Чарадзейнае слова Хрэстаматыя для пазакласнага чытання ў 3 класе

Чарадзейнае слова

Хрэстаматыя для пазакласнага чытання ў 3 класе
Выдавец: Беларусь
Памер: 463с.
Мінск 2022
82.02 МБ
А ўслед яму чулася:
— Другім разам мацней трымаць буду!..
Але Заяц не такі дурны, каб яшчэ раз трапляць у лапы воўчыя. Па сённяшні дзень па лесе бегае. Праўда, пра доўгі ды фасоністы хвост і думаць перастаў.
Казка пра Ласку
Еўдакія Лось
Ціха, дзеці, Паслухайце казку Пра дзяўчынку харошую — Ласку!
Дзе жыве яна,
Як выглядае,
3 кім сябруе, Каму памагае.
Неяк Ласку ўгледзеў
Сяргейка, Хоць і слёзы блішчалі На вейках.
Захварэў неўспадзеўкі
Хлапчына.
Сінява залягла
Пад вачыма.
Парашкі ён глытаў I пілюлі,
Смеху хлопчыка Доўга не чулі. I тады да ягонага Ложка Падышла, нібы цень, Басаножка.
Падышла неўзаметку Малая, За плячыма — Каса залатая.
— Ты Сяргейка? — Пытае ласкава I плыве каля ложка, Як пава.
— Ты хварэеш?
Замучылі лекі?
Пацярпі, He хвалюйся, маленькі!
Хочаш — коўдру тваю
Я папраўлю!
Хочаш — кветак у шклянку Пастаўлю!
Каля хворага Без адпачынку Завіхаецца Тая дзяўчынка. Лоб малога пагладзіла, Бровы, —
I Сяргейка заснуў Як здаровы.
I ў сне ўжо,
Што быў нібы казка, Ён пытае:
— Скажы, калі ласка, Хто ты?
— Ласка.
— Якая?
Такая,
Што маленькім
Заснуць памагае.
Дык застанься са мной, Мая Ласка!
Я спяшаю ў калгас,
Да Тараскі!
I, махнуўшы хусцінкаю
Белай,
Неўпрыкметку пайшла,
Паляцела.
Ціхі хлопчык
Ажно засмяяўся:
Ён з хваробай сваёй
Развітаўся!
Пасварылася з Надзяй
Ларыска.
I за што?
3-за малочнай ірыскі!
Да дзяўчынак прыходзіла цёця.
Надарыла цукерак блазноце.
I дражэ, і «падушак», і «мішак». Немалое багацце ў малышак!
Адно цешся з салодкіх I еш
Ды сябровак частуй ты... Дык не ж!
Стала крыўдна старэйшай — Ларысцы, Што ў Надзеі — Яшчэ і ірыскі!
Вось старэйшая, Каб не журыцца, Адабрала ірыскі У сястрыцы. Хто паможа Надзейцы ціхмянай? Хто ёй верне Прысмак адабраны? Можа, цёця? Яна на рабоце. Можа, мама? На працы таксама. Памагла ёй Дзяўчына-краса, За плячмі — Залатая каса.
I адкуль яна толькі Узялася, Як пазнала, Што спрэчка ўзнялася? На маленькіх нагах Неабутых
Падышла да дзяўчынак Надзьмутых.
Белай хусткаю Твар абмахнула, На сястрычак Лагодна зірнула. — Я завуся, — гаворыць ім, — Ласкай.
Вы паслухайце Простую казку!
Я прыйшла Ад СяргейкіХварэйкі, Я прыйшла Ад ТараскіПадпаска. Сумаваў той без ласкі Са статкам, Калі ў поле падаўся За таткам.
А пасля пабыла я За морам, За бязмежным Блакітным прасторам. Там чакаў мяне Бедны, пануры Хлопчык з чорнаюЧорнаю скурай.
У краіне, Дзе сонца багата, Гэты хлопчык Застаўся без таты. Тату ворагі злыя Забілі, Бо змагаўся ён Супраць насілля. Супраць гора змагаўся Адважна, Клікаў волю
У свой край неабсяжны...
Пацямнелі,
Як быццам ад ночы, Васільковыя Ласчыны вочы. Залатую касу Запляла, Пацішэлых сястрыц Абняла.
I тады запытала Ларыса: — А як хлопчыка клічуць? — Патрысам.
I ўжо шэпчуцца ціха Дзяўчынкі...
Ім цяпер
He да прыкрых учынкаў!
Трэба г,ругу Пісьмо напісаць,
Падарунак яму, Пераслаць.
I пачула тут госця: «Патрысік!
Шлём табе мы салодкіх Ірысак.
I дражэ,
I «падушак»-малышак, Толькі з’елі мы Некалькі «мішак».
3 падарункам прымі, Калі ласка, Нашу светлую Шчырую Ласку!
He гаруй, Мы цябе не забудзем I пра татку Раскажам мы людзям. Будзем дружныя мы Між сабою I навек
Пасябруем з табою!..»
Вось вам, дзеці, I ўся мая казка Пра дзяўчынку харошую — Ласку.
Ласка ўсіх вас Пабачыць жадала, Але часу ў яе Дужа мала.
А таму покуль стрэнецца 3 вамі, Будзьце, дзеці, Ласкавыя самі!
Прыгоды Нуліка
(Урыўкі)
Уладзімір Ліпскі
Хто такі Нулік
Жыў-быў Нулік.
Сумна жыў, абы-як. Спытаеце чаму? Ды таму, што быў адзінокі. Hi з кім не сябраваў, ні да каго не хадзіў у госці. Ды як ён мог пайсці, калі ў яго не было нават ног. I рук не было. I вачэй. I носа. I рота.
Нулік быў ніхто, нічый, ніякі. Ён уяўляў сабой роўны абадок, які нібыта саскочыў з курынага яйка. Было яно абвязана дроцікам ад «носіка» да «пяткі» — і раптам вылузнулася з палону. A тая абвязка і стала Нулікам.
На што быў падобны Нулік?
Ды багата на што. На дзірку ад абаранка. На пялёсткі рамонка. На гадзіннік, пярсцёнак, абруч, кола. На савіныя вочы. На пятачок парасяці. На кольцы ў нажніцах.
Дзе жыў Нулік? Ды абы-дзе. Мог жыць у мыльных бурбалках-пухірах. У клубах дыму. На пяску. На слівавых дрэвах. Нават на воблаках.
А што рабіў Нулік?
Ды нічога. Ён умеў толькі палежваць: то на правым баку, то на левым. Мог стаяць, калі нехта яго падтрымліваў, каб не кульнуўся. Той нехта мог быць ці гурбай снегу, ці сасновымі іголкамі, ці выпадковым ветрыкам.
Аднойчы ветрык-падарожнік і нашаптаў Нуліку пра казачнага Калабка. Помніце, ляжаў-палежваў Калабок, ды раптам і пакаціўся.
3 акна на лаву, з лавы на падлогу, а далей — праз дзверы ў двор. I памінай баба з дзедам як звалі Калабка.
Задумаў і Нулік паспрабаваць шчасця. Захацеў і ён пабачыць свету. 3 дапамогай ветрыку пакаціўся Нулік па зялёнай траўцы, пасля — па сцяжынцы. Выскачыў на шырокую роўную вуліцу. Каціўся, каціўся, пакуль не стукнуўся аб сцяну высокага цаглянага дома. Упаў Нулік на асфальт. Думаў, тут яму і канец надышоў. Ды раптам яго нехта падняў...
Міколка-ратавальнік
Жыве ў высокім доме, на сёмым паверсе, хлопчык Міколка. Вельмі ж ён пацешны. Выйдзе на вуліцу, сядзе на лаўку і сядзіць, думае. А дзеці гушкаюцца, лётаюць паміж дрэў, у пясочніцы корпаюцца. У яго пытаюцца:
— Што робіш, Міколка?
— Варон пералічваю...
A то скажа, што балконы лічыць у сваім доме, галіны на клёне, кветкі на газоне.
Як толькі ні клікалі Міколку: і грамацеем, і матэматыкам, і, не паверыце нават, дзядзькам Колем. Ленка з пятага паверха склала пра яго дражнілку:
Дзядзька Коля — велікан, Уваліўся ў мамін жбан.
А ў жбане малако, Дзядзя Коля — ко-ко-ко...
3 верасня Міколку пачалі называць Нулікам, бо пайшоў вучыцца ў нулявы клас. Ён, канечне, не вельмі падобны на нуль. Хутчэй на лугавога коніка. Танклявы, падцягнуты, толькі скакаць не любіць. Ходзіць павольна, задуменна.
От аднойчы ішоў ён, пра нешта думаў. A можа, пліты лічыў па якіх ступаў? Ды раптам аж войкнуў ад знаходкі. Каля самай сцяны ляжаў сапраўдны Нулік. Міколка быццам пачуў яго голас:
— Ратуйце мяне!..
Хлопчык Нулік ухапіў у рукі лічбу Нулік і панёс у сваю кватэру. Бег па лесвіцы і ўвесь час адчуваў у руках не проста абадок з дроціка, a нешта як быццам жывое.
Міколка ўскочыў ў свой пакой. Паклаў знаходку на белы аркуш паперы, які ляжаў на яго пісьмовым стале. Ухапіў каляровыя алоўкі і пачаў маляваць Нуліку вочы, нос, рот, вушы.
I здарыўся цуд. Вочы ажылі, і сінія «кропачкі» пачалі азіраць Міколку. Hoc Нулікаў чмыхнуў. А рот заварушыўся, і ў пакоі пачуўся пісклявы голас незвычайнага госця:
— Дзе я?.. Што са мной?..
Міколка расказаў усё, як было.
Нулік войкнуў:
— Вой, як моцна я ўдарыўся аб сцяну.
— Цяпер у цябе ёсць вочы, будзеш бачыць, куды каціцца,— супакоіў Міколка.
— Хачу не каціцца, а ісці, як ты,— папрасіў Нулік.
Міколка хуценька дамаляваў Нуліку рукі, ногі. На галаве зрабіў прычоску — накруціў маленькіх нулікаў. I перад ім паўстаў жывы Нулік, якога Міколка не бачыў ні ў сваім падручніку, ні ў мульціках.
Першыя крокі
Як толькі Нулік стаў на ногі, яму захацелася агледзець Міколкаву кватэру. Ён скокнуў са стала на крэсла, з крэсла — на дыван, які ляжаў на паркетнай падлозе. Тут Нулік адчуў раздолле і пачаў перакульвацца з ног на рукі, з рук на ногі.
— О-пля! — Госць стаў на ногі-нулікі і падбухторыў Міколку: — А ты так умееш?
— He спрабаваў...
Міколка і Нулік пачалі куляцца на дыване. Ім было весела і смешна.
Раптам Нулік прыпыніўся і спытаў:
— Слухай, Міколка, а ты можаш высока падскочыць?
— Mary! Глядзі!..
Міколка ўскінуў рукі ўгору, як быццам хацеў узляцець. Ды толькі адарваўся ад падлогі. Тут жа і прысеў.
— Э, трэба во як! — Нулік узмахнуў рукамі і, нібыта надзьмуты шар, узляцеў аж да столі. Прысеў на люстру. Пераскочыў на шафу. Сядзіць там і дражніць Міколку: — Падскоквай да мяне. Адсюль усё бачна.
Міколка падставіў табурэтку, хацеў лезці на шафу, але ў пакой якраз зазірнула бабуля і асіплым голасам сказала:
— Чаго вэрхал падняў?.. Куды лезеш?..
— Я гуляю з... — Міколка хацеў прызнацца, з кім ён пасябраваў, але з-пад столі, з самага верху шафы Нулік тоненька чмыхнуў.
Вось так: «Ап-цхні!»
А Міколку пачулася: «Сціхні!». Ён і змоўк.
Затое бабуля ўсхвалявалася:
— Чхаеш? Зноў прастудзіўся. О божа, што скажа мама?! Марш на кухню чай піць. Пасля ўрокі будзем рабіць.
Нулік усё чуў, ды мала што разумеў Калі бабуля з Міколкам выйшлі з пакоя, ён саскочыў з шафы, сеў у крэсла і задумаўся. Чаму бабуля зазлавала на Міколку? Чаму не дазваляе яму дурэць? Навошта людзі п’юць чай? Навошта дзяцей прымушаюць рабіць нейкія ўрокі?..
Ад гэтага роздуму Нулік аж засумаваў. Захацелася, як і раней, бесклапотна катацца па вуліцах. Але ж трэба выручаць сябра Міколку. А як?..
Дзіўны KOT
Васіль Шырко
Усе вы, канешне, ведаеце, што я, мажліва, адзіны фермер у Беларусі, які зёлкі ад немачы і скрухі вырошчвае, а не толькі збожжа і бульбу. Цуд-зелле — жэньшэнь, рамонкі, васількі, галаўню... Можа, тысячам людзей вярнулі здароўе мае травы. Адзін святаяннік ад тысячы хвароб памагае. У народзе кажуць: «Як без мукі нельга хлеб спячы, так без яго хваробу вылечыць...»
Нават звяры і хатнія жывёлы травамі лечацца. Відаць, і вы бачылі, як сабака шчаўе есць, а кот нейкія карэньчыкі жуе. Значыць, патрабуе арганізм. Я сам ніколі не лячыўся таблеткамі і ўколамі, усё настоі з траў піў, можа, і жыву таму так доўга. Яшчэ і сёння на печы не сяджу...
He так даўно мяне на злёт выклікалі, каб распавёў, як мы травы вырошчваем.
Трэба дык трэба. Адзеўся я, гэта, чыста. Ордэны і медалі пачапіў... Іду па райцэнтры, вітрыны разглядаю... He спяшаю: ёсць вольны час. Дай, думаю, у кніжны заскочу: можа, новае што з’явілася.
Іду, бачу, нейкі кот за мной увязаўся: сам чорны, шыя белая. Куды я — туды ён. Я прыбавіў ходу — не адстае, прысеў на лаўку ў скверыку — побач прыпыніўся. Ці не памроілася, думаю. Сто гадоў жыву, а ніколі не чуў, каб каты за чалавекам бегалі. Заплюшчыў вочы, расплюшчыў: сядзіць, аблізваецца. Трэба ратавацца, рашыў. Ці не смерць за табой, Манюкін, ходзіць. Падняўся я
з лаўкі і — бягом. Людзі аглядваюцца, пальцам каля скроні круцяць: маўляў, звіхнуўся стары з розуму. А я тым часам сігануў за нейкі вугал, адтуль у вулачку забег, а там да кніжнага паджгаў. Аглянуўся: быццам адстаў мой кот. Выцер гэта я ўзмакрэлы лоб хусцінкай і ў магазін зайшоў. Купіў мемуары партызана, пагутарыў з прадаўцамі і назад пайшоў.