Чарадзейнае слова Хрэстаматыя для пазакласнага чытання ў 3 класе

Чарадзейнае слова

Хрэстаматыя для пазакласнага чытання ў 3 класе
Выдавец: Беларусь
Памер: 463с.
Мінск 2022
82.02 МБ
А грэцкая каша зноў пачала:
— Ты, бульба, памаўчы! Табой і свіней, і жывёлу розную кормяць. А я толькі для людзей. Вось і выходзіць, што я самая галоўная.
— He вельмі выхваляйся. Ты забылася, што бываеш і размазнёй, — кісла зазначыла капуста.
Тут пачалі да гаспадыні збірацца госці.
— А давайце дамовімся, — прапанавалі раптам агуркі, — каго першага возьмуць людзі ў рукі, той і галоўны.
На тым і пагадзіліся.
Гаспадыня запрасіла гасцей да стала. Рассядаліся нетаропка. Нарэшце госці паселі. На чале стала сядзеў самы старэйшы і паважаны ўсімі дзед. Ён агледзеў стол, запытаўся, ці ў кожнага ўсё ёсць. Яшчэ раз зірнуў на стол і ўсміхнуўся.
— Гаспадынька, я нешта не бачу на стале самага галоўнага...
— Чаго? — падхапілася паружавелая жанчына.
— Паглядзі сама і ўбачыш.
Гаспадыня акінула ўважлівым вокам стол і пляснула далонню аб далонь.
— А мамкі мае, зязюлькі! Гэта ж трэба — хлеб не паставіла. Так закруцілася, што і пра галоўнае забылася!...
Людзі за сталом заўсміхаліся, павесялелі, a жанчына прынесла вялікі бохан свежага духмянага хлеба і падала дзеду.
Той узяў востры нож і пачаў луста за лустай кроіць яго. Рукі ўсіх самі сабой пацягнуліся да хлеба.
Усе стравы прыціхлі.
Хлеб! Ён ніколі не прыядаецца і ніколі не лішні, колькі б яго ні было. Ён і ёсць усяму галава.
^Сародкая арыфметыка
Лікі 1 і 2 Прыказкі і прымаўкі
* Адзін у полі не воін.
* Адным пальцам вузла не завяжаш.
* Адным пальцам і гузік цяжка зашпіліць.
* Адзін дуб у полі — не лес.
* Адным колам плата не падапрэш.
* Адзін дасуж, да не дуж.
* Адно вока бачыць далёка, а два яшчэ далей.
* Адным сэрцам свету не запаліш.
* Аднаму льецца, а другому нават не капае.
* Аднаму капейка і тая рабром.
* Адна бяда не ходзіць, другую за сабою водзіць.
* Адзін з агнём, другі з полымем.
* Адным арэхам падзеляцца.
* Адно зерне пуды прыносіць.
* За аднаго бітага двух нябітых даюць.
* Адным разам дрэва не зваліш.
* Адзін, ды ладны.
* Адзін, ды нелюдзін.
* Адна галава не бяда, а калі і бяда, то адна.
* Адной маткі не адны дзеткі.
* Адною крупінкаю сыты.
* Адною рукою дае, а дзвюма адбірае.
* Адным кірмаш, а другім жыцця нямаш.
* Дзве работы зараз не зробіш.
* Дзень дню розніца: адзін — матка, а другі — мачыха.
* Надвое бабка варажыла, а ў адно месца палажыла.
* Надвое бабка варажыла: ці памрэ, ці будзе жыва.
* Першы блін сабаку.
* Першы плод за плот.
* Першы шпак вясны не робіць.
* Раз густа, а другі — пуста.
* Рубель без капейкі не бывае.
* Рубель рубля робіць.
* Скупы двойчы плоціць, а дурны двойчы ходзіць.
* Ягадка да ягадкі і — поўны збан.
* Як клёцкі ў малаку, то па дзве валаку, а як у водзе, то раз, два — і годзе.
Устойлівыя параўнанні
Адзін, як вока ў лобе.
Адзін, як колік у плоце.
Адзін, як месячык у небе.
Прыметы
Два на гаду Юр’і, два дурні: увосень халодны, а ўвясну галодны.
Калі да Пакроў не было снегу, не будзе яго яшчэ два тыдні.
Калі цёпла да Юр’я, то павінна сена быць і да другога Юр’я і ў дурня.
Прыйшоў Пятрок — апаў лісток, прыйшоў Ілля — апалі два, прыйшоў Барыс — асыпаўся ўвесь ліст.
Прыйшоў Трэці Спас — бяры рукавіцы ў запас.
Загадкі
Два браты жывуць цераз дарогу, адзін аднаго не бачаць.
(іянод)
Два браты ў ваду глядзяцца, а разам не сходзяцца.
(isedeg)
Патыліца слініцца, спераду патрэбная. A ўжываецца толькі адзін раз.
(exdei^i кеэоштец)
Першы канец у жываце, а другі на верхнім кальцы. Каб першы канец дастаць, трэба ўсе кольцы зняць.
(мешін яодАй»)
Два разы радзіўся, ні разу не ксціўся, а людзі вераць.
(янэээц)
Поўны хлявец белых авец, адзін баран — і той бляець.
(яіяев / іядАд)
Стаіць два стаўбца, на стаўбцах — дзежка, a ў дзежцы — гладышка, а на гладышцы — гаршчок, а на гаршку — лес, а ў лесе тавар ходзіць.
(яаэешэь)
У беленькай бочцы два розныя півы.
(оПпц)
У зямлю кідаем, не жалеем, на другі год — разбагацеем.
(Аээец)
Ходзіць пан па горадзе, носіць бліны на борадзе, кусок мяса на галаве.
(чнэээй)
Што такое перад намі: дзве аглоблі за вушамі, на вачах па калясу і сядзёлка на насу.
(ічсІішЛяу)
Лік 3
Прыказкі і прымаўкі
* Абыякі двойчы робіць, а скупы тройчы плаціць.
* Адзін сын — не сын, два сыны — паўсына, а толькі тры сыны — сын.
* Адна ралля — два сярпы, дзве раллі — тры сярпы.
* Адна бяда — не бяда, дзве бяды — паўбяды, а калі трэцюю напаткаеш, тады бяду спазнаеш.
* Адсунься ты, то сядзе тры!
* Баба качаргу мяняла, тры дні гуляла.
* Баязліўцу адзін пень за тры ваўкі здаўся.
* Дзе двое сварацца, там трэці карыстаецца.
* На рабоце «ой» ды «ох», а за сталом адзін за трох.
* Нашто той вох, калі мы ўтрох.
* He хвалі каня трэцяга дня, а хвалі трэцяга году.
* He хвалі нявестку ў тры серады, а пахвалі ў тры гады.
* He хваліся ў тры дні, а хваліся ў тры гады.
* Першыя пеўні — поўнач, другія пеўні — пара ўставаць, трэція пеўні — пярэдсвет.
* Схавай свае тры грошы.
* Трох не злічыць.
* У вераб’я багатая сям’я: у кожнага верабейкі па тры капейкі.
* У тры секачы сякуць, аднаго рака пякуць.
* Упрасіліся злыдні на тры дні, а за тры гады не выжывеш.
Загадкі
Адзін лье, другі п’е, трэці расце.
(еэесіш ‘шю ‘жржо^)
Адзін ляжыць, другі бяжыць, трэці паклоніцца і тут стаіць.
(еэссір ‘ьш/\іь£ ‘едед)
Адзін кажа: «Пабяжым», другі кажа: «Паляжым», а трэці кажа: «Пахістаемся, ды тут застанемся».
(e9edш ‘гэнэ ‘еред)
Адзін кажа: «Світай, Божа!», другі кажа: «Не дай, Божа!», а трэці кажа: «А мне ўсё роўна, ці дзень, ці ноч».
(йошэ ‘i4dQ9£Q ‘оняед)
Адно ноччу глядзіць і днём глядзіць, другое ноччу не адпачывае, а трэцяе і днём, і ноччу не адпачывае.
(кілліье ‘яежой ‘ічняод)
Два браты пузатыя на гару бягуць, а трэці гарбаты за чубы трымае.
(ейэічпкхіея ен i4dpag)
Іванец, на двух канцах рубец, а два катлы нясе.
(l4dQQ9 / U9OI4^Ode}l)
Ляцелі тры вароны. Селі на вароты, сталі кукаваць. Перша: «Мне лета летаваць». Другая: «Мне зіму зімаваць». А трэцяя: «Мне ўсё роўна».
(чноя ‘інеэ ‘ічээнеуі)
Тры арлы арлююць, чужое яечка балуюць.
(i‘nu‘ni£Q iHHChmi4dx i4du uou ‘епАя ‘шАуі)
Тры братца пайшлі на раку купацца, два купаюцца, а трэці на беразе валяецца.
(LfQЭlЧNodeя / i4dQag)
Тры браты на адным кані па белым полі едуць.
(edoueu ‘емМ ‘ічіічйец)
Загадкі-задачы
Дзве дачкі, дзве мацеры і бабулька з унучкай. Колькі ўсіх?
(еянед ‘і'пеілі ‘еядед :aod±)
* * *
Ішоў брат з сястрою і муж з жонкаю, знайшлі тры сыры. Як яны падзялілі?
(Ad/чэ Апіенде ец)
* * *
Вёз адзін чалавек ваўка, казу і капусту. Воўк усё хоча казу з’есці, а каза — капусту, ён ім не дае. Прыехаў да рэчкі. Трэба яму перавезці іх на той бераг. А човен маленькі, больш як дваіх не возьме: або яму браць з сабою ваўка, або казу, або капусту. Прыйдзецца некалькі разоў ездзіць. Задумаўся чалавек. «Як жа мне перавезці, каб бяды не выйшла. 3 ваўком паеду — каза капусту з’есць. 3 капустай паеду — воўк казу з’есць. Казу павязу, а на другі раз як зрабіць?»
(Аеея 4'nedgec etYnAHdbd ‘aYimeden ‘і АшэАйея liisodedou ы/эец 'рееен 4‘nedges Аеея е ‘еяАеэ — імчшой Аеея /‘nsaaeddu egcduj Аяшенейэ)
Жарты
Разумны хлопец
— Чаго плачаш, Янук?
— Капейку згубіў.
— Вось табе дзве, толькі не плач.
Янук узяў дзве капейкі, схаваў ды і зноў плача!
— Ды чаго ж ты плачаш?
— Як жа мне не плакаць? Як бы не згубіў гэтай капейкі, дык меў бы ўжо тры.
Лік 5
Прыказкі і прымаўкі
* За пяць пальцаў не купіш.
Загадкі
Адзін гаворыць, двое глядзяць, двое слухаюць.
(ічтАэ ‘ічноа ‘яічец)
Два стаяць, два ляжаць, а пятая хода ходам ходзіць.
(i4dQ9£Q / іхетАд)
Дзве маткі маюць пяць сыноў, а кожны з іх адно імя.
(іч'пчней / іхАд)
3 пяці бэляк хату строяць, а ўсе бэлькі цэлыя застаюцца.
(вннееьэ huq іяшАсіц)
Зямля белая, насенне чорнае, пяцёра аруць, двое сочаць, адзін кіруе.
(яээейен / егіну)
Пад страхою пяць паненак мокрыя, а па дарозе пяць сухія ідуць.
(сяйаерАя ocpedu енв ійея ‘ічніяннеж іч'пчйец)
Пяць авечак стажок скубуць, а пяць дарожкай бягуць.
(эннаересій)
Пяць братоў у адну ноч нарадзіліся.
(i4‘n4ueu)
Пяць уцякае, а пяць даганяе.
(bHHQspedu оен А іч’пчйец)
Пяць хлопчыкаў, пяць гулёнчыкаў, кожны хлопчык у свой гулёнчык.
(еяшеьчнец)
Чатыры чатырнічкі: на кожным чатырнічку па пяць пяцернічкаў.
(іч'пчшэй ‘ігон ‘mAj)
Загадкі-задачы
Пералічыце пяць дзён па парадку, не называючы лікаў і назваў дзён.
(eduiAecKi/oeu ‘edcuAee ‘нннео ‘edohA ‘edohAeseu)
Лік 7
Прыказкі і прымаўкі
* Адзін з сошкаю, а сямёра з ложкаю.
* Адным махам сем мух забіяхам.
* Адным стрэлам сем качак забіў.
* Гаспадыня! Сем град — адзін бурак.
* Гора адно не йдзе, а за сабою сем вядзе.
* 3 сямі печаў хлеб.
* Ліса семярых ваўкоў ашукае.
* На сем двор адзін тапор, адзін рубіць, а шасцёра ў кулак трубяць.
* На сем паганятых адзін араты.
* На сем сукоў садзіцца.
* На год сем прыгод, а на веку — без ліку.
* He хваліся за сем дзён, а хваліся за сем год.
* Сем капот ды голы жывот.
* Сем паноў, двое штаноў: хто раней устаў, той штаны ўзяў.
* Сем пятніц на тыдні.
* Сем раз адмерай, а адзін раз адрэж.
* Сем разоў глядзі, а назад не вядзі.
* Сем разоў мер і то не вер.
* Сем сёл, адзін вол і той гол.
* Семера аднаго не чакаюць.
* У адзін дзень сем перамен.
ГІрыметы
* Каля Уласа сем марозаў: тры да Уласа, адзін на Уласа і тры пасля Уласа.
Загадкі
Гаршчок разумны, хоць сем дзірак мае.
(еэемеj)
Крыкнуў вол на сем сёл, яго не відаці, а голас чуваці.
(ноэ£ іянЛоясІеГ])
Два стаяць, два ляжаць, пяты ходзя, шосты водзя, сёмы песні пяе.
(I4dd9£ff)
Едзе кошка на шасцёх ножках, сама сёмая.
(чнэеріч±)
Прыйшла Эльжуха ў сямі кажухах.
(внАдіч^і)
Сем міль масту, а ў канцы цвет, ды на ўвесь свет.
(чнэеряімьд / шэой іяіьгьд)
Скінуўся ўбок — застаўся хвост на сем вёрст.
(яешін яодАйу)
Стаіць мост на сем вёрст, у канцы маста стаіць яблыня, пусціла цвет на ўвесь белы свет.
(чнэеряіі/ьд / шэой іяімхд)
Сядзіць бабуля ў сямёх кажушках, хто яе прыбачыць, той пэўна заплачыць.
(кмАдічГі)
У адным клубочку ды сем дырачак.
(еэейеj)
У адну пуньку ды сем варот.
(eaeuej)
Чатыры татыркі, дзве тапатыркі, сёмы вярцель.
(eaode^)
Загадкі-задачы
Ляцела два статкі гусей. Першы статак гаворыць:
— Дайце нам адну гусь, тады ў нас будзе пароўну.
А другі статак гаворыць: