• Газеты, часопісы і г.д.
  • Чарадзейнае слова Хрэстаматыя для пазакласнага чытання ў 3 класе

    Чарадзейнае слова

    Хрэстаматыя для пазакласнага чытання ў 3 класе

    Выдавец: Беларусь
    Памер: 463с.
    Мінск 2022
    82.02 МБ
    Я адчуў сябе вельмі вінаватым і кінуўся выпраўляць сваю віну.
    — Ах, якая цудоўная ў цябе шапка! — крыкнуў я.— Пакажы, пакажы!
    Вочы хлопчыка зноў засвяціліся радасцю. Я зняў з яго галавы шапку. Яна сапраўды хрусцела, як бляшаная. Хлопчык глядзеў на мяне ўдзячнымі вачыма, бы на свайго збаўцу.
    — Які казырок! I шнурок! I гузікі два! — стараўся я. — А падкладка якая цудоўная! Хто купіў?
    — Мамка! — з гордасцю адказаў хлопчык. Несправядлівасць была выпраўлена.
    I мы абодва, зноў шчаслівыя, разышліся кожны сваім шляхам.
    Пра хлопчыка «Ай»
    Уладзімір Ліпскі
    Жыў у нашым доме трэцякласнік Дзімка. Вельмі любіў ён слова «ай».
    — Дзімка, збегай у магазін, купі хлеба, — просіць мама.
    — Ай!
    — Сынок, памажы памыць посуд.
    — Ай!
    — Абгарні падручнікі ў чыстую паперу. Вучы ўрокі.
    — Ай! Ай! Ай!
    Так яго і клікаць сталі: Дзімка-ай.
    Аднойчы здарылася з Дзімкам бяда. Сабраўся ён у школу ісці, глядзіць — а партфель пусты. Зніклі ўсе яго падручнікі.
    Дзімка спачатку ўзрадаваўся. «От добра, у школу не буду хадзіць. Урокі не трэба вучыць». Сноўдаўся з кута ў кут колькі часу...
    Можа, пачытаць пра Карлсана, які жыве на даху? Але і гэтай кніжкі не знайшоў.
    Засумаваў хлапчук. I чым далей, тым больш пачаў шкадаваць свае кнігі. Нецікава зрабілася яму жыць на свеце.
    — Мама, чаму ад мяне кнігі ўцяклі? Мне так блага без іх, — скардзіцца малы.
    — He шанаваў ты іх, не любіў, — адказала мама і ўздыхнула.
    I надумаўся Дзімка свае кнігі адшукаць. Але дзе іх шукаць? Пайшоў куды вочы глядзяць... Ішоў, ішоў, аж насустрач — бабуля. Села з ім разам адпачываць у цянёк. I расказаў ёй Дзімка пра сваю бяду.
    — Дапамагу я табе, — сказала бабуля. — Але больш ніколі-ніколі не крыўдзі кнігі.
    Развязала яна сваю торбачку, выняла клубок нітак.
    — Вось вазьмі! Гэта чароўны клубок. Куды ён пакоціцца, туды ідзі за ім. I не палохайся нічога...
    Падзякаваў Дзімка бабулі, апусціў клубок на зямлю і пабег услед.
    Як толькі раскруціўся ўвесь клубок, Дзімка глянуў, а перад ім — прыгожы размаляваны домік, падобны на вялізны «Буквар». Ёсць і вокны, і дзверы.
    Падышоў Дзімка да дзвярэй і ціхенька пастукаў.
    — Заходзьце, заходзьце, — пачуў ён ветлівы голас. — Mae дзверы адчынены заўсёды. Калі ласка, заходзьце...
    Увайшоў Дзімка ў домік, а там поўна ўсялякіх кніг. Невялічкі чалавечак з сівой барадой гартаў самую тоўстую.
    — Добры дзень, хлопчык, — прыветна сустрэў ён Дзімку.
    — Д-дзень д-добры, — чамусьці пачаў заікацца Дзімка і пачырванеў.
    — Што цябе прывяло да мяне? Чым ты ўсхваляваны? — пацікавіўся гаспадар.
    — Mae кнігі некуды зніклі. Я іх шукаю.
    — He бядуй, хлопчык, — уважліва паглядзеў на Дзімку дзядуля. — Знойдзем мы тваю прапажу. Толькі раней дапамажы мне паставіць вось гэтыя кнігі ў шафу.
    Дзімка зірнуў на вялізную гару кніг і хацеў, як звычайна сказаць «Ай!», але падумаў і згадзіўся.
    — Тады за працу! — падахвоціў яго стары.
    Сонейка зайшло — яны працуюць... Нарэшце ўсё зрабілі.
    Гаспадар пагладзіў сваю бараду, ласкава ўсміхнуўся:
    — Малайчына, хлопчык! Добра папрацаваў. За гэта і я табе дапамагу. Ідзі дадому. Твае кніжкі ўжо там. Чакаюць цябе.
    — Як жа я цяпер знайду свой дом? — захваляваўся Дзімка.
    — He спяшайся, усё будзе ў свой час... Вось табе чароўны каменьчык. Кінь яго цераз правае плячо і назаві ўсе кніжкі, якія ад цябе ўцяклі...
    He паспеў Дзімка назваць апошнюю, як апынуўся дома. На пісьмовым стале ляжалі ўсе ягоныя кнігі.
    I я там быў і на свае вочы бачыў: Дзімка цяпер кнігі шануе, урокі вучыць старанна. А слова «ай» забыў зусім.
    Саўка за сталом
    Эдзі Агняцвет
    Ляжаць ля талеркі відэлец і нож.
    Дзве чыстыя лыжкі ляжаць.
    — Ну і што ж?
    Ляжаць — хай ляжаць, іх не буду чапаць.
    Яны ж не чапаюць мяне і маўчаць.
    3 талеркі ён сёрбае крупнік — ой-ой!
    Кавалачак мяса хапае рукой.
    Ён з пальцамі лезе ў гарачы кампот, Абрусам ён выцер і шчокі і рот.
    Пасля на талерку падручнік паклаў —
    I кнігу карміў ён аб’едкамі страў...
    Відэлец не ўцерпеў:
    — За цэлы мой век
    Мне трапіўся першы такі чалавек!
    Ускочыла лыжка і ну рагатаць:
    — Хі-хі, ха-ха-ха, ён дурненькі, відаць!
    А нож узлаваўся і тупнуў нагой:
    — Давайце паслужым мы справе другой!
    Пакінем яго аднаго за сталом, А самі запішамся ў ме-та-ла-лом!
    Саскочылі разам яны са стала — Ніякая сіла спыніць не магла.
    Відэлец, і лыжка, і нож — ля дзвярэй. Збянтэжыўся Саўка:
    — Чакайце, э-гей!
    А тыя ляцяць, азірнуцца не хочуць.
    — Хі-хі, ха-ха-ха! —
    Толькі лыжкі рагочуць.
    Бяжыць недарэка з пустымі рукамі... Чым скончыцца ўсё?
    Вы прыдумайце самі.
    Грамацеі
    Эдзі Агняцвет
    Саня — першы грамацей, А за ім ідзе Мацей.
    Саня піша:
    «Роўна ў восім
    На футбол з’евіцьца просім».
    — Непісьменная аб’ява, Класу нашаму — няслава! Раззлаваўся грамацей.
    Перапісвае Мацей:
    «У нідзелю роўна ў восям На футбол з’явіца просям». — I куды вы ўсе глядзелі? He ў «нідзелю», А ў «недзелю», — Хомка — трэці грамацей — Напісаў яшчэ прасцей.
    Цэлы стос паперы чыстай Сапсавалі футбалісты...
    Савось-распуснік
    Якуб Колас
    I
    Вось што, дзеткі, мае краскі: Што хадзіць за многа міль? Можа лепей замест казкі Расказаць вам адну быль?
    Згодны?
    Добра.
    Ну дык вось:
    Зваўся хлопчык наш Савось. Ой, і быў жа ён дураслівы! У сад лазіў па грушы, па слівы, Дзіркі ў градах рабіў — Моркву вырваць любіў I маку ён скручваў галоўкі, — Ну, на гэта быў страх які лоўкі!
    А рукі ў яго не мыты, А сам ён сярдзіты, Такі задзірака, Такі забіяка, Буян, Грубіян.
    Зачэпіць старога, Пакрыўдзіць малога, — Такі ўжо нягоднік, Ды гэтакі шкоднік! Бегаў загуменнямі, Кідаўся каменнямі, Пападаў у шыбы, — Хоць гані з сялібы!
    Меў на зло смякалку, — Зніме з вежы галку, I такі гарачка, Няхай яго качкі!
    II
    У Савосева суседа Быў пярэсценькі каток, Выхаванец Паўла-дзеда, Такі слаўны пестунок!
    Hoc чарнявы, Хвост бялявы, Задзірасценькі; Кіпцік-шчыпчык Заграбасценькі; Лапкі-драпкі Машастовыя, А шарсціначкі Шаўковыя;
    Губкі, зубкі Адмысловыя; Вусы-русы Патырчастыя; Тая спінка, Як націнка, Выгінастая. Вушкі-слушкі He мыляюцца, Вочкі ў ночку Запаляюцца.
    Ну, такі каток харошы, Як драпянка за тры грошы!
    Хадзіў коцік пад масток, Лавіў рыбку за хвасток, Потым дзеду ён на печы Казкі-байкі варкаваў, Белым хвосцікам дарэчы Тахты спевам адбіваў.
    Коцік з дзедам жыў у згодзе, He сварыліся за печ.
    Быў раз коцік на паходзе — На мышэй падняў ён меч! Шоў каток з паходу, Разагнаўшы мышак, I сеў на калоду Пад стрэшку ў зацішак.
    Грэе сабе спінку, Мордачку і лапкі. Зірк — Савось з будынку Выскачыў без шапкі! За Савосем — Рудзька. — Кусі ката, цюцька!
    Коцік бедны ўвесь жахнуўся, Ды на шчасце быў тут плот, А пры плоце дуб, — і кот Толькі фыркнуў, мільгануўся I на дубе апынуўся.
    Сеў каток На дубок, Кажа забіякам: — Эх, Савось, шалапай! Ты мяне не чапай I не цкуй сабакам!
    He ўдалося Савосю Катка падкусіць I прыйшлося Антося На помач прасіць.
    Ill
    Вось Савось I Антось Сталіся дружакі. Каля клуні стаяць, На ліхое таяць, Закідаюць знакі, Як злавіць ім катка I аддаць з малатка Рудзьку на расправу. Падшывальцы ж яны, I іх розум дурны Выдумаў забаву! А па тэй нарадзе Саўка торбу крадзе, Анцік — хлеб сабаку. А каток на печы Сеў, як той старэчы, Яму і не ў знаку.
    Эх, пярэсценькі каток! Сцеражыся ты, браток! He хадзі ты па надворку, He хадзі гуляць на горку — Там бяда цябе чакае, Сам не ведаеш якая.
    Асцярожненька хадзі, За Савосем ты глядзі, Бо Савось замысліў штось, Нездарма з ім і Антось.
    Затаіўся ў кутку Наш Савось і катку Замаўляе зубы Для кацінай згубы: «Ах ты, коцічак мой! Які файны ты, ой! Што за спіначка! Ну, карціначка!
    Ідзі, коцік, да мяне, He пакрыўджу цябе, не! А якія вочкі!
    Бачаць сярод ночкі. А якія лапкі! Ды як яны цапкі! Ах ты, мой каточак, Чорненькі насочак! Ідзі ж, коцік, да мяне: He пакрыўджу цябе, не».
    Яўкнуў коцік, выгнуў спінку, Хвост падняў як корбу, Але ў тую жа хвілінку — Шусь каток у торбу!
    IV
    I катка панеслі ў поле, А там чыста — ні кусточка, Hi хвілінкі, ні дубочка,
    Адны межачкі ды ролі.
    Няма дзе катку схавацца: Чуць сінее лес далёкі, I сяло за тры валокі, — Як катку там ратавацца?
    Плача ў торбе коцік, плача: — Мяў, мне душнаі — Мяў, мне цесна!
    Б’ецца сэрцайка балесна, Бо мне грозіць смерць, няйнача! Кот бурчыць і гурчыць, Лапамі дзярэцца, А Савось хоць бы што — Цешыцца, смяецца.
    — Ну, спыніся, Антось, Падзяржы сабаку: Толькі выпушчу ката, Цкуй тады ў атаку. Адышоўся Савось, Анцік прытаіўся, I тут коціку астрог Раптам адчыніўся.
    3 торбы выскачыў, прысеў — Трэба ж разглядзецца.
    Зірк — там Рудзька! Што рабіць? Дзе яму падзецца?
    — Цкуй! Пускай! — крычыць Савось. — Кусі ката, Рудзька!..
    Ша! чаго ж так закрычаў Наш Савось нялюдска? Глянуў Анцік — вось дзівота! Вось дзе ліха, вось бяда!
    Што зрабіла ім дурота I што сталася з ката! Вось папаліся дзе змоўцы — Проста шкода малышоў: На Савосевай галоўцы Коцік схованку знайшоў! Лямантуе бедны Саўка, Ашалелы, чуць жывы: Кот упіўся, ну, як п’яўка, I не знімеш з галавы! Запусціў кіпцюр у скуру Аж да самае касці. Скача Саўка з таго дуру Ды крычыць: «Пусці! Пусці!» Рудзька круціцца навокал, Брэша, цапае катка.
    Ай, Савоська, ты мой сокал! Справа дрэнна і брыдка!
    Ой, нагараваліся, Ой, бяды набраліся Хлопцы з тым катом! 3 поля як вярталіся, Людзі з іх смяяліся, Ды дружна, гуртом. Шоў Антось уперадзе, Рудзьку вёў на прывязі, Пазіраў уніз, А Савось наводшыбе, На галоўцы з коцікам, Шэпчучы: «Кіс-кіс!» I хоць ён не піянер, А чырвоны меў каўнер.
    ЗАГАДКІ
    Іван Стадольнік
    Пра Ігнатку
    Мама кажа раз Ігнатку: — Падмяці, сыночак, хатку. А Ігнат ураз надзьмуўся, Падмятаць і не крануўся. Ён ад кніг адводзіць вочы, Пагуляць заўжды ахвочы. Падкажы нам, адгадай: Хто такі Ігнат?..
    Пра Натку
    Добра вучыцца дзяўчынка, Памагае дома шчыра Маме і сябрам таксама. Натку вельмі хваліць мама. Хто яна?
    Мо чараўніца?
    He, дзяўчынка — ...
    Дарога
    Васіль Ткачоў
    Максімка з татам сабраліся ў суседнюю вёску — праведаць бабулю з дзядулем. Купілі гасцінцаў і раніцай пакрочылі на аўтобусны прыпынак. Селі на лаву, чакаюць. Аўтобуса ўсё няма. Можа, зламаўся? Тата, пачакаўшы трохі, прапанаваў:
    — А давай, Максім, пехам пойдзем. Што нам той аўтобус!
    Хлопчык насупіўся:
    — Я пехам не хачу. Гэта ж няблізка. Ды і навошта тады аўтобус прыдумалі?
    — Бачыш: няма яго, аўтобуса, — развёў рукамі тата.