Чарадзейнае слова Хрэстаматыя для пазакласнага чытання ў 3 класе

Чарадзейнае слова

Хрэстаматыя для пазакласнага чытання ў 3 класе
Выдавец: Беларусь
Памер: 463с.
Мінск 2022
82.02 МБ
Валерык паглядзеў навокал і жвава адказаў:
— А вось тут, у цяньку пад ліпкай!
Яны селі пад дрэвам.
— Ну як? — спытаў дзед. — Нябось, каб пасадзіў цябе на сонцы, ты гэтак не сказаў бы... А якое паветра? Чуеш, як пахне?
Валерык пацягнуў носам.
— А што гэта так пахне, дзядуля? — азіраючыся спытаў ён.
— Хіба ты не ведаеш?
Дзед устаў, нагнуў ніжнюю галінку ліпы і, сарваўшы некалькі жаўтавата-белых кветачак, падаў іх унуку.
— На, панюхай.
— Ой, як салодка пахнуць! — усклікнуў здзіўлены Валерык.
— Гэта ты правільна сказаў, — згадзіўся дзед. — У ліпавых кветках ёсць салодкі як цукар сок. 3 яго пчолы і робяць мёд.
— Той, што бабуля падавала да бліноў?
— Во-во, той самы. Бачыў, які ён светлы і салодкі? А каб ты ведаў, які ён карысны! Гэтым мёдам лечаць хворых.
Валерык недаверліва глянуў на дзеда:
— А хіба мёд — лякарства?
— Яшчэ якое! — адказаў дзед. — Памятаю, я быў малы, вось як ты цяпер, і ў мяне моцна балела горла. Дык мяне толькі мёдам і вылечылі. I наогул, мёд вельмі карысны. Асабліва свежы. Толькі што выняты з вулея.
— А вазьмі ты, — гаварыў дзед, — ліпавы цвет. Гэта ж ад кашлю — першае лякарства. Таму яго збіраюць і сушаць.
Валерык слухаў дзеда так, нібы той расказваў цікавую казку. А калі стары змоўк, тузануў яго за рукаў і пачаў прасіць, каб ён яшчэ што-небудзь расказаў пра ліпку.
Дзед ціха прамовіў:
— Што ж табе яшчэ расказаць? Хіба тое, што калісьці з кары маладых ліп рабілі кошыкі, сявенькі, плялі лапці...
— А што такое лапці? — пацікавіўся Валерык.
— Абутак такі... I яшчэ скажу табе, што ліпу паважаюць не толькі ў вёсцы, але і ў горадзе. Нядаўна я быў у Мінску. Дык там ліпамі абсаджаны цэлыя вуліцы. Вельмі прыгожа!
Дзед крыху памаўчаў, потым падняўся і рашуча прамовіў:
— Ну, адпачылі, цяпер можна і за работу брацца. Давай сякеру, звалім гэтую ліпку.
— Дзедка, не трэба сячы! — усклікнуў Валерык.
— Чаму?
— Шкада, — прашаптаў хлопчык. — Ты столькі добрага расказаў пра яе.
— Вось як! — прыжмурыўся дзед і ўсміхнуўся. — Мне, унучак, таксама шкада. Я ж калісьці сваімі рукамі яе пасадзіў...
У гэты час дыхнуў ветрык. Ліпка весела зашумела, зашапацела лісцем. Валерык паглядзеў на дрэва. Потым на дзеда і сур’ёзна спытаў:
— Дзядуля, а чаго яна шуміць?
— Радуецца, што мы яе не ссеклі, — гэтак жа сур’ёзна адказаў дзед.
— А хіба яна разумее?
— Добрае, унучак, усе разумеюць...
Рэха
Прытча
Аднойчы бацька і сын ішлі праз горы. Хлопчык спаткнуўся, балюча выцяўся і закрычаў:
— А-а-а-й!
I тут жа пачуў аднекуль:
— А-а-а-й!
Хлопчык з цікаўнасцю прыслухаўся і крыкнуў:
— Хто тут?
I пачуў у адказ:
— Хто тут?
Раззлаваны ён крыкнуў:
— Баязлівец!
I пачуў:
— Баязлівец!
Хлопчык паглядзеў на бацьку і запытаў:
— Тата, што гэта?
Мужчына ўсміхнуўся і адказаў:
— Сынок, будзь уважлівы.
Ён прыклаў руку да шчакі і крыкнуў у горы:
— Я цябе люблю!
I голас адказаў:
— Я цябе люблю!
Мужчына крыкнуў:
— Ты ў мяне самы добры!
I голас адказаў:
— Ты ў мяне самы добры!
Хлопчык здзівіўся і нічога не разумеў. Тады бацька растлумачыў сыну:
— Людзі называюць гэта рэхам. Але ў сапраўднасці гэта як жыццё. Вяртае табе ўсё, што ты гаворыш і робіш.
Наша жыццё — гэта адлюстраванне нашых дзеянняў. Калі хочаш больш дабрыні ад людзей, аддай больш дабрыні людзям. Хочаш шчасця — дай шчасця тым, хто вакол цябе. Хочаш добразычлівай усмешкі — усміхніся тым, каго ведаеш. Жыццё вяртае нам усё, што мы яму далі. Наша жыццё — не супадзенне, а адлюстраванне нас саміх.
Хяеб усяму гадаба
Прытча пра хлеб
Максім Танк
Аднойчы на кірмаш здалёк Вандроўнік плёўся ў горад I наракаў на свой мяшок, Набіты лустай спорай.
Аж Хлеб не вытрымаў і так Азваўся: — Што бядуеш? Зусім не ты мяне, дзівак, Але цябе нясу я.
— Ну што ж, пабачым, хто — каго! — Той запярэчыў строга
I з цяжкага мяшка свайго Хлеб вытрас на дарогу.
I сам пашкандыбаў далей.
Нішто не муліць плечы.
Дзень прамінуў. Ужо ў імгле Стаў набліжацца вечар.
Настаў і час перакусіць.
Успомніў хлеб вандроўнік, Што недзе, кінуты, ляжыць, Духмяны і цудоўны!
Прылёг на нейкім дзірване, Каб адпачыць хоць трошкі. Але галоднаму і ў сне, Знаць, сняцца хлеба крошкі.
Цяпер і сам сабе не рад.
He спіцца, не ляжыцца.
Ці не вярнуцца лепш назад Ды з другам памірыцца?
Устаў Вандроўнік і брыдзе — Ідзе пад зорным небам, На месца памятнае, дзе Ён пасварыўся з Хлебам.
О, як ён рад быў зноў, калі Сваю пабачыў страту!
I Хлебу нізкі, да зямлі, Аддаў паклон, як брату.
Песня хлебу
Пятрусь Броўка
Радуюць сэрца Збожжа і травы.
Дзень мой праменны, Дзень мой ласкавы.
Водар хваёвы, Сіняе неба.
Кожнае ранне Рады я хлебу.
Рады я ўсходам Веснімі днямі I як гамоніць Ён каласамі.
Рады — увосень Спорыцца дбайна — Медным ручайкам, Што з-пад камбайна...
Тых, хто на полі 3 лецейка ў лета... Дзякуй ім, родным, Дзякуй за гэта!
3 імі не ведаць Гора-загубы, Жыць мне цікава, Жыць мне і люба!
Прыказкі пра хлеб
* Найсмачнейшы хлеб ад сваёй працы.
* Хлеб — даражэй за золата.
* Галоднаму не спіцца, калі хлеб сніцца.
* Хлеб ад зямлі, а моц ад хлеба.
Паданне пра Жыценя
Жыцень — Бог восені. Беларусы здаўна ўяўлялі яго крыху грозным, нібыта вечна некім ці нечым незадаволеным. Жыцень, як гаворыцца
ў павер’і, нізкага росту, худы, даволі сталага веку, з трыма вачыма, з ускудлачанымі валасамі. Ён ходзіць вельмі ціха, сагнуўшыся: расхаджвае па палях і агародах, аглядае ці добра прыбрана. Калі Жыцень знойдзе на жніўніку шмат пакінутых каласоў збірае іх, звязаўшы ў адзін сноп, пераносіць на іншае поле, дзе ўсё сабрана чыста. Вынікам гэтага здараецца неўраджай у наступным годзе на тым месцы, дзе Жыцень знайшоў шмат пакінутых каласоў: значыць, гаспадар паленаваўся старанна папрацаваць на сваім полі. А вялікі ўраджай будзе на той ніве, дзе пакінуў Жыцень сноп.
Паводле падання, Жыцень прысутнічае таксама ў полі пры восеньскай сяўбе. У час пасеваў ходзіць Бог восені з грозным выглядам па палетках, усё прыглядаецца да чагосьці ўнізе. Гэта ён выглядае зерне і ўтоплівае яго, каб лепш увайшло ў зямлю і напоўнілася зямельнымі сокамі для добрага росту.
Добры Жыцень
ГІаданне
Пры суседнім сяле, пад старою вярбою, здавён жыў Жыцень. Дзядок такі. 3 доўгай барадою. Трошкі на мяне, Лесавічка, падобны.
Як пойдзе сонейка на спачын і ноч апусціцца, Жыцень выходзіў са свае схованкі ды на поле бег. Дзе — каласок падыме, ад пылу атрасе, дзе — каліўца паправіць, каб лепей расло. He
раз і палівачку з сабою браў, ішоў да крыніцы і палеткі ратаваў ад спёкі.
Радаваліся людзі: зямелька радзіла, жыта ўмалотным было. Ды аднойчы ў сяло прывалокся Злыдзень. Убачыў, што ў людзей на палях усё добра, паклікаў Жыценя і кажа:
— He тым займаешся! Жыта і само вырасце. Ты лепей песні пра мяне спявай. Інакш згубу на цябе напушчу.
Але Жыцень не спалохаўся. Як хадзіў на палі, так і працягваў хадзіць, збажыну па-ранейшаму даглядаць.
Дачуўся Злыдзень, што яго не паслухалі, ды як узлуецца, ды як раскрычыцца! А потым прыбег пад вярбу і ўсю маёмасць Жыценя знішчыў. Нават палівачку пагнуў.
Вярнуўся Жыцень з поля, убачыў, як нашкодзіў Злыдзень, паківаў са скрухай галавою і пайшоў куды вочы глядзяць.
He стала Жыценя пры сяле — перастала радзіць і жыта. Занепакоіліся людзі, пачалі думаць-гадаць: што рабіць? Думалі яны, думалі і надумалі: трэба Злыдня прагнаць, а Жыценя адшукаць і папрасіць, каб зноў да іх перасяліўся.
Кінуліся ганцы ва ўсе канцы, шукаюць-шукаюць, а знайсці Жыценя не могуць. Аднойчы заўважылі: поркаецца нехта ў градах пры горадзе. Падыходзяць, пытаюцца:
— Цябе, часам, не Жыценем клічуць?
— Жыценем,— адказаў дзядок. Ганцы адразу павесялелі:
— У нас просьба вялікая. У сяло вяртайся. Злыдня таго мы прагналі! А табе слова даём: ад усялякай набрыдзі бараніць будзем!..
— Добра,— згадзіўся Жыцень і патупаў услед за ганцамі.
Мінула колькі часу, і за сялом зноў жыта сцяною ўстала, зноў буйным коласам закалыхалася. А пад вярбою, у цяньку, сядзіць Жыцень і радуецца:
— Будзе жыта ўрадлівае — будзе і жыццё ў людзей багатае!..
Хто галоўны
Леанід Улашчанка
Hi для каго не сакрэт, што спрэчкі былі, ёсць і будуць. Але спрэчка спрэчцы розніца. I пачынаюцца яны часцей за ўсё праз драбязу.
Аднаго разу ў нядзельку, акурат перад самым абедам, стравы, што стаялі на святочным стале, заспрачаліся, хто з іх самы галоўны. Трэба сказаць, што гаспадыня, якая гатавала іх, была жанчына працавітая і святочны абед удаўся на славу. Як кажуць: «Паспытаеш — пальчыкі абліжаш». Вядома, пальцы не трэба аблізваць, гэта непрыгожа. Выхаваны чалавек ніколі гэтага не робіць. Але не гэта галоўнае. Справа ў тым, што кожная страва лічыла сябе галоўнай. Грэцкая каша, якая стаяла ў вялікай прыгожай місе, раптам пыхнула парай і сказала:
— Слухай, падліўка, адсунься крыху ўбок. Ад цябе занадта пахне цыбуляй і перцам. Гэта можа пашкодзіць майму смаку. Ты ж бачыш, што ў мяне ўжо ўторкнулі лыжку, каб раскласці па талерках. I наогул, трэба быць больш сціплай у прысутнасці галоўнай стравы.
Што тут пачалося! Нават у казцы цяжка расказаць.
Падліўка ад такой знявагі аж зацягнулася танюткай плеўкаю. Салата, якая стаяла недалёка ад яе, пазелянела ад злосці. Добра, што смятана яе крыху ахаладзіла. Інакш невядома, чым гэта ўсё скончылася б.
Фаршыраваны шчупак наважыўся нешта сказаць. Але тут яму ў пашчу ўторкнулі галінку пятрушкі. Заліўная ялавічына блішчала, нібы лёд, і грозна зыркала маркоўным вокам на ўсіх, хто надта гарачыўся і пыхкаў парай. Яна баялася, каб не растаў студзень, якім яна была залітая.
Цыбуля і часнок ледзь не перамаглі ўсіх. Вядома, удваіх! Нездарма кажуць: часначок — цыбульчын брат. Але грэцкая каша не здавалася. Яна пыхкала парай то ў адзін, то ў другі бок.
— Хіба вы не ведаеце, што я самая паважаная з усіх нас, самая пажыўная, самая смачная. Я нават у дыету ўваходжу.
Гарошак, які быў у мясным салаце, запярэчыў: — А я?
— Памаўчаў бы лепш! Ты яшчэ зялёны зусім, а туды ж — у галоўныя.
— Без мяне, — сказала бульба, — ніколі ніхто не абыходзіўся. 3 мяне можна прыгатаваць трыста восемдзесят розных страў, і то я не выхваляюся, як ты, каша... Гэй вы, дранікі, чаму вы маўчыце?
Дранікі былі лянівыя. Адно толькі іх турбавала: хоць бы не страціць свайго цяпла. Бо што ж гэта за дранікі — халодныя?