Чарадзейнае слова Хрэстаматыя для пазакласнага чытання ў 3 класе

Чарадзейнае слова

Хрэстаматыя для пазакласнага чытання ў 3 класе
Выдавец: Беларусь
Памер: 463с.
Мінск 2022
82.02 МБ
Агапкаў дзядуля быў мастаком. Ён маляваў гэткія прыгожыя кветкі, што проста дзіва. Усе нібыта жывыя — і півоні, і гладыёлусы, і браткі, і лілеі. Проста вачэй не адвесці ад яго карцін, прыгажосць такая. He было на дзядулевых карцінах толькі адной кветкі — мальвы. Адна на ўсю вёску мальва расла як раз пад плотам Барабанадулі. Ды вось гора, не мог дзядуля выправіцца ў такі далёкі шлях: цяжкая хвароба не дазваляла. 3 цяжкасцю ён соваўся па хаце ды часам у цёплы сонечны дзень выходзіў на падворак, каб пакарміць з рукі куры. Агапка ведала, што дзядуля хоча намаляваць мальву, бо кветка гэты была для яго дарагая — яе вельмі любіла яго мама.
Прачула аднойчы Агапка — кот Фокус цішком паведаміў — што Барабанадуля намерыў-
ся новы плот вакол сваёй сядзібы майстраваць і ўжо прывёз першую партыю жалезабетонных слупоў. Агапка адважылася, наблізілася да Піліпавай сядзібы. Пірат гучна забрахаў на ўсю ваколіцу, пагрозліва выставіў іклы, тузаў ланцуг, скакаў ля плота. Агапка змеціла, што жалезабетонны слуп амаль прыціснуў мальву, якая добра расла, выкінула ўжо зялёныя лісцікі.
Тады і вырашыла Агапка ўратаваць мальву: выкапаць яе таемна і пасадзіць ля свайго дома. «Гэта будзе падарунак да дня нараджэння дзядулі», — падумала яна. Агапка разумела, што адна яна гэтага не зробіць і ўгаварыла ката Фокуса дапамагчы.
Дачакаліся яны, калі Барабанадуля зноў паехаў па слупы і хуценька накіраваліся да сядзібы панурага суседа. Скокнуў Фокус на падворак з боку сада і пачаў надакучліва мяўкаць. Пірат, як ракета, адразу ж кінуўся да парушальніка мяжы. Гэтага і чакала Агапка. Яна хуценька пачала выкопваць мальву. Карані кветкі былі глыбока пад зямлёй, і дзяўчынка з цяжкасцю выцягвала іх.
А тым часам, шалеючы ад злосці, Пірат лавіў Фокуса. Трэба сказаць, што Фокус ужо добра-такі стаміўся і не на жарт спалохаўся, бо Пірата падчас сваёй адсутнасці гаспадар здымаў з ланцуга, і сабака бегаў, дзе хацеў. Фокус трымаўся з апошніх сіл. Плот быў невысокі, Пірат падскокваў і жахлівыя сківіцы сабакі ляскалі ля самага Фокусавага вуха.
Прывёз Барабанадуля слупы для плота і выгрузіў іх акурат на тое месца, дзе расла мальва. He жыць бы ёй, калі б не Агапка. Фокус схаваўся ў гумне, залізваючы рану. Агапка адшукала яго, падзякавала за смеласць.
Вярнуўся кот на вёску і яшчэ доўга расказваў сваёй гаспадыні пра падарожжа ў сталіцу, пра новыя прыгожыя будынкі, пра выставу. У сярэдзіне лета расжвітнелі вялікія цёмна-малінавыя кветкі мальвы, на прыгажосць якой дзівіліся і бабуля з дзядулем, і Агапка з бацькамі, і Фокус са сваёй гаспадыняй, якая прыйшла як заўсёды з лупай, каб лепей бачыць прыгажосць мальвы. I ўсім было добра і хораша ад прыгажосці свету.
Яблычак
Мікола Янчанка
Ідзе па вуліцы хлопчык.
А я следам іду.
Хлопчык подскакам, подбегам.
Я таксама хутчэй пайшоў.
Хлопчык спявае сваю на хаду складзеную песеньку:
На галіне грушкі
Заспявалі птушкі — Нам спяваюць, Нас вітаюць Птушкі-весялушкі.
I першым маім жаданнем было падхапіць гэтую песеньку, якая так адпавядала майму
ранішняму настрою. Аднак перадумаў. ГІюдзі скажуць: «Вось дзівак. А яшчэ дарослы чалавек».
А хлопчык спявае. Падскоквае. I не толькі спявае ды падскоквае...
Жанчына кошыкі на рынак на калёсіках вязе. Дапамагу, думаю.
А хлопчык ужо ўплёўся ў ручкі і так піхае калёсікі, што гаспадыня адстае.
Вось і паварот на рынак.
— Дзякую, дзетка! — гаворыць жанчына. — 3 горачкі калёсікі самі скоцяцца. А за работу вось табе, — яна адхінула на кошыку хусцінку і падала хлопчыку залацісты яблычак.
Хлопчык хацеў пакаштаваць яго, ды, відаць, парашыў болей пацешыцца. I прыпусціў далей, падкідваючы і ловячы на хаду залацісты яблычак.
Але раптам спыніўся: малы плача на ўсю вуліцу. У сад не хоча ісці. Маці не ведае, што з ім рабіць.
А хлопчык да малога:
— Паглядзі-ка, што ў мяне. He бачыш?
Малы перастаў плакаць, выцер вочы.
— Цяпер бачыш? Яблычак! Ды які яблычак! Залацісты! На! Бяжы хутчэй у сад ды сябрам пакажы.
I куды слёзы дзеліся! Малы ўперадзе маці ў сад пабег.
I зноў подскакам, подбегам, са сваёй песенькай ідзе па вуліцы хлопчык.
Пухнацік
Аляксей Дудараў
Ён нарадзіўся свежым ранкам у глыбокай горнай цясніне. Там, сярод цяжкіх валуноў, бруілася імклівая і неспакойная рачулка. Яе халодная вада так білася аб каменне, што драбнюткія пырскі высока ляцелі ўгору, кружыліся ў паветры і павольна асядалі... 3 гэтых пырскаў ён і нарадзіўся. Бялюткі, кучаравы, з тоўстымі шчочкамі... Толькі з’явіўся на свет і адразу ж адчуў, што ўмее лятаць.
I ён паляцеў хутчэй прэч са змрочнай цясніны ўгору, да блакітнага неба і яснага сонца. Ляцеў ляцеў, аж раптам бачыць, што над цяснінай вісіць нехта вялізны і сівы. Вісіць нерухома, быццам дрэмле... Падплыў, прывітаўся:
— Добрай раніцы, дзядзечка волат!
Той расплюшчыў старэчыя вочы і адказвае:
— Добрай раніцы... Толькі я не волат. Я — стары дзед Туман.
— А я яшчэ не ведаю, хто я і як мяне завуць... Толькі-толькі нарадзіўся... Ля рэчкі...
— Ты маленькае воблачка, — сказаў дзядуля Туман. — А завуць — Пухнацік.
— Я лятаць ужо ўмею, — пахваліўся Пухнацік. — Як нарадзіўся, так і паляцеў адразу... Вось як!
— Усе воблачкі лятаюць, — паблажліва ўсміхнуўся дзядуля Туман. — Яны ўвесь час падарожнічаюць па небе.
— Па небе?! — усклікнуў Пухнацік. — I я таксама буду?
— I ты пабываеш у розных мясцінах, шмат чаго ўбачыш... Толькі памятай, — з перасцярогай загаварыў дзядуля Туман, — ты ніколі не павінен плакаць... Ніколі! Hi ад крыўды, ні ад жалю... Як толькі заплачаш — усё.
— Што, памру? — напужаўся Пухнацік.
— He, не памрэш, проста знікнеш. Растанеш у небе, і цябе больш не будзе... Зразумеў?
— Ага... Ані слязінкі ніколі ў мяне не капне.
— Ну, бывай, Пухнацік... Шчаслівай табе дарогі!
Падзякаваў Пухнацік дзядулю Туману за добрую параду і паляцеў далей. Гарэза Ветрык адразу ж падхапіў яго і панёс высока над зямлёй да засмужанага далягляду. Унізе горы, стэпы праплываюць, зверху сонейка яркае свеціць, навокал блакіт неабсяжны... Хораша Пухнаціку і весела.
ГІяцеў ён, ляцеў ды раптам пытаецца ў Ветрыка:
— Слухай, Ветрык, а што гэта за цёмная пляміна па зямлі бяжыць за намі? Куды мы — туды і яна.
— А гэта ты, — адказвае Ветрык.
— Ну? — засмяяўся Пухнацік. — I тут я, і там я... Нават смешна. Як жа такое можа быць?..
Ветрык растлумачыў:
— Тут — гэта ты, а там — твой цень. Зразумеў?
— Зірні, зірні, Ветрык, — раптам закрычаў Пухнацік. — Там на мяне нехта ўзлез!..
— Гэта чалавек у твой цень схаваўся... Сонейка апоўдні гарачае і сярдзітае, ад яго ўсе хаваюцца. Вось і чалавек, бачыш, змарыўся, прылёг адпачыць... У цяні прахалода... Ну, хопіць размаўляць, паляцелі далей.
Але толькі яны адляцелі, як чалавек падняўся і пайшоў даганяць цень. Дагнаў, зноў прылёг. Пухнацік спыніўся і кажа:
— Слухай, Ветрык, а давай мы цень мой пакінем тут, а самі далей паляцім. Хай чалавек адпачывае...
— Нічога не атрымаецца, — адказаў Ветрык. — Калі ты хочаш, каб цень твой тут быў, — павінен і сам тут застацца.
— Ну добра, — уздыхнуў Пухнацік. — Ты ляці без мяне, а я пачакаю, пакуль ён адпачне... Шкада ж чалавека... Я цябе потым даганю, калі сонейка будзе не такое сярдзітае.
— Бывай, Пухнацік! — развітаўся Ветрык і знік.
Да самага вечара вісеў нерухома Пухнацік, а ўнізе, на зямлі, у яго цяні спаў чалавек. Калі сонейка схілілася на захад, пачырванела і зноў стала спакойным і ласкавым, чалавек падняўся, зірнуў у неба і гукнуў:
— Дзякуй табе, воблачка! — і пайшоў сваёй дарогай. А Пухнацік паплыў далей. Схавалася сонейка, рассыпаліся па небе зорачкі, выглянуў
рагаты месяц. Пухнаціку захацелася спаць. Ён прымасціўся на схіле гары і задрамаў.
Раніцай зноў рушыў у дарогу. Доўга-доўга плаваў над гарамі, над стэпамі, над пустынямі, шмат чаго пабачыў, шмат пра што даведаўся, a потым сам не заўважыў, як зажурыўся. Сумна аднаму ў падарожжы.
Азірнуўся Пухнацік па баках. Неба чыстае, ані воблачка...
— Дзе ж мае брацікі? — уздыхнуў ён.
Раптам угледзеў далёка белую кропку. Паплыў Пухнацік туды. Думаў, што гэта таксама воблачка. Падплывае бліжэй, бачыць, гойдаецца ў паветры нехта белы, з намаляваным ротам і з хвастом.
— Добры дзень,— прывітаўся Пухнацік.
— Хы-хы-хы! — адказаў хвастаты.
— Ці не мой ты брацік?
— Ну, ну! — абурана закрычаў той, што з хвастом. — Я — змей!
— Змеі не лятаюць, яны поўзаюць.
— А я паветраны! Хы-хы-хы! Папяровы! Я ад сваіх гаспадароў уцёк.
— Хочаш быць маім брацікам? — прапанаваў Пухнацік.— Будзем разам лётаць. I табе і мне весялей будзе.
— Яшчэ што! — адказаў папяровы Змей. — Ты ж толькі воблачка, а я — Змей! He трэба мне ніякіх брацікаў!
— Дрэнны ты Змей, — сумна сказаў Пухнацік і падаўся прэч.
Паплыў ён, паплыў — бачыць: ляціць нехта ўверсе. Таксама белы, таксама з хвастом, а на галаве — нібы піка чырвоная. Пухнацік за ім.
— Ты Змей? — пытаецца.
— He, не Змей, — адказаў той, што ляцеў.
— Ты воблачка?
— He, не воблачка.
— Дык хто ж ты?
— Проста бусел...
— Дык, можа, ты мой брацік?
— Я ж сказаў, што бусел я. А ты — воблачка.
— I ты не хочаш быць маім брацікам? — зрумзаў Пухнацік, але ўспомніў, што яму плакаць няможна.
— Чаму не хачу? Давай будзем братамі, — сказаў добры бусел. — Паляціш да мяне на радзіму?
— Далёка? — зацікавіўся Пухнацік.
— Вельмі далёка... Там цяпер вясна... Цёплы дожджык зямлю палівае...
— А што такое дожджык? — спытаўся Пухнацік.
— Дожджык гэта... калі воблачкі плачуць,— адказаў бусел.
— Тады бывай, — сумна ўздыхнуў Пухнацік. — Плакаць я баюся...
— Бывай, — памахаў на развітанне крыламі бусел. — I не сумуй. Знойдзеш ты сабе браціка...
Бусел паляцеў. Пухнацік зноў застаўся адзін. А ў небе, як на тую бяду, ні хмурынкі. Спякота...
Шукаў, шукаў Пухнацік сваіх брацікаў, аж раптам бачыць — скала ўнізе, а на схіле той скалы ляжыць маленькае белае воблачка.
— Ды гэта ж і ёсць мой брацік! — узрадаваўся Пухнацік, хуценька апусціўся, падплыў бліжэй і бачыць, што брацікаў тут вельмі многа. Усе малюсенькія, з жоўтымі тварыкамі, з белымі пялёсткамі. У кожнага зялёненькая тонкая ножка. Стаяць яны адзін ля аднаго, галоўкі журботна апусцілі.
— Добры дзень, брацікі, — прывітаўся Пухнацік. — Хто ж вас пакрыўдзіў? Чаго вы такія сумныя?