Чарадзейнае слова Хрэстаматыя для пазакласнага чытання ў 3 класе

Чарадзейнае слова

Хрэстаматыя для пазакласнага чытання ў 3 класе
Выдавец: Беларусь
Памер: 463с.
Мінск 2022
82.02 МБ
Мы гаворым, што ў жывёл не розум, як мы яго разумеем, а інстынкт, гэта значыць прывычныя, але несвядомыя рухі і дзеянні, патрэбныя ім для жыцця. Пчала робіць сваю ячэйку, зусім не думаючы, што, як і дзеля чаго яна робіць. Мурашка цягне ў свой бок галінку, а яе зямляк падбяжыць дапамагаць і пачне цягнуць у другі бок — і яны абодва так і будуць тузацца, не ведаючы, што яны робяць.
Мы самі, калі дакранаемся рукой да агню, то зараз жа інстынктыўна торгаем руку назад, а потым ужо сваім розумам цямім, у чым тут справа. Усё гэта — праявы інстынкту. Няўжо ж і наша кошка затрымлівала на вуліцы людзей, прасіла іх вярнуцца і памагчы яе дзіцяняці, сачыла, каб дзіця не замерзла, памятала пра іншых сваіх
дзяцей і прыносіла іх у хату — адным словам, развіла шырокую дзейнасць, зусім не разумеючы, што і дзеля чаго яна робіць. He, хай сабе вучоныя людзі гавораць, што хочуць, а мы не згодны з гэтым. Наша кошка, відаць, зусім разумная асоба, і з ёю жыць можна будзе. Нездарма яна нагадвае Багіру, а тая, калі верыць Кіплінгу, магла разважаць лепш за якога-небудзь не надта разумнага чалавека.
Але на другі ж дзень выявілася, што наша Багіра, можа, наогул і вельмі разумная, у арыфметыцы ўсё ж крыху адстала. Дзеці, гуляючы на суседнім двары, знайшлі там мёртвае маленькае кацянё. Відаць, яно замерзла ў гэтую ноч. He было ніякага сумнення, што гэтае кацянятка — родны брат трох нашых. Кошка, прынёсшы да нас першага, ведала, што там у яе яшчэ ёсць дзеці. Ведала яна гэта і пасля другога. А пасля трэцяга ўжо не ведала. Выходзіць, што яна ўмела лічыць толькі да трох. Але няхай сабе і так. Усё роўна не ў кожным доме знойдзеш кошку, якая ўмее табе лічыць да трох.
Такім чынам, зажылі мы ўсе разам дружнай сям’ёй. Наша Багіра карміла і песціла сваіх дзяцей, як лепей і быць не можа. I ў якой чысціні яна іх трымала! Лізала іх безупынна і ўсюды, не спыняючыся ні перад якім брудам. Затое ж і блішчалі яны ў яе, як цацкі. Ды яны для нас і сапраўды былі цацкамі.
Хто не ведае, якімі мілымі і пацешнымі бываюць малыя кацяняты! Асабліва калі разгуляюцца. Колькі смеху было нам, калі аднаго разу двое з іх пацалаваліся як мае быць: абнялі лапкамі адзін аднаго за шыю і тыцнуліся насамі. He было такога чалавека, які мог бы прайсці міма іх, калі яны дурэюць. Затое іх маці трымала сябе аж занадта сур’ёзна: ні разу не скокнула, не пажартавала, нават ні разу не ўсміхнулася. Вельмі важная і разумная была Багіра. Як жа было яе не шанаваць!
А праз некаторы час яна паказала яшчэ, што мае і высакароднае сэрца. На наш двор аднекуль прыблудзіла чужое чорнае кацянё. Узросту яно было прыблізна такога, як і нашы, толькі надта брыдкае і няшчаснае: худое, аблезлае, пузатае, з хворымі вачыма і абарваным вухам. Дзеці яго гналі, штурхалі, а яно ледзь рухалася. Ішла раз міма яго Багіра: кацянё пасунулася было да яе, але кошка грэбліва ўхілілася ад яго. А праз дзень бачым — вядзе яго да нас у хату, корміць, ліжа.
Гэтага толькі не хапала. Поўная хата катоў, a тут яшчэ нейкага бруднага прымай. Але як было нам, добрым і разумным людзям, праганяць няшчаснае кацянё, калі нават жывёліна пашкадавала яго? Няўжо мы будзем горшымі за жывёлу? Тады нам сорамна будзе глянуць у вочы паважанай Багіры. Тады і яна і суседскія куры засмяюць нас. Ды і не мы будзем яго гадаваць.
Хай сама Багіра і ставіць яго на ногі. Так яна і зрабіла.
Калі кацяняткі падраслі, мы сталі аддаваць іх у людзі. Цэлая чарга стварылася з нашых суседзяў па доме. Калі аддалі першую шэранькую кошачку ў кватэру сёмую, Багіра нібы не заўважыла яе адсутнасці. А вось калі аддалі другое кацянё, у кватэру чацвёртую, і ў нас засталося ўсяго два, тады маці адразу заўважыла, бо лічыць жа да трох умела. Крычыць, шукае па ўсіх кутках, не дае есці тым, што засталіся з ёю, імкнецца за дзверы. Так, галосячы, і з хаты пайшла.
Вярнулася спакойная. Глянула гаспадарскім вокам у адзін куток, у другі, пакарміла дзяцей, памыла іх — і зноў пайшла. Ніякага гора, ніякага крыку. Мала таго — нават начаваць не прыйшла дадому. Што гэта з ёю? Можа, так пакрыўдзілася, што зусім пакіне нас?
Але на другі дзень яна прыйшла. I нават мышку прынесла. Пагасцявала трохі, дагледзела дзяцей — і зноў пайшла гуляць. Вось табе і паважаная Багіра. Трымае сябе, як немаведама хто... А калі праз колькі дзён мы аддалі яшчэ адно кацянё, у кватэру шостую, і ў нас засталося ўсяго адно, то наша Багіра аднеслася да гэтага так, нібы такая справа яе зусім і не датычылася. Толькі яшчэ радзей стала наведваць нас.
Што такое з ёю здарылася?
Але трэба сказаць праўду: дзіця яе ад гэтага ані трохі не цярпела. Усё ж такі некалькі разоў
на дзень маці прыйдзе, накорміць, памые, нават паляжыць трохі з ім, — а потым зноў пойдзе.
Глядзім мы раз праз акно — нясе Багіра мышку свайму дзіцяці. Мы пайшлі адчыняць ёй дзверы, але яна... прайшла міма нас і панесла мышку ў кватэру шостую...
Дык вось у чым справа. Вось чаму наша Багіра не гаравала. Вось чаму яна дома не сядзела.
Яна даглядала сваіх дзяцей ва ўсіх кватэрах разам...
У кожнай кватэры лічылі, што кошка толькі і ведае, што іхняе кацянё: прыходзіць, корміць, мые, прыносіць мышэй, гуляе з дзіцем — нібы ў яе іншага клопату няма. А яна гэткім чынам працавала аж на чатыры кватэры. Вось чаму яна была такая заклапочаная, не траціла дарэмна часу, доўга не бавілася ў нашай хаце.
Цікава было яшчэ тое, што мышэй і пацукоў яна насіла па чарзе ва ўсе кватэры, нікога не крыўдзіла.
Аднаго разу было так: скрабецца яна ў нашы дзверы, просіцца; яе сынок пачуў і падбег ужо да дзвярэй. Адчынілі мы, глядзім — прынесла Багіра мышку, якую наш каток зараз жа і схапіў. Маці тады завярнулася і пайшла сабе назад: прынесла, аддала — навошта ёй і ў хату ісці? I без таго работы многа: і ў чацвёртай кватэры чакаюць, і ў сёмай, і ў шостай — хоць ты разарвіся.
Можа, хто захоча спытацца: якім чынам Багіра магла абслугоўваць чатыры кватэры, калі сама ўмела лічыць толькі да трох? Нялёгка, вядома, адказаць на такое запытанне замест Багіры, але думаем, што яна сваю хату не лічыла — вось тады і застанецца тры.
Як бы там ні было на самай справе, а мы лішні раз пераканаліся, што наша Багіра — найлепшая кошка ў свеце. Мы нават гатовы былі прасіць у яе прабачэння за тое, што падумалі, нібы яна сапсавалася і загуляла.
Нарэшце прыйшоў час, калі Багіра зусім пакінула ўсіх сваіх дзяцей і забылася на іх. Мы ахвотна аддалі людзям і апошняга катка, каб жыць толькі з адной іхняй маткай. Ды і хто не хацеў бы жыць з такой разумнай асобай!
Але хутка ў нас з ёю пачаліся непаразуменні. Калі яна пазбавілася клопату аб дзецях і ёй больш не было чаго рабіць, яна пачала ўмешвацца ў нашы гаспадарчыя справы, ды так нахабна, што ніякай рады нельга было даць. Калі хоць трохі адвернешся, недаглядзіш — яна зараз жа нашкодзіць. Нічога ад яе не схаваеш — усюды дабярэцца. Калі збан малака накрыты сподкам — яна сподак скіне, калі завязаны — яна перакуліць. Калі буфет зачынены не зусім шчыльна — яна сама яго адчыніць. А раз ухітрылася выцягнуць з закрытай каструлі мяса — і каструля засталася закрытай. А ноччу часам адбываліся такія выбухі ад скінутых рэчаў, што, здавалася, самалёты робяць бамбёжку.
Ужо ж як мы яе ўгаворвалі, саромілі, выхоўвалі, дрэсіравалі — нічога не выйшла, ніяк не маглі з ёю дагаварыцца. Нічога яна не магла ці не хацела зразумець, хоць і ўмела лічыць да трох.
I цяпер мы шкадуем, што так яе расхвалілі на ўвесь свет.
Чырвоная кніга
Уладзімір Ліпскі
Магутны лясны асілак Зубр задумаў цікавае падарожжа па Беларусі. Даўней яго продкі, равеснікі мамантаў, жылі паўсюдна. Цяпер зубры насяляюць ці не адну толькі Белавежскую пушчу. Хто ж яшчэ са старажылаў жыве ў лясных нетрах рэспублікі?
Ішоў, ішоў Зубр і спаткаў Бурага Мядзведзя. Сумную навіну паведаміў яму лясны сябар:
— Сто гадоў назад прывольна жылося нашаму брату ў Беларусі. Гулялі ў дрымучых лясах, па мохавых балотах. Цяпер знаходзім прытулак у Бярэзінскім запаведніку. Там высякаць старыя лясы забаронена.
Задумаўся Зубр, страсянуў паджарай грывай і сказаў:
— Пойдзем разам, можа, яшчэ каго спаткаем.
Ідуць яны ды прыгадваюць даўнейшых лясных насельнікаў. На Палессі трапляўся дзікі кот. Каля Брагіна і Пінска вадзіліся рукакрылыя жывёлы — гіганцкая вячэрніца і вялікая начніца.
Пачуў іх размову Барсук, папрасіўся ў кампанію. Растлумачыў:
— Усе, каго вы ўспаміналі, як і мы з вамі, занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі.
— Што за кніга? — спытаў Зубр.
— У яе запісваюць рэдкіх жывёл, птушак, рыб, расліны.
— А ты адкуль ведаеш? — зацікавіўся Буры Мядзведзь.
— Падслухаў у паляўнічых. Яны гаварылі, што на нас цяпер строга забаронена паляванне. Нас усе берагчы павінны.
Яшчэ больш здзівіліся лясныя жыхары. Выйшлі да Прыпяці, пачалі знаёміцца з мясцовым запаведнікам. Пачулі трубнае курлыканне шэрага жураўля. Барсук-усёвед разгадаў трывожныя крыкі:
— Жораў расказвае, што іх сем’яў усё менш застаецца на балотах, бо і балот меншае.
На сваю адзіноту паскардзіліся чырвоны каршун, чорны бусел, беркут, белая курапатка, лебедзь-шыпун, трохпальцы дзяцел.
Пайшлі сябры далей. Трапілі ў край блакітных азёр, на Віцебшчыну. Прылеглі адпачыць. Матылькі лятаюць, конікі стракочуць. I сярод насякомых убачылі населынікаў Чырвонай кнігі. Гэта былі з прыгожай афарбоўкай матылькі — чорны апалон, махаон, адмірал. А на старым дубе сядзеў жук-алень — самы буйны жук у Беларусі. Вясёлы сонечны зайчык трапятаўся на яго
чорна-матавым целе. Pori вялікія, як у сапраўднага аленя.
Раптам з вады паказалася вялікая галава з маленькімі вачамі і доўгімі вусамі. Звяры спалохана падхапіліся, а «галава» кажа:
— He бойцеся, я — азёрны com. Mae браты водзяцца ў рэках. Мялеюць рэкі, няўтульна становіцца ў іх. Вось і мы трапілі ў Чырвоную кнігу.
— А яшчэ якіх рыб ахоўвае чалавек? — спытаў Зубр.
Com пакруціў вусамі, падумаў і адказаў:
— Прыгажуню сцерлядзь, якая водзіцца ў Дняпры, Прыпяці, Сожы, Бярэзіне. А яшчэ ручаёвую стронгу з Нёмана, еўрапейскую рапушку з Заходняй Дзвіны, звычайнага харыўса з Віліі, рыбца з Заходняга Буга...
— Слухай, Com, — папрасіў Буры Мядзведзь, — на паверхні твайго возера растуць гарлачыкі, белыя і жоўтыя. Падплыві, нарві букет. Мы падорым яго добрым людзям, якія беражліва ахоўваюць нас.