• Газеты, часопісы і г.д.
  • Чарадзейнае слова Хрэстаматыя для пазакласнага чытання ў 3 класе

    Чарадзейнае слова

    Хрэстаматыя для пазакласнага чытання ў 3 класе

    Выдавец: Беларусь
    Памер: 463с.
    Мінск 2022
    82.02 МБ
    А яго падарунак — спеўную беларускую мову, аздобленую апострафамі-завітушкамі, — мы і сёння захоўваем як самы дарагі скарб.
    Лесавічок
    (Урыўкі)
    Яраслаў Пархута
    На палянцы, у старым пяньку-церамку, жыў Лесавічок. He абы які Лесавічок. Ён умеў казкі складаць!
    Уведала пра гэта Сарока і навіну па ўсім лесе разнесла. Збегліся на палянку і старыя, і малыя. Шашок прапанаваў:
    — Пакуль Лесавічок адпачывае, выкрадзем у яго казкі і прачытаем!
    Выкрасці то выкраў, а разабраць, што на кляновых лістках напісана, не змог.
    I Крот акуляры дома пакінуў.
    I Сава яшчэ вочы не прадрала.
    Выручыў Вожык. Ён прысеў пад елачкай, узяў верхні лісток і пачаў чытаць:
    Казка пятая
    Шалястунчыкі
    У суседняй пушчы жылі Мядзведзь з Мядзведзіхай. У іх быў сынок-пестунок, якога Мішкам звалі. Здаецца, нічога сабе пестунок, а вечна хадзіў пануры. Сонца свеціць, аблачыны бягуць па небе, ветрык у лістоце гуляе, а ён — крывіцца. Птахі пяюць, матылі пырхаюць, пчолы над кветкамі шчыруюць, а ён — крывіцца. Усё Мішку не так, усё не гэтак.
    Але найболей не любіў ён заданні дамашнія рабіць. Два словы, як кажуць, звязаць ленаваўся. Вернецца, бывала, з лясное школы, за стол у сваім берлагу сядзе, а не чытаецца яму, не пішацца.
    Аднойчы сядзеў вось гэтак Мішка за сталом, сядзеў і раптам заснуў. I прысніўся яму незвычайны сон. Быццам ва ўсім, што з ім адбываецца, вінаватыя шалястунчыкі — вясёлыя чалавечкі, што пад лісцем на дрэвах жывуць. Быццам яны знарок гушкаюцца на галінках, шалясцяць, думаць яму перашкаджаюць. He вытрымаў Мішка, выскачыў з берлагу, узабраўся на дуб, што паблізу стаяў, і давай страсаць шалястунчыкаў, давай страсаць. Шалястунчыкі напалохаліся
    і на лістках, як на парашуціках, паспускаліся на зямлю ды ў суседнюю дуброву перабеглі.
    Вярнуўся Мішка ў бярлог, зноў сеў за дамашняе заданне. Але яшчэ большая лянота апанавала яго. Наўкол была такая цішыня! Прыціхлі птахі, ветрык стаіўся, матылі зніклі, пчолы перасталі шчыраваць — усе нібы чакаюць, што ў Мішкі на гэты раз атрымаецца.
    А ў яго і на гэты раз нічога не атрымалася.
    Задумаўся Мішка: як жа далей быць? А праз хвіліну ўсё ж здагадаўся, што да чаго: не шалястунчыкі вінаваты, а ён сам! Кінуўся ў дуброву, закрычаў шалястунчыкам:
    — Даруйце! Я быў несправядлівы да вас. Назад перасяляйцеся! Крыўдзіць не буду болей.
    Шалястунчыкі адказалі:
    — Калі ты пакінеш яшчэ і крывіцца, панурыцца ды ленавацца, тады вернемся. А так і не ўпрошвай нават!..
    ...Мішка ад нечаканасці прачнуўся.
    Назаўтра нібы і не ён вяртаўся з лясное школы. Сонца свяціла, аблачынкі беглі па небе, ветрык у лістоце гуляў, а Мішка ўсміхаўся ім. Пчолы над кветкамі шчыравалі, матылі пырхалі, птахі спявалі, і Мішка таксама стараўся песеньку запець. Усё яму даспадобы было, усё сэрцу міла!
    I ў той дзень быццам цуд адбыўся: дамашняе заданне ўпершыню выканаў лёгка і хутка.
    Мішка ўзрадаваўся, сказаў сам сабе:
    — Шалястунчыкі дапамаглі!
    Казка сёмая
    Пацерка
    Сарока знайшла на дарозе пацерку. Прыгожую — як ранішняя расінка. I сонца ў ёй бачылася, і аблокі, і нават кожнае сарочына пёрка.
    Ухапіла Сарока пацерку і паляцела да ракі — сяброўкам хваліцца. Сяброўкі ўбачылі знаходку — замітусіліся:
    — Ах, якая цудоўная пацерка! — закрычалі яны.— Якая зіхатлівая! Давай падзелім. Каб кожнай было хоць па драбочку.
    I пачалі валтузіцца, адна ў адной адбіраць пацерку, каб адшчыкнуць сабе паболей. Валтузіліся, валтузіліся, пакуль не ўкацілі пацерку ў раку. А тады паселі на вярбе, пазіраюць у вірок, на дне якога паблісквала пацерка, і бядуюць: як дастаць яе?
    А тут якраз па рачным дне Рак сунецца. Сарокі да яго:
    — Зрабі добрую справу, дастань нашу пацерку. Вунь яна, сярод каменьчыкаў зіхаціць!
    Вырачыў Рак вочы, пакруціў вусамі, заўважыў пацерку, а ўзяць не можа. Работа ж тонкая, ювелірная! А ў яго кляшчоткі, як лапаты.
    — Сваіх клопатаў хапае! — узлаваўся Рак і пасунуўся далей. А тут якраз Бабёр бервяно тралюе. Сарокі да яго:
    — Выручай! Пацерка ў раку ўпала. Рак даставаў — не дастаў. Мо ты, Бабёр, дастанеш?
    Бабёр прыткнуў бервяно да берага, набраў поўныя грудзі паветра і даў нырца. Доўга не
    было Бабра. А выплыў — высыпаў на бераг прыгаршчы рачнога пяску:
    — Шукайце. Тут яна павінна быць. I пагнаў далей сваё бервяно.
    Перабралі сарокі пясок, а пацеркі не знайшлі. А тут якраз Чапля з броду ляціць. Сарокі да яе:
    — Пацерку з вірка не можам вылавіць. Рак даставаў — не дастаў. Бабёр даставаў — не дастаў. Мо ты, чапля, дастанеш?
    Чапля пастаяла, падумала, увайшла ў ваду і стала дзюбаю шарыць па дне. Шарыла, шарыла, пускала бурбалкі, пускала, а потым выбралася на бераг і кажа:
    — Нічога не выйдзе. Шыя закароткая. — I паляцела ў свой лес.
    Сядзяць на суках сарокі ды адна адну папракаюць за прапажу. А тут якраз Аляпка бяжыць — шэранькая, у белым нагруднічку птушачка. Сарокі да яе:
    — Мелі мы пацерку. Прыгожую, як ранішняя расіна. У ёй свет увесь бачыўся. Ды ў раку наша пацерка ўкацілася. Рак даставаў — не дастаў. Бабёр даставаў — не дастаў. Чапля даставала — не дастала. Мо ты, Аляпка, дастанеш?
    Аляпка як бегла плёсам, так і пабегла, толькі цяпер пад ваду. Крутнулася там, на рачным дне, і гэтак жа хуценька выскачыла назад. У дзюбцы яна трымала пацерку, у якой увесь свет бачыўся. Паклала Аляпка на пясок тую пацерку і кінулася далей.
    А сарокі ўбачылі, што згуба знайшлася, шухнулі на бераг і зноў сталі адна ў адной адбіраць
    пацерку. Валтузяцца, крычаць. Над ракою такі гармідар паднялі — хоць вушы затыкай.
    Яны і да гэтай пары тую пацерку ніяк падзяліць не могуць.
    Казка адзінаццатая
    Сараканожка
    Паклікала Страказа ў госці Сараканожку. Тая новую сукню надзела, прычоску модную навяла, самыя прыгожыя завушніцы пачапіла. Выскачыла за весніцы, а суседка Муха пасміхаецца:
    — Хіба мода новая Паяўляецца?
    Басанож баляваць Адпраўляецца!..
    Азірнулася Сараканожка і бачыць: сапраўды, босая! У спешцы абуцца забылася! Крутнулася туды, крутнулася сюды — а чобатаў ні пад лаваю, ні ў запечы, ні пад печчу. Дзеці, гуляючы, расцягнулі! Села на парог, бядуе. А Муха кажа:
    — Вунь на ўзлессі два яноты
    Шыюць ялавыя боты.
    Ты ім нізка пакланіся —
    Мо і чобаты шыць узяліся б.
    Пабегла Сараканожка на ўзлессе:
    — Яноты-браткі,
    Пашыйце чабаткі!..
    — Што ты? Што ты? — адказалі яноты.— Мы рады прыняць заказ,
    Ды столькі хрому He знойдзецца ў нас. Прасі камароў, Хай заколюць сорак валоў, Шкуры здзяруць, Гарбара наймуць.
    I калі гарбар Вырабіць добры тавар, To, так і быць, Згодзімся шыць.
    Сараканожка да камароў: — А мае вы камарыкі, Гвоздзікамі тварыкі! Бядзе-гору пасабіце! 3 папасу валоў ганіце.
    Клічце да двара Лепшага гарбара, Тэрмінова хай вырабіць хрому — Босай жа не выйдзеш з дому!..
    Камары паспагадалі. У сцельку ледзь не разбіліся, а зрабілі ўсё, што прасіла суседка. I яна зноў пабегла на ўзлессе:
    — Ах, яноты-браткі, Шыйце хутчэй чабаткі!
    У госці даўно пазнюся — Заўтра за ўсё разлічуся!
    Яноты прынялі заказ. I хоць на адзін капыл шылі, чобаты атрымаліся як улітыя.
    Узрадавалася Сараканожка, пакруцілася ў абнове перад люстэркам ды бегма да Страказы на паляну.
    А там госці даўно разышліся.
    Казка трынаццатая
    Ластаўчыны дзеткі
    Над акном музычнай школы жылі ластаўкі. Калі іхнія дзеткі былі яшчэ малыя, усё ішло добра. А падраслі — бацькам трывожна стала: малеча пачала рвацца з гнязда і прыслухоўвацца, як вучні спевы ды музыку пасцігаюць. Іншае ластавяня так высунецца з гнязда, што, здаецца, яшчэ хвіліна — і на зямлі апынецца.
    Надакучыла бацькам пільнаваць ластавянят і вырашылі яны на ўсякі выпадак конскім воласам за ножкі папрывязваць іх. Маўляў, цяпер ніводнае не страціцца.
    Пакуль у школе развучвалі сальфеджыа, яшчэ туды-сюды было. А калі вучні добра спяваць сталі, — ластавянят аніякае валоссе ўтрымаць не магло. Так і рваліся з гнязда, так і рваліся!
    Бацькі нарэшце сказалі:
    — Ляціце! Толькі не асаромце нас.
    Шухнулі ластавяняты на волю — і адразу сталі насіцца над сялом ды ўмельства сваё паказваць. Шчабечуць на ўсе лады! А здаволяцца — на правады пасядуць. Здалёк глядзеліся, нібы ноты ў спеўніку. Бацькі радаваліся: на карысць навука пайшла!
    А Верабей з Вераб’іхаю ўсумніліся:
    — А ці могуць яны дорэміфасолю зрабіць?!
    Ластавяняты пераляцелі з провада на провад і паказалі, на што здатныя.
    — Нічога не скажаш! — пахвалілі вераб’і ды кінуліся збіраць сваю сям’ю. Каб даказаць, што
    і вераб’яняты не лыкам шытыя. Але як ні стараліся тыя, як ні пераляталі з провада на провад, у іх так нічога і не атрымалася — ні дорэміфасолі, ні сольфамірэдо. Яшчэ горай спявалі яны:
    — Чык-чырык! — усё, што маглі вераб’яняты.
    — Бо далекавата ад школы музычнай выхоўваліся, — сказалі Верабей з Вераб’іхаю і вырашылі не адставаць ад ластавак.
    Наступнай вясной, калі ластаўкі яшчэ не вярнуліся з выраю, Верабей з Вераб’іхаю занялі ластаўчына гняздзечка, што над школьным акном пуставала, займелі дзетак і пачалі, не апераных нават, прымушаць слухаць і сальфеджыа, і спевы, і музыку. Але ніводнае з вераб’янят не магло засвоіць тую навуку. He атрымлівалася нічога, акрамя таго ж: «Чык-чырык!..»
    Прыляцелі ластаўкі, убачылі, што робіцца ў іхняй хатачцы, ды сварыцца на вераб’ёў не сталі, толькі сказалі:
    — Акром жадання, трэба яшчэ хоць трошачкі здольнасці мець!..
    I пачалі будаваць сабе новае гняздзечка.
    ...Мінулі гады, а вераб’і па сённяшні дзень усё, што могуць,— гэта чырыкаць.
    Прыгоды мышкі Пік-Пік
    (Урыўкі)
    Людміла Рублеўская
    Мышка Пік прыбірае норку
    Летам у кватэры, дзе жыла мышка, адбыўся Вялікі Рамонт. Пік-Пік ледзь перажыла гэтую
    страшэнную навалу — цэлы тыдзень у доме пахла фарбамі, тупалі незнаёмыя людзі, мэблю перасоўвалі з месца на месца. Асабліва цяжка было прабірацца на кухню. Але ўрэшце ўсё скончылася, і кватэра зрабілася вельмі прыгожай: падлога блішчыць, столь — бялюсенькая, на сценах — новыя шпалеры.
    Пахадзіла мышка па абноўленых пакоях, пазайздросціла гаспадарам. Вярнулася ў сваю норку і ледзь не заплакала: якое, аказваецца, бруднае і неўладкаванае яе жытло! Усё шэрае, пыльнае, на падлозе тоўсты слой смецця — абгрызкі, шалупінне семачак, цукерачныя абгорткі, шматкі газет. 3 усяе мэблі толькі ложак — цукерачная каробка.
    Нічога не зробіш, давядзецца прыбіраць!
    Ніколі раней на гэты сумны занятак мышка часу не марнавала. «Здаецца, галоўнае — вымыць падлогу. Але насіць у норку ваду цераз усю кватэру... Калі мышка не ідзе па ваду, вада сама павінна прыйсці да мышкі», — мудра падумала Пік-Пік.