• Часопісы
  • Чарадзейнае слова Хрэстаматыя для пазакласнага чытання ў 3 класе

    Чарадзейнае слова

    Хрэстаматыя для пазакласнага чытання ў 3 класе

    6+
    Выдавец: Беларусь
    Памер: 463с.
    Мінск 2022
    82.02 МБ
    — Людзі тут ходзяць і ездзяць...
    — «Людзі ходзяць і ездзяць...» Дурная ты! Ты паслухай, што кажа пра гэтых людзей старая яліна. Яны загубяць цябе, паламаюць твае рукі... А ягады твае — навошта яны ім?
    — He кажы так. Mae ягады лечаць людзей... У цябе няма сэрца, і ты не ведаеш, як гэта цяжка, калі яно баліць. А людзі ўмеюць варыць з маіх ягад лекі і лечаць імі сэрца...
    — «Людзі», «лекі»... Навошта яны табе здаліся! Мы з табой паляцім за мора, паляцім да такіх высачэзных гор, якіх ты і не сніла ніколі.
    I ты тады забудзеш пра гэты свой лес, пра гэтую дарогу, на якую ты дзень і ноч глядзіш як утрапёная.
    — I ніколі больш не вярнуся сюды?
    — А чаго?
    — He, я не здолею... Я высахну і памру без свайго лесу, — плакала каліна.
    — Ну дык і заставайся тут! А мне няма часу з табой валаводзіцца. He спадзявайся, каб я яшчэ лятаў да цябе...
    Вецер-сівер узмахваў сваім халатом, пранізваў каліну смяртэльным холадам. Каліна калацілася, дрыжала, і на зямлю чырвонымі ягадамі сыпаліся яе горкія слёзы.
    — Пачакай, не пакідай мяне адну!.. — стагнала наўздагон ветру каліна. Але вецер ужо не чуў яе.
    * * *
    А калі настала зіма і ў лесе не было ўжо ніводнага зялёнага лісціка, ніводнай кветачкі, ішла гэтай самай дарогай, каля якой расла каліна, жанчына з маленькім хлопчыкам.
    — Мамачка! — закрычаў хлопчык і запляскаў у далоні.— Зірні, зірні — ягады!
    Яны спыніліся.
    — Гэта каліна, сынок. Бачыш, якая яна: зіма, мароз, а яна не баіцца...
    — Можна сарваць?
    — Толькі асцярожна. He паламі галінак.
    Хлопчык ірваў чырвоныя калінавыя ягады, клаў іх у сваю рукавічку і пяшчотна прыгаворваў:
    — He бойся, калінка-малінка. Mae ручкі не злыя. Галінак тваіх не паломяць, вершалінкі не скрышаць. Толькі ягадкі сарвуць — маме на лякарства...
    Так ён прыгаворваў і ўсё клаў і клаў у сваю рукавічку чырвоныя ягады. I каліна радавалася: ашукваў яе вецер і яліна-казачніца памылялася. Добрыя ў чалавека рукі, разумныя...
    Вось і канец гэтай лясной казцы. Той маленькі хлопчык захацеў назваць яе казкай пра калінавую рукавічку.
    Ну што ж, няхай сабе рукавічка, няхай сабе калінавая...
    Гаспадарка
    Змітрок Бядуля
    У куце сядзіць мядзведзь, Хустку вышывае.
    А лісічка-невялічка
    Хатку прыбірае.
    А каток пячэ аладкі, Маслам залівае.
    На тапчане мышанятка Есці памагае.
    А сабачка ўе вяроўкі — Пугу для хлапчыны, Дзяцел-бондар на начоўкі Длубае асіну.
    Казёл лапці папраўляе, Скуратом мацуе, На акенцы павучочак Кросенкі рыхтуе.
    Грыбнік
    Рыгор Ігнаценка
    Грыбы сёлета з’явіліся са спазненнем. Але затое — колькі! Людзі носяць кашамі, кашолкамі, вёдрамі, а іх усё не меншае.
    Надышла восень. Ранкамі серабрысты іней дзе-нідзе на стрэхах забялеў а грыбы ўсё растуць. Ды якія грыбы! Найбольш баравікі і падасінавікі.
    Назбіраў я гэты раз кашолку маладзенькіх падасінавікаў ды іду сабе дахаты. Бачу — бярозавы гаёк. Дай, думаю, зазірну, як там з грыбамі. Зайшоў і вачам не паверыў: баравікоў — хоць касу закладвай.
    Што рабіць? Мая кашолка поўная падасінавікаў, але ж і баравікоў шкода пакідаць.
    Пастаяў трохі, падумаў, потым высыпаў падасінавікі пад елачку, каб пасля забраць, ды пачаў баравікі збіраць. Пахадзіў па бярэзніку — зноў поўная кашолка.
    Прыходжу назаўтра на знаёмае месца. Зірк — нехта мае грыбы на вываратні расклаў. Да таго ж — усе ўгору шапачкамі. Гэта на выпадак дажджу, каб не намоклі.
    «Вось табе і на! — падзівіўся я і прысеў no634 на пень. — Хто ж гэта пагаспадарыў тут? Каму мае падасінавічкі спатрэбіліся?»
    Я ведаў, што вавёркі любяць грыбы. Нават сушаць на зіму. Але ж яны іх чапляюць на сучках і галінках дрэў. А гэтыя ляжаць на вываратні.
    Нечакана ззаду нехта затупаў. Паварочваюся, ажно з залацістага бузінніку нетаропка барсук выходзіць. Мяне ён не бачыць і шыбуе проста да елачкі, дзе засталося яшчэ некалькі маіх падасінавічкаў. Бярэ асцярожна адзін грыбок у зубы і — да вываратня. Паклаў угору шапачкай на шурпатую кару дрэва і за другім патрухаў. Носіць звярок мае грыбы ды задаволена носам сапе.
    Нарэшце, на пятым ці мо на шостым заходзе, барсук падслепаватымі вочкамі зірнуў на мяне, спалохана фыркнуў, выпусціў з зубоў грыб, крутануўся — і ў хмызняк. Толькі сухое лісце зашамацела.
    Пасмяяўся я з грыбніка і ціха падаўся ў другі бок. Навошта мне гэтыя грыбы? Ці ж мала іх у лесе? Пахаджу якую гадзіну-другую і назбіраю маладзенькіх баравічкоў. А падасінавікі няхай барсуку застаюцца. Халоднай зімою спатрэбяцца.
    Джэк і Рыжык
    (3 кнігі «Арцёмкавы канікулы»)
    Зіновій Прыгодзіч
    У Арцёмкі ў вёсцы ёсць хвастатыя сябры — Джэк і Рыжык.
    Джэк — унікальны сабака. Немагчыма вызначыць яго пароду. Яна нейкая зборная, змешаная. Пыска — як у аўчаркі, толькі меншая,
    драбнейшая. Тулава доўгае, а лапкі маленькія, кароценькія, як у таксы. Поўсць доўгая, як у ёркшырскага тэр’ера. Натура незласлівая, гуллівая, дружалюбная, як у лабрадора. А вочы заўсёды хітрыя-хітрыя, як у дварняка.
    Джэк вельмі любіць сваіх суседзяў заўсёды іх прыезд сустракае шумным, радасным брэхам. Хто ведае, як ён вызначае іх машыну, але кожны раз, як толькі дзядулеў «фальксваген» зварочвае з асфальтавай дарогі на вясковую вуліцу, Джэк усё кідае і ляціць насустрач. А тады ўжо, пераняўшы машыну, бяжыць наперадзе і апавяшчае на ўсю вёску: «Прыехалі! Прыехалі!..» Пры гэтым іншы раз так захопіцца, што ніяк не можа спыніцца. Тады дзед Жэня вымушаны яго дабрадушна ўшчуваць:
    — Ну-ну, хопіць ужо, хопіць...
    Джэк — істота надзвычай міралюбная. Няма ў яго ніякай злосці, нікога ніколі без толку не аббрахаў, не напалохаў. А калі, бывае, і гаўкне раз-другі на таго, хто праходзіць міма двара, то такім чынам хутчэй вітаецца з чалавекам ці з цікаўнасці пытаецца ў яго, куды і дзеля чаго той ідзе. Праўда, не ўсе разумеюць яго добрых намераў і абыякава адмахваюцца.
    He разумеюць Джэка і некаторыя вясковыя сабакі. Асабліва тыя, што навязаны ў двары. Калі Джэк прабягае міма, то яны ажно рвуць ланцуг, здаецца, гатовыя з’есці яго ад злосці,
    ад зайздрасці, што ён вольны, можа наведвацца да любой сяброўкі...
    У Рыжыка — свая гісторыя.
    З’яўленне яго на дачы было арыгінальным. Аднаго разу Арцёмка і дзядуля рамантавалі ў двары веласіпед. Нечакана адтуль, дзе ў іх садок, пачулася жаласнае мяўканне.
    — Гэта ў нас? — здзівіўся Арцёмка.
    — Наўрад ці... — абыякава адазваўся дзядуля. — Гэта, відаць, у суседзяў. Яны завялі сабе маленькага коціка. Можа, есці просіць.
    Аднак мяўканне не сціхла. Наадварот, яно рабілася ўсё больш гучным, настойлівым, адчайным.
    Арцёмка і дзядуля кінулі свой занятак і пайшлі ў садок. Якое ж было іх здзіўленне, калі на плоце пабачылі маленькі рыжы камок. Кацянё неяк ускараскалася на высокі плот, а злезці назад ужо не хапала духу. I коцік у адчаі стаў прасіць дапамогі.
    Арцёмка асцярожна зняў малечу з плота і ўзяў на рукі. Апе коцік, набраўшыся страху, усё яшчэ дрыжэў, ніяк не мог супакоіцца.
    — Ну ціха ты, ціха, Рыжык... Дзядуля, давай яго будзем зваць Рыжыкам!
    — Добра. Але ж гэта не наш каток. Што скажуць суседзі, калі мы яго забяром?
    — А мы не будзем забіраць назаўсёды. Хай проста прыходзіць да нас у госці.
    — Ну дык скажы яму гэта.
    — А як?
    — Вельмі проста. Пачастуй чым-небудзь смачным, і ён будзе прыбягаць да цябе кожную раніцу.
    Арцёмка наліў у сподачак падагрэтага малака і паставіў перад Рыжыкам. Той тыцнуўся пыскай у сподачак раз, другі і, рассмакаваўшы, пачаў ахвотна хлябтаць.
    — Падабаецца! Падабаецца! — цешыўся Арцёмка.
    Рыжык дапіў малако і акуратна вылізаў сподачак язычком. Арцёмка зноў узяў яго на рукі і стаў гладзіць. Коцік ад задавальнення заплюшчыў вочы і салодка замурлыкаў.
    Дзядуля назіраў з цёплай, задаволенай усмешкай. Калі Арцёмка нагуляўся з коцікам, сказаў:
    — А цяпер мы ў плоце зробім для Рыжыка дзірачку, каб ён больш не лазіў праз верх.
    I Рыжык сапраўды стаў прыходзіць да іх амаль кожны дзень.
    Лета, аднак, мінула вельмі хутка, і Арцёмка, развітаўшыся з Джэкам і Рыжыкам, паехаў у горад, зноў пайшоў у школу. Але ўсю зіму ўспамінаў сваіх верных сяброў, з нецярпеннем чакаў новай сустрэчы з імі.
    Азбука птушак (Скарочана)
    Авяр’ян Дзеружынскі
    Вось вам азбука I птушак, Любых змалку Вясялушак.
    Арол
    Арол Адолеў Буры сілу, Ляцеў Асілак Быстракрылы. Акінуў позіркам Прасторы, Агледзеў Лес наўкольны, Горы.
    I на гняздо, На дуб высокі Цар птушак Прыляцеў Здалёку.
    Бусел
    Бусел, Буська, Бацянок,
    Белы-белы Кафтанок.
    Басаногі ён, Без ботаў, Ходзіць, Бродзіць Па балотах. Жабкі Бусліка Баяцца: У чарот Бягуць хавацца.
    Варона
    Варанятка Птушку-матку Кліча, кліча ў сваю хатку. Вечарэе, Вецер зябкі, Птах галодны, Зябнуць лапкі. А варона ўсё Вароніць — Дзіцяняці He пакорміць.
    Вечарам, Нарэшце, Матка Успомніла
    Пра варанятка... Накарміла, Спаць паклала, Калыханку Варкавала.
    Доўга-доўга Іх гукаў.
    Драчаняткі,
    Як пачулі, I прыбеглі Да татулі.
    Елавік-крыжадзюб
    Шышку крыжадзюб
    Гуска
    — Дзе была ты, Гуска?
    — На балоце грузкім, Там хадзіла я, Гуляла, Траўку Гэткую шчыпала, Нашую, Гусіную, 3 мяккай Сэрцавінаю.
    Дзяўбаў
    Зерні Елкі Даставаў Зерні Елавік Дастаў Сваёй моцнай Дзюбкай, Ежу
    Дзеткам раздаваў: — Ешце, Крыжадзюбкі!..
    Драч
    Горла
    Драў На лузе
    Драч:
    Журавель
    Журавель, Жураўка, Жораў
    Драчанят няма, Хоць плач... Драчанятак Драч чакаў,
    Mae ціхі, Добры нораў. На балотах Жураўліных
    Ён збірае Журавіны... У трубу — Жаленку — Трубіць, Танцаваць Жураўка любіць. Жураўліха 3 ім ласкава, Скача Жыва, Скача Жвава.
    Заранка
    Яшчэ свеціць Зорка, Зараніца Ранкам, А пяе ўжо Звонка Ранняя Заранка. I чуваць Выразна Срэбны Звон-званок, Быццам Звоняць Нівы, Травы, Гай-лясок.
    Івалга
    Ілі-цілі, Ілі-цілі,— Івалга Пяе над рэчкай. Лес шуміць Лісцём вясновым I ўкрывае Ім гняздзечка.
    Каня
    Каня Канькае, Кігіча: — Кігі, Кігі,— Дожджык Кліча,— Кігі, Кігі,— Хоча піць... Над азёрамі ляціць, Ловіць Кропелькі-дажджынкі, Як празрыстыя расінкі. I ўсё Кружыць, I ўсё Кружыць, Канькае, Кігіча, Тужыць.
    Ластаўка
    Золак Ледзь-ледзь
    Дрэў вяршыні Кранае, ЛастаўкаЛаскаўка
    Лугам Лятае. Ранкам
    I днём Напявае, Шчабеча
    I заціхае Ў хацінцы Пад вечар.
    Мухалоўка
    Мухалоўка Мух лавіла, Мохам, Мурагом Хадзіла, Трохі Прытамілася, Супачыць Спынілася... Села, Пасядзела, Хутка паляцела
    Ў ціхі гай, Дзе траўка, Мяккая Мураўка, Многа-многа Мушак