Чарадзейнае слова Хрэстаматыя для пазакласнага чытання ў 3 класе

Чарадзейнае слова

Хрэстаматыя для пазакласнага чытання ў 3 класе
Выдавец: Беларусь
Памер: 463с.
Мінск 2022
82.02 МБ
Летась тут ледзьве не здарылася бяда. Раніцаю, як звычайна, Арцёмка прыбег у альтанку, каб паназіраць за бусламі. Але ў той дзень яны паводзілі сябе неяк нязвыкла: кружылі вакол дрэва, то алускаючыся амаль да самай зямлі,
то зноў набіраючы вышыню, і ўвесь час трывожна клекаталі. Падышоўшы бліжэй, Арцёмка ўбачыў, што ў траве пад дрэвам бездапаможна трапечацца малое бусляня. Напэўна, неасцярожна крутнулася і выпала з гнязда.
Арцёмка паклікаў дзеда. Удваіх яны ўважліва агледзелі перапалоханае, насцярожанае бусляня. На шчасце, ні крылцы, ні лапкі ў яго не былі пашкоджаныя. Аднак самастойна вярнуцца ў гняздо птушаня не магло: ці то балюча ўдарылася, ці то яшчэ не хапала сілы.
Дзеду з Арцёмкам самім рады даць не ўдалося. Залезці на высокае дрэва яны не змаглі, a такой лесвіцы, каб яна дастала аж да буслянкі, у іх не было. Тады дзядуля пазваніў мясцовым ратавальнікам. Тыя прыехалі на машыне з кранам і за некалькі хвілін даставілі няўдачлівую малечу ў гняздо.
Калі машына паехала, Арцёмка з дзедам яшчэ доўга сядзелі ў альтанцы і назіралі за бусламі. Спачатку бацькі незадаволена клекаталі — відаць, ушчувалі малое за неасцярожнасць. Пасля па чарзе сталі лётаць, насіць яму ежу.
— Дзядуля, а што буслы ядуць? — папытаўся Арцёмка.
— Усе чамусьці думаюць, што іх галоўная ежа — жабы, — адказаў той. — Напэўна, раней, калі вакол стаялі балоты, так яно і было. Цяпер жа багну асушылі, знайсці жаб няпроста. Таму буслы пашырылі сваё меню — сталі ўжываць розных жукоў, стракоз, конікаў.
— Конікаў? — засмяяўся Арцёмка.
— Ну, не тых, што пасуцца на поплаве, — усміхнуўся і дзядуля. — А тых, што сакочуць у траве, у бульбе. Такія зялёненькія, прыгожыя стварэнні.
— Ведаю, ведаю.
— Ну вось... He грэбуюць буслы таксама яшчаркамі, вужыкамі, мышамі-палёўкамі. Нават ужываюць дажджавых чарвякоў. Ты, напэўна, бачыў: калі хто арэ зямлю, то следам баразною ідзе бусел — вышуквае чарвякоў. Канечне, гэта не вельмі добра, бо дажджавыя чарвякі паляпшаюць глебу.
— Значыць, нам трэба разводзіць чарвякоў і абараняць іх ад буслоў.
— He, буслы тут ні пры чым. Шкода ад іх мізэрная, а вось карысць — вялікая. Знішчаючы розных насякомых, яны засцерагаюць нашы агароды і сады ад шматлікіх шкоднікаў. Нездарма ж людзі буслоў любяць і шануюць, радуюцца іх суседству. Здавён лічыцца: калі побач паселіцца бусліная сям’я, то яна будзе прыносіць удачу, прыбытак гаспадарам.
— Дзядуля, а дзе буслы зімуюць?
— Яны, унучак, адлятаюць у вырай. Але там яны не ўюць гнёздаў, а птушанят выводзіць прылятаюць дадому.
— Дзядуля, а як жа яны знаходзяць дарогу?
— Як? Птушкі выдатна арыентуюцца па сонцы, па зорках. А яшчэ з дапамогай магнітнага
поля зямлі. Компас у іх куды болыл дасканалы, чым той, што мы з табой маем. Ляцяць птушкі звычайна чародамі. За парадкам сочыць вопытны важак. Па яго камандзе птушкі садзяцца на зямлю адпачыць, падсілкавацца, пры гэтым абавязкова выстаўляюць вартавых...
Яшчэ Арцёмка дазнаўся ад дзядулі, што маладыя шпакі, аўсянкі, зяблікі, некаторыя іншыя птушкі адпраўляюцца ў небяспечнае тысячакіламетровае падарожжа хоць і чародкамі, але самастойна, без вопытных бацькоў — тыя адлятаюць у вырай крыху пазней. А зязюлі, вальдшнепы, жаўранкі наогул ляцяць у адзіночку. Як яны арыентуюцца ў неабсяжных прасторах, беспамылкова знаходзяць месцы сваіх зімовак, пакуль дакладна невядома. Арцёмка з дзядулем прачыталі ў энцыклапедыі прыроды толькі тое, што ў птушак ёсць нейкае асаблівае чуццё, дзякуючы якому яны вызначаюць неабходныя каардынаты.
Любіць Арцёмка гутарыць з дзядулем!
Як кот грыбы збіраў
Быль
Галіна Васілеўская
Кузю мне падарыла сяброўка. У коціка быў белы гальштучак і белыя лапкі. Сам жа акуратны і надзіва сімпатычны. He ведала сяброўка, што ён яшчэ і вельмі кемлівы.
Калі коцік падрос, то спаў толькі ў маім пакоі, на маім ложку. Калі ён уладкоўваўся на маіх нагах, яны адразу ж пераставалі балець.
Потым я заўважыла, што Кузя ўвесь час за мной назірае. Нібы нечаму вучыцца ў мяне. Першы раз я гэта заўважыла, калі ён самастойна адчыніў дзверы ў мой пакой. Я пайшла да сябе і механічна зачыніла дзверы. Чую, Кузя за дзвярыма стаў мяўкаць. Потым падскочыў і пярэднімі лапамі павіс на дзвярной ручцы. Дзверы адчыніліся. Кузя ўвайшоў і спакойна лёг на мае ногі.
У маім пакоі ля ложка стаіць таршэр. Ад лямпачак звісае шнурок. Пацягну яго ўніз — лямпачкі запальваюцца. Пацягну другі раз — гаснуць. Аднойчы ўдзень кот сеў на табурэт, на якім стаіць хатні тэлефон, і дзвюма пярэднімі лапамі стаў шморгаць за шнурок. Запаліць святло, потым пагасіць. Запаліць — пагасіць. Такая гульня яму вельмі падабалася.
Летам мы жылі на дачы ля самага лесу. Кузя сядзеў побач і глядзеў, што я раблю. Нават нюхаў тыя грыбы, якія я клала ў міску. Потым пайшоў за мной у лес. Абагнаў і патрусіў наперадзе. Калі бачыў грыб — садзіўся ля яго і клікаў мяне. Мяўкаў. Чакаў, каб падышла і зрэзала грыб. Так было некалькі разоў. Потым, відаць, яму надакучыла чакаць мяне, і Кузя пачаў сам выцягваць грыбы з зямлі і ў зубах несці мне ў кошык. Hi разу не памыліўся, не сарваў паганца. Прыносіў толькі такія, якія збірала я.
Былі ў Кузі і любімыя грыбы — падасінавікі. Калі ён бачыў здалёк чырвоны капялюш, то куляй імчаўся туды, асцярожна браў у зубы ножку грыба, выцягваў з зямлі і нёс мне.
Потым Кузя знайшоў у лесе невялічкую палянку, на якой густа раслі тоўсценькія лісічкі. Насіць па адной не стаў. Прыбег да мяне, схапіў за калашыну і пацягнуў за сабой. Я ледзь паспявала за катом. Між дрэў убачыла шмат лісічак. Нарэзала цэлы кошык.
А аднойчы ў лесе прапаў мой Кузя. Клікала, клікала — цішыня ў адказ. Пачала ўсур’ёз хвалявацца. Іду міма старой, вялізнай, разлапістай елкі і раптам бачу: высоўваецца з-пад яе знаёмы чорны пушысты хвост, задраны кверху. Я спынілася, чакаю, што гэта кот мой цягне задам. Аказваецца, вялізны-вялізны баравік. Чысценькі, ніводнай чарвіначкі. Такога прыгажуна я за жыццё сваё не бачыла.
Хваліла коціка, а ён сядзеў такі задаволены, нібы разумеў, які цуд выцягнуў з-пад елкі.
Маленькія памочнікі
Васіль Гурскі
Дзед Базыль жыве адзін. Жонка памерла, а дзеці ў горадзе працуюць. Сумуе, але з працай сябруе. Узяў граблі і пайшоў у агарод. Там расце бульба і розная агародніна. Спыніўся каля градак з бульбай. Яна не ўзышла яшчэ, а глеба пакрываецца зялёнымі лісточкамі пустазел-
ля. Гэта зелле высмоктвае з зямлі сокі, якія спатрэбяцца бурачкам і агурочкам, бульбачцы і клубніцам. Знішчаць пустазелле трэба хутчэй.
Шчыруе стары, тасуе граблямі глебу, перамешвае яе, адрывае карэньчыкі пустазелля, пакідае іх наверсе. Хай засыхаюць на сонцы. Апрацаваў адну градку, перайшоў на другую. Азірнуўся і ўбачыў на першай маленькую птушачку. Пліскай завецца. Часта ківае галоўкай, доўгім хвосцікам памахвае, штосьці збірае. A то ўспырхне, схопіць казяўку, якая ўцячы хоча, зноў апусціцца на зямлю, шнуруе вакол дзеда, падбягае да яго, ціха папісквае, быццам гаворыць з дзедам. Спыніўся стары, запытаў ціха:
— Што сказаць мне хочаш, плісачка?
— Дзякуй, дзядуля.
— За што?
— Што хатку мне змайстраваў і павесіў у садзе, а сёння снеданнем частуеш. Я ў доміку дзетак гадую. А табе памагаць прыляцела з казяўкамі, чарвячкамі, вусенямі змагацца.
— I табе дзякуй, маленькая памочніца. Пустазеллю дам рады, а з насякомымі не спраўлюся без цябе. Памагай, памагай!
Плісачка схапіла чарвяка і паляцела.
— Куды ж ты ўцякаеш, маленькая?
— He ўцякаю, а дзеткам гасцінчык смачненькі занясу, каб раслі хутчэй.
Неўзабаве плісачка зноў апусцілася на градку, стала бегаць і шукаць шкоднікаў.
— Маленькая ты, плісачка, ды ўдаленькая. Дзякуй за дапамогу!
— Несправядлівы ты, дзядуля, — засвісцеў шпачок на яблыні.
— Чаму несправядлівы?
— Плісачку толькі хваліш, дзякуеш ёй.
— Дык яна ж збірае шкоднікаў, побач бегае.
— Ранняя птушачка носік чысціць, а твая плісачка вочы працірае. I мы памагалі табе.
— Чаму ж цяпер няма шпачкоў каля мяне. Баязліўцы вы?
— Асцярожныя, а не баязліўцы. Ды не такія соні, як ты з плісачкай. Мы наеліся і адпачываем. He спі так позна, а ўставай раней ды паглядзі, як мая сямейка шчыраваць будзе.
— I прыйду. Пагляджу-у!
Назаўтра дзядуля раней устаў і пайшоў на агарод. Паглядзець трэба бульбачку, калі пачала ўсходзіць, і словы шпачка праверыць. Спыніўся за плотам, зірнуў на градкі. Сапраўды, шпачкі ўжо шчыруюць тут. To адзін шпачок, то другі хапае шкоднікаў.
— Дзякую, шпачкі, шкоднікаў на дрэвах знішчаеце. I вы малайцы! Сапраўдныя памочнікі!
Так усё лета сябруюць маленькія памочнікі з дзедам, дзякуюць яму, што домікі змайстраваў. Песнямі радуюць. Сапраўдныя памочнікі, надзейныя сябры.
Слімак
Леанід Улашчанка
Кацярынка адчыніла дзверы ў пакой дзеда Лявона і проста з парога запатрабавала:
— Пра Слімака раскажы!
— Пра якога Слімака? — перапытаў дзед, не адрываючыся ад працы.
— Ну памятаеш, як чарвякі, слімакі і смаўжы страцілі свае ножкі? Ты абяцаў!
— Памятаю, памятаю! Калі абяцаў, дык раскажу.
Кацярынка ўвайшла ў пакой і села на зэдлік каля стала. Відаць было, што яна зручна ўладкавалася.
— Што гэта ты ўселася, як жабка на купіне, — лагодна сказаў дзед Лявон, адкладваючы ўбок аловак, якім нешта занатоўваў у вялікім сінім сшытку.
— Слухаць! — адказала Кацярынка.
— Слухаць? А да сну хто рыхтавацца будзе?
— А казку хто абяцаў распавесці? — падхапіла Кацярынка, хітра прыплюшчыўшы вока.
— Калі абяцаў, дык распавяду. Але толькі тады, калі будзеш у ложку.
— Ну дзядулечка, ну...
— I не дзядулечка, і не родненькі... — перапыніў дзед Лявон Кацярынку. — Ты ў ложак, а я з казкаю — каля ложка. Дамовіліся?
— Ну што з табою зробіш, дзядулечка! — уздыхнула Кацярынка.
Неўзабаве дзяўчынка стаяла перад дзедам, выцягнуўшы рукі.
— Бачу! Чыстыя! Малайчынка! — сказаў дзед Лявон, абдымаючы ўнучку. — А цяпер у ложак.
Кацярынка хуценька шмыгнула ў ложак і нацягнула на сябе коўдрачку.
— Ну, я гатовая. Кажы казку.
— Казку? Калі ласка! Толькі якую?
— Як якую? — заміргала хутка-хутка Кацярынка сваімі доўгімі вейкамі. — Пра Слімака! Ну памятаеш, як Сараканожка забрала ножкі ў чарвякоў, слімакоў, смаўжоў...
— Вядома ж, памятаю, — узрадаваўся дзед Лявон Кацярынчынай падказцы. — Ачомаліся чарвякі, слімакі, смаўжы і ўсе астатнія «гулякі», што страцілі свае ножкі гэтак бяздумна, і папаўзлі іх шукаць.