Цудадзейны карагод
зборнік твораў для пазакласнага чытання ў 3-м класе. У 2 ч. Ч. 1
Выдавец: Народная асвета
Памер: 264с.
Мінск 2018
Цудадзейны карагод
Шк — льная бібліятэка
Цудадзейны карагод
Зборнік твораў для пазакласнага чытання ў 3 класе
У дзвюх частках
Частка 1
Мінск
«Народная асвета» 2018
УДК 821.161.3-93
ББК 84(4 Бен)
Ц83
Серыя заснавана ў 1965 годзе Распрацоўка, мастацка-тэхнічнае афармленне серыі выдавецтва «Мастацкая літаратура», 2009 г.
Дызайн A. I. Царова
Укладальнік I. Г. Волкава
Выпуск выдання ажыццёўлены па заказе і пры фінансавай падтрымцы Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь
Цудадзейны карагод : зборнік твораў для пазакласнага Ц83 чытання ў 3-м класе. У 2 ч. Ч. 1 / уклад. I. Г. Волкава. — Мінск : Народная асвета, 2018. — 264 с. : іл. — (Школьная бібліятэка).
ISBN 978-985-03-2986-8.
У кнігу ўвайшлі творы беларускіх пісьменнікаў — класікаў і сучасных аўтараў.
Рэкамендуецца навучэнцам пачатковых класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання для пазакласнага чытання.
УДК 821.161.3-93
ББК 84(4 Бен)
ISBN 978-985-03-2986-8 (ч. 1)
ISBN 978-985-03-2997-4
© Волкава I. Г., укладанне, 2018 © Афармленне. УП «Народная асвета», 2018
Прыгожая птушка пер’ем, а чалавек вучэннем
Эдзі Агняцвет
ГРАМАЦЕІ
Саня — першы грамацей, А за ім ідзе Мацей.
Саня піша:
«Роўна ў восім На футбол з’евіцьца просім».
— Непісьменная аб’ява, Класу нашаму — няслава! Раззлаваўся грамацей. Перапісвае Мацей:
«У нідзелю роўна ў восям На футбол з’явіца просям».
— I куды вы ўсе глядзелі?
He ў «нідзелю», а ў «недзелю». — Хомка — трэці грамацей — Напісаў яшчэ прасцей.
Цэлы стос паперы чыстай Сапсавалі футбалісты.
I спацелі як адзін, Малявалі сто хвілін.
Сто хвіліначак — не жарты!
I калі б запал упарты Перанесці на урок — Быў бы толк, а не папрок.
ГІАРАСКА I ПАДКАЗКА
— Скажы, Параска, Калі ласка,
Якую ты чытала казку?
Параска думае: «Ой, ой, Я ж не чытала ні адной!» Хтось шэпча ў класе: «Курка раба...».
Параска кажа: «Мурка жаба».
Хтось шэпча: «Журавель і чапля».
— Я помню! «Муравей і шабля».
— Скажы, Параска, калі ласка, Якіх ты ведаеш звяроў?
Тут чхнуў яе сусед Пятроў.
Яму шапнулі: «Будзь здароў». Параска, не дачуўшы слоў, Сказала: «Ведаю кароў».
— Вось дык цікава, звер — карова! Скажы нам, Без якога слова
Пражыць не можаш ані дня?
Маўчыць Параска... Цішыня... Глядзіць яна ва ўсе бакі, Глядзіць на столь і на падлогу, Хто прыйдзе ёй на дапамогу? Знайшоўся жартаўнік такі, Што гучна прашаптаў: «Падказка».
— Падказка! — крыкнула Параска.
* * *
А я не ведаю, браткі, ЦІ гэта быль, ці гэта казка?
СВЯТА КНІГІ
Паплылі па рэках крыгі 3 дзіўным гулам, сінім бляскам. I прыходзіць свята кнігі, Дзе прасторна вершам, казкам; Дзе любімыя героі — На малюнках, як жывыя. Словы матчыны з табою — Лугавыя і лясныя.
Кніга! Нам прыносяць словы
Праўду, вернасць і адвагу, I зялёны свет дубровы, I чырвоны колер сцягу.
Колькі фарбаў пахавана У чорных літарах чароўных? Колькі ёсць вышынь нязнаных У радках — сцяжынках роўных? Пройдзе Тыдзень наш вясновы, Будзеш ты расці і, з часам, Разгадаеш сілу слова 3 роднай кнігаю сам-насам.
I таксама будуць святы
У кутку зацішнай хаты: I прыгоды Дон Кіхота, I касмічныя палёты!
Ядвіга Бяганская
ЦЯЖКАЯ ЗАДАЧА
Ганя зноў не рашыла задачку.
— У маім задачніку гэтай задачкі няма, — сказала яна настаўніцы.
— Як гэта няма?! — здзівілася Вольга Паўлаўна. — Хіба ў цябе не такі задачнік, як у іншых вучняў?
— Няма... — паўтарыла Ганя, паціскаючы плячыма.
— Хто яшчэ не знайшоў у сваім задачніку гэтай задачкі? — спытала настаўніца, абводзячы позіркам прыціхлы клас.
Вучні маўчалі.
— Выходзіць, што толькі ў Ганіным задачніку яе няма, — сказала Вольга Паўлаўна. — Дай мне свой задачнік, Ганя. Можа, у ім старонкі пераблытаны?
— А задачнік я дома пакінула, — прамовіла Ганя. — Навошта мне такі задачнік? Я новы куплю.
— Задачнік трэба заўсёды прыносіць у клас. Хіба ты забылася пра гэта?
— Забылася, — ледзь чутна прамовіла Ганя, і твар яе пачырванеў.
— Ну што ж, калі ты не рашыла дома задачку, ідзі да дошкі, — сказала настаўніца.
Ганя падышла да дошкі, узяла ў рукі крэйду, запісала ўмову задачы, якую прадыктавала ёй Вольга Паўлаўна, падумала крыху і пачала рашаць.
А настаўніца тым часам хадзіла паміж парт, пазірала час ад часу на дошку, слухала тлумачэнні Гані, а калі тая памылялася, папраўляла яе.
Параўняўшыся з Ганінай партай, Вольга Паўлаўна заўважыла на падлозе кніжку. Відаць, дзяўчынка незнарок скінула яе, калі заспяшалася да дошкі. Вольга Паўлаўна падняла кніжку, усміхнулася і пачала гартаць.
— Усё, — зірнула Ганя на настаўніцу.
— Сядай, правільна рашыла, — сказала Вольга Паўлаўна.
Ганя паклала крэйду, выцерла анучкай пальцы і, задаволеная, пайшла да сваёй парты.
— Вазьмі свой задачнік, — падала ёй настаўніца кніжку.
Ганя залілася чырванню і вінавата паглядзела на Вольгу Паўлаўну.
Артур Вольскі
НЕПЕРАЛЁТНЫ ВЫРАЙ
Сышліся хмары — восені паслы.
I за акном не ціхне дождж-назола. На поўдзень скіраваліся буслы, а нас з табой ужо чакае школа.
Лістоту золкі вецер падхапіў і закружыў яе ў апошнім танцы, пад невясёлы восеньскі матыў чапляецца за каўняры і ранцы.
To зарагоча. To ледзь чутна кпіць. To, як сабака, кінецца пад ногі. Нібыта хоча шлях перахапіць ці збіць нас намагаецца з дарогі.
Ах, восень! Ты стараешся дарма, прыкрыўшыся залочанай парфірай. Бо што нам дождж ды блізкая зіма: у нас тут свой — непералётны — вырай.
Аж да званка не змоўкне гамана у кожным класе вераснёвым ранкам. Як быццам і не восень, а вясна, і школа — велізарная буслянка.
Мікола Гіль
ПЕРІПЫ НАСТАЎНІК
Дзеці сядзелі за партамі і насцярожана пазіралі на настаўніка. Сёння яны першы раз прыйшлі ў першы клас і чакалі першага ў сваім жыцці ўрока. А настаўнік нечага марудзіў. Доўга гартаў класны журнал, штосьці ў яго запісваў. Урэшце падняў галаву, зірнуў на клас праз шкельцы акуляраў і сказаў:
— Дарагія мае хлопчыкі і дзяўчынкі! Сёння для вас пачынаецца дарога ў вялікае жыццё, у светлую краіну ведаў. Аднак не спяшайцеся разгортваць свае буквары — часу ў нас наперадзе шмат, буквар мы адолеем. Давайце проста пагаворым, пазнаёмімся бліжэй, бо нам усім крочыць разам доўга, праз цэлыя гады... Напачатку я раскажу вам пра тое, чаму стаў настаўнікам. Раскажу пра чалавека, якому абавязаны вельмі многім, і ў першую чаргу тым, што вось сёння я тут, у класе, разам з вамі...
Настаўнік памаўчаў, устаў, прайшоўся па класе, пасля загаварыў зноў:
— Гэта было даўно. У гады вайны. Калі яна пачалася, мне было столькі ж, колькі зараз вам, і я павінен быў ісці ў школу. Але школу
спалілі фашысты, настаўніка яны расстралялі, і вучыцца мне тады не давялося.
Жыў я з маці у вёсцы. Хата наша стаяла на канцы, пры лесе. I, пэўна, па гэтай прычыне да нас часта заходзілі партызаны. Ці на заданне ідуць, ці з задання вяртаюцца — абавязкова зойдуць: абагрэцца, з’есці гарачай бульбы.
Часцей за ўсё да нас заходзілі падрыўнікі. Яны хадзілі на чыгунку, падрывалі варожыя цягнікі, каб фашысты, іхнія танкі і гарматы не даехалі да фронту. I быў сярод падрыўнікоў вясёлы і добры дзядзька Васіль. Заўсёды, калі б ні зайшоў, прыносіў ён мне які-небудзь ласунак: то яблык, то драбок цукру, то сухі акрайчык хлеба. А аднаго разу прынёс мне кніжку. Падаў і сказаў: «Чытай, хлопча. Дужа цікавая казка пра тое, як дзед замест сваёй кабылы злавіў і асядлаў мядзведзя. Якуб Колас напісаў гэтую казку...» A я ўзяў кніжку і збянтэжыўся — чытаць жа я не ўмеў. Дзядзька Васіль спахмурнеў, а затым усміхнуўся: «Не бядуй! Навучу цябе чытаць. Я ж, брат, да вайны настаўнікам быў, а не падрыўніком». I ў той жа вечар паказаў мне некалькі літар. Праз нейкі тыдзень я ўжо ведаў усе літары, а праз месяц-другі амаль бегла чытаў. Тую кніжку, што прынёс мне дзядзька Васіль, я прачытаў не адзін раз і
ведаў яе на памяць. Ён жа і пісаць мяне навучыў. Памятаю, як рады быў дзядзька Васіль, калі я ўпершыню сам напісаў словы, якія шмат разоў чытаў у партызанскіх лістоўках і газетах: «Смерць фашысцкім акупантам!» Ён падхапіў мяне на рукі, падкінуў пад столь і сказаў: «Малайчына, хлопча! Вось прагонім фашыстаў, пойдзеш ты ў школу, пасля інстытут скончыш і будзеш сам настаўнікам, як і я, і будзеш вучыць грамаце іншых...»
А потым дзядзька Васіль перастаў заходзіць да нас. Я прыставаў да партызанаў, пытаўся, чаму яго няма з імі, а яны чамусьці хавалі ад мяне вочы і адказвалі: «Ён цяпер не ў нашай групе. Няма зараз з намі твайго дзядзькі Васіля». I толькі пасля, праз некаторы час, сказалі мне праўду. Дзядзька Васіль загінуў. Фашысты, баючыся партызанаў, мініравалі падыходы да чыгункі. Вось дзядзька Васіль і падарваўся аднойчы на фашысцкай міне...
Настаўнік змоўк, зняў акуляры, старанна працёр іх насоўкай, уздыхнуў:
— Вось тады я і даў сабе слова: абавязкова выканаць наказ дзядзькі Васіля і стаць настаўнікам... Я рады, дзеці, што раблю тое, пра што марыў мой першы настаўнік. А марыў дзядзька Васіль пра тое, каб пасля вайны зноў прыйсці ў школу і вучыць дзяцей.
Нечакана настаўнік спытаў:
— Ну, а хто з вас ведае, чыё імя носіць наша школа?
Адна дзяўчынка нясмела падняла руку:
— Я ведаю.
— Калі ласка, — сказаў настаўнік.
— Школа наша носіць імя Паўлаўца, — паднялася дзяўчынка.
Настаўнік падышоў да яе, паклаў на плячо руку:
— Правільна, імя Паўлаўца. Васіля Пятровіча Паўлаўца. Імя таго самага дзядзькі Васіля, пра якога я вам расказваў...
Авяр’ян Дзеружынскі
БАЛБАТУХА МІЛА
— Алё-алё, — Гаворыць Міла, — Ты, Зіна, Пераказ зрабіла? Зрабіла ўжо?
Я так і знала, А я яшчэ He пачынала.
Лапоча зноў у трубку Міла:
— Задачы, Оля, Ты рашыла? Хвалю цябе.
А я ўсё спала, Нядаўна з ложка толькі Устала.
— Алё-алё, — Балбоча Міла, — Урокі, Аня, Ты вучыла?
Мыць посуд Маме памагаеш?
Калі ты толькі паспяваеш?! I гэтак Лапатуха Міла Усіх сябровак Абзваніла, Вячэру смачную Паела, За стол
Рабіць урокі села.
I адзін раз
He прачытала — Пераказ Убок адклала.
Узялася
За задачу — Напаткала Зноў няўдача: «Адыманне I складанне Адкладу я лепш Да рання». Ранкам, Як устала з ложка, Паглядзела ў кнігі Трошкі, З’ела з кавай Дзве аладкі I пабегла На заняткі.
Што было На тых занятках, Потым зналі Мамка й татка — Балбатуха Наша Міла Аж тры двойкі Адхапіла.
Марян Дукса
СКАРГА КНІГІ
Я з дзіркай не адной, Хаця