Чарадзейнае слова Хрэстаматыя для пазакласнага чытання ў 3 класе

Чарадзейнае слова

Хрэстаматыя для пазакласнага чытання ў 3 класе
Выдавец: Беларусь
Памер: 463с.
Мінск 2022
82.02 МБ
Мы знялі яго, паклалі на стол, накрышылі хлеба, налілі ў сподачак вады, а самі пайшлі працаваць. Мароз марозам, а рабіць трэба.
У час абеду заўважылі: верабейка трошкі падсілкаваўся і спакойна ляжаў.
Усю зіму верабейка пражыў у нашай цёплай дзяжурцы.
Штораніцы ён весела адгукаўся на прывітанне кожнага, хто прыходзіў да нас.
ВЯСЕННЯЯ СТАРОНКА
Вясна
Янка Купала
Згінулі сцюжы, марозы, мяцеліцы, Болей не мерзне душа ні адна, Сонейкам цёпленькім, зеленню вабнаю Абдаравала зямельку вясна.
Рэчкі бурлівыя, ўчора санлівыя, Сёння усталі, плывуць і бурляць; Рыбкі шмыглівыя скачуць, купаюцца, К небу прыветна з вадзіцы глядзяць.
Пушчы паважныя, зімку праспаўшыя, Радасна песні зайгралі свае;
Лісці зашасталі, птушкі зачыркалі, Свішча салоўка, і дзяцел клюе.
Поле травіцаю сочнай адзелася, Выйшла скацінка і дружна скубе, Каля скацінкі падпасвіч з жалейкаю Ходзіць навокал ды йграе сабе.
Грай, грай, жалеечка! Грай, грай, вясёлая! Выйграй з вясною і долечку мне;
3 пушчаю, з птушкамі, з вольнымі ветрамі Грай мне аб шчасці, грай аб вясне!
Краска
Якуб Колас
Краска, мілая мая, Госця веснавая!
Як ты хораша цвіцеш
У глушы, любая!
3 ціхім усмехам з табой Вецярок жартуе,
I цябе ў вясёлы дзень Сонейка цалуе.
Што ж на тварыку тваім Легла задуменне?
Што нявесела глядзіш, Мілае стварэнне?
I не радуе цябе Дзень вясёлы мая, Голас радасны вясны, Песня маладая?
Я хацеў бы адгадаць Дум тваіх гаворку, Я б хацеў развесяліць Краску, маю зорку.
Што гаруеш ты аб тым, Што і ты без волі, Што краса ўся адцвіце Без пары і долі?
Ці па тым, што вецярок Разлучыў з лугамі, Дзе б ты гутарыць магла 3 пчолкамі, з чмялямі?
Я любуюся табой, I мне смутна стане, Што ў астрозе хараство Усё тваё завяне.
Што адна ты адцвіцеш Век свой сіратою, —
А багата ж адарыў Май цябе красою!
Краска, красачка мая, Мілае стварэнне!
Што ж на тварыку тваім Легла задуменне?
Сыход зімы
Алесь Клышка
Кропелька ляціць у лужы, 3 ледзяшоў зіма сцякае. Маразы, завеі, сцюжы 3 ручаінай уцякаюць.
Хто паспеў у рацэ схавацца, Хто пад лёдам у азерцы, Кожны мусіць ратавацца... Цесна снегу у вядзерцы. Бо яму таксама трэба У ваду ператварыцца, Каб затым узняцца ў неба I на луг дажджом праліцца. Сонца лужы прыпякае, Як ў люстэрка ў іх глядзіцца, Куркі смагу наталяюць — Дужа смачная вадзіца. Хлопцу Ясіку раздолле — Карабель свой адпускае У струмень імклівы, вольны, Што да мора паспяшае.
Хутка ад зімы і следу
He пакінецца ў прыродзе.
Панавала да абеду.
— Выйшла, — кажуць у народзе.
Пралескі
Мікола Хведаровіч
На сонечным узлеску Апошні снег растаў. Вясёлыя пралескі Зірнулі з-пад куста.
Празрыста ззяюць вочы, Нібы блакіт нябёс.
Халоднай весняй ноччу Іх не кране мароз.
Пралескі на пагорку Пад леташняй травой Зіхочуць, быццам зоркі, Агністай сінявой.
Перад паводкай
Максім Багдановіч
Праясняецца пагода, Бо вярнулася вясна.
Усё чакаеш, што прырода Устрапянецца ада сна.
I пад птушы крык і гоман, Даўшы хвалям вольны ход, Прыпадыме бацька Нёман На хрыбце магутным лёд.
Зазвіняць жалобна крыгі, I бурлівая вада
Снег, размоклы ў час адлігі, Змые з луга без сляда.
Дык разлійся жа раздольна Ў чыстым полі і гаю
I красой паводкі вольнай Душу выпрастай маю!
Ірынка
Максім Танк
Ірынцы спадабалася Цудоўная вясна.
Як восені даждалася, Пайшла прасіць яна, Прасіць нябёс не хмарыцца, Вятроў — не галасіць, Срабрыстых росаў раніцай На травах не гасіць; Каб сонейка высокае Свяціла на палі,
А кветкі сінявокія Зноў на лугах цвілі; Прасіць сям’ю крылатую 3 лясоў не адлятаць, Бярозку расахатую Лістоў не атрасаць... Прасіла яна шчыра так, Прасіла ўсю зіму, I мо вясна аж з выраю Вярнулася таму. Вярнулася, пяе ізноў 3 бярозкай над ракой, Пяе сярод дуброў, лугоў 3 Ірынкаю малой.
Садзіце лясы!
Максім Танк
Садзіце лясы! Садзіце лясы Ва ўсе гадавіны, прыгоды, часы!
I саджанцам, як немаўлятам, зялёным Давайце на хрэсьбінах гэтых імёны —
Імёны сваіх незабыўных бацькоў, Імёны каханых, імёны сяброў.
Імёны падзей, што палаюць зарою, Імёны авеяных славай герояў
I рознапляменных народаў, дзяцей, Імёны сузор’яў і нашых надзей.
Каб дрэвы і ранняй, і позняй парой Заўсёды шумелі над мірнай зямлёй.
ЛЕТНЯЯ СТАРОНКА
Васілёк
Авяр’ян Дзеружынскі
Стаіць, Выглядаючы з жыта, Як зорачка-знічка Здалёк, Што ўпала Іскрынкай 3 блакіту, Палеткаў краса — Васілёк.
Калі расцвітае Цуд гэты, На полі Яшчэ гарачэй, Буяе, Квітнеецца лета I фарбы прыроды — Ярчэй.
Стаіць,
Паглядае з пагорка, Як зорка Аднекуль здалёк, Часцінка
Любімай старонкі, Часцінка зямлі — Васілёк.
Галінка і вярбінка
Максім Танк
— Галінка-вярбінка, — Прасіў верабей, — Мо пакалыхала б Маіх ты дзяцей?
Галінка не хоча Дзяцей калыхаць. — Ідзіце, казулі, Галінку ламаць!
Казулі не хочуць. — Ідзіце, ваўкі, Лавіці, караці Казуляў такіх, Якія не хочуць Галінку ламаць, Якая не хоча Дзяцей калыхаць.
Ваўкі не схацелі. — Прыходзьце, стральцы, Каб непаслухмяных Ваўкоў правучыць, Якія не хочуць Казуляў караць, Якія ляняцца Галінку ламаць, Якая не хоча Дзяцей калыхаць...
Пайшлі паляўнічыя Ў лес на ваўкоў: Спалохана зверы Пабеглі з дуброў, Пабеглі казуляў Лавіць і караць;
Казулі пабеглі Галінку ламаць;
Галінка ж вярбінка Са страху хутчэй Давай калыхаць Вераб’іных дзяцей. 3 тых дзён без спачынку, Каб кожны быў рад, Калыша галінка Усіх птушанят.
ВОСЕНЬСКАЯ СТАРОНКА
Залатая, асенняя раніца!
Уладзімір Дубоўка
Залатая, асенняя раніца! Хараством ты на свеце адна. Сонца ў пушчы глыбокай купаецца I ніяк не дастане да дна...
Мітусіцца лісцё па аселіцы, Як Дзвіна матылькоў-мітульгі.
I ўзвее яна, і пасцелецца, Распаветрыцца на берагі.
А яны, берагі-беражыстыя, He стрымаюць асенні напеў.
I ліецца, віецца сукрысты ён, I разгортваецца каля дрэў.
Прытулі, прыхіні на апошняе I згадай гэты дзень залаты, Што над пушчай, згалелымі пожнямі Рассыпаў залатыя лісты.
Восень
Ірына Багдановіч
Восень абсыпала дрэвы Жоўтым прыгожым лістком, Восень сабрала пасевы 3 поля пагодным дзяньком,
Збожжа ў гумно накладала, Бульбу ссыпала ў мяхі, У косы цыбулю сплятала, Вешала іх ля страхі.
Лушчыла ў торбы сланечнік, Мак, і хвасолю, і боб.
Восень у клопаце вечным, Хай дапаможа ёй Бог!
Чаму птушкі адлятаюць
Цётка
Тыя птушкі, якія мусяць жыць вясну і лета ў адным краі, а восень або толькі часць восені і зіму ў другім краі, называюцца пералётнымі.
Птушкі на халодны час пералятаюць у цёплы край, бо яны ўсе жывяцца рабакамі, казюркамі, жучкамі... А ўсе гэтыя страшэнныя ворагі нашых дрэў і раслін на зіму гінуць, дык птушкам не было б чым жывіцца.
Каб мог здарыцца такі год, што птушкам дзеля якой прычыны нельга было б вярнуцца да нас, якім жа страшным, глухім і спустошаным праз гэта стаўся б наш край: замест мілага шчэбету, замест песняў звонкіх толькі голыя веткі і галіны шапацелі б замест багатых рознакаляровых ніў — поле ляжала б, як чорны папар, бо ўсё багацце нашага краю зніштожылі б, аб’елі б жукі, рыбакі, мошкі.
Лістапад
Янка Купала
3 буйных ліп і бяроз Лісты валяцца.
Між павалаў і лоз Рассыпаюцца.
Шапацяць, шалясцяць Залацістыя, Увысь галінкі глядзяць Пусталістыя.
А як прыйдзе вясна — Усё адменіцца, I галінкі ізноў Зазяленяцца.
Чароухы сбеш малехстба
Сябры
Мар’ян Дукса
Сябры
Сябруюць —
Ніколі не скажуць «не дам». Усё яны дзеляць Заўжды папалам: Суніцы, чарніцы, Банан, вінаград, Пячэнне, халву, Апельсін, шакалад.
Адзін будзе грэцкі арэх, Як на грэх,— Пароўну падзеляць I грэцкі арэх!
Сябры яны — Проста вадой не разліць. I сталі нарэшце Сабаку дзяліць.
А як ты падзеліш, Калі ён адзін, Яго не разрэжаш, Нібы апельсін.
Рашылі:
Пабудзе ў адным будане, А потым, праз дзень, У другі зазірне.
Вось так падзялілі Сабаку сябры, I той не крыўдуе — Мяняе двары.
I будзе ён бегаць Вось так і далей — Прыемна сябрам, I яму весялей.
Сланечнікі
Ядвіга Бяганская
Жэнік увесь дзень чым-небудзь заняты. To ён дапамагае маме і бабулі на кухні, то разам з братам майструе што-небудзь, то з дзедам у садзе корпаецца.
— Гультаям сумна жыць на свеце,— часта кажа бабуля.
I гэта праўда. Жэня сам ведае: варта яму нейкі час застацца без работы, і адразу робіцца сумна. Тады ён пачынае хадзіць з пакоя ў пакой і надакучаць:
— Ну дайце мне якую-небудзь работу! Ну што мне рабіць?
I, баючыся, каб мама не сказала заняцца кубікамі або якой-небудзь гульнёй, ён тут жа дадае:
— Я хачу табе дапамагаць. А дапамагаць ён любіў.
Ды гэта і зразумела: дапамагаючы дарослым, можна даведацца столькі цікавага!
Увесну, калі бабуля з мамай рабілі градкі, Жэнік пачаў прасіць:
— Бабулька, я хачу зрабіць сабе градку. Можна, бабуля?
Ну як тут не дазволіць хлопчыку, калі ён так просіцца, так ласкава зазірае ў вочы?
Хутка ў Жэніка з’явіліся і рыдлёўка, і граблі, і палівачка. Рыдлёўку і палівачку мама купіла ў магазіне, а граблі зрабіў сам дзед.
Градку дапамагаў капаць старэйшы брат, Уладзік. Хлопчыкі слухаліся бабулю і стараліся рабіць усё так, як раіла яна.
Калі градка была гатова, пачалася сяўба.
Жэніку хацелася, каб на яго градцы было ўсё, што сеяла бабуля на вялікіх градах. Але, параіўшыся, браты вырашылі, што для ўсяго не хопіць месца, і таму пасеялі толькі салодкі гарошак, моркву, рэпку і мак. А па краях градкі пасадзілі сланечнікі.
Першым на градцы ўзышоў гарох. Следам за ім вылезлі з зямлі сланечнікі, за сланечнікам — рэпка, морква і мак.
Хлопчыкі вельмі старанна даглядалі свае пасевы. Асабліва Жэнік. Уладзік, дык той, бывала, пойдзе з сябрамі рыбу лавіць або суніцы збіраць і забудзецца на градку. А Жэнік увесь дзень
ля яе пахаджвае: то пустазеліну якую вырве, то яшчэ раз палье раслінкі.
— Паглядзі, Уладзік, як няроўна яны растуць,— сказаў аднойчы Жэнік.— Рэпка з моркваю растуць паволі, a гарох, мак і сланечнік вунь якія ўжо!
— Яны, відаць, навыперадкі стараюцца — хто каго абгоніць,— пажартаваў Уладзік.
Зацвіў нарэшце на градцы вусаты rapox, a неўзабаве распусціліся белыя і ружовыя макі. Над кветкамі з ранку да вечара ляталі матылькі, весела гулі працавітыя залатыя пчолкі. Жэнік з цікавасцю назіраў, як пчолы залазілі глыбока ў кветачкі і, усміхаючыся, падганяў іх:
— Спяшайцеся, спяшайцеся, бо хутка зойдзе сонца і кветкі заплюшчаць на ноч свае вочкі.
Але больш за ўсё хлопчыку падабаліся сланечнікі. Яны так спяшаліся расці, што хутка перараслі самога Жэніка.