Чарадзейнае слова Хрэстаматыя для пазакласнага чытання ў 3 класе

Чарадзейнае слова

Хрэстаматыя для пазакласнага чытання ў 3 класе
Выдавец: Беларусь
Памер: 463с.
Мінск 2022
82.02 МБ
Воўк тым часам кінуў падсвінака, а сам ходу ў лес.
— Малайчына, Лыска! — пахваліў гаспадар сабаку, прывёў на кухню і загадаў жонцы карміць яго.
Жыве Лыска прыпяваючы. А праз месяц зрабіўся такі тлусты, аж шэрсць блішчыць. I пра дагавор з ваўком забыўся.
Вось аднойчы сабраліся ў гаспадара госці. П’юць, гуляюць, песні спяваюць. Нямала тут і Лыску перапала — цэлую кучу касцей пад стол яму накідалі.
Наеўся Лыска ды выйшаў на двор — у сваю будку. Глядзіць — аж у будцы воўк чакае яго.
— Чаго ты тут? — здзівіўся сабака.
— Па цябе прыйшоў, — адказвае воўк. — Памятаеш наш дагавор з табою?
Спалохаўся сабака — не хочацца яму на воўчыя зубы трапляць. Вось ён і кажа:
— He еш ты мяне, воўк. Я цябе за гэта добра пачастую самаю смачнаю ядою.
— Адкуль жа ты возьмеш?
— У майго гаспадара госці. Там пад сталом поўна касцей — нават з мясам. Хадзем!
— Баюся. Яшчэ заб’юць мяне там.
— He бойся, не заб’юць, — угаворвае сабака. — Я цябе правяду так, што ніхто і не ўбачыць.
Згадзіўся воўк і пайшоў за сабакам.
Лыска пакінуў яго ў сенцах, сам убег у хату, махнуў хвастом і патушыў лучыну.
— Цяпер бяжы пад стол, — паклікаў ён ваўка. Воўк так і зрабіў.
Сабака накарміў ваўка, нават віном напаіў. Сядзяць яны сабе пад сталом ды зюкаюць паЦіху.
А тым часам госці заспявалі вясёлыя песні. Воўк слухаў, слухаў, ды кажа сабаку:
— Мне таксама спяваць хочацца.
— Маўчы лепш, — адказвае сабака.
Воўк памаўчаў крыху ды зноў за сваё:
— He вытрымаю, — кажа, — аж язык свярбіць, гэтак спяваць захацелася.
I зацягнуў на ўсю хату басам:
— Аў-аў!
А сабака таксама не вытрымаў ды давай падпяваць яму:
— Гаў, гаў! Цяў, цяў!..
Пачулі гэта госці, ухапілі хто качаргу, хто чапялу, пабілі ваўка і выкінулі яго з хаты разам з сабакам.
Ачухаўся воўк і кажа сабаку:
— Ну і накарміў жа ты мяне! Я табе не дарую гэтага.
— Сам вінаваты, — кажа сабака. — Трэба было маўчаць.
— He, — не згаджаецца воўк, — гэта ты вінаваты. Навошта ты завёў мяне ў хату?
Спрачаліся яны, спрачаліся, нарэшце воўк кажа:
— Калі так, давай будзем ваяваць: хто каго зваюе, той таго і з’есць. Збірай сваё войска і прыходзь да мяне ў лес.
— Што ж, — кажа сабака, — няхай будзе так.
Назаўтра ўзяў ён барана, ката і пеўня сабе ў памочнікі ды пайшоў на вайну з ваўком.
А воўк запрасіў да сябе ў ваякі мядзведзя, дзіка і зайца. Сабраў ён сваё войска, выйшаў на ўскраек лесу і чакае.
— Палезь ты, Міхайла, — кажа ён да мядзведзя, — на елку ды паглядзі, ці не ідзе сабака са сваім войскам.
Мядзведзь узлез на елку, прыгледзеўся і кажа:
— Ідзе!
— Ну, дык злазь! — кліча воўк. — Будзем ваяваць.
— He, не злезу, — адказвае мядзведзь.
— Чаму?
— Страшна.
— Што ж там за войска такое, што ты гэтак спужаўся? — пытаецца воўк.
— Такое войска, што я ніколі і не бачыў, — адказвае мядзведзь калоцячыся. — Адзін ваяка тоўсты і калматы, з віламі ідзе; другі — грозны, вусаты, ззаду піку нясе; трэці — у шалачцы чырвонай, са шпорамі на нагах, шабляю махае... Першы ідзе, галавою трасе ды ўсё крычыць: «Бэ! Я ўсіх пакалю, на вілы пасаджу!» Другі сярдзіта чмыша, па бакох азіраецца і ўсё мармыча: «Мне, мне іх давай!» А трэці, ганарысты такі, крычыць: «Куды, куды ісці! Я адзін усіх паб’ю!».
Дзік пачуў гэта ды хутчэй у мох па самыя вушы зашыўся. А воўк бачыць, што не паспее схавацца, — стаў на заднія лапы і стаіць. «Хавайся за мяне, — кажа ён перапалоханаму зайцу. — Яны падумаюць, што я — пень, і абмінуць нас».
Прыходзіць сабака са сваім войскам, бачыць — нідзе нікога няма.
Тут якраз барану рогі засвярбелі. Глядзіць ён — побач нейкі пень стаіць. Разагнаўся баран ды — трах! — рагамі ў пень. У ваўка ад гэтага і галава раскалолася. Паваліўся ён дагары ды ногі выцягнуў. Заяц выскачыў з-пад ваўка, але сабака згледзеў яго і адразу злавіў.
Дзіку ў гэты час, як на бяду, села муха на вуха. Паварушыў ён вухам, каб сагнаць яе, а кот падумаў, што там мыш. Кінуўся туды ды давай мох разграбаць. Так і дзярэ дзіка вострымі кіп-
ЗЗак. 1790
65
цюрамі! Цярпеў, цярпеў дзік, а потым усхапіўся ды наўцёкі...
Певень напужаўся дзіка, залопаў крыламі, узляцеў на елку і нарабіў крыку:
— Куды, куды?
Мядзведзь падумаў, што гэты самы грозны ваяка да яго дабіраецца, і залез ад страху аж на верхні сук. Сук не вытрымаў, зламаўся, мядзведзь грукнуўся вобземлю і забіўся.
3 таго часу больш і не сябруюць сабака з ваўком.
Лісіца і Гусак
Неяк Лісіца злавіла Гусака і кажа: «Гусак, Гусак, я цябе з’ем!» Засмуціўся Гусак, а рабіць няма чаго. Вось ён і гаворыць: «Хай будзе так, Лісічка. Толькі дазволь мне перад смерцю патанцаваць».
Ліса адказвае: «Танцуй сабе, а з’есці я цябе яшчэ паспею».
Гусак пачаў махаць крыламі ды з нагі на нагу пераступаць.
Глядзіць Ліса на Гусака і смяецца: «Вось дык Гусак! Вось дык танцор!»
А Гусак крыламі махаў, махаў, з нагі на нагу пераступаў, а потым падняўся ў паветра і паляцеў.
Так і засталася Лісіца з разяўленым ротам.
Курачка-рабка
Жыў дзед, жыла бабка. Была ў іх курачка-рабка. Нанесла курачка яечак поўны падпечак. Сабрала бабка яечкі ў чарапіцу ды паставіла на паліцу. Мышка бегла, хвосцікам махнула, чарапіца ўпала, яечкі пабіліся.
Плача дзед, плача бабка, курачка кудахча, вароты скрыпяць, трэскі ляцяць, сарокі трашчаць, гусі крычаць, сабакі брэшуць.
Ідзе воўк:
— Дзедка, бабка, чаго вы плачаце?
— Як жа нам не плакаць? Была ў нас курачка-рабка. Нанесла курачка яечак поўны падпечак. Сабрала бабка яечкі ў чарапіцу ды паставіла на паліцу. Мышка бегла, хвосцікам махнула, чарапіца ўпала, яечкі пабіліся.
I воўк завыў.
Ідзе мядзведзь:
— Воўк, чаго выеш?
— Як жа мне не выць? Жыў дзед, жыла бабка. Была ў іх курачка-рабка. Нанесла курачка яечак поўны падпечак. Сабрала бабка яечкі ў чарапіцу ды паставіла на паліцу. Мышка бегла, хвосцікам махнула, чарапіца ўпала, яечкі пабіліся. Плача дзед, плача бабка, курачка кудахча, вароты скрыпяць, трэскі ляцяць, сарокі трашчаць, гусі крычаць, сабакі брэшуць... А я брахаць не ўмею, дык і завыў.
Выслухаў мядзведзь казку і адарваў сабе хвост. 3 таго часу і жыве з куртатым хвастом.
Жаба ў каляіне
Аблюбаваў дзед месцінку каля рэчкі. «Добры, — думае, — агарод будзе».
Пачаў ён зямлю капаць, грады рабіць.
Выпаўзла з нары жаба-рапуха. Убачыла дзеда, надзьмулася:
— Гэта мая зямля, мая вада! Ідзі прэч адсюль! Я тут гаспадыня!
— Бач ты, — дзівіцца дзед, — якая пані знайшлася!
Падхапіў ён жабу на рыдлёўку, занёс у балота ды шпурнуў у гразь.
— Такога суседства, — кажа, — мне не трэба! Там табе месца!
Парабіў дзед грады, насадзіў агародніны.
Прыйшла пара — зазелянеў дзедаў агарод. Тут і капуста, тут і бурачкі, і моркаўка, тут і мак зацвіў!
Даглядае дзед свой агарод, цешыцца. А жаба аж учарнела ад злосці, усё думае, як дзеда з агарода выжыць. Думала, думала і надумалася. «Ага, — кажа сама сабе, — зраблю я так: павязе дзед агародніну дахаты, а я на дарозе ў гразкай каляіне сяду ды воз яму перакулю. Агародніна ўся ў гразь і ўтопчацца. Дзед яе не спажыве. На другі год, нябось, не захоча тут агарод рабіць».
Прыйшла восень. Сабраў дзед агародніну, паклаў на воз і вязе дахаты.
А жаба запаўзла наперад, села ў гразкай каляіне ды надзьмулася, як бочка.
Конь спыніўся, храпе. Папудзіў дзед жабу пугаю.
— Гэй, суседка, саступі з дарогі!
А жаба яшчэ горш надзімаецца, грозіць:
— He пушчу цябе па гэтых дарогах ездзіць, з майго поля агародніну вазіць!
«Вось бяда, — думае дзед, — што з жабаю рабіць? Прычапілася як смала!»
Махнуў дзед на каня пугаю, таргануў лейцамі, конь і рушыў наперад.
Наехала кола на ганарыстую жабу — ну, з яе і дух вон.
Хітры вол
Пайшоў вол сена касіць. Косіць, завіхаецца, на неба паглядае: ці не відаць адкуль хмары? «За пагоду, — думае, — сена насушу, стог скідаю, тады і зіма не страшна». Ідзе воўк. Загледзеўся на вала.
— Ты бык? — пытаецца.
— He, я вол.
— Сена косіш?
— Кашу.
— Рагамі грабеш?
— Грабу.
— Хвастом падграбаеш?
— Падграбаю.
— А мяне ты не баішся?
Падумаў вол і кажа:
— Я не толькі цябе, а і двух такіх не баюся!
Паверыў воўк і пайшоў шукаць сабе падмогі. Прыходзіць на другі дзень з двума братамі. — Ты бык? — зноў пытаецца.
— He, вол.
— Сена косіш?
— Кашу.
— Рагамі грабеш?
— Грабу.
— Хвастом падграбаеш?
— Падграбаю.
— I трох нас ты таксама не баішся?
Што валу рабіць? Давай ён далей хітрыць.
— He толькі трох, — кажа, — а і чатырох не баюся.
Паверылі ваўкі і падаліся шукаць новых сяброў.
Доўга шукалі. Нарэшце прыходзяць на балота цэлаю чарадою. Глядзяць, а там ужо стог сена стаіць і вала не відаць.
Кінуліся ваўкі па следу і прыбеглі да двара, дзе вол жыў. Двор вала высокім частаколам абгароджаны.
Круціліся, круціліся ваўкі, скакалі, скакалі, ды так да вала і не дабраліся.
— Ага, — закрычалі яны са злосці, — ты, баязлівец, схітрыў!
— Схітрыў ці не схітрыў, — адказвае вол, — а стог сена за пагодай накасіў. Ды і шкура ад вашых воўчых зубоў цэлая засталася.
I павалакліся ваўкі прэч, хвасты падцяўшы.
Пчала і муха
Жылі-былі пчала і муха. Пчала з ранку да вечара па лугах лятала, мёд збірала. А муха мёд толькі есці любіла. Дзе мёдам запахне, там і яна. А дзе мёду не чуваць, там муха не хоча нават пераначаваць.
Аднаго разу прысела муха адпачыць на зялёным лузе. Сонейка муху прыгравае, лёгкі ветрык абвявае. Кругом кветкі цвітуць, конікі скачуць. У небе птушкі песенькі спяваюць.
Задумалася муха: як добра на свеце жыць! Думала-думала, ды задрамала. А ў гэты час над лугам пчала пралятала. Ляціць, гудзе, мёд у вулей нясе. Цяжка ёй, аж стогне небарака.
Прахапілася муха ды як закрычыць на пчалу:
— Ах ты сякая-такая! Чаго тут над вухам стогнеш, мне спаць не даеш!
— Выбачай, — сказала пчала. — Я шмат мёду нясу, дык і стагну.
— Ха-ха, — засмяялася муха, — шмат мёду нясеш, а сама, нябось, галодная: вунь якая худая — адны косці...
— Праўда, — адказвае пчала, — мы, пчолы, збіраем пуды, а самі худы.
— А чаму ж вы худы? I мёд у вас, і вашчына ў вас...
— Дык жа мёд мы збіраем не толькі для сябе, а і сваім дзеткам, і гаспадару, які нам хату зрабіў, даглядае нас.
— Чакай, чакай, — кажа муха, — я нешта не зусім цябе разумею: як гэта можна збіраць мёд
для іншых? Мы, мухі, так не робім. Мы толькі гатовага мёду шукаем.
— Ат, — замахала крыльцамі пчала, — няма мне калі з табой гаманіць: трэба хутчэй дадому спяшацца, мядовую кашку дзеткам варыць.