Чарадзейнае слова Хрэстаматыя для пазакласнага чытання ў 3 класе

Чарадзейнае слова

Хрэстаматыя для пазакласнага чытання ў 3 класе
Выдавец: Беларусь
Памер: 463с.
Мінск 2022
82.02 МБ
Доўга хадзіў і малодшы брат па ўсім свеце, шмат бачыў і добрага, і ліхога, але ліхога больш, чым добрага. Яму не хацелася сядзець ды спажываць тое дабро, якое меў але хацелася ўсё ўбачыць, усё паспрабаваць, ці то салодкае, ці то горкае. От так ён хадзіў як непрыкаяны, пакуль натрапіў і сам туды, дзе быў большы брат. I пачаў ён там вучыць людзей, як на свеце жыць, каб усім было добра, каб усе былі шчаслівыя. Пайшлі пра яго гаварыць вакол, пачалі да яго збірацца людзі ды слухаць разумныя рэчы. Дачуўся болылы брат, пайшоў і ён паглядзець, які такі з’явіўся мудрэц, што вучыць ды бунтуе людзей. Прыйшоў, але не пазнаў брата, паслухаў дый данёс цару, што з’явіўся такі-сякі чалавек, які бунтуе народ. Узлаваўся цар дый загадаў схапіць бунтара. Захацеў большы брат яшчэ лепей выслужыцца перад царом, сабраў хеўру царскіх слуг, пайшоў ды забіў меншага брата.
Але яму стала так прыкра і страшна, што не ведаў, куды дзецца.
От бяжыць ён аб ноч паўз лес, зірне на Месяц, аж і той бяжыць, пераймае яго. Ён стане, дык і Месяц стане. Ён пабяжыць, дык і Месяц пабяжыць. Бег ён, бег, пакуль не выбіўся з сілы ды не ўпаў. Ляжыць ён ды пазірае на Месяц. Прыгледзеўся, аж там і бачыць, як брат забівае брата. Тады ён і здагадаўся, каго гэта забіў сваімі рукамі. Але тут і дух з яго далоў.
3 тых часоў заўсёды відаць, што на Месяцы стаіць брат над забітым братам.
Адкуль зязюля ўзялася
Калісьці праз вякі ў нашым краі жыў багаты зямянін — Властам яго звалі, і меў ён тры дачкі: Мляву, Здану і Зязюлю, як кветкі красныя, ладныя, як птушкі, але крашчая за ўсіх то Зязюля была. За гэта завідушча Млява проціў Зязюлі зло на вуме мела.
Раз, пад вечар, пасля спякоты, прыбягае Млява да сясцёр і кажа:
— Сястрычкі, кветачкі, пойдзема на возера купацца!
Тыя, вядома, як дзяўчаты,— рады падурэць, кінуліся навыперадкі. Зязюля апярэдзіла ўсіх, бо спраўнейшая была; за ёю і Здана пабегла.
Кінуўшы вопраткі на беразе, паскакалі ў ваду і давай пялёскацца, а Млява тым часам спраўна ўвіхнулася: вопратку Зязюльчыну скраўшы, пата-
піла ў возера і сама, як бы нічога не ведаючы, палезла купацца.
Купаюцца гэта яны, ажно загрымела — зірк! — бура, навальніца надыходзіць.
— Сястрыцы, уцякайма! — крычыць Млява і, не чакаючы другіх, схапіўшы вопратку, духам дамоў. За ёю і Здана паджгала. А Зязюля ходзіць па беразе, рукі ломіць, усё вопраткі шукае, шукае ды глядзіць. А вецер-то свішча, а на неба аж страх глянуць: хмары з рэхатам адна на другую пруцца, барукаюцца, варочаюцца,— няйначай як у гаршку. Ходзіць Зязюля, галосячы,— зірк! — з-за куста паніч выходзіць — красен, што крашчага ў свеце не знайсці, і вопратку Зязюльчыну ў руках трымае. Зязюлька хацела ўцякаці, але, глянуўшы яму ў вочы, стала як прыкована і глядзіць, вачэй адвесці не можа; штось да яго цягне, а сэрца як бы чым цёплым аблілося, a яшчэ як загаварыў, дык Зязюля не вытрымала — кінулася яму на шыю. I забраў той закляты княжыч Зязюлю да сябе ў крыштальныя палацы, у возера.
Жывуць яны ў шчасці, што лепшага і не згадаць, год, другі і трэці, а далей — згадала Зязюля бацькоў, і захацелася ёй пераведаць іх, і просіць мужа:
— Саколе мой ясны, пусці мяне дадому збегаць, бацьку ды маці пацешыць!
Той хоць нехаця, але дазволіў і кажа:
— Глядзі, Зязюля, не баўся, перад ноччу назад вяртайся, і як прыйдзеш на бераг, то клікні
тройчы: «Якуб!» — і выплыве вуж вялізны, a ты не лякайся яго, бо то я буду і забяру цябе!
Прыйшла гэта Зязюля да бацькоў, а тыя радыя — не знаюць, як яе прымаці: на кут пасадзіўшы, белым пірагом ды салодкім мёдам трактавалі. А Мляву, гледзячы на тое, яшчэ горш зло бярэ. Як толькі маці з Зязюляю засталіся самі ўдзвюх, стала маці пытаціся, дзе яна жыве, як і з кім, як яго зваці. Тая, бедная, вядома, як матцы, і выказала ўсё, а таго не ведала, што Млява пад дзвярыма ўсё чуе. Прагаварылі так да вечара і не агледзеліся, як стала цямнець.
Тады бачыць Млява, што Зязюля да мужа збіраецца, сама, узяўшы тапор, чым дужа — на бераг і кліча:
— Якуб! Якуб! Якуб!
Ён, небарака, не распазнаўшы голасу, выплыў, а яна як трэсне тапаром яго па галаве, так напалам і рассекла, а сама наўцёкі. Счакаўшы крыху, прыбягае і Зязюля, але, знаць, сэрцам чуе нядолю, бо і губы пабялелі, і ручкі чагосьці трасуцца, а сэрца аж здалёк чуваць, як калоціцца. Стала на беразе і кліча:
— Якуб! Якуб! Якуб!
I жаласць бярэ яе вялікая... 3 той вялікай жаласці зрабілася яна птушачкай, і ляціць Зязюля на вярбу, з вярбы ў лес, і так з дрэва на дрэва ляціць і кліча:
— Якуб! Якуб! Якуб!
Адкуль узяўся мядзведзь
Ці ведаеце вы, адкуль узяўся мядзведзь?
Мядзведзь перш быў такі самы мужык, як і ўсе мы, гарапашнікі.
Даўно тое здарылася. Людзей тады было мала. Гэта цяпер так народу намножылася, што ледзь зямля іх падымае. А даўней людзі жылі сям-там па лесе, лавілі звера, птушак, а ў азёрах ды рэках — рыбу. Улетку збіралі ягады або капалі карэнне, рабілі запасы на зіму. Больш за ўсё запасалі арэхаў і мёду. Пчол тады было багата. Яны самі вадзіліся ў дуплах і ў земляных норах. Па лесе і цяпер яшчэ ёсць пчолы ў дуплах. Дык вось людзі і шукалі такіх пчол, і хто першы знаходзіў, таго і былі тыя пчолы. Ён абвязваў дрэва, на якім вяліся пчолы. Лічылася, што гэтыя пчолы ягоныя, а таму ніхто не мог іх чапаць.
Але жыў сярод людзей адзін гультаяваты мужык. Яму не хацелася самому шукаць пчол, дык ён прымудрыўся выдзіраць чужыя. Толькі цяжка яму было ўзлазіць на дрэва. I пачаў ён шукаць ведзьмара.
За сямю лясамі ды за сямю балотамі меўся такі вядзьмар. Вось і пайшоў гультаяваты мужык да яго. Ідзе ён ды ідзе лясамі, бачыць — ліпа абвязана; думае — пчолы. Падышоў бліжэй, зірнуў, аж дупло зусім нізка, а ў дупле — мёд. Выдраў гультай пчол і пайшоў далей. Бачыць — другое
дрэва абвязана. Выдраў ён і тут пчол. Сыты і задаволены, падыходзіць гультаяваты мужык да вядзьмаравае зямлянкі. Таго якраз не здарылася дома. Глядзіць мужык, аж тут пры самай зямлянцы ў дрэве пчолы. Давай гэта ён і тых пчол выдзіраць.
Але тут вядзьмар з’явіўся. Зірнуў на чужога чалавека і кажа:
— Раз пагаліўся на чужое, дык з гэтае пары і ты, і твае дзеці, і ўсё тваё кодла будзеце толькі пчол драць!
Абярнуў вядзьмар таго гультаяватага мужыка ў мядзведзя.
Дык вось адкуль узяўся мядзведзь.
Паданне пра заснаванне Менска
Між Татарскім канцом і Пярэснінскім мастком, ля самага Віленскага паштовага шляху, некалі пасяліўся славуты асілак-знахар па празванні Менеск, ці Менскі, і пабудаваў на Свіслачы вялікі каменны млын на сем колаў. Ніхто самога Менеска не бачыў, тым не менш у навакольных мясцовасцях свіслацкай зямлі чуваць былі самыя фантастычныя расказы пра яго сілу. Кажуць, што ў яго млыне мука малолася не з жыта, а з камення, што ўначы чуліся нейкія дзіўныя крыкі, галёканне, песні, музыка і скокі, што апоўначы ездзіў ён на сваім млыне па селішчах і набіраў дружыну з харобрых, смелых, дужых людзей, з
якіх пазней утварыўся цэлы народ і пасяліўся побач з млыном.
Тут і быў заснаваны горад і названы імем волата — Менск.
Адкуль Нясвіж
Нясвіж стаіць ужо больш за сем з паловай стагоддзяў. Заснаваў яго князь з роду Рурыкавічаў. А адкуль пайшла назва горада, людзі расказваюць так. Як вядома, любімымі заняткамі князёў у вольны час былі паляванне і розныя там забавы. Навокал княжага замка некалі далёка прасціраліся дрымучыя лясы ды непраходныя балоты. Аднойчы князь разам са сваёй чэляддзю паляваў на мядзведзяў. Адзін звер быў паранены, але ўцёк у гушчар лесу. Праз колькі дзён князь зноў быў на паляванні ў тым баку. Адзін з яго стральцоў знайшоў ужо мёртвага мядзведзя. Князь пад’ехаў да яго, агледзеў ды і кажа: «Ня свеж». Вось і пачалі тое месца называць Нясвіж.
Як нарадзіліся Нёман і Лоша
Пра Нёман расказваюць так. Даўно гэта было. Недалёка ад вёскі Забалацце, што на нашай Уздзеншчыне, з-пад вялікага лазовага куста выбілася крынічка. Вада ў ёй была халодная, як лёд, а чыстая, як дзявочая сляза. Вада тая ўсё прыбывала, большала, аж пакуль не пабегла па двух ручайках. Так вось нарадзіліся рэкі Нёман і Лоша.
2 3ак. 1790
33
Нёман быў шчыры і крэпкі хлапец, а Лоша ціхая, лянівая і хітраватая дзеўка. Яшчэ больш падужэўшы, Нёман аднойчы сказаў Лошы:
— Раздолля трэба мне, волі захацелася. Буду як мага прабівацца да мора.
Нічога не сказала на гэта Лоша, толькі сама сабе надумалася навыперадкі бегчы з Нёманам і першай выскачыць да мора.
Назаўтра, калі яшчэ не развіднела, яна ціхенька ўстала і пайшла па нізінах ды па далінах да мора.
Прачнуўся Нёман, угледзеў, што Лошы няма, ну і кінуўся наўздагон, не разбіраючы дарогі, напрасткі.
3	таго часу ён так і ляціць, паспяшае да мора, магутны і шырокі, а Лоша плыве сабе ціха, хаваючыся ды туляючыся па кустах і нізінах.
Пра возера Свіцязь
Калісьці ўладаром возера быў мірскі князь. I вось ён задумаў даведацца, ці праўда, што на дне возера стаіць затоплены горад Свіцязь, як гэта гавораць у народзе.
Рыхтаваўся ён тры тыдні. Пабудаваў вялікі карабель, сплёў невад, паклікаў ксяндза. I вось, калі закінулі невад і пачалі выцягваць яго, то быў ён лёгкі. Рашылі, што нічога няма. Але, калі выцягнулі апошняе крыло, убачылі ў нераце цудоўную дзяўчыну з белым тварам, доўгімі распушчанымі валасамі. Адны ад здзіву аня-
мелі, другія кінуліся ўцякаць. Тады дзяўчына загаварыла голасам, падобным да голасу ручая, які бег у гэтае возера:
— Вы задумалі дзёрзкую справу, парушылі спакой возера. Але я раскажу вам пра яго. На тым месцы, дзе сёння возера, стаяў некалі горад. Князь, які валодаў горадам, быў у хаўрусе з навагрудскім князем Міндоўгам. Аднойчы напаў на Навагрудак з магутным войскам суседні цар. Князь разам са сваёй дружынаю паехаў на дапамогу Міндоўгу. У горадзе засталіся старыя, жанчыны, дзеці і сярод іх прыгожая князева дачка. Магутнае войска Міндоўга і княскае войска разбілі, і ворагі падышлі да горада Свіцязя. Тады перад князёўнай з’явіўся аднекуль стары і сказаў, што ператворыць горад у возера, а людзей у кветкі. Горад сапраўды адразу пачаў знікаць, a на месцы яго разлілося возера, па якім плавалі цудоўныя кветкі-цары.
Расказаўшы гэта, дзяўчына знікла. Больш яе ніхто ніколі не бачыў. Як успамін пра гэта, кожную вясну цвітуць на возеры кветкі-цары.
Адкуль сяляне і паны