• Часопісы
  • Чарадзейнае слова Хрэстаматыя для пазакласнага чытання ў 3 класе

    Чарадзейнае слова

    Хрэстаматыя для пазакласнага чытання ў 3 класе

    6+
    Выдавец: Беларусь
    Памер: 463с.
    Мінск 2022
    82.02 МБ
    Штогод, калі з дрэў злятае першы восеньскі ліст, на радзіме асветніка праводзіцца скарынінскае свята, свята кнігі.
    Імя нашага першадрукара ўбачыш ты сёння і ў назве вуліцы, бібліятэкі, друкарні.
    Цудоўны помнік узняўся яму на прыгожай плошчы ў родным Полацку. Задуменна натхнёны стаіць Скарына, як бы вярнуўшыся з далёкіх дарог чужыны на бацькаўшчыну.
    Першы астраном
    (Урывак з кнігі эсэ «Зялёны лісток на планеце Зямля. Партрэт Беларусі»)
    Янка Сіпакоў
    Народ — самы першы наш астраном. Вось як беларусы расказалі ў сваіх паданнях пра стварэнне свету: «Неба зроблена так, што яно мае сем столак. Мы бачым толькі першае неба. А Бог жыве аж на сёмым. 3 чаго зроблена неба, ніхто не ведае».
    Своеасаблівую задачу мы паставілі Сонцу: ага, і ў гэтым наша беларускае разуменне справядлівасці космасу.
    «Як Бог стварыў свет, то вялеў Сонейку свяціць на добрых і на ліхіх. Сонейка не хацела свяціць на ліхіх і пачало жаліцца Богу, што яму цяжка заўжды свяціць. Тады Бог пакараў Сонейка й вялеў яму свяціць толькі ўдзень, а ўночы, як гуляюць ліхія, не свяціць, а аддыхаць».
    Мы бачылі, як змяняюцца квадры Месяца, і спрабавалі па-свойму растлумачыць яго ўсё новае і новае з’яўленне. Калі месяц састарваецца, Бог крыша яго на зоры. Адзін кавалачак кладзе ў дзяжу на закваску. Туды падаюць зоры, з іх ро-
    біцца рошчына, цеста падыходзіць і пераліваецца цераз край дзяжы. Так і нараджаецца Месяц, Маладзік.
    Аказваецца, і балота — наш космас. Хоць яго і зрабіў чорт. Нячысцік паглядзеў, што Бог сее зямлю, от ён схапіў трохі зямлі ды і схаваў яе ў рот.
    Першым жа славутым не толькі ў нашай зямлі вучоным-астраномам быў Марцін Пачобут-Адляніцкі, які нарадзіўся ў 1728 годзе ў вёсцы Саламянка, што непадалёк ад Гродна. Беларускі астраном, матэматык і асветнік быў членам Каралеўскай Акадэміі навук у Лондане, членам-карэспандэнтам Французскай каралеўскай акадэміі, правадзейным членам Таварыства сяброў навук у Варшаве.
    Ён арганізаваў у Вільні і амаль да самай смерці быў кіраўніком астранамічнай абсерваторыі — адной з найстарэйшых абсерваторый у Еўропе. Амаль 40 год вёў назіранні за зоркамі і планетамі, за астэроідамі і каметамі. Цікавыя яго назіранні за Меркурыем, за тымі з’явамі, якія адбываюцца на Сонцы і Месяцы.
    Галоўнаю думкаю членаў астранамічнай школы была наступная: бязмежныя светы існуюць і рухаюцца ў прасторы і часе паводле адпаведных законаў. Яны нібыта пераконвалі не толькі сябе, але і нас, нашчадкаў: пазнанне свету магчымае і неабмежаванае, яно пашыраецца з новымі адкрыццямі.
    Ёсць яшчэ адна вельмі цікавая і арыгінальная асоба, якая нібыта збоку стаіць у беларускім небазнаўстве — Язэп Драздовіч. Сын збяднелага шляхціца-арандатара з засценка Пунькі, што на Дзісненшчыне, якога яго сябра мастак Пётра Сергіевіч зваў беларускім Леанарда да Вінчы. Мастак, скульптар, этнограф, археолаг, разьбяр, фалькларыст, фантаст. А яшчэ ён удумлівы, дасведчаны астраном.
    Ён выдаў першую на беларускай мове навукова-дакументальную кнігу па астраноміі «Нябесныя бегі»: «Я веру, што тэхніка зямлян па заваяванні прасторы не закончыцца на тым, што мы ўжо маем, а пойдуць далей аж да міжпланетных падарожжаў».
    I ў гэта верыш! Як і ў той аўтапартрэт, напісаны на фоне космасу: моцная, але ласкавая рука трымае на далоні родную Зямлю, леваруч ад яго — Юпітэр з кольцамі, а вакол галавы — светлыя зоркі. I барада — як завіхраная Галактыка...
    Язэп Драздовіч — наш першы беларускі касманаўт. He, ён усё ж касманаўт, але не першы.
    А першым нашым касманаўтам стаў Пятро Клімук.
    )Кы6ая кхіга прыроды
    Калінавая рукавічка
    Алена Васілевіч
    Чаму рукавічка, калі казка будзе пра чырвоную каліну, пра старую яліну-казачніцу, пра ветрабяздомніка?
    А вось паслухай.
    Расла на ўзлессі каліна. Была-была ўсё маленькай ды раптам, зусім неяк непрыкметна, вырасла. Зацвіла белым цветам, закрасавала — на дзіва і зайздрасць усім суседнім дрэвам.
    — Ф-фарсуха, — пазіраючы на яе, аж трэсліся ў лажку асіны. Яны былі заўсёды бледныя і зялёныя, і заўсёды ім было холадна.
    — Падумаеш, выстраілася, — шапталі хмурыя яліны. Яны насілі цёмнае адзенне і размаўлялі толькі шэптам.
    Учэпістыя калючыя дубкі, што раслі на схіле пагорка, таксама нелрыхільна паглядалі на маладую каліну: яна зусім не звяртала на іх увагі.
    Толькі старая яліна-казачніца спачувальна пазірала на каліну-прыгажуню і жаласна ківала галавой:
    — Пацвіце, пакрасуецца ды і завяне. He яна пеошая, не яна апошняя...
    Па лесе гуляе бура, ломіцца грубая жывёла, чалавек ходзіць... А ў яго нядобрыя рукі. Ён ломіць і крышыць усё, што ні стрэне па дарозе. Усё крышыць і ломіць.
    Яліна-казачніца пражыла доўгае жыццё і ўсяго нагледзелася за свой век. Нарадзілася яна ў гэтым лесе даўным-даўно. Яшчэ да пажару. Тады тут жыла і яе маці, маладая стромкая яліна, і бабуля, гэтакая ж, як яна сама цяпер, згорбленая і пахмурая... А потым па лесе прайшоў пажар. Цэлы тыдзень, схапіўшыся загрудкі з агнём, змагаўся лес супроць смерці. Цэлы тыдзень агонь нішчыў лясны род. Згарэла маладая прыгожая яліна-маці, згарэла старая бабуля. He засталося нікога ні з радні, ні з суседзяў. Нейкім цудам уратавалася ў гэтым пекле толькі яна — маладзенькая ялінка. Пажар не абмінуў і яе, але яна выжыла. Сагнулася на адзін бок, пакалечаная, але ўсё-такі жыла!
    Мінуў год, за ім другі — і на пажарышчы пачалі адскакваць вясёлыя бярозкі, палез сям-там ельнік, пайшла ўсялякая лясная драбяза.
    Мінула яшчэ некалькі гадоў, і вялікае лясное няшчасце, як і ўсё на свеце, пачало забывацца.
    Вось чаму яліна-казачніца была самай старэйшай і самай мудрай у гэтым лесе.
    Цэлымі днямі гойдалася яна на старэчых нагах ды моўчкі прыглядалася да ляснога жыцця: як трымаюцца і пра што вядуць гутарку маладзейшыя дрэвы, аб чым пяюць птушкі, куды лятае вецер-бяздомнік... Прыглядалася, прыслухоў-
    валася і ўсё шаптала сабе нешта, усё нешта шаптала...
    А ноччу, калі ў лесе рабілася цёмна, хоць выкалі вока, да яліны-казачніцы прылятала старая сава. Днём яна спала, а ноччу гойсала па лесе, шукала сабе спажывы.
    — Гэта ты, паўночніца, — незадаволена сустракала яе яліна, — не люблю я тваіх сквапных вачэй. Усе кругом спяць, а ты ўсё шнырыш, усё шнырыш па лесе. Сну няма на цябе.
    — Я днём выспалася, — пазяхала сава, — а ноччу ў мяне паляванне: дзе дурное соннае зайчаня схаплю, дзе на мышыную сям’ю натраплю. Ху-ху-ху!
    — Зладзейка ты...
    — Ху-ху-ху! — зноў на самае вуха старой яліне рагатала сава. — Ты вельмі добрая... — I — мах-мах крыламі — знікла ў цемры.
    — Паляцела...— бурчала ўслед ёй ялінаказачніца, пільна прыслухоўваючыся да шолаху ў вавёрчынай хаце.
    Вавёрка жыла па суседству з ялінай у цёплым асінавым дупле. Яна была свавольніца і балаболка. Але старая яліна паважала вавёрку за працавітасць і спрыт. Усё лета рыжым полымем гойсала яна з дрэва на дрэва. Быццам нельга было прыдумаць іншага занятку. Але варта было толькі азвацца недзе яшчэ зусім далёка восені, як вавёрка кідала гульні і бралася за работу. Рамантавала сваю хату. Высцілала яе цёплым мохам. Заканапачвала ўсе дзірачкі. Потым з
    ранку да вечара насіла ў свой свіран смачныя лясныя арэхі. He прысядала ні на хвіліну...
    Старая яліна толькі дзівілася: адкуль у вавёркі столькі сілы, каб цэлымі днямі цягаць гэтыя ношкі? I сама не вытрымлівала. Набярэ поўны прыпол духмяных зярністых шышак і высыпле вавёрцы.
    — На вось табе. Будзеш зімой лускаць і дзякаваць бабулі-яліне.
    — Дзякуй, дзякуй, бабулечка! Яны такія смачныя, такія смачныя, — дзякавала вавёрка, набіваючы да столі засекі ў сваім свірне.
    I зноў: цок-цок — зноў рыжай маланкай мільгала ў суседнім арэшніку.
    Ого, вавёрка была вельмі дбайная, вельмі руплівая гаспадыня. Пра гэта не раз гаварыла старая яліна і дзятлу-бондару, і зязюлі-мачысе.
    — Паглядзі, як трэба пра дом клапаціцца ды пра дзяцей: і каб цёпленька ім было, і каб смачненька. А ў цябе, мачухно, паслухай, як плачуць дзеці,— дакарала яна зязюлю.
    I сапраўды, у лясным гушчары, дзесьці далёкадалёка, чутно было адзінокае жаласнае «ку-ку»...
    — Няхай не лётаюць гэтак далёка, дык і блудзіцца не будуць, няхай дома сядзяць... — адмахвалася ад папрокаў зязюля.
    — Дома, — ківала галавой яліна. — Дома... Які ж у іх дом? Вунь ты падкінула іх да мухалоўкі... Ну, гадуе яна іх, ну, корміць. Але ж не родная маці. Смачнейшага чарвячка яна аддасць не тваім дзецям, а сваім...
    — He твая справа,— не жадала слухаць яліну зязюля,— усюды ты свой нос уткнеш...
    — Ага, не хочацца слухаць праўду. Горкая яна... — казала ўслед зязюлі яліна і, крыху памаўчаўшы, ужо дакарала дзятла: — А ты чаму такі дурны? Вучыўся б вось у вавёркі. Глядзі, што ёй абыходзіць. Адамкнула свіран, нагрэбла арэхаў ці шышак, і гора ёй мала. Сядзіць сабе ў цяпле, ласуецца. А ты штодня з гэтым сваім долатам па лесе лётаеш. А ці многа ім заробіш, калі холад гэткі і дзень — не згледзіш, як ён і праміне...
    Дзяцел-бедалак, і праўда, — зіма не зіма, холад не холад — дзень пры дні павінен быў зарабляць сабе на пражытак.
    — Ат, цётачка, колькі мне чаго трэба, — звычайна адказваў ён старой яліне. — Дзяцей я пагадаваў. Старая мая, вы ж самі ведаеце, яшчэ леташняй зімы не перазімавала... Дык колькі мне аднаму трэба... От жа пражыву неяк зіму. Балазе кажух цёплы маю.
    — Так, так, дзіва што пражывеш, — нездаволена бурчала яліна. Як і ўсе старыя, яна не любіла, калі з ёю не згаджаліся. Яна змаўкала, збіраючыся крыху падрамаць. Але тут налятаў халодны сівер. Ён трос яе, выкручваў скурчанае ад старасці і холаду голле і ўзнімаў такі свіст і трэск, што спуджаная вавёрка зашывалася ў сваё дупло і не дыхала, быццам яе там і не было.
    — Шалёны!— адмахвалася старая яліна. — Адкуль цябе прыгнала?!
    — Ой, цётухна, адкуль прыгнала, не пытай. Скажы лепей, куды гоніць! — рагатаў вецер.
    — Ведаю ўжо... Ляці сваёй дарогай, шыбенік!
    Сівер узмахваў доўгім расхлістаным халатом, перакручваўся некалькі разоў у паветры і імкліва знікаў — гэтак, як і прыляцеў.
    — Ох, скруціць ён галаву гэтай дурной каліне! Вунь як яна хіліцца, ледзь не да самай зямлі яму кланяецца...
    Старой яліне з узгорка было добра відаць усё, што рабілася на ўзлессі. I сапраўды, маладзенькая каліна яшчэ больш чырванела і харашэла, сустракаючы ветра.
    — Ляцім са мною па свеце! — шаптаў ёй вецер-сівер. — Што ты тут бачыш, стоячы вунь ужо колькі год усё на адным месцы, усё пры гэтай дарозе?