Чарадзейнае слова Хрэстаматыя для пазакласнага чытання ў 3 класе

Чарадзейнае слова

Хрэстаматыя для пазакласнага чытання ў 3 класе
Выдавец: Беларусь
Памер: 463с.
Мінск 2022
82.02 МБ
— Дык ідзі яшчэ раз да цара. Толькі нанасі мне больш яды ў запас.
Нанасіў кот яму яды, а сам зноў пайшоў да цара. Прыходзіць у лес, а тут насустрач яму воўк:
— Куды ідзеш, кот?
— Да цара.
— Чаго?
— На суд.
I расказаў ваўку, на які суд ён ідзе. Воўк кажа:
— Дык і я пайду з табою! Мяне таксама часта дарэмна лаюць.
— Аднаму табе суд не паверыць,— кажа кот.
— А ты чаму адзін ідзеш?
— Што ты параўняўся са мною! Мяне ўся царская радня ведае, а ад цябе нават сабакі ўцякаюць, калі дзе ўбачаць. У мяне там дзядзькі, бацькі, дзяды, браты...
— Дык што ж мне рабіць?
— Збяры сотні тры сведак, тады павераць.
Падскочыў воўк, аб зямлю стукнуўся ды завыў на ўвесь лес:
— Дзядзькі, бацькі, дзяды, браты, бяжыце сюды!
Назбіралася ваўкоў з усяго лесу.
Павёў іх кот Максім да цара.
Прыходзяць на царскі двор. Нецярплівыя ваўкі кажуць:
— Мы першыя пойдзем на суд.
— He, — кажа кот, — мая скарга там даўно ляжыць. Як скончыцца мой суд, тады я падам вашу скаргу і вас паклічуць. А пакуль што пачакайце ў гэтым хляве.
Ваўкі падагнулі хвасты ды пацягнуліся ў хлеў. Як толькі зайшлі ўсе, кот — бразь! — і зачыніў іх там. А сам падаўся ў палацы, у ладкі плешчучы.
Узыходзіць на ганак: стук, стук! Знаёмы салдат адчыніў яму. Кот проста да царскіх пакояў шыбуе. Увайшоў да цара, добры дзень даў.
— Што скажаш, каток? — пытаецца цар.
— Так і так, — кажа кот Максім, — прыслаў табе мой гаспадар пан Марцін Глінскі-Папялінскі новы гасцінчык.
— Добра, — кажа цар.
Прыйшоў у хлеў, глядзіць, а там ваўкоў лікам нялічана: і ў загарадках поўна набіта, і яшчэ пад страхою, на вышках, процьма.
Загадаў цар ваўкоў пабіць, усім сваім слугам футры пашыць, а кату кажа:
— Перадай пану Глінскаму-Папялінскаму: няхай сам да мяне ў госці прыедзе.
Прыбег кот дахаты ўночы, задыхаўшыся. Пачаў тармасіць гаспадара. Ледзьве дабудзіўся.
— Уставай, — кажа, — я ад цара прыйшоў.
Раскатурхаўся сяк-так Глінскі-Папялінскі, пытаецца:
— Што цар сказаў?
— Сказаў, каб ты сам да яго ў госці ехаў.
Пачухаў Глінскі-Папялінскі патыліцу:
— У чым жа я паеду? Я ж голы як бізун!
— Нічога, — кажа кот, — што-небудзь прыдумаем.
Сабраліся яны і бягом пабеглі да цара.
Бягуць, бачаць — недалёка ля гасцінца цэлае войска салдат спіць. Кот спыніў гаспадара.
— Пачакай, — кажа, — тут.
А сам крадком пайшоў да войска. Назнімаў у сонных салдат шапак і напакаваў імі два мяхі. Адзін мех на плечы ўскінуў, другі гаспадару даў. I пайшлі сабе далей.
Падыходзяць да рэчкі. Кату піць захацелася. Паставіў ён свой мех ля моста, гаспадара за каравульнага пакінуў а сам палез у рэчку ваду піць. Напіўся вады, бачыць — паўзе рак у нару. Кот схапіў яго за вус і выкінуў на бераг.
Рак пачаў прасіцца:
— Пусці мяне ў ваду. Можа, я табе таксама якую-небудзь службу саслужу.
Кот падумаў і кажа:
— Якую ж ты мне можаш саслужыць службу?
— У вадзе, — кажа рак, — любую. Загадай, што хочаш, усё зраблю.
— Падкапай да раніцы маставыя слупы, — загадаў кот.
— Добра, — кажа рак. — Гэта я магу.
Пусціў кот рака, і той адразу ж ухапіўся за работу.
— А ты, — кажа кот Марціну, — як толькі абваліцца мост, раскідай шапкі па вадзе і чакай мяне тут.
Сказаў кот гэтак, пераскочыў цераз мост ды пабег да цара ў палацы.
Прыбягае, дакладвае цару:
— Так і так, ваша вялічаства-вымператарства... Ехаў да цябе ў госці мой гаспадар, пан Марцін Глінскі-Папялінскі, ды бяда здарылася: мост зламаўся, уся яго пяхота і конніца патапілася, адзін ён застаўся голы, бо абмундзіраванне з вадою сплыло...
Тут цар сеў у карэту, ката з сабою пасадзіў, прыехаў да моста. Глядзіць, і праўда: толькі шапкі ад войска па вадзе плаваюць.
Паспачуваў цар пану Глінскаму-Папялінскаму ды загадаў лепшым сваім краўцам і шаўцам пашыць яму новае абмундзіраванне.
Як бачыш пашылі краўцы і шаўцы новае абмундзіраванне. Адзеўся Глінскі-Папялінскі, прыхарашыўся і паехаў з царом у палацы.
Пагаманіў з ім цар, пачаставаў, а потым і кажа:
— А цяпер хацеў бы я паглядзець твой маёнтак: калі ты і праўда такі багаты, дык аддам за цябе дачку.
Спужаўся Глінскі-Папялінскі: якое ж ён багацце пакажа цару? Увесь яго маёнтак — адна гліняная печ, ды і тая развалілася.
Пачуў пра гэта кот Максім. Паклікаў ён свайго гаспадара ўбок і шэпча яму:
— He бойся! Усё добра будзе.
Запрэглі царскія канюхі самых лепшых коней у самую лепшую карэту. Сеў цар у карэту і паехаў. А кот наперадзе пабег — дарогу паказваць.
Едзе цар, едзе, пад’язджае да маёнтка Змея Гарынавіча. Кот наперадзе бяжыць. Бачыць — пастухі вялікую чараду кароў пасуць. Падбягае ён да пастухоў.
— Чые вы? — пытаецца.
— Змея Гарынавіча.
Кот натапырыў вусы, грозны стаў:
— He кажыце нікому, што вы пастухі Змея Гарынавіча, а кажыце — Марціна ГлінскагаПапялінскага. Бо за мною ляціць Гром с Перуном — ён заб’е вас.
Сказаў так кот Марцін і пабег далей. Сустракае вялікую чараду коней. Падбег да канюхоў і пытаецца:
— Чые вы, канюхі?
— Змея Гарынавіча.
— He кажыце нікому, што вы Змея Гарынавіча, а кажыце — пана Глінскага-Папялінскага. Бо за мною ляціць Гром з Перуном — ён заб’е вас.
Тым часам царская карэта з громам пад’ехала да пастухоў.
— Чые вы? — пытаецца ў іх цар.
— Пана Марціна Глінскага-Папялінскага,— адказваюць пастухі.
— О, — дзівіцца цар, — багаты пан Глінскі-Папялінскі!
Гэтак жа адказалі і канюхі. Пакуль цар ехаў, кот прыбег у двор Змея Гарынавіча. Убачыў самога Змея і крычыць:
— Хавайся, Змей Гарынавіч! Едзе Гром з Перуном — ён цябе заб’е і на муку сатрэ.
Спужаўся Змей Гарынавіч.
— Куды ж мне схавацца?
Кот паглядзеў і ўбачыў вялікае дупло ў старой ліпе.
— Лезь хутчэй сюды! — кажа Змею.
Залез Змей у дупло, а кот забіў дупло паленам ды яшчэ і глінаю замазаў. Потым пабег да Змеевых слуг.
— Чые вы? — пытаецца.
— Змея Гарынавіча.
— He кажыце нікому, што Змея Гарынавіча, а кажыце, што пана Марціна Глінсжага-Папялін-
скага. Бо за мною ляціць Гром з Перуном — ён заб’е вас.
— Добра, — кажуць напалоханыя слугі.
Прыехаў цар у маёнтак Змея Гарынавіча.
Слугі кінуліся сустракаць яго.
— Чый гэта маёнтак? — пытаецца цар.
— Пана Марціна Глінскага-Папялінскага! — у адзін голас адказалі слугі.
— Ну што ж, — кажа цар, — сапраўды багаты пан Глінскі-Папялінскі. Аддам за яго дачку.
Тут цар вярнуўся ў свае палацы, паклікаў музыкаў і загадаў іграць вяселле.
Усяго там было: хто што хацеў, тое піў і еў. I я там быў, еў і піў, па барадзе цякло, а ў роце не было.
Лрыгажэйшая ха сВеце беларуская зямяя
Зямля з блакітнымі вачамі
Эдзі Агняцвет
Зямля з блакітнымі вачамі — Раздолле рэчак і лугоў!
Тут называюць Васількамі На Беларусі хлапчукоў, Звіняць крыніцы, як цымбалы, Сцяжынкі свецяць у лясах. Палі, узгоркі, перавалы — Прасторны шлях, далёкі шлях! Краіна славы партызанскай, Краіна міру і даброт!
Ты — наша гордасць, Наша казка, Як сонца, шчодры твой народ. Твае сыны, Твае унукі, Мы любім гул тваіх бароў.
I рэкі цягнуцца, як рукі, Да цёплых, верных рук сяброў.
Маленькі чалавек у вялікім свеце
(Урыўкі) Алесь Бадак
Дарагі дружа!
А ці ведаеш ты, дзе ты жывеш? «Ну, вядома ж, ведаю,— напэўна, адкажаш ты, — дома!» Але што такое «дом»? Правільна, гэта кватэра ці хата (для тых, хто жыве ў вёсцы), дзе ты спіш, гуляеш, ясі, глядзіш тэлевізар, — гэта твой дом. Там яшчэ жывуць твае мама, тата, брацікі, сястрычкі, там у цябе ёсць шмат цацак і кніжак.
Але вось ты з татам і мамай паехаў у іншы горад ці вёску, у госці. Паехаў, а назаўтра ўжо назад хочацца. Туды, дзе засталіся твае цацкі, кніжкі, мульцікі, дзе засталіся твае сябры, твая школа. «Мама, — просіш ты, — паехалі дадому, у Мінск». Вось яно што, аказваецца! Значыць, твой дом не толькі твая кватэра, але і ўвесь Мінск, цэлы горад! Калі ты, вядома, у ім жывеш. А нехта іншы жыве ў іншым горадзе. Значыць, і яго дом — цэлы горад! Толькі іншы. А нехта жыве ў вёсцы. Значыць, яго дом — цэлая вёска...
А цяпер паглядзі навокал. Бачыш вунь той лес? Гэта твой лес, таму што ты можаш разам са сваімі татам і мамай у любы час пайсці ў яго па грыбы ці ягады. Але гэта адначасова лес і ўсіх тваіх сяброў. I Валеркі, і Наташкі,
і Марынкі, і Сяргейкі. Бо яны таксама могуць у любы час са сваімі татам і мамай пайсці ў яго.
I рэчка, на якой ты дапамагаў старэйшаму брату лавіць рыбу, таксама агульная, наша. I кожны, хто захоча, можа прыйсці і пакупацца ў ёй.
А ўсё гэта — і лес, і рэчка, і зямля, па якой ты ходзіш, і горад, у якім ты жывеш, і вёска, у якой жывуць твае бабуля і дзядуля, — усё гэта разам называецца адным словам — Радзіма. У яе і імя ёсць — Беларусь. Прыгожае імя, праўда?
Ну, а людзі, якія жывуць у Беларусі, гэта значыць мы з табой, называюцца беларусамі. На хлопчыка гавораць беларус, а на дзяўчынку — беларуска альбо беларусачка.
Ты яшчэ маленькі і пакуль вельмі мала чаго пабачыў у сваім жыцці. Ты яшчэ нават і не здагадваешся, якая вялікая і прыгожая твая Радзіма — Беларусь. Вялікая-вялікая, прыгожая-прыгожая! I столькі ж у ёй ёсць цікавага, незвычайнага, нават казачнага!
Вось толькі расці хутчэй, і ты зможаш усё гэта ўбачыць сваімі вачыма.
Пятро Глебка
О Беларусь, мая калыска, Жыццё маё, прытулак мой!
3 гарачаю любоўю нізка Схіляюся перад табой.
Зямны паклон табе, Радзіма, Тваім палям, тваім лясам, Тваім заводам з белым дымам, Тваім гасцінцам і шляхам.
На спелых нівах ураджайных Ад краю ў край, ва ўсе канцы, Махаюць крыламі камбайны, Спяваюць жнеі і касцы.
Уся ўбрана ты квяціста, Пад колер слуцкіх паясоў, У строі нівы залацістай, У шаты грэчак і аўсоў.
Белая Русь
Данута Бічэль-Загнетава Шчоку да вуснаў туліць, Каб таямніцу спытаць: — Белая Русь, матуля, Гэта дзяўчынка?
Так?
Як называецца дзіўна...
Ты пра яе раскажы.
— Белая Русь — Радзіма. Перад табой ляжыць.
Крыкні — яна адгукнецца Звонам гарачых кос.
Кропля з ліста сарвецца, Ускалыхнецца плёс.
Даль захлыснецца громам — Белая Русь запяе.
I азарыцца Нёман — Чыстае вока яе.
Беларуска
Уладзімір Мазго
Беларуска, беларуска, Па сцяжынцы крочу вузкай Між азёраў і бароў — На сустрэчу да сяброў. Я спяваю людзям песні Пра любімы родны край, Што, як птушкі напрадвесні, Саграваюць небакрай.
Многа кніжак прачытала
I з павагай гавару: Багдановіч і Купала Мне адкрылі Беларусь. Палюбіла назаўсёды Край жытнёва-трапяткі, Дзе бярозкі карагоды Дружна водзяць ля ракі.