Чарадзейнае слова Хрэстаматыя для пазакласнага чытання ў 3 класе

Чарадзейнае слова

Хрэстаматыя для пазакласнага чытання ў 3 класе
Выдавец: Беларусь
Памер: 463с.
Мінск 2022
82.02 МБ
Бог зляпіў пана з пшанічнага цеста, a мужыка — з гліны ды, паклаўшы, каб сохлі, пайшоў абедаць. А пад той час — дзе ён узяўся! — прыбег сабака, просты мужыцкі падваротнік, панюхаў мужыка, шкрабануў усімі лапамі і, дабраўшыся да пана, чыста яго з’еў. Толькі
стаў аблізвацца, калі вось прыходзіць Бог. Як пабачыў ён, што зрабілася, то, ухапіўшы сабаку за хвост, давай трусіць. 3 сабакі і пасыпаліся паны, і пабеглі куды папала, а дзе які спыняўся, так Бог яго і называў. Спыніўся пад бярозаю — пан Беразоўскі, пад дубам — пан Дубінскі, пад сасною — Сасноўскі, пад елкаю — Ельскі, пад алешынаю — Альшынскі, пад гарою — пан Падгорскі, а як каторы ачуўся за балотам або за ракою, то пан Заблоцкі і пан Зарэцкі.
Дык вось адкуль сяляне і паны.
Адкуль пайшлі буслы
Было гэта вельмі даўно. На зямлі развялося такое мноства гадаў, што не стала ад іх жыцця ні людзям, ні жывёле. I парашыў адзін чараўнік знішчыць гадаў патапіць у якойсьці бяздонніцы. Сабраў ён іх у вялізны скураны мяшок, завязаў узваліў на плечы аднаму неразумнаму чалавеку і загадаў укінуць у паказанае прадонне. Як толькі чалавек рушыў з месца, то ўсе гады, якія былі ў мяшку, заварушыліся, засіпелі, засвісталі. I ўзяла чалавека цікаўнасць, што ён такое прэ.
Чалавек развязаў торбу ды і аслупянеў ад жаху. Гады ж тым часам вылезлі і распаўзліся ізноў па зямлі.
Разгневаны чараўнік не захацеў другі раз збіраць гэтую дрэнь і, накінуўшы на чалавека парожні мяшок, ператварыў яго ў бусла і зага-
даў збіраць гадаў-уцекачоў усё яго жыццё аж да самай смерці.
I ходзіць гэты ператвораны ў бусла чалавек з накінутым на плечы мяшком па лугах, палях, балотах ды збірае гадаў, але да гэтае пары ніяк сабраць не можа. 3 прычыны сваёй крэўнасці да чалавека гэты пярэварацень не адыходзіць далёка ад людскіх сяліб і мала баіцца людзей.
Дуб і сасна
Па дарозе ў Нясвіж растуць, абняўшыся, два дрэвы — дуб і сасна. Кажуць, было гэта яшчэ за князем Радзівілам. У князя была прыгожая дачка,і пакахала яна пастуха. I пастух яе таксама кахаў. Але пажаніцца яны не маглі, князь пра такое і слухаць не хацеў. I вось яны рашылі ўцячы з замка. Даведаўшыся пра гэта, князь разгневаўся, кіламетраў за шэсць дагнаў іх са сваёю світаю. He пашкадаваў князь ні дачкі, ні пастуха: там і пакончыў іх жыццё. На тым месцы выраслі дуб і сасна, якія і цяпер растуць, навекі абняўшыся.
Чаму воўк з сабакам ды з кошкай і мышкай варагуюць
У часы старадаўнія воўк, сабака, кошка і мыш жылі між сабою дружна, не варагавалі, адзін за аднаго стаялі і ні ў чым патрэбы не мелі.
Раз ваўку давялося некаторы час пагаладаць: не было харчоў. I расстараўся ён сабе грамат-
ку — прасіць хлеб па вёсках і па сёлах. 3 гэтаю граматаю воўк і пайшоў жабраваць.
Па дарозе мусіў ён перайсці па кладцы цераз нейкую рачулку ды зваліўся ў ваду і так замачыў сваю грамату, што яе немагчыма было разгарнуць, не прасушыўшы. Дабег воўк да бліжэйшай вёскі, ускочыў у першую хату, папрасіў там гаспадарсжага сабаку дапамагчы яму і высушыць прамоклую грамату, а сам, таксама мокры, пайшоў сушыцца ў ёўню. Сабака адразу, як мага асцярожна, разаслаў грамату на градцы і, сам не маючы часу, даручыў кошцы перадаць гэтую паперу ваўку, калі ён па яе прыйдзе.
Між тым кошка заснула, прасохлая грамата ўпала з градкі на зямлю і трапіла ў зубы да мышкі, што тут якраз прабягала. Тая, не ведаючы, што гэта за папера, згрызла яе амаль усю, а шматкі, якія засталіся, зацягнула ў сваю норку.
Калі воўк вярнуўся ў хату і даведаўся пра ўсё, дык пачаў лаяць сваіх таварышаў. Ніхто з іх не хацеў прызнаць сваю правіну, і яны ўсе між сабою перасварыліся ўшчэнт. Воўк быў у роспачы, бо новай граматы яму не маглі даць. Завыў ён, бедны, немым голасам і злосна накінуўся на сабаку, які ледзьве вырваўся. Тады раззлаваўся сабака ды кінуўся на кошку і не выпусціў яе з лап, пакуль не пакусаў дашчэнту. Тут кошка накінулася на мыш, якая найбольш і правінілася.
3	таго часу і варагуюць воўк з сабакам ды з кошкай і мышкай.
Чаму заяц, ліса ды воўк разам не сыходзяцца
Калісьці ўсе пушчанскія звяры жылі ў вялікай згодзе. Часта збіраліся разам на якой-небудзь паляне на свае звярыныя сходы-зборы, таксама і ў госці хадзілі адзін да аднаго. Але здарылася вось што.
Аднойчы пагнаў хлопчык пасвіць козы. Гоніць іх, гоніць дарожкаю каля агародаў, а тыя козы — скок! — і ў агарод, і да капусты. Давай хлопчык іх выганяць. Гоніць-гоніць і выгнаць не можа. Сеў на мяжы і плача.
Бег узмеж агародаў зайчык, убачыў хлопчыка, як той горка плача, пытаецца ў яго:
— Чаго плачаш, хлопча?
— Як мне не плакаць! — праз слёзы той кажа. — Вунь улезлі козы ў капусту, і аніяк не магу іх выгнаць.
— He плач, — яму зайчык на тое, — пайду я выганю.
Гнаў зайчык коз, гнаў і аніяк выгнаць не можа: ядуць козы капусту, ажно бароды ў іх трасуцца. Сеў зайчык каля хлопчыка і таксама заплакаў.
Бегла мяжою ліса, убачыла зайчыка ды пытаецца:
— Чаго плачаш, зайчык?
— Плачу я, бо хлопчык плача, а хлопчык плача, бо коз з агарода выгнаць не можа.
— He плачце, — суцяшае іх ліса. — Я іх зараз выганю.
Гнала-гнала ліса коз з агарода, а тыя і слухаць яе не хочуць: жумраць капусту, аж за вушамі трашчыць. Села ліса каля зайчыка ды заплакала.
Бег воўк, убачыў, як у лісы слёзы з вачэй коцяцца, ды пытаецца:
— Чаго плачаш, ліска?
— Плачу я, бо зайчык плача, зайчык плача, бо хлопчык плача, а хлопчык плача, бо коз з агарода аніяк выгнаць не можа.
— He плачце, — прамовіў воўк. — Я іх мігам выганю.
Кінуўся ён да коз, гнаў іх, гнаў, а тыя хоць бы што: цярэбяць капусту, дый годзе. Сеў воўк каля лісы ды зароў.
Па-над агародамі ляцела маленькая пчолка. Убачыла яна, як воўк слёзы пралівае, пытаецца:
— Чаго плачаш, воўча?
— Плачу я, бо ліса плача, ліса плача, бо зайчык плача, зайчык плача, бо хлопчык плача, а хлопчык плача, бо коз з агарода аніяк выгнаць не можа.
— He плачце, — празвінела пчолка, — я іх умомант выганю.
Падляцела пчала да першай казы і — бзомбзом ёй у вуха, потым да другой — бзом-бзом, затым да трэцяй — бзом-бзом і так усім козам у вушы набзомкала. Застрыглі козы вушамі, затрэслі галовамі, задзерлі свае куртатыя хвасты ды далі драпака з агарода.
Звярам ніякавата зрабілася, што маленечкая пчолка мацнейшая за іх, вялікіх. Разбегліся яны хто куды ад сораму і дагэтуль не сыходзяцца разам.
БЕЛАРУСКІЯ НАРОДНЫЯ КАЗКІ
Каток — залаты лабок
Жыў дзед з бабай. Былі яны вельмі бедныя: ні насіць няма чаго, ні варыць.
Вось баба і кажа дзеду:
— Вазьмі, дзеду, тапарок, паедзь у лясок, ссячы дубок, завязі на рынак, прадай і купі гарчык мукі. Спячом хлеб.
Сабраўся дзед, паехаў у лясок, пачаў секчы дубок. Выскачыў з дуба каток — залаты лабок, залатое вушка, срэбранае вушка, залатая шарсцінка, срэбраная шарсцінка, залатая лапка, срэбраная лапка.
— Дзеду, дзеду, што табе трэба?
— Ды вось, каточак, мой галубочак, паслала мяне баба ссекчы дубок, завезці на рынак, прадаць і купіць гарчык мукі на хлеб.
— Едзь, дзед, дахаты, будзе ў вас мука!
Прыехаў дзед дахаты, ажно ў яго мукі поўныя засекі.
Спякла баба хлеб, сама наелася, дзеда накарміла ды кажа яму:
— He шкодзіла б цяпер і заціркі наварыць. Ды солі няма. Вазьмі, дзеду, тапарок, паедзь у
лясок, стукні ў дубок, ці не выскачыць каток — залаты лабок: папрасі ў яго солі.
Узяў дзед тапарок, паехаў у лясок, стук у дубок!.. Выскачыў каток — залаты лабок, залатое вушка, срэбранае вушка, залатая шарсцінка, срэбраная шарсцінка, залатая лапка, срэбраная лапка.
— Дзеду, дзеду, што табе трэба?
— Ды вось, каточак, мой галубочак: хлеб ёсць — солі няма!
— Едзь, дзед, дахаты, будзе соль!
Прыехаў дзед дахаты, ажно ў яго солі цэлая дзежка стаіць.
Наварыла баба заціркі, сама наелася, дзеда накарміла ды кажа яму:
— He шкодзіла б цяпер і капусты паспытаць. Вастры, дзеду, тапарок, едзь у лясок, стукні ў дубок, ці не выскачыць каток — залаты лабок: папрасі ў яго капусты.
Навастрыў дзед тапарок, паехаў у лясок, стук у дубок!.. Выскачыў каток — залаты лабок, залатое вушка, срэбранае вушка, залатая шарсцінка, срэбраная шарсцінка, залатая лапка, срэбраная лапка.
— Дзеду, дзеду, што табе трэба?
— Ды вось, каточак, мой галубочак: хлеб ёсць, соль ёсць — капусты няма!
— Едзь, дзед, дахаты, будзе капуста!
Прыехаў дзед дахаты, а ў яго капусты поўная кадушка!
— Ай, як добра! Вось каб цяпер яшчэ сальца... Мы б з табою капусты наварылі, сальцам закрасілі б. He палянуйся, дзеду: вазьмі тапарок, паедзь у лясок, стукні ў дубок, ці не выскачыць каток — залаты лабок: папрасі ў яго сальца.
Узяў дзед тапарок, паехаў у лясок, стук у дубок!.. Выскачыў каток — залаты лабок, залатое вушка, срэбранае вушка, залатая шарсцінка, срэбраная шарсцінка, залатая лапка, срэбраная лапка.
— Дзеду, дзеду, што табе трэба?
— Ды вось, каточак, мой галубочак: просіць баба яшчэ сальца да капусты.
— Добра, дзед, едзь дахаты, будзе сала.
Прыязджае дзед дахаты, а ў яго сала цэлы кубелец! Рады дзед, рада баба. Сталі яны жыць ды пажываць, дзецям казкі казаць. I цяпер жывуць, хлеб жуюць, капустаю з салам закусваюць.
Вось вам казка, а мне абаранкаў вязка.
Ад крадзенага не пасыцееш
Былі ў аднаго чалавека два сыны. Як выраслі яны, бацька сказаў:
— Пара, сыны, за сталую работу брацца. Хто з вас чым хоча заняцца?
Маўчаць сыны — не ведаюць, якую сабе работу выбраць.
— Ну, дык пойдзем,— кажа бацька,— у свет, паходзім, паглядзім, што людзі робяць.
Сабраліся і пайшлі.
Ідуць так памаленьку, сыны да ўсяго прыглядаюцца, думаюць, якую работу ім выбраць.
Падышлі да адной вёскі. Бачаць — стаіць пры канцы вёскі кузня. Зайшлі яны ў кузню. Прывіталіся да каваля, пагаварылі. Старэйшы сын нават молат у рукі ўзяў — памог кавалю нарог выкаваць.
I зноў далей рушылі.
Падышлі да другой вёскі. Старэйшы сын паглядзеў туды-сюды: не відаць кузні ў гэтай вёсцы. Вось ён і кажа да бацькі:
— А чаму б і тут кузню не паставіць? Я мог бы за каваля застацца. Мне гэта работа падабаецца.
Бацька зарадаваўся: знайшоў, думае, большы сын сабе спосаб да жыцця!
— Добра,— кажа,— будзь кавалём у гэтай вёсцы.
Паставіў ён сыну кузню, той і пачаў кавальскаю справаю займацца. Людзі яго хваляць, і сам ён сваёю работаю задаволены.
А меншы сын, колькі ні ходзіць,— ніяк не можа работу па густу выбраць.