Чарадзейнае слова Хрэстаматыя для пазакласнага чытання ў 3 класе

Чарадзейнае слова

Хрэстаматыя для пазакласнага чытання ў 3 класе
Выдавец: Беларусь
Памер: 463с.
Мінск 2022
82.02 МБ
Лодачку падхапіла хуткім цячэннем і панесла. Вада ў канаве так і бурліла. Яшчэ б ёй не бурліць — пасля такога ліўня!
Алавяны салдацік у лодачцы ўвесь дрыжэў, але трымаўся стойка, як і належыць сапраўднаму салдату: стрэльба на плячы, галава прама, грудзі наперад!
I вось лодачку занесла пад шырокі-шырокі мост; стала так цёмна, быццам салдацік зноў трапіў у сваю каробку.
«Куды мяне нясе? — думаў ён. — Гэта ўсё хітрыкі брыдкага чарцяня з табакеркі. Ах, калі б са мной у лодцы сядзела прыгажуня танцоўшчыца, я нічога б не баяўся, нават калі б стала яшчэ цямней!»
У гэтую хвіліну з-пад маста выскачыў вялікі вадзяны пацук.
— Гэта хто такі? — закрычаў ён. — A пашпарт у цябе ёсць? Давай зараз жа пашпарт!
Але алавяны салдацік маўчаў і моцна сціскаў стрэльбу. Лодку яго несла ўсё далей і далей, a пацук плыў за ім наўздагон. Ён злосна шчоўкаў зубамі і крычаў, плывучы, насустрач трэскам і саломінкам:
— Трымайце, трымайце яго! У яго няма пашпарта!
Тут лодачку панесла яшчэ хутчэй, і алавяны салдацік нарэшце ўбачыў наперадзе святло. Мост скончыўся. Але ў гэтую хвіліну пачуўся такі страшны грукат, ад якога задрыжэў бы любы храбрэц. Падумаць толькі! За мастом канаўка ўпадала прама ў вялікі бурны канал. Па такіх хвалях салдаціку ў маленькім папяровым карабліку плысці было гэтак жа небяспечна, як
нам у сапраўднай лодцы ляцець да вялізнага вадападу. Спыніцца было ўжо немагчыма. Лодку з алавяным салдацікам вынесла ў вялікі канал. Але салдацік па-ранейшаму трымаўся малайцом і нават вокам не міргнуў.
Лодачка закруцілася на месцы, два-тры разы чарпанула вады і хутка напоўнілася вадой да краёў. Вось салдацік па пояс у вадзе, вось ужо па горла. I нарэшце, вада накрыла яго з галавой.
3 сумам падумаў салдацік пра сваю прыгажуню. He бачыць яму больш мілай танцоўшчыцы! Але ў апошнюю хвіліну ўспомніў ён салдацкую песню:
Наперад кроч на бой крывавы, Бо за труной чакае слава!
I ён падрыхтаваўся з гонарам загінуць у страшным віры.
Але яго падцікоўвала другая бяда.
3 вады вынырнула вялізная рыба і ўмомант праглынула салдаціка.
О, як цёмна і цесна было ў жываце рыбы! Цямней, чым пад мастом, больш цесна, чым у каробцы. Але алавяны салдацік і тут трымаўся стойка. Ён выцягнуўся на ўвесь свой рост і яшчэ мацней сціснуў сваю стрэльбу. Так ён праляжаў даволі доўга.
Раптам рыба замітусілася ва ўсе бакі, пачала ныраць, звівацца, скакаць і нарэшце замерла.
Зноў прайшло нямала часу. Салдацік насумаваўся і задрамаў.
Прачнуўся ён ад таго, што над ім, як маланка, бліснуў востры нож. Стала зусім светла, і хтосьці закрычаў:
— Вось дык штука! Алавяны салдацік!
А справа была так: рыбу злавілі, адвезлі на рынак, а потым яна трапіла на кухню. Кухарка распарола ёй жывот вялізным нажом і раптам убачыла алавянага салдаціка. Яна ўзяла салдаціка двума пальцамі ўпоперак жывата і панесла ў пакой.
Увесь дом збегся паглядзець на цудоўнага падарожніка. Салдаціка паставілі на стол, і раптам — якіх толькі дзівосаў не бывае на свеце! — ён убачыў той жа пакой, таго ж хлопчыка, тое ж самае акно, з якога не так даўно вываліўся. Вакол былі тыя ж цацкі, а сярод іх горда ўзвышаўся цудоўны кардонны палац і на парозе стаяла прыгажуня-танцоўшчыца. Яна стаяла, як і раней, на адной ножцы, высока падняўшы другую. Вось гэта стойкасць!
Алавяны салдацік так расчуліўся, што з яго вачэй ледзь не паказаліся алавяныя слёзы, але ён своечасова ўспомніў, што салдатам плакаць не дазваляецца. He міргаючы глядзеў ён на танцоўшчыцу, яна глядзела на яго і абодва маўчалі.
Раптам адзін з хлопчыкаў схапіў алавянага салдаціка і ні з таго ні з сяго кінуў яго прама ў печку. Пэўна, яго падвучыла злое чарцяня з табакеркі. У печы ярка палалі дровы і алавянаму салдаціку стала страшэнна горача — ад агню або ад кахання, ён і сам не ведаў. Фарбы з яго
зусім злезлі, ён увесь паліняў — магчыма, ад крыўды, а магчыма таму, што пабываў у вадзе і ў жываце рыбы. Але і тут ён трымаўся прама, сціскаў сваю стрэльбу і не зводзіў вачэй з цудоўнай танцоўшчыцы, а танцоўшчыца глядзела на яго. I раптам салдацік адчуў што ён растапляецца ў агні.
У гэты момант дзверы ў пакоі расчыніліся, скразняк падхапіў цудоўную танцоўшчыцу, і яна, як матылёк, уляцела ў печку прама да салдаціка. Полымя ахапіла яе, яна ўспыхнула — і канец. Тут ужо і алавяны салдацік зусім расплавіўся.
На другі дзень служанка пачала выграбаць з печкі попел і знайшла маленькі камяк волава, падобны на сэрца, ды абгарэлую, чорную, як вугаль, брошку. Гэта было ўсё, што засталося ад стойкага алавянага салдаціка і яго цудоўнай танцоўшчыцы.
Зямля родная
Анатоль Караленка
У неабсяжным космасе свеціцца мноства зорак.
Ззяючы серабрыстым бляскам, узышла на небасхіле Венера. За ёю — ружовая планета Марс. Яны, як заўсёды, трымаюцца паблізу адна ад адной. За імі ўзышлі Сатурн, Юпітэр, Меркурый...
Закружыліся яны разам у карагодзе, напяваючы песеньку:
Мы планеты самыя прыгожыя, Мы планеты самыя шчаслівыя. Кожнае імгненне ў зорны час Дзіўнае святло ідзе да нас.
Але тут выглянула з-за гарызонту Сонца.
— Ну і хвалькі, — усміхнулася яно, — гэта ж маё святло. Без мяне вы сталі б чорнымі планетамі, і вас ніхто не ўбачыў бы. А ў Сусвеце, між іншым, ёсць яшчэ такія Сонцы, як і я. I нават большыя за мяне.
У гэты час на небе з’явілася яшчэ адна планета. Прыгожая, на зайдрасць усім! Ярка-блакітная, у лёгкай пуховай коўдры з воблакаў.
— Гэта мая любімая планета, — сказала Сонца, — Зямля.
Абкружылі Зямлю з усіх бакоў Венера, Марс, Сатурн, Меркурый, Юпітэр. Глядзяць на яе, здзіўляюцца:
— Чаму Зямля самая любімая ў Сонца? Яна лепшая за ўсіх нас?
— А таму, — адказала Сонца, — што планета Зямля самая жывая. Ці будзе на якой з вас падобнае жыццё, ніхто не ведае.
— Што гэта за сінія плямы на Зямлі? — пацікавілася Венера.
— Гэта моры і акіяны.
— Так, Зямля і сапраўды прыгожая, — згадзіўся Марс.
Пачуўшы гэта, Венера насупілася. Яна лічыла, што ёй няма роўні сярод планет. Але ніхто не
звярнуў увагі на яе крыўду. Усе наперабой сталі задаваць пытанні Сонцу.
— А што гэта за казюлькі на Зямлі мітусяцца?
— А вусені?
— А мухі?
— Гэта людзі, — з ахвотаю патлумачыла Сонца, — паязды, самалёты. Маленькімі яны здаюцца таму, што вельмі далёка ад нас.
I стала Сонца расказваць планетам пра Зямлю.
— Яшчэ таму я люблю гэтую планету, — сказала яно, — што ўсё на ёй ёсць. Унутры яе, у самым ядры, — вечны агонь. Гэта — сэрца Зямлі. А па жылах яе цячэ нафта. Гэта — кроў планеты. Людзі здабываюць нафту, падымаюць на паверхню і гатуюць з яе страву для машын, самалётаў, паяздоў, караблёў. А лясы, сады і палі, лугі, ручаі і рэкі, даліны і горы... Да хіба ж пералічыш усё, што робіць Зямлю прыгожай!
— Што ж, — падабрэла Венера, — Зямля і напраўду прыгожая.
— Яна для нас усіх родная сястра, — дружна заявілі Марс, Юпітэр і ўсе астанія планеты.
— А для людзей, — светла ўсміхнулася Сонца, — Зямля — дом родны.
адгадкі
Да старонак 19—21
Гром. Дождж. Ноч. Неба. Сонца. Снег. Мароз. Лёд. Лядзяш. Год, месяцы, тыдні, дні. Гадзіннік. Абрус. Дарога. Збожжа. Шкарпэтка. Зубр. Алень. Бабёр. Мядзведзь. Ліса. Вавёрка. Вожык.
Да старонак 21—22
Сонца. Вада. Вецер. Воран. Хмара. Мароз. Сон. Думка. Язык. Новы год. Без імені. Казёл. Літара «м». Мокры. На шыю. За сталом.
Да старонкі 320
Гультай. Вучаніца.
Змест
Вытокі народнай мудрасці	 3
Заклічкі і прыгаворы 	 3
Народныя забаўлянкі і лічылкі	 4
Ехалі з горкі скарагаворкі	 6
Прыказкі і прымаўкі	 8
Прымаўкі пра месяцы года 	 9
Народныя прыкметы і павер’і	 10
Беларускія народныя песні	 13
Кукарэку, петушок	 13
Іграў я на дудцы	 13
Зімовыя песні	 14
Калядныя песні	 14
Масленічная песня	 15
Вясновыя песні 	 15
Летнія песні 	 16
Купальская песня	 16
Жніўная песня 	 17
Восеньскія песні 	 17
Прыпеўкі	 18
Гэтыя цікавыя загадкі 	 19
Загадкі-жарты	 21
Легенды і паданні 	 22
Адкуль пайшлі беларусы 	 22
Возера Нарач	 24
Месяц 	 26
Адкуль зязюля ўзялася	 28
Адкуль узяўся мядзведзь 	 31
Паданне пра заснаванне Менска	 32
Адкуль Нясвіж 	 33
Як нарадзіліся Нёман і Лоша	 33
Пра возера Свіцязь	 34
Адкуль сяляне і паны 	 35
Адкуль пайшлі буслы 	 36
Дуб і сасна	 37
Чаму воўк з сабакам ды з кошкай і мышкай варагуюць 	 37
Чаму заяц, ліса ды воўк разам не сыходзяцца . . 39
Беларускія народныя казкі 	 41
Каток — залаты лабок 	 41
Ад крадзенага не пасыцееш	 43
Стары бацька	 46
Піліпка-сынок	 47
Залаты птах	 52
Сабака і воўк	 61
Лісіца і Гусак	 66
Курачка-рабка	 67
Жаба ў каляіне	 68
Хітры вол 	 69
Пчала і муха	 71
Вол і асёл	 72
Як курачка пеўніка ратавала 	 73
Мена	 75
Муха-пяюха	 77
Былінка і верабей 	 79
Сабачая грамата 	 82
Пшанічны каласок	 84
Каза-манюка	 89
Казёл і баран 	 92
Ганарыстая варона 	 95
Лісіца-хітрыца	 97
Верабей і мыш	104
Жаронцы	107
Сынок з кулачок	112
Сабака-паляўнічы 	116
Лісіца і дрозд	119
Казка пра быка і яго сяброў	123
Селянін, мядзведзь і лісіца	127
Як лісіца ваўка судзіла	130
Коцік, пеўнік і лісіца 	134
Лёгкі хлеб	137
Як кот звяроў напалохаў	141
Сава і дзяцел	145
Вучоны рак	148
Чаму барсук і лісіца ў норах жывуць	152
Чалавек і козы	156
Стары конь	160
Дзяцел, лісіца і варона	.	162
Кот Максім 	167
Прыгажэйшая на свеце — беларуская зямля ... 178
Зямля з блакітнымі вачамі. Эдзі Агняцвет 	178
Маленькі чалавек у вялікім свеце. Алесь Бадак. . 179
***О Беларусь, мая калыска... Пятро Глебка ... 180
Белая Русь. Данута Бічэль-Загнетава 	181
Беларуска. Уладзімір Мазго	182
Родныя вобразы. Якуб Колас	182
Родныя словы. Пятрусь Броўка 	183
Прамяніся ярчэй і ярчэй. Авяр’ян Дзеружынскі . . 184
Сын і маці. Янка Купала	185
Рыбнае царства. Алесь Карлюкевіч	189
Францыск Скарына, альбо Як да нас прыйшла кніга. Анатоль Клышка	192
Зала сарака 	192
У слаўным горадзе Полацку	193
Першы астраном. Янка Сіпакоў 	195
Жывая кніга прыроды 	198
Калінавая рукавічка. Алена Васілевіч	198
Гаспадарка. Змітрок Бядуля	205
Грыбнік. Рыгор Ігнаценка	206
Джэк і Рыжык. Зіновій Прыгодзіч	207
Азбука птушак. Авяр’ян Дзеружынскі 	211
Скарб. Змітрок Бядуля	218
Арцёмка і яго сябры. Зіновій Прыгодзіч	224
Як кот грыбы збіраў. Галіна Васілеўская	227
Маленькія памочнікі. Васіль Гурскі	229
Слімак. Леанід Улашчанка	232