вельмі засушлівае. У лясах захоўвалася высокае пажаранебяспечнае становішча. Уся расліннасць лясоў, лугоў і балот пакутавала ад недахопу вільгаці. Пры гэтым расліннасць на аўтаморфных глебах (г.зн. на сухіх глебах, дзе ўвільгатненне ажыццяўляецца толькі за кошт атмасферных ападкаў) вылучалася паніжанай радыеактыўнасцю. Гэта зразумела, таму што рост і развіццё раслін на гэтых глебах былі замаруджанымі, раслінам не хапала вады, і радыенукліды траплялі ў органы раслін таксама замаруджана. Затое расліннасць, якая расла на гідраморфных і паўгідраморфных глебах, была ў болылай ступені забяспечана вільгаццю за кошт грунтовых вод і таму вызначалася павышанай радыеактыўнасцю.
    Калі параўнаць радыеактыўнасць расліннасці ў 1987 годзе і ў 2003 годзе, то яна знізілася ў 10—15 разоў за кошт распаду кароткажывучых ізатопаў, якія паступалі ў расліны ў вялікай колькасці. Тут ідзе гаворка пра ўсе гама-выпраменьваючыя ізатопы.
    У наш час гама-актыўнасць расліннасці зон радыеактыўнага забруджання абумоўлена выключна цэзіем137. Яго ўтрыманне ў расліннасці, як паказваюць гамаспектраметрычныя аналізы, знізілася ў параўнанні з
    1987 годам у чатыры-пяць разоў за кошт змяншэння засваяльнасці цэзію-137 расліннасцю ў выніку замацавання гэтага элемента гліністымі часцінкамі глебы. Змяншэнне паступлення цэзію-137 у дзікарослую расліннасць — гэта станоўчая з'ява.
    Напрыканцы 80-х гадоў намі была заўважана тэндэнцыя павелічэння рухомасці стронцыю-90 у глебах і значнае яго паступленне ў раслінныя арганізмы дзікарослай флоры. У наш час назіраецца пік гэтай з'явы. Таму ўсе дары лесу, лугу і балота маюць павышанае ўтрыманне стронцыю-90. Цяпер яго акумуляцыя ў расліннасці параўноўваецца з акумуляцыяй цэзію-137 і нават пераўзыходзіць апошнюю. Але пры гэтым трэба памятаць, што канцэнтрацыя цэзію-137 у колькасці 10'8 Кі/кг расліннай масы — гэта мяжа санітарна дапушчальнай нормы. Аднак, калі такая канцэнтрацыя зафіксавана для стронцыю-90, то дадзеная прадукцыя бракуецца. Стронцый-90, як мы адзначалі вышэй, у 10 pasoy больш таксічны за цэзій-137.
    Мы цікавіліся ў час экспедыцыі станам сельскагаспадарчай прадукцыі ў Хойніцкім раёне ў адносінах да радыяцыйнай бяспекі. Высветлілася, што збожжавыя культуры перавышаюць санітарныя нормы па стронцыю-90.
    Намі складзена ўраўненне для разліку прагнознага часу, пасля заканчэння якога можна ўводзіць прыродна-раслінныя комплексы ў эксплуатацыю:
    (logN0/N)T.
    t=	лчпі— (гаД°У)> Дзе
    t — час дасягнення гранічнага ўзроўню забруджання глебы цэзіем-137, гадоў;
    No — шчыльнасць забруджання глебы цэзіем-137 на бягучы момант часу, Кі/км2;
    N — гранічна дапушчальны ўзровень забруджання глебы цэзіем-137 для выкарыстання лесу, лугу, балота, Кі/км2;
    Т — перыяд паўачышчэння глебы (гадоў) ад цэзію137. Велічыня Т залежыць ад перыяду паўраспаду цэзію-137 і скорасці яго міграцыі ў навакольнае асяроддзе. Для сухіх аўтаморфных глеб ён роўны 27, паўгідраморфных — 23, гідраморфных — 15 гадоў;
    0,301 — пастаянны лік.
    Рашэнне гэтага ўраўнення пад сілу любому грамадзяніну з сярэдняй адукацыяй, які ўмее карыстацца калькулятарам.
    Зробленыя разлікі паказалі, што для дасягнення шчыльнасці забруджання глебы цэзіем-137 да 1 Кі/км2 патрэбна:
    ад 5 Кі/км2 — 63 гады (на сухіх глебах), 53 гады (на паўгідраморфных) і 35 гадоў (на гідраморфных);
    ад 10 Кі/км2 — 90 гадоў (на сухіх глебах); 76 (на паўгідраморфных) і 50 (на гідраморфных);
    ад 30 Кі/км2 — 132 гады (на сухіх глебах), 123 гады (на паўгідраморфных) і 68 гадоў (на гідраморфных).
    Такім чынам, чакаць ачышчэння прыродных фітацэнозаў ад радыенуклідаў давядзецца шмат дзесяцігоддзяў. Гэтага хопіць на жыццё многіх пакаленняў беларусаў.
    Як вынікае з нашых даследаванняў радыеактыўнага забруджання тэрыторыі Беларусі, шчыльнасці забруджання глеб радыенуклідамі ўласціва вялікая стракатасць. Радыяцыйнае становішча ў межах невялікай тэрыторыі змяняецца да 10-кратных велічыняў. Гэта звязана з умовамі выпадзення радыеактыўных ападкаў, навакольнай расліннасці і інш. Таму ў кожным канкрэтным выпадку неабходна кантраляваць радыяцыйнае становішча пераносным партатыўным дазіметрам тыпу ДБГ або падобным да яго.
    Мы правялі спецыяльныя даследаванні па ўзаемасувязі паказанняў дазіметра і шчыльнасці забруджання глеб цэзіем-137. Калі паказанні дазіметра ў мкР/гадзіну памножыць на каэфіцыент 0,115, то атрымаем шчыльнасць забруджання глебы радыяцэзіем у гэтым пункце мясцовасці. Дазіметр для гэтага кладзецца на паверхню глебы ў трох-пяці месцах, вылічваецца сярэдняя велічыня. Яе і памнажаюць на гэты каэфіцыент.
    У наш час да радыяцыі прытупілася пільнасць. Але, як відаць з прыведзенай вышэй інфармацыі, радыяцыя з'яўляецца каварным спадарожнікам здароўя чалавека, асабліва дзяцей. У зоне радыеактыўнага забруджання жыве 2 млн. чалавек — пятая частка насельніцтва рэспублікі. Яны атрымліваюць знешняе апраменьванне ад радыеактыўна забруджаных глеб, а таксама ад самага небяспечнага выпраменьвання — ад паглынутых (інкар-
    параваных) радыенуклідаў, якія трапляюць у арганізм чалавека з пылам, забруджанай вадой і ежай. Які б кантроль ні праводзіўся за прадукцыяй, атрыманай у зоне радыеактыўнага забруджання, яна ўсё ж распаўзаецца па ўсёй рэспубліцы. У сувязі з гэтым усё насельніцтва рэспублікі ў той ці іншай ступені мае ў сваім арганізме інкарпараваныя радыенукліды.
    Радыяцыя — гэта новы, яшчэ да канца не спазнаны фактар асяроддзя. Вучоныя да гэтага часу спрачаюцца наконт парогаў шкоднага ўздзеяння радыеактыўнага выпраменьвання на арганізм чалавека, жывёл, раслін і іншых прадстаўнікоў царства прыроды. Да аварыі на ЧАЭС радыяцыйны фон у рэспубліцы вагаўся ў межах 2—12 мкР/гадзіну, цяпер ён нашмат вышэй. Як усё гэта паўплывае на арганізм чалавека, пакуль што невядома. Патрэбны глыбокія навуковыя даследаванні. На гэта нельга шкадаваць сродкаў, здароўе нацыі пад пытаннем.
    Іанізуючая радыяцыя аказвае ўплыў на ўсе структуры клетак арганізмаў, на іх фізіялагічныя і біяхімічныя працэсы. Пад уплывам радыяцыі адбываюцца сур'ёзныя змены ў арганізме. Заўважаны расліны-альбіносы, падоўжаная хвоя ў сасны, назіраюцца атожылкі без хвоі, суквецці, сабраныя ў травяністых відаў у клубкі, змененыя каласкі і інш. Радыяцыя мяняе форму і цэласнасць носьбітаў спадчыннай інфармацыі арганізмаў — храмасом, парушае пранікальнасць мембран клеткі і інш. Аднак арганізмы стойка супрацьстаяць радыяцыі. Па меры зніжэння іанізуючага выпраменьвання за кошт распаду кароткажывучых радыенуклідаў раслінныя арганізмы набываюць перадаварыйны стан. У клетках раслін спрацоўваюць рэпарацыйныя сістэмы, якія аднаўляюць парушаныя іанізуючай радыяцыяй структуры і працэсы. Гэта ўласцівасць усяго жывога супрацьстаяць шкодным фактарам. Дзякуючы гэтай уласцівасці жывога, у зоне радыяцыйнага забруджання на тэрыторыі Беларусі намі не заўважана рознага кшталту мутантаў, г.зн. арганізмаў са спадчыннымі змяненнямі пад уплывам іанізуючых выпраменьванняў. Ва ўсякім разе, яны яшчэ не праявіліся, неабходны далейшыя назіранні за раслінным і жывёльным светам.
    У цэлым радыеактыўнае забруджанне нанесла вялікую шкоду здароўю насельніцтва і прыродакарыстан-
    ню. Раслінны свет у меншай ступені пацярпеў ад радыеактыўнага забруджання. Прыродныя фітацэнозы функцыянуюць нармальна, зніклыя віды аўтаматычна замяняюцца на радыеўстойлівыя, напрыклад, у паўднёвых раёнах у 10-кіламетровай зоне, дзе найболыл высокі ўзровень радыеактыўнага забруджання, сасна замяняецца на бярозу, асіну, дуб і іншыя віды. Па меры зніжэння ўзроўню радыяцыі, скажам, праз 100 гадоў, сасна зноў зойме сваё пануючае становішча на гэтай тэрыторыі.
    У нас жа цяпер у дзяржаве з кожным годам на навуковыя даследаванні па радыяцыйнай тэматыцы выдаткоўваецца ўсё меншая колькасць сродкаў. Ажыццяўляецца ідэя канцэнтрацыі даследаванняў па чарнобыльскай праблеме і радыябіялогіі ў Гомелі. Такая тэндэнцыя скарачэння цэнтраў па вывучэнні праблем Чарнобыля і радыяцыйнай навукі прывядзе да аднабаковага вырашэння радыебіялагічных пытанняў патэнцыялам адной школы.