• Газеты, часопісы і г.д.
  • Чарадзейнае слова Хрэстаматыя для пазакласнага чытання ў 3 класе

    Чарадзейнае слова

    Хрэстаматыя для пазакласнага чытання ў 3 класе

    Выдавец: Беларусь
    Памер: 463с.
    Мінск 2022
    82.02 МБ
    Вярнуўся ён да бацькі маркотны.
    — He ўпільнаваў— кажа,— злодзея: зноў адзін яблык сарваў...
    На другую ноч сярэдні сын, Піліп, кажа:
    — Пайду я пільнаваць. Быць таго не можа, каб не ўпільнаваў!
    Пайшоў ён, прымасціўся на драбінах ды выцінае сабе на дудцы розныя полечкі. Усю ноч іграў, а пад дзень дужа спаць захацелася,— ён і задрамаў. Раптам праз сон чуе: нешта над га-
    лавою моцна зашумела, залопала. Пакуль прачнуўся — зноў аднаго яблыка няма!
    Брыдка яму ў хату ісці, ды што зробіш: не дапільнаваў злодзея.
    На трэці дзень меншы сын, Іван, кажа:
    — Дрэнныя з вас, браты, вартаўнікі. Вось я пайду, то на чым ні стане, а прыпільную злодзея.
    Усе толькі пасмяяліся з яго гаворкі: ат, вядома, — дурань!
    Набраў Іван цэлы жмут лучынак і пайшоў на варту. Сядзіць на драбінах, стружа лучынкі ды песенькі пад нос сабе мармыча. Пачало на дзень займацца. Чуе Іван — нешта здалёку зашумела. Стаіўся ён, углядаецца. Аж бачыць — ляціць да яблыні вялікі залаты птах. Падляцеў блізка і хацеў яблык схапіць, а Іван злаўчыўся ды цап яго за доўгі хвост! Вырваўся птах і паляцеў без яблыка. Глядзіць Іван, аж у яго руцэ тры залатыя пяры засталіся.
    Прыбег ён у хату, пабудзіў усіх.
    — Глядзіце,— кажа,— я злодзея дапільнаваў і тры залатыя пяры ў яго з хваста вырваў...
    Паглядзелі браты і пачырванелі ад сораму, што не яны, а дурань славы даказаў. Узяла іх зайздрасць.
    — Добра ж, — кажа старэйшы брат, — паеду я ў свет залатога птаха шукаць.
    Узяў ён адно пяро для прыметы, набраў харчоў, грошай на дарогу ды паехаў.
    Мінула, можа, з паўгода, а ні Сцяпана, ні птаха няма. Тады сярэдні брат кажа да бацькі:
    — Паеду хіба я шукаць залатога птаха. Можа, заадно і брата знайду.
    Набраў і ён усялякіх прыпасаў на дарогу ды паехаў. Мінуў цэлы год, а ні братоў, ні птаха і слыхам не чуваць. Бядуе бацька, а Іван стружа лучынкі ў запечку ды мармыча сабе пад нос:
    — Трэба, мусіць, мне самому ў дарогу выбірацца.
    Падумаў бацька: «Што ж, прапалі разумныя сыны, няхай і гэты, дурань, прападае». I не стаў яму пярэчыць.
    Нічога не ўзяў Іван з сабою: ні грошай, ні хлеба. Толькі ўзяў трэцяе пяро, кій у рукі і ножыксцізорык, той, якім лучынкі стругаў. I пайшоў пехатою залатога птаха шукаць.
    Ідзе ён, ідзе, а ўжо і вечарэць пачынае. Чуе ён воўчы голас недалёка.
    Пайшоў на той голас. Бачыць — сядзіць у глыбокай яме старая ваўчыха.
    — Ты чаго тут выеш? — пытаецца Іван у ваўчыхі.
    — Ды вось бяда якая,— адказвае ваўчыха,— бегла на паляванне, а трапіла ў яму... Памажы мне, добры чалавек, выбрацца адсюль. Я табе, чым хочаш, адплачу. Іван кажа:
    — Ты, старая ваўчыха, усюды гайсаеш, усюды бываеш: ці не скажаш мне, дзе жыве залаты птах? Калі скажаш, то вызвалю цябе з ямы.
    — I скажу табе і нават завяду да яго,— просіцца ваўчыха.
    — А не падманеш?
    — He.
    — Hy, TO глядзі.
    Прынёс Іван дзве жардзіны сукаватыя, апусціў у яму. Выскачыла ваўчыха па жэрдках наверх і кажа Івану:
    — Дзякую за ратунак. А цяпер сядай на мяне, я цябе хутчэй завязу туды, чым ты сам дойдзеш.
    Сеў Іван на ваўчыху, тая і паджгала, не разбіраючы дарогі: па палях, па лясах, па балотных кустах. Іван толькі за вушы трымаецца, каб не скінуцца. Пераплылі мора. Бачыць Іван — стаіць на беразе мора залаты палац. Ваўчыха кажа:
    — Ідзі ў гэты палац. Толькі паціхусеньку, памалюсеньку, каб нідзе і не шархнуў, бо гэта зачараваны палац: усё ў ім спіць. Апе калі ты неасцярожна дакранешся да чаго, то ўсё абудзіцца, і тады жывым табе адтуль не выбрацца. Як увойдзеш у браму, убачыш там двух сабак. Яны на жалезных ланцугах да слупоў прыкуты. Глядзі ж, не пабудзі іх, бо як забрэшуць яны, то ўвесь палац на ногі ўзнімуць. Мінеш гэтак браму, увойдзеш у першы пакой. Там вісіць меч бразгучы. Ён залаты, дарагімі камянямі аздоблены. Але ты яго не чапай, бо ён пачне бразджаць і ўсіх пабудзіць. Увойдзеш у другі пакой, там вісіць гадзіннік пявучы, і яго не чапай, а ідзі проста ў трэці пакой: у ім убачыш залатую клетку, а ў той клетцы і сядзіць залаты птах. Вымі яго асцярожна з клеткі і сам варочайся да мяне.
    Пайшоў Іван у зачараваны палац. Мінуў браму з сабакамі, увайшоў у першы пакой, у другі.
    Бачыць — розных майстроў тут безліч: і сталяры, і слесары, і муляры. А каля іх варта з шаблямі ды стрэльбамі. I дзе хто што рабіў, там і заснуў. Падзівіўся Іван на іх ды пайшоў далей, у трэці пакой.
    Вось перад ім і залатая клетка вісіць, а ў ёй залаты птах сядзіць. Як убачыў Іван птахазлодзея, дык і на перасцярогу забыўся. Схапіў клетку, сарваў са сцяны. I тут такі звон пайшоў... Напалохаўся Іван ды назад. У другім пакоі зачапіўся знячэўку за залаты гадзіннік. Той давай спяваць, на ўсе лады выцінаць. Пабег Іван далей. Ускочыў у першы пакой, схапіў меч — вельмі ж ён прыгожы быў! А меч як забразджыць... Усё ў зачараваным палацы абудзілася. Усе кінуліся за Іванам. Ды Іван не драмаў — як страла праляцеў каля сабак і выскачыў з палаца.
    Бачыць ваўчыха — бяда: Іван імчыцца на ўвесь дух, а за ім цэлая пагоня. Падскочыла да яго ваўчыха.
    — Сядай, — кажа, — на мяне хутчэй!
    Сеў Іван, а ваўчыха — у мора і паплыла. Пераплыў Іван мора і просіць ваўчыху:
    — Скажы, дзе мае браты. Я не магу без іх дадому вярнуцца.
    — Эх, — уздыхнула ваўчыха, — не шукай ты лепш братоў, бо яны цябе са свету звядуць.
    — He звядуць, — адказвае Іван.
    — Ну, калі ты такі смелы, то ідзі на каралеўскі двор, — там твае браты ў астрозе сядзяць. Толь-
    кі глядзі, сцеражыся іх... Яны табе дабра не жадаюць.
    Развітаўся Іван з ваўчыхай, падзякаваў ёй і падаўся на каралеўскі двор. Прыйшоў да караля, прывітаўся.
    — Што скажаш? — пытаецца кароль.
    — Выпусці маіх братоў, — кажа Іван. — Навошта ты іх у астрозе трымаеш?
    Кароль кажа:
    — He выпушчу. Твае браты хацелі лепшых маіх коней пакрасці.
    Іван і так і сяк просіць — не згаджаецца кароль.
    — Дык я выкуплю іх.
    — Чым жа ты выкупіш?
    Дастаў Іван з-пад світкі залаты меч:
    — Вось табе выкуп.
    Паглядзеў кароль на меч — спадабаўся: такога ў яго няма!
    — Ну, добра, — згадзіўся кароль, — забірай сваіх братоў. Толькі болыл не пускай іх у маё каралеўства.
    Забраў Іван братоў, расказаў ім, як дастаў залатога птаха, і пайшлі ўсе разам дахаты. Прыйшлі яны ў цёмны лес, браты забілі Івана, а самі забралі залатога птаха ды пабеглі дамоў.
    Шмат часу мінула ці не, здарылася трапіць у той лес ваўчысе. Чуе яна — дзесьці чалавек блізка. Пабегла ў той бок і ўбачыла забітага Івана.
    — Вось, — бядуе ваўчыха, — як ты мяне паслухаў! А я ж табе казала, я ж цябе навучала: асцерагайся ліхіх братоў!
    Пабегла ваўчыха на высокую гару, дастала пляшачку жывой вады. Вярнулася і ажывіла Івана. Устаў ён, пацягнуўся:
    — Ох, як жа я доўга спаў!
    — Спаць бы табе тут век-векам, каб не я,— кажа ваўчыха.
    — А дзе ж мае браты? — пытаецца Іван.
    — Дома. Спяшайся хутчэй і ты дадому. Там твой бацька з радасці, што браты вярнуліся і залатога птаха прынеслі, бяседу ладзіць. З’язджаюцца да яго нават паны і каралі на дзіва глядзець. Але бацька цяпер цябе не пазнае, бо ты змяніўся ад жывой вады. Дык ты, як прыйдзеш дахаты, папрасіся да кухара за памочніка. А як зварыцца страва, то ўпусці ў яе па кропельцы жывой вады.
    Навучыла ваўчыха Івана, што яму рабіць, і пабегла.
    Вярнуўся Іван дадому. А там і праўда госці збіраюцца. Кухар аж разрываецца адзін — шмат розных страў трэба наварыць ды напячы для гасцей. Падышоў Іван да кухара:
    — Давай я табе памагаць буду.
    — Добра, — згадзіўся кухар, — памагай, бо мне аднаму не ўправіцца.
    Узяўся Іван памагаць. А потым і кажа кухару:
    — Ты, дзядзька, стары, змарыўся, адпачні, a я ўжо сам усё скончу.
    Бачыць кухар, што памочнік яго добра стараецца, і лёг адпачыць.
    Згатаваў Іван абед, уліў у кожную страву па кроплі жывой вады і пабудзіў кухара. Той панёс абед да сталоў.
    Бяседнікі ядуць і стравы хваляць — вельмі ж усё смачна згатавана! Пасля абеду кліча гаспадар кухара, дае яму гасцінца і дзякуе за смачныя стравы. Кухар кажа:
    — Гэта ж тут адзін хлопец у мяне за памочніка быў, дык ён і наварыў такіх смачных страў. Сам я гатаваць гэтак не ўмею.
    Гаспадар кажа:
    — Дык пакліч яго да мяне, трэба і яму падзякаваць.
    Паклікалі Івана. Гаспадар пытаецца:
    — Дзе ты навучыўся такія смачныя стравы варыць?
    — Бяда ўсяму навучыць,— адказвае Іван.
    — Якая ж у цябе, хлопча, бяда?
    Іван і расказаў пра тое, як ён залатога птаха дастаў, як братоў у караля выкупіў і як яны яго забілі, а добрая ваўчыха ажывіла...
    Стаяць браты моўчкі, белыя як палатно, a бацька пытаецца:
    — Дык гэта ж ты, мусіць, мой меншы сын Іван?
    — Але, — кажа Іван.— Я птаха дастаў і слова стрымаў, а яны — браты мае разумныя — ліхадзеі!
    Выгнаў бацька старэйшых сыноў з дому, а з Іванам і цяпер жыве.
    Сабака і воўк
    Быў у аднаго гаспадара сабака. Шчыра служыў ён гаспадару, ды не агледзеўся, як пастарэў. Горш сталі бачыць яго вочы, і цяжэй яму стала вартаваць гаспадарава дабро. Тады скупая гаспадыня перастала карміць яго, а потым і зусім пачала з двара праганяць.
    «Чым так жыць, — думае сабака, — лепш няхай мяне воўк з’есць».
    Надумаўся ён і пайшоў у лес шукаць ваўка. Ідзе ён лесам, а тут насустрач і воўк бяжыць.
    — Куды, сабака, ідзеш? — пытаецца воўк.
    — Да цябе.
    — Чаго?
    — З’еш ты мяне, воўча...
    I расказаў ён ваўку пра сваю бяду.
    Бачыць воўк, што сабака надта худы — яшчэ зубы паломіць, і кажа:
    — He, цяпер я цябе есці не буду. Трэба, каб ты трохі патлусцеў.
    — Як жа я патлусцею, — кажа сабака, — калі мяне гаспадыня зусім не корміць?
    — Нічога. Мы зробім так, што яна цябе з ахвотаю будзе карміць.
    — Дзе там! — пакруціў хвастом сабака. — Гаспадыня мая вельмі скупая.
    — Слухай ты мяне, — кажа воўк. — Ідзі дадому і сядзі там на агародзе. Адвячоркам, як пачне цямнець, я прыбягу і ўхаплю лепшага гаспадаровага падсвінака. Ты наробіш брэху, пабяжыш
    за мною, і я табе аддам падсвінака. Гаспадар убачыць гэта і загадае гаспадыні добра карміць цябе. А праз месяц, як патлусцееш, — прыходзь да мяне, тады я цябе з’ем.
    Сабака падумаў і згадзіўся.
    Адвячоркам прыбег воўк, ухапіў падсвінака і павалок цераз агароды.
    Тут сабака як наробіць ляманту, як кінецца за ваўком...
    Пачуў гэта гаспадар, выскачыў з хаты, бачыць: воўк падсвінака валачэ цераз агароды, а сабака яго даганяе, адбірае.
    — Туйга! Туйга! — закрычаў гаспадар на ўсю сілу. — Кусі яго, Лыска!