Чарнобыльская рана
Мікола Мятліцкі
Выдавец: Літаратура і Мастацтва
Памер: 336с.
Мінск 2003
Вялікая роля беларускіх лясоў у затрыманні радыенуклідаў абумоўлена высокай лясістасцю Гомельскай вобласці, дзе ў Нараўлянскім раёне лясы займаюць 54 працэнты плошчы, Жыткавіцкім — 57 працэнтаў, Лельчыцкім — 69 працэнтаў і г. д. У цэлым па Гомельскай вобласці аказаліся моцна забруджанымі 51,6 працэнта лясоў, па Магілёўскай — 36,4 працэнта. На Беларусь прыйшлося 70 працэнтаў усіх радыеактыўных выкідаў ЧАЭС.
На жаль, нідзе не ўдалося знайсці даных аб колькасці радыенуклідаў у «хмары пад грыфам «Сакрэтна» (па выразе пісьменніка Алеся Адамовіча), што кіравалася на Маскву, але была асаджана гомельскімі авіятарамі, якія выклікалі штучны дождж у Магілёўскай вобласці. Там панеслі страты 15 раёнаў, але Масква была ўратавана ад радыеактыўнага забруджання.
Устаноўлена, што хвойныя дрэвы затрымліваюць 80 працэнтаў радыенуклідаў і толькі 20 працэнтаў прыходзіцца на глебу. Лісцевыя пароды, больш паглынальныя, у першыя дні пасля катастрофы яшчэ не поўнасцю распусціліся і таму спачатку затрымлівалі радыеактыўныя часціцы ў 1,5—2 разы менш за хвойныя, але затым, у маі — чэрвені 1986 года, пачалі затрымліваць іх больш, чым елка і сасна. А ў забруджанай зоне на іх прыходзіцца 400 тысяч гектараў, у тым ліку на такі эфектыўны «радыяцыйны ўлоўнік», як дуб, — 95 тысяч гектараў. Паводле грубых падлікаў беларускія лясы паглынулі каля паловы ўсіх радыенуклідаў, што выпалі на тэрыторыі рэспублікі, і не далі выйсці ім на іншыя краіны.
He выключана, пры зусім дэталёвым даследаванні высветліцца, што лясы паглынулі больш за палову з тых 70 працэнтаў радыенуклідаў, якія прыйшліся на долю Беларусі. Гэта значыць, мінімум трэцяя частка ўсіх выкідаў чацвёртага рэактара была спынена нашымі лясамі ад далейшага распаўсюджвання на захад, поўнач і ўсход.
Такім чынам гомельскія і магілёўскія лясы ўратавалі ад больш сур'ёзнага забруджання астатнія вобласці Беларусі, Расіі, а таксама краіны Балтыйскага рэгіёна і Цэнтральнай Еўропы. Бо гэтыя 30 ці больш працэнтаў маглі б дайсці да Мінска, Віцебска, Гродна, Брэста, Рыгі, Стакгольма, Варшавы, Масквы.
Лясы затрымлівалі патокі радыенуклідаў не толькі сваімі кронамі, але і ў выніку ахалоджвання мясцовасці спякотным летам 1986 года, якое выклікала мясцовыя дажджы менавіта над лясамі. Над адкрытымі прасторамі ўтварыліся магутныя тэрмікі — узыходзячыя патокі паветра, якія не давалі магчымасці выпасці дажджам, a гналі забруджаныя паветраныя масы далей. Ці не таму стэпавая Украіна на большай сваёй частцы менш забруджана радыенуклідамі, чым Грузія? Тэрмікі стэпаў і Чорнага мора далі магчымасць дайсці радыеактыўным патокам да Каўказа, дзе яны былі затрыманы лясістымі гарамі.
Лясы не толькі затрымлівалі радыеактыўныя часціцы, якія асядалі і заставаліся на лісцях з прычыны заканамернасцей фізічных кантактаў прыцяжэння і счаплення. Яны садзейнічалі ўтварэнню воблакаў і хмар, калі тыя ў сухое лета 1986 года прыходзілі на Беларусь звонку ў невялікай колькасці. Як вядома, за дзень кожны дуб выпарае 5 літраў вады, бяроза — 6 літраў і г. д. За лета гектар бярозавага гаю выпарае 1500 тон вады, ператвараючы яе ў дажджавыя воблакі і хмары. Праўда, ў 1986 годзе гэтая вада вярталася да нас на зямлю больш у выглядзе расы. Але ж і раса канцэнтруе вакол сябе розныя паветраныя прымесі і асаджвае іх. Ці не таму нам так лёгка дыхаецца раннім росным світанкам.
Міжвольная, але самаахвярная роля беларускіх лясоў у барацьбе з радыяцыяй дорага абышлася ім. У 1986—2000 гадах страты лясной гаспадаркі ад радыяцыі склалі 1 мільярд 960 мільёнаў долараў. Па прагнозах на бліжэйшьія 15 год яны складуць яшчэ 4 мільярды 110 мільёнаў долараў. Гэта больш за 17 працэнтаў ад урону, які прагназуецца для ўсёй народнай гаспадаркі, аховы здароўя, сацыяльнай і іншых сфер жыцця разам узятых.
На жаль, да цяперашняга часу гэтыя страты недастаткова ўлічваюцца пры вырашэнні праблем лясной гаспадаркі як у маштабах дзяржавы, так і ў міжнародным аспекце. У прыватнасці, у выніку візіту дэлегацыі МАГАТЭ восенню 2001 года ў Беларусь беларускія спецыялісты прынялі рашэнне паставіць пытанне на чарговай сесіі Генеральнай Асамблеі ААН аб Беларусі, як аб адной з найболыл пацярпелых ад чарнобыльскай катас-
трофы краін. He самай пацярпелай, а толькі аб адной з пацярпелых. Але пры такой пастаноўцы пытання разлічваць на адэкватную міжнародную дапамогу ў вырашэнні чарнобыльскіх праблем асабліва не прыходзіцца. Гэту пазіцыю неабходна перагледзець як у цэлым для народнай гаспадаркі, так і для лясной у прыватнасці — у адпаведнасці з роляй лясоў у мінімалізацыі наступстваў катастрофы ў нацыянальным і міжнародным маштабах.
Р. S. Ідэя загалоўка са словам «уратавалі» ўзнікла пасля знаёмства з артыкулам «Пензяк выратаваў Украіну ад лёсу Хірасімы» ў адной з пензенскіх газет. У ёй расказвалася аб тым, што ўраджэнец Пензы палкоўнік Алег Чычкоў, які пражывае зараз у Мінску, не выканаў памылковага загаду аднаго генерала скінуць 15 тон свінцу на дах трэцяга рэактара ЧАЭС як быццам для тушэння пажару, за які генерал прыняў сполах пражэктараў і электразваркі на амаль што цэлым рэактары.
Чычкоў на верталёце з гэтым грузам ужо завіс на двухстах метрах над дахам працуючага рэактара ва ўмовах дрэннай начной бачнасці. Толькі ў апошняе імгненне якімсьці сёмым чуццём ён прымусіў сябе не націснуць на кнопку «скід». Канечне, Украіна не загінула б ад выбуху яшчэ аднаго рэактара, але падвоеныя маштабы трагедыі былі б катастрафічнымі. Калі слова «ўратаваў» заканамернае ў адносінах да аднаго чалавека, то тым болей яно правамоцнае ў адносінах да такога буйнога прыроднага комплексу, якім з'яўляюцца беларускія лясы — «лёгкія Еўропы».
Барыс ЯКУШАЎ, член-карэспандэнт НАН Беларусі, доктар біялагічных навук, прафесар, загадчык лабараторыі радыеэкалогіі раслін Інстытута эксперыментальнай батанікі Беларусі.
СУЧАСНАЕ СТАНОВІШЧА РАДЫЕАКТЫЎНАГА ЗАБРУДЖАННЯ РАСЛІННАСЦІ БЕЛАРУСІ
Здавалася б, час павінен залечваць раны, нанесеныя прыродзе і чалавеку экалагічнымі катастрофамі — ляснымі пажарамі, паводкамі, засухамі, землятрусамі і інш. Але гэтая акалічнасць не мае дачынення да радыяцыі. Радыеактыўнае забруджанне — вельмі доўгатэрміновы адмоўны экалагічны фактар асяроддзя, які з'явіўся ў XX стагоддзі ў выніку асваення і выкарыстання чалавецтвам «мірнага» і «ваеннага» атама.
У час чарнобыльскай аварыі ў 1986 годзе на тэрыторыю рэспублікі выпала амаль 70 працэнтаў радыенуклідаў з пашкоджанага рэактара АЭС, паколькі ў перыяд аварыі пераважалі паўднёвыя вятры, якія адносілі радыеактыўныя аэразолі на нашу тэрыторыю.
За паслячарнобыльскія гады спынілі сваё існаванне некаторыя радыенукліды з кароткімі перыядамі паўраспаду (ад некалькіх дзён і да года). Яны распаліся — гэта ёд-131, стронцый-89, малібдэн-99, цэрый-144, нептуній-239 і інш.
Асноўнае забруджанне раслін і глебы цяпер вызначаецца доўгажывучымі ізатопамі цэзію-137, стронцыю90, плутонію-238, 239, 240 і амерыцыю-241. Гэта так званыя дозаўтваральныя ізатопы, здольныя апраменьваць жывыя арганізмы альфа-, бэта-, і гама-выпраменьваннямі, якія ўтвараюцца ў выніку распаду гэтых ізатопаў. Гэтыя выпраменьванні ўздзейнічаюць на жывыя арганізмы, пры гэтым энергія часціц паглынаецца іх тканкамі. Колькасць паглынутай энергіі называюць паглынутай дозай, якая вымяраецца ў Грэях і Зівертах.
Радыеактыўнае забруджанне тэрыторый вызначаецца пры дапамозе дазіметраў. Яны бываюць розных тыпаў — якія рэгіструюць гама-выпраменьванні (напрыклад, ад цэзію-137), бэта-выпраменьванні (напрыклад, ад стронцыю-90) і альфа-выпраменьванні (ад ізатопаў плутонію і амерыцыю).
Пры індыкацыі радыеактыўнага забруджання тэрыторыі выкідамі аварыйнага чарнобыльскага рэактара АЭС асноўная арыентацыя накіравана на гама-выпраменьванне, абумоўленае цэзіем-137. Справа ў тым, што гэты радыенуклід лічыцца асноўным індыкатарам радыеактыўнага забруджання. Гэта найбольш «лятучы» з доўгажывучых ізатопаў элемент, і з рэактара яго выкід быў у чатыры-пяць разоў большым, чым іншых радыенуклідаў. Цэзій-137 з’яўляецца абавязковым кампанентам усіх фракцый выкідаў дозаўтваральных радыенуклідаў.
Калі на пэўнай тэрыторыі дазіметр не зарэгістраваў павышаны гама-фон — можна з упэўненасцю лічыць, што тут радыеактыўнага забруджання няма.
Калі ў 1986 годзе здарылася гэтая бяда для беларускага народа, кіраўніцтва рэспублікі і Акадэміі навук БССР даручыла Інстытуту эксперыментальнай батанікі абследаваць прыродныя фітацэнозы Беларусі на прадмет забруджання радыеактыўнымі выкідамі Чарнобыльскай АЭС. Чаму такая ўвага да прыродных фітацэнозаў? Справа ў тым, што прыродная расліннасць, прыродныя фітацэнозы рэспублікі — гэта багацце нумар адзін нашага народа. На прыродныя фітацэнозы — лясы, лугі і балоты — у рэспубліцы прыпадае 56 працэнтаў яе тэрыторыі. 3 іх лясы займаюць 36 працэнтаў і 20 працэнтаў — лугі і балоты. Па ўсёй тэрыторыі рэспублікі
намі была закладзена ў 1986 годзе сетка стацыянараў— гэтак званых пастаянных і часовых пробных плошчаў, даследаванні на якіх у першыя ж месяцы пасля аварыі дазволілі нам зрабіць вывад аб грандыёзнасці пашкоджання прыроды Беларусі выкідамі Чарнобыльскай АЭС.
У час экалагічных катастроф найбольш адчувальнымі з'яўляюцца прыродныя фітацэнозы, паколькі ў іх нельга праводзіць дэзактываванне — унясенне хімікатаў, зняцце забруджанага пласта глебы, пераворванне глебы і інш., бо такія мерапрыемствы разбураць прыродныя комплексы, якія фарміравала прырода на працягу мільёнаў гадоў. I ў выніку могуць знікнуць многія віды раслін і жывёл, парушыцца біяразнастайнасць у прыродзе — аснова існавання біясферы.
Таму радыенукліды, якія выпалі ў прыродных фітацэнозах, спачатку асядалі на паверхні расліннага покрыва. Потым пад уплывам ападкаў, ветраных патокаў яны выдзімаліся і змываліся з крон і ствалоў дрэў і траплялі ў глебу. Гэты працэс працягваўся паўтара-два гады. Па нашых спецыяльных даследаваннях быў разлічаны перыяд ачышчэння напалову лясных фітацэнозаў ад паверхневага забруджання радыенуклідамі.
Радыенукліды, што трапілі на паверхню глебы, і да гэтага часу знаходзяцца ў самым верхнім слаі глебы ў межах 0—5—10 см, з якога расліны прыродных фітацэнозаў чэрпаюць асноўныя элементы жыўлення разам з радыенуклідамі.