• Часопісы
  • Чарадзейнае слова Хрэстаматыя для пазакласнага чытання ў 3 класе

    Чарадзейнае слова

    Хрэстаматыя для пазакласнага чытання ў 3 класе

    6+
    Выдавец: Беларусь
    Памер: 463с.
    Мінск 2022
    82.02 МБ
    — He магу выканаць тваю просьбу.
    — Чаму? — здзівіўся нават Барсук-усёвед.
    — Таму што і гарлачыкі занесены ў Чырвоную кнігу. А разам з імі і некаторыя іншыя расліны, — адказаў Сом і на развітанне шумна пляснуў хвастом па вадзе.
    Задумаліся звяры. Можа, і сярод тых раслін, якія яны ядуць, па якіх ходзяць, ёсць рэдкія? Іх жа берагчы трэба!
    J дюіую пару года слухай родхую прыройу
    ЗІМНЯЯ СТАРОНКА
    Зіма
    Васіль Жуковіч
    Зіма хадою смелаю Да нас прыйшла здаля, I стала белай-белаю Уся вакол зямля.
    Такія гурбы выраслі: Як прывіды стаяць.
    Эй, саначкі мы вынеслі — Давай гуртом гуляць.
    У саначках бліскучыя, Як струны, палазы.
    He страшны нам траскучыя, Тугія маразы.
    Зіма
    Якуб Колас
    Надышлі марозы, Рэчкі закавалі, Белыя бярозы Шэранем убралі. Замялі дарогі Ветрыкі снягамі.
    Лес, як дзед убогі 3 доўгімі вусамі, Апусціў галіны I стаіць журботна, Зрэдку верхавіны Зашумяць маркотна. Мяккая пярына Вочы адбірае. Белая раўніна — Hi канца, ні краю. Пад пялёнкай белай Травы і лісточкі. Рэчка анямела, Змоўклі ручаёчкі. Амярцвелі лозы, Чуць галлём хістаюць, А ў палях марозы Ды вятры гуляюць.
    Першы снег
    Васіль Жуковіч
    Янка ўстаў асеннім ранкам, на гадзіннік глянуў Янка. «Сем гадзін, ды — што такое? — пасвятлела у пакоі».
    Хлопчык да акна падбег: вось дык дзіва — выпаў снег! — Тата, мамачка, не спіце, у акно хутчэй зірніце!..
    Першы снег, бялюткі снег, колькі ён прысыпаў стрэх, і сцяжынак, і дарог, на варотах нават лёг, двор старанна абяліў, наваколле асвятліў.
    Першы снег, бухматы снег! Дзе ўжо болей тут заснеш... He паспеў паснедаць Янка, кажа тату: — Хачу санкі.
    (Акурат была нядзеля, дома ўся сям’я сядзела.) Тата саначкі прынёс, а каб хлопчык не замёрз, малахай дастала мама, шубку лёгкую таксама. Цэлы ранак, цэлы ранак Янка наш правёў ля санак. I гулялі разам з ім Ніна, Галя і Яўхім. А яшчэ на снежны двор выйшлі Петрык, і Рыгор, і маленькі Васілёк — дзеці зблізку і здалёк. Дружна дзеці снег ляпілі, крэпасць моцную рабілі. Там пайшлі ў атаку снежкі, за разведкай — перабежкі,—
    там гарачыя баі «нашых» з «белымі» былі. Завадатарам галоўным Янка быў — ён быў няўлоўны. Першы снег — усім на ўцеху: мора гоману ды смеху...
    А тым часам пацяплела: крыху сонейка прыгрэла, пацякло з высокіх стрэх, стаў, як мокры цукар, снег. Крэпасць грозная асела, горка мігам палысела.
    I прыціхлі каля горкі Янка, Петрык і Рыгорка, Ніна, Галя і Яўхім...
    Першы снег, пусці дадому: боты мокрыя зусім.
    Цудоўныя святы
    Васіль Жуковіч
    Вялікую радасць на вуліцы, ў хаты прынеслі Каляды, зімовыя святы.
    Прынеслі забавы, і жарты, і песні, загадкі, і гульні, і танцы прынеслі.
    He спі, пані скрыпка, і, бубен, прачніся — цудоўныя святы у нас пачаліся.
    Карнавал
    Валянцін Лукша
    Шчодры і руплівы снежань Клопатна зямлю аснежыў. 3 лесу ёлка завітала Першай госцяй Карнавалу.
    Мы на ранішнік вясёлы Запрасілі шчыра ў школу Безліч дарагіх гасцей — Будзе свята весялей!
    Ў залу светлую прыйшлі Пасланцы ўсяе зямлі — Рады ўсе заўсёды Новаму году. — Добры вечар!
    — Добры вечар!
    Вы прыехалі дарэчы!
    Станем дружна ў карагод Ды сустрэнем Новы год! Патанцуем, паспяваем, Ля ялінкі прыгадаем, Дзе і як гуляюць, Свята адзначаюць.
    Дзед Мароз, На выгляд строгі, Ўсе прайшоў шляхі-дарогі. — Раскажы нам, Дзед Мароз, Што цікавага прынёс?
    He спяшайся, Дзед, з адказам. Па чарзе — не ўсё адразу.
    — Поруч ля мяне — Снягурка Ў вышываных белых бурках. Звоняць звонкія званочкі — Год стары падаўся ўпрочкі.
    I вітае ўвесь народ Добры, мірны Новы год.
    У брытанцаў —
    Дзіўны звычай:
    Да сябе гасцей не клічуць. Але кожны падарожны Стаць жаданым госцем можа. А як трапіш да балгараў, He крыўдуй, прашу, таварыш, — Сябра б’юць сучком кізілу, Каб заўсёды меў ён сілу.
    Посуд вобзем кінуць шведы, Каб міналі хату беды: Больш асколкаў ля дзвярэй — Будзе год шчаслівей!
    А румынскі хлопчык жвавы — Да сястры: «Што ходзіш павай? He вазьму я твой пірог!» Здагадацца ён не мог —
    Ў пірагу лісток паперы: У навуках будзеш першы!
    У індусаў каляровы Змей у небе папяровы. Ён над джунглямі лунае, Першым свята сустракае. У галандцаў параходы Покліч шлюць прыветны году. Ўсмак тут піражкі ядуць — Шмат да свята іх пякуць.
    У Гвінеі зноў і зноў Вуліцай вядуць сланоў, I танцуюць, і спяваюць — Гэтак Новы год вітаюць. Ну, а ў Бірме, Ну, а ў Бірме Замест снегу Хвошчуць ліўні.
    Тут са святам так вітаюць: Ўсіх вадою абліваюць!
    А на свята у В’етнам He паспець у тэрмін нам — Карнавал віруе тут
    I у студзені, і ў лютым, — Месяцовы каляндар Карнавалу гаспадар. He сустрэнеш тут ялінак, Карагод — ля мандарына. Чэхію б наведаць мне На чароўным скакуне.
    Цацкі дзецям дораць людзі, А як зноў надыдзе будзень, Можна цацкі тыя ўзяць Ды у краме абмяняць.
    Над паперай гнецца ў крук У Японіі хлапчук.
    «Што малюеш, — Кажуць людзі, — I на яве тое будзе...» Новы год шумлівай хваляю Праімчаўся па Італіі.
    3 дому ўсю старызну вон!
    Ў дом — курантаў перазвон!
    Дзед Мароз пытае: — Можа, Час нам скончыць падарожжа? Дзеці дружна у адказ: — У добры час!
    — У добры час!
    He сціхаюць песні ў зале На святочным карнавале. Нездарма, відаць, у школу Мы на карнавал вясёлы Запрасілі шмат гасцей — Стала свята весялей!
    Рады мы заўсёды Новаму году!
    Калі прыходзіць Дзед Мароз?
    Васіль Жуковіч
    Браты Алеська і Максім Жывуць на свеце белым. He ўсё пакуль вядома ім, He ўсё ім зразумела.
    Пытанне ўзнікла усур’ёз У двух братоў аднойчы: — Калі прыходзіць Дзед Мароз? — Калі ж? Напэўна, ноччу. Якраз у ноч пад Новы год Браты амаль не спалі, Мароза-дзеда ўсё ж прыход, Падобна, прамаргалі.
    Бо раніцой знайшлі браты Пад ёлачкай пакункі, Ляжалі у пакунках тых Сямейцы падарункі.
    Было там дзіва для братоў — Яны не разумелі,
    3 двара як Дзед Мароз прыйшоў, Што й дзверы не рыпелі.
    Які цудоўны Дзед Мароз: Нясе такую ношу! Вось падарункі ўсім прынёс I ўсім настрой харошы.
    Ёлка
    Мікола Чарняўскі Завітала ў госці ёлка — 3 намі Новы год спаткаць, Ззяе ёлка, як вясёлка, Рада пець і танцаваць. Зухаваты, барадаты Сыпле жарты Дзед Мароз. Са Снягуркаю на свята Падарункі ён прынёс. Вочы весняцца ў Снягуркі, Добра ўсім каля яе: Нам Снягурка падарункі, Як усмешкі, раздае. Што за дзіва — наша ёлка! Што за свята — Новы год! Ззяе ёлка, як вясёлка, Водзіць з намі карагод.
    Ёлка-вясёлка
    Уладзімір Мацвеенка Надвячоркам у бары Гуртам збегліся звяры, Каб наладзіць карагод I паклікаць Новы год.
    Падказаў адразу Лось: — Побач тут палянка ёсць, На ёй ёлка гожая, Стройная, прыгожая...
    Першым шэры Воўк прыбег I вакол расчысціў снег.
    Тут Вавёрка з дрэва — скок, Развязала свой мяшок:
    — Ёсць грыбы, арэхаў з дзесяць, Трэба будзе іх развесіць... Прапішчала з норкі мышка:
    — А ў мяне старая шышка.
    Зай тры морквіны прынёс
    I расчуліў аж да слёз, Як сказаў: «На жаль, сябры, Засталося толькі тры...»
    А Лісіца ўздыхае:
    — Нам чагосьці не хапае...
    — Паглядзіце! — крыкнуў хтосьці. — Дзед Мароз шыбуе ў госці!..
    Дзед як выйшаў на паляну, На звяроў з усмешкай глянуў: — He сумуйце! Як магу, Вам, сябры, дапамагу.
    Ёлку ён паварушыў, Шэранню прыцярушыў
    I паклікаў:
    — Снегіры,
    He хавайцеся ў бары, На паляну прылятайце I на ёлачку сядайце!
    Прыляцелі снегіры, Як чырвоныя шары, I, нібыта на арэлі, На галінкі важна селі.
    Упрыгожаная ёлка
    Зазіхцела, як вясёлка. I запляскалі ўсе ў ладкі, I наўкруг пайшлі ўпрысядкі...
    Дзед-госць
    Якуб Колас
    Ходзіць дзед белабароды Полем, лесам, пералескам, Засцілае рэчкі лёдам, Брыльянцістым снежным блескам.
    Сыпле іней на бярозы, Туліць дрэвы лёгкім пухам, Крые руні, травы, лозы Белай посцілкай-кажухам.
    Дзеда ўсюды носяць ногі, I к нам прыйдзе на хвілінку Адпачыць крыху з дарогі, Важна сеўшы на ялінку.
    А ялінка!.. Чаго толькі На яе няма галінках! Свецяць зоркі і вясёлкі У бліскучых павуцінках.
    Тут лісічка, зайчык, мышка, Рыбкі, буслік даўгавязы.
    А як ззяюць на ёй шышкі, Нібы ў іх гараць алмазы!
    Каля ёлкі карагоды, Песні, гутарка жывая, А той дзед белабароды Толькі ў вусы смех пускае.
    Дык рассунем кола шырай, Патанцуем на памосце, Песняй звонкай, песняй шчырай Прывітаем дзеда-госця.
    Верабейчык
    Алесь Пальчэўскі
    Той зімою мы будавалі ў сяле магазін: прасторны, высокі, на цагляным падмурку. Пад KaHeu студзеня, упершыню ад пачатку зімы, пачалася адліга. Дыхнуў з поўдня цёплы ветрык, і заслязіліся стрэхі. Снег памякчэў, і на вуліцы, куды ні глянь, гаманлівыя дзеці гулялі ў снежкі.
    Увесь дзень мітусіліся і шчабяталі вераб’і, смялейшыя купаліся ў лужынах. Птушкам, больш чым людзям, абрыдзелі маразы, і адліга нагадала ім цёплую вясну.
    Надвячоркам некалькі верабейчыкаў заляцела на гарышча новага магазіна і зашылася начаваць у прагале паміж кроквай і жалезным дахам.
    Чаму ім прыйшло ў галаву аблюбаваць такое месца для начлегу, цяжка сказаць.
    Уначы нечакана прыціснуў мароз. Падзьмуў паўночны вецер, і раніцай тэрмометр паказаў трыццаць пяць ніжэй за нуль!
    Калі мы прыйшлі на работу, знайшлі верабейчыкаў замерзлых. Хтосьці з цесляроў параіў занесці іх у цёплую дзяжурку: можа, адыдуць яшчэ.
    Мы хуценька сабралі птушачак у шапку і гуртам кінуліся ратаваць. У дзяжурцы кожны ўзяў па адной у прыгаршчы і пачаў хукаць. Сваім цяплом мы хацелі вярнуць ім жыццё, але ні адна не падавала надзеі.
    I раптам на маёй руцэ верабейка расплюшчыў вочы.
    — Хлопцы, ажыў! — крыкнуў я ад радасці. — Глядзіць!..
    Мы ўсе пяцёра нахіліліся над ім.
    — Міргае! Хукай, яшчэ хукай! — раілі мне цесляры, і самі таксама дыхалі на птушачку, якая ляжала бачком на маёй далоні і пазірала на нас. Але чаму ж гэта асцярожнае, такое недаверлівае да людзей стварэнне не спрабуе ўцякаць?
    Я павярнуў верабейку на жывоцік. Ён памкнуўся стаць на ножкі, каб адштурхнуцца ад мае далоні, і зноў лёг на бок.
    — Падкінь асцярожна ўгару, а мы падставім шапкі. Калі будзе падаць, падхопім,— параіў старэйшы ў нашай брыгадзе.
    Я паслухаўся і падкінуў. Верабейка закружыўся пад столлю. Відаць, сам сабе не верыў, што можа лятаць, бо так весела заціўкаў: «Жыў жыў!», што і нам усім стала радасна.
    Верабейка абляцеў некалькі разоў пакойчык і апусціўся на цвік у сцяне. Хацеў ашчаперыць яго сваімі кіпцюрыкамі, як рабіў гэта на тоненькай галінцы, і не змог: паляцеў уніз. Каля падлогі распасцёр крылцы і зноў закружыў па дзяжурцы. Стаміўшыся, сеў на каўнер брыгадзіравага кажуха, што вісеў каля акна.