Чарадзейнае слова Хрэстаматыя для пазакласнага чытання ў 3 класе

Чарадзейнае слова

Хрэстаматыя для пазакласнага чытання ў 3 класе
Выдавец: Беларусь
Памер: 463с.
Мінск 2022
82.02 МБ
Кніжная папіца шкопьніка



Кніжная папіца шкопьніка .

Чарадзейкае слоба
Хрэстаматыя для пазакласнага чытання ў 3 класе
Мінск «Беларусь 2022
»
УДК 821.161.3-93
ББК 84(4Бем)
4-20
Серыя заснавана ў 2013 годзе
Складальнік В. Г. Багуцкі
Чарадзейнае слова : хрэстаматыя для пазаклас4-20 нага чытання ў 3-м класе / склад. В. Г. Багуцкі. — Мінск : Беларусь, 2022. — 463 с. — (Кніжная паліца школьніка).
ISBN 978-985-01-1608-6.
У кнігу ўвайшлі народныя творы, а таксама вершы і апавяданні беларускіх пісьменнікаў.
Рэкамендуецца вучням пачатковых класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання для пазакласнага чытання.
УДК 821.161.3-93
ББК 84(4Бен)
ISBN 978-985-01-1608-6	© Багуцкі В. Г., складанне, 2022
© Афармленне. УП «Выдавецтва «Беларусь», 2022
Jwmoki нароОнай муйрасці
ЗАКЛІЧКІ I ПРЫГАВОРЫ
* ★ ★
Бусел, бусел-калода, Што заўтра будзе — Дождж ці пагода?
Калі сонейка — кружыся, Калі дожджык, то садзіся.
* * *
Грыбочкі, грыбочкі, Пакажыце лабочкі. Я вас не пакіну — Забяру ў карзіну.
* * *
Чужыя грыбы пад імхом, А мае вярхом, вярхом.
Чужыя грыбы пад лісточкам, А мае грыбочкі пад кусточкам. Чужыя грыбы пад лазінку, А мае ў карзінку.
Пацягунушкі, пацягунушкі, Папярок талстунушкі, А ў ножкі хадунушкі,
А ў ручкі хватунушкі, А ў раток гаварок, А ў галоўку разумок.
* * *
Каб нам ікалку прагнаць, Трэба тры разы сказаць: «Ехала ікалка На рабой кабыле, Кабыла ўпала — Ікалка прапала».
НАРОДНЫЯ ЗАБАЎЛЯНКІ I ЛІЧЫЛКІ ★ * *
Пайшоў каток у лясок, прынёс каток паясок. Пайшоў каток на ганачак, прынёс нам абараначак. Пайшоў каток на рыначак, прынёс каток разыначак.
Пайшоў каток на таржок, прынёс каток піражок.
Пайшоў каток на вулку, прынёс нам хлеба булку.
* * *
Кую, кую ножку, Паеду ў дарожку, Дарожка крывая, Кабылка сляпая. Еду, еду, еду, Ніяк не даеду.
Прыпрагу сароку, Паеду далёка, У новай кашулі, Да свайго дзядулі. Дзед дасць піражочак I сыра кусочак.
* * *
Сарока-варона кашу варыла, дзетак карміла, гэтаму дала, гэтаму дала, гэтаму дала, гэтаму дала, а гэтаму не дала. Ты самы малы, вады не насіў, дроў не калоў, круп не малоў. Бяжы да крыніцы, прынясі вадзіцы, усім нам напіцца — тады дам табе кашы. Тут пень, тут калода, тут мох, тут балота, а тутака крыніца — сцюдзёна вадзіца пацякла-пацякла-пацякла!
★ * *
Ласка, ласка, Дзе ты была? У Бога жыла.
Што рабіла? Кросны ткала. Што зарабіла? Кусочак сала. Дзе тое сала? Кошка ўкрала. Дзе тая кошка? Пад печку пайшла. Дзе тая печка? Краскамі зарасла. Дзе тыя краскі? Дзеўкі парвалі. Дзе тыя дзеўкі? Хлопцы пабралі. Дзе тыя хлопцы? На вайну пайшлі. Дзе тая вайна? Няма!
•к іе ★
Раз, два, тры, чатыры, пяць, Выйшаў месяц пагуляць, А за месяцам луна — Аставайся ты адна.
ЕХАЛІ 3 ГОРКІ СКАРАГАВОРКІ
* У арла пароль «арол», арол пароль запароў. Рапартаваў арол пра пароль, рапартаваў ды не дарапартаваў, стаў дарапартоўваць ды зарапартаваўся.
* Белы бусел баіў байку беламу зайку.
* Вадавоз вёз ваду ад вадаправода.
* Гром грыміць, страляе, у дубы цаляе.
* На двары стары баран грукаў зранку ў барабан, што Рабая курка клюе крупкі, боб ды боб — два бабы, а яшчэ боб — тры бабы.
* Жвавы вожык жыва жуку пашыў кажух.
* У зайкі Бубы забалелі зубы.
* I тут гу-гу, і там гу-гу, і нічога разабраць не магу.
* Каток нітак клубок закаціў у куток.
* Лаўрэн лавіў рыбу, Лара варыла рыбу з лаўровым лістом.
* Мама з Мілай мылі раму. Мама Мілу мыла мылам, Міла мыла не любіла, Міла мыла ўтапіла, мама мыла шукала, мама ў Мілы пытала, хто пабудзе ў вадзе і нямокры ідзе.
* Hi налева, ні направа, ні направа, ні налева.
* Пекар Пётр пёк пірог.
* Рыбак Карней лавіў акуней.
* Смешкі кошцы, слёзкі мышцы.
* Твая маці і мая маці пяклі булкі ў адной хаце.
* Скача чапля па балоце, чачотачка ў чароце, а чубаты чачот топча, топча агарод. Я чачота падпільную, чапялою пачастую.
* Шэсць мышанят у шалашы шамацяць: «Мама Мышка сушыла шышкі».
ПРЫКАЗКІ I ПРЫМАЎКІ
* * *
* Шануй бацьку з маткай, другіх не знойдзеш.
* Бацькоўскае слова дарэмна не гаворыцца.
* Матчыны рукі заўсёды мягкія.
* Пры сонейку цёпла, пры мамцы добра.
* Сэрца маці лягчэйшае за пух і цвярдзейшае за камень.
* Усякая птушка сваё гняздо бароніць.
* У гасцях добра, а дома лепш.
* Ідзі ў родны край, там — і пад ёлкай рай.
★ ★ ★
* Хто любіць працаваць, той не будзе доўга спаць.
* Чалавек без працы, што птушка без крылаў.
* Хто працуе, той не сумуе.
* За сто работ бярэцца, а ні адна не ўдаецца.
* Няўмеку рукі не баляць.
* Дзе шчырая праца, там густа, а дзе лянота — там пуста.
* Хочаш быць шчаслівы — не будзь лянівы.
* Хто з працай дружыць, той жыве і не тужыць.
* * *
* Слязамі ropy не паможаш.
* Спяшыць — людзей смяшыць.
* 3 кім пазнаешся, такім і станешся.
* Сябра за грошы не купіш.
* Адна ластаўка вясны не робіць.
* Як пражывеш, так і праслывеш.
* He хвалі сябе — няхай людзі пахваляць.
* Выказанага слова да губы не вернеш.
* Як гукнеш, так і адгукнецца.
* Трэба ведаць, калі сказаць, а калі памаўчаць.
* Ласка горы разбівае.
* Рана загоіцца, а злое слова ніколі.
* 3 чужой бяды не смейся.
* He рабі другому, што не люба самому.
* * *
* Дзе розумам не дайду, дык у кніжцы знайду.
* Людзей слухай, а свой розум май.
* У каго веды — у таго і сіла.
* Навука не мучыць, а жыць вучыць.
ПРЫМАЎКІ ПРА МЕСЯЦЫ ГОДА
* Студзень — году пачатак, зіме палавіна.
* Прыйдзе люты — спытае, як абуты.
* Сакавік часам снегам сее, а часам сонцам грэе.
* Сакавік дрэвам сок пускае.
* Красавіцкі ручай зямлю будзіць.
* Мокра ў маі — будуць пышныя караваі.
* Чэрвень не гуляе — ураджай люляе.
* Ліпень пякучы, але даручы.
* Ліпень косіць і жне, доўга спаць не дае.
* Што ў полі ўродзіць, жнівень знаходзіць.
* У верасні ліст на дрэве не трымаецца.
* Кастрычнік ходзіць па краю ды гоніць птушак з гаю.
* Кастрычнік зямлю беліць, а лес залоціць.
* У лістападзе гола ў садзе.
* Снежань зіму пачынае, а год сканчае.
НАРОДНЫЯ ПРЫКМЕТЫ I ПАВЕР’І
* * ★
* Кот ляжыць сярод пакоя — будзе цёпла.
* Зоркі моцна блішчаць — да марозу.
* Мала зорак на небе — на непагадзь.
* Вароны каркаюць чарадой — на мароз зімой, а летам — на непагадзь.
* Лес шуміць — чакай адлігі.
* Зіма ўцякае цёмнымі начамі.
* * *
* Сакавіцкая вада гаючая.
* Калі на дзень веснавога раўнадзенства, сустрэчы сонца і месяца, роўнасці дня і ночы (22 са-
кавіка), надвор’е добрае, роўнае, цёплае — астатнія дні вясны і ўсё лета таксама будуць роўныя, цёплыя, прыгожыя. А калі гэты дзень віхурны, дажджлівы, перападзісты — такія ж будуць астатнія дні вясны і летнія месяцы.
* Туман з’ядае снег.
* Гракі селі ў гнёзды — праз тры тыдні трэба пачынаць сяўбу.
* У сакавіку вада не цячэ — у красавіку трава не расце.
* Гром у сакавіку — прадвеснік урадлівасці.
* Рана прыляцелі гракі, жаўрукі і жоравы — да ранняй і цёплай вясны.
* Красавіцкі ручай зямлю будзіць.
* 3 бярозы цячэ многа соку — да мокрага лета.
* Май лясы прыбірае, лета ў госці чакае.
* Як дуб ліст разгорне — чакай халадоў.
* * *
* Летні дзень зіму корміць.
* Спахмурнела неба, а кветкі дзьмухаўцоў раскрытыя — дажджу не будзе.
* Вечарам і раніцаю туман сцелецца нізка па вадзе і зямлі — дзень будзе сонечны, ясны.
* Калі ў Іванаву ноч (6 ліпеня) зорна, то будзе многа грыбоў, а калі вялікая раса — да ўраджаю агуркоў.
* Відаць многа павукоў — на добрае надвор’е.
* Чырвоныя воблакі перад усходам сонца — да ветру, а хмары — на дождж.
* Увечары моцна трашчаць конікі — да добрага надвор’я.
* У жніўні лета насустрач восені ўскач бяжыць.
★ * ★
* Гусі ляцяць нізка — зіма блізка, а высока — зіма далёка.
* Калі вароны садзяцца на верхавіны дрэў — будзе цёпла, калі рассаджваюцца па галінках — холадна; пры гэтым крычаць — на дождж.
* Кастрычнік зямлю балоціць, лес залоціць.
* У лістападзе — гола ў садзе.
* Пакуль ліст з вішань не апаў, колькі б снегу не выпала, ён усё роўна растане.
★ ★ *
* Снежань год канчае, а зіму пачынае.
* Сонца ўлетку грэе, а зімой марозіць.
* Зіма не лета — у кажух адзета.
* Яснае неба зімою — перад моцнымі халадамі.
* Сухі снежань — сухая вясна і сухое лета.
* Сонца заходзіць у густыя воблакі — перад завірухай, сцюжаю.
* Доўгія ледзяшы вісяць на стрэхах — доўгая зіма, позняя вясна.
БЕЛАРУСКІЯ НАРОДНЫЯ ПЕСНІ
Кукарэку, петушок...
Кукарэку, петушок, Чырвоненькі грабяшок, Па паветачку пайшоў, Курку рабаю знайшоў.
Пачаў яе пытаці, Ці ўмее чытаці. — He чытаю, не пішу, Толькі яечкі нясу.
Іграў я на дудцы...
Іграў я на дудцы, ту-лю-лю!
Седзячы ў будцы, ту-лю-лю!
Ту-лю, ту-лю, ту-лю-лю, ту-лю-лю! (Паўтараецца пасля кожнай страфы.) Грае мая дудка: ту-лю-лю!
Пяе весялушка; ту-лю-лю!
Як іграла дудка, ту-лю-лю!
Прыбег скакаць Юрка: ту-лю-лю!
А за Юркам Янка, ту-лю-лю!
А за Янкам — Танька, ту-лю-лю!
Зімовыя песні
Калядныя песні
* * ★
Калядкі блізка, Кілбаскі нізка. Высока вісяць, Няможна дастаць.
* * *
О-го-го каза, О-го-го шэра, Дзе рогі дзела? — На соль праела. Соль дарагая, мера скупая. Ох ты, козанька, He будзь гордзенька, Расхадзіся ты Па ўсяму двару, Пакланіся нізенька
Як гаспадару, як гаспадыні, Дайце казе сена.
Каб каза прысела.
Дайце казе сала, Каб каза ўстала. На печы авёс — Вялікі парос.
На палу жыта — Нагамі збіта.
А ў том жыце перапёліца Вывела дзяцей —
Люба глядзець.
Меншыя, большыя паляцелі, а серадзельшыя засірацелі. Казача, казача, Вазьмі маю доч.
Дару табе пару сабак I сала кумпяк, I мех мякіны, Тону пярыны, I куль саломы — Бывайце здаровы.
Масленічная песня
Мы на горачцы пабывалі, пабывалі, Масленку сустракалі, сустракалі, Сырам гару набівалі, набівалі, Маслам гару палівалі, палівалі.
Мы думалі Масленкі — сем нядзелек, сем нядзелек,
Ажно Масленкі сем дзянёчкаў, сем дзянёчкаў! Нас Масленка абманіла, абманіла: На сем нядзель паста пасадзіла, пасадзіла.
Вясновыя песні
* * *
Жавароначкі, прыляціце, Цёпла лецейка прынясіце, А зімачку прыбярыце, Бо зімачка надаела, Нам хлебушак пераела.
Добры вечар, пане гаспадару! Вясна красна на ўвесь свет! Заспяваем песню вяльможнаму пану, Як і для пана, таксама для пані. У панскім дварочку, як у вяночку, Садам абсаджоны, тынам гараджоны. Панская ніва будзе ўрадліва.