• Газеты, часопісы і г.д.
  • Цудадзейны карагод зборнік твораў для пазакласнага чытання ў 3-м класе. У 2 ч. Ч. 1

    Цудадзейны карагод

    зборнік твораў для пазакласнага чытання ў 3-м класе. У 2 ч. Ч. 1

    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 264с.
    Мінск 2018
    39.86 МБ
    — Куды, певень, ляціш?
    — У двор да пана.
    — Чаго?
    — Пан у дзеда з бабай начаваў ды жаронцы ўкраў. Лячу іх сыскаць.
    — Вазьмі і мяне з сабою.
    — Лезь у валляк.
    Лісіца ўлезла пеўніку ў валляк. Пеўнік паляцеў далей. Ляціць ён дарогаю, ляціць шырокаю, а насустрач яму барсук:
    — Куды, певень, ляціш?
    — У двор да пана.
    — Чаго?
    — Пан у дзеда з бабай начаваў ды жаронцы ўкраў. Лячу іх сыскаць.
    — Вазьмі і мяне з сабою.
    — Лезь у валляк.
    Барсук улез пеўніку ў валляк. Пеўнік паляцеў далей. Ляціць ён дарогаю, ляціць шырокаю, а насустрач яму воўк:
    — Куды, певень, ляціш?
    — У двор да пана.
    — Чаго?
    — Пан у дзеда з бабай начаваў ды жаронцы ўкраў. Лячу іх сыскаць.
    — Вазьмі і мяне з сабою.
    — Лезь у валляк!
    Ляцеў, ляцеў пеўнік і прыляцеў у двор да пана. А ў пана ў гэты час былі госці — пілі, гулялі. Вокны і дзверы насцеж парасчынялі. Узляцеў пеўнік на падаконнік, залопаў крыллямі ды заспяваў на ўвесь голас:
    — Ку-ка-рэ-ку! Каб пан не дажыў веку! Ен у дзеда з бабай начаваў ды жаронцы ўкраў. Я прыляцеў жаронцы сыскаць. Аддавай, пан, жаронцы.
    Пану стала брыдка перад гасцямі, што пеўнік яго злодзеем абзывае. Вось ён і кажа:
    — Слугі, слугі, схапіце гэтага крыкуна, укіньце ў куратнік: няхай яго куры задзяўбуць!
    Схапілі слугі пеўніка, укінулі ў куратнік, a самі пайшлі. Тут пеўнік і кажа:
    — Каршун, каршун, вылазь з валляка, падушы курэй.
    Выскачыў каршун з валляка, перадушыў усіх курэй ды паляцеў у лес. Пеўнік зноў прыляцеў на падаконнік:
    — Ку-ка-рэ-ку! Каб пан не дажыў веку! Ён у дзеда з бабай начаваў ды жаронцы ўкраў...
    — Ах, — кажа пан, — дык яго куры не задзяўблі? Добра ж! Слугі, слугі, схапіце гэтага крыкуна, занясіце ў гусятнік, няхай яго гусі зашчыплюць!
    Схапілі слугі пеўніка і ўкінулі ў гусятнік.
    Пеўнік ачухаўся ды кажа:
    — Лісічка, лісічка, вылазь з валляка, падушы гусей.
    Лісіца так і зрабіла, а сама ў лес пабегла. Паляцеў пеўнік на падаконнік ды зноў сваё спявае:
    — Ку-ка-рэ-ку! Каб пан не дажыў веку!..
    — Ах, — кажа пан, — дык яго і гусі не зашчыпалі? Добра ж! Слугі, слугі, нясіце яго ў свінарнік: няхай яго свінні загрызуць.
    Занеслі слугі пеўніка ў свінарнік. А там пеўнік кажа:
    — Барсук, барсук, вылазь з валляка, пагрызі свіней.
    Барсук так і зрабіў, а сам пабег у лес.
    Прыляцеў пеўнік на падаконнік. «Ку-ка-рэ-ку!..»
    — Ах, — кажа пан, пачуўшы пеўнікаў голас, — дык яго і свінні не загрызлі?.. Слугі, слуті, укіньце яго ў стайню: няхай яго коні затопчуць.
    У стайні пеўнік кажа:
    — Воўк, воўк, вылазь з валляка, парэж коней. Воўк выскачыў, парэзаў усіх коней і ходу ў лес.
    Прыляцеў пеўнік на падаконнік:
    — Ку-ка-рэ-ку!..
    Пан аж за галаву хапіўся: што ж рабіць? Потым кажа:
    — Слугі, слугі, схапіце гэтага крыкуна, занясіце кухару, няхай ён яго засмажыць.
    Слугі так і зрабілі. Кухар засмажыў пеўніка і прынёс на талерцы пану. Пан схапіў яго ды і праглынуў са злосці ўсяго адразу. А пеўнік ажыў у панскім жываце, вытыркнуў дзюбу праз правае вуха ды заспяваў:
    — Ку-ка-рэ-ку! Каб пан не дажыў веку!..
    Пан закрычаў:
    — Слугі, слугі, хапайце сякеры, сячыце гэтага нягодніка!
    Схапілі слугі сякеры, як секанулі, дык і адсеклі пану правае вуха... А пеўнік пералез у левае вуха ды зноў заспяваў.
    — Слугі, слугі, — крычыць пан, — сячыце яго!
    Секанулі слугі, ды не па пеўніку, і адсеклі пану левае вуха. Застаўся пан без вушэй. Тады пеўнік высунуўся праз рот.
    — Слугі, слугі, — крычыць пан, разявіўшы рот, — сячыце, сячыце яго!
    Секанулі слугі, ды не па пеўніку, а па языку, — адсеклі пану язык.
    А пеўнік выскачыў, паляцеў на падаконнік, сеў і спявае. Бачыць пан — няма рады: усю яго жывёлу пеўнік перадушыў, ды і самога скалечыў.
    Вынес ён жаронцы з пакояў і аддаў іх пеўніку. Пеўнік схапіў адзін камень пад адно крыло, другі — пад другое і паляцеў дахаты.
    Зарадаваліся дзед з бабай жаронцам, пачалі ў іх муку малоць. 3 мукі хлеб пякуць, самі ядуць і пеўніку даюць.
    Ласіль Жуковіч
    НЯМА ДАРАЖЭЙШАЙ ЗЯМЛІ
    Між лясамі ды азёрамі — лугавіны і палі...
    Я не ведаю, не ведаю прыгажэйшае зямлі.
    I бярозкі над дарогамі, і рамонкі ў мурагу, і крынічанькі празрыстыя разлюбіць я не змагу.
    Морам жыта разліваецца — нельга позіркам абняць.
    Пад нябёсамі пад яснымі жавароначкі звіняць.
    Праплываюць сумнай восенню над Радзімай жураўлі.
    Я не ведаю, не ведаю даражэйшае зямлі.
    3 дрэваў лісцейка асыплецца, прыйдзе белая зіма.
    Родны край, зямля адзіная, — больш такой нідзе няма.
    Хай зямля квітнее краскамі, хай сняжок на ёй ляжыць, не змагу нідзе забыць яе, немагчыма разлюбіць.
    Быў я непрыкметны сведка ледзьве чутнае гамонкі: размаўлялі шэптам кветкі, задуменныя рамонкі.
    Красачкі рамонку-тату гаварылі пасля ночкі: — Так шкада, што не лятаем мы, як тыя матылёчкі!
    — Хто ж прыдумаць мог такое, быццам не лятаюць кветкі?!
    Мы лунаем над зямлёю, водар — нашы крылы, дзеткі!
    Толькі вось зямлю пакінуць аніколі мы не зможам: карані ў зямліцы нашы — у суровай і прыгожай.
    РАДЗШАЮ НАШАЙ КРАЙ ГЭТЫ ЗАВЕЦЦА
    На свеце існуе такая краіна, дзе хвоі ажно дастаюць аблачыны, дзе рэкі, азёры ў суседстве з лясамі напоўнены салаўёў галасамі.
    У гэтай краіне узгоркі, раўніны улетку пакрыты густой зелянінай. Ляночак цвіце з небам сінім у згодзе. Тут песні і казкі з легендамі ходзяць. Сяброў дарагіх запрашаюць у госці. Тут людзі не схільныя крыўдзіць кагосьці. У гэтай краіне ля хатаў буслянкі, а ў хатах пяшчотна гучаць калыханкі. Радзімаю нашай край гэты завецца. Хай нашай Радзіме шчасліва жывецца!
    Уладзімір Караткевіч
    РОДНАЯ ЗЯМЛЯ
    Я хачу правесці вас па зямлі, якая для мяне даражэй за ўсё. Самы ўтульны і чароўны кут.
    Якая яна, мая зямля? Гэта залатыя палі збажыны з сінімі вочкамі васількоў. Светлыя ад бяроз гаі, што аглухлі ад птушынага звону. I пушчы, падобныя на храмы. Пушчы, дзе горда нясуць свае кароны алені. Гэта бясконцыя жылы рэк, у якіх плешчуцца бабры і рыба на захадзе сонца. I гэта амаль адзінаццаць тысяч азёр, чыстых, як усмешка дзіцяці.
    Гэта ў мінулым гераічная і шматпакутная зямля. Безліч разоў грукалі па ёй калясніцы вайны. Але мы, дзеці Беларусі, ганарымся тым, што ў гэтых войнах яна ніколі не была агрэсарам. Іншая справа, што яна заўсёды мужна і да канца бараніла сваю праўду і веру.
    Памяць маёй зямлі аб гэтым і ў старадаўніх гарадзішчах, і ў курганах, пад якімі спяць яе абаронцы.
    I перш за ўсё памяць маёй зямлі — гэта людзі і іх вечная, неўміручая праца.
    Пранікніцеся любоўю да маёй роднай Беларусі, людзі. Велічная, гордая, яна таго вартая.
    Алесь Карлюкевіч
    РЫБНАЕ ЦАРСТВА
    Жыццё ставіла чалавека ў такія ўмовы, што яго харчаванне залежала выключна ад прыроды. У рэках і азёрах хапала рыбы: у некаторых мясцінах гэта была першая сялянская ежа. Здаралася, рыбалоўныя сеткі настолькі забіваліся, што выцягвалі іх толькі коньмі. Вось і гаварылі гаспадыні: «Скубу не пер’е, ем не мяса». Альбо так: «Уехала пані ў сад, не выехала назад». Гэта ўжо пра рыбу, якая патрапіла ў нерат.
    Бывала, што і рэкі суднаходныя перагароджвалі сеткамі. Пакідалі, праўда, калідор для лодак і суднаў. Такая лоўля называлася рыбнай заставай. He ўся здабыча даставалася сялянам. Трэба было дзяліцца з панамі — тагачаснымі гаспадарамі. Існавалі законы, якія забаранялі самавольную лоўлю ў рэках, азёрах, сажалках.
    Як жа здабывалі рыбу нашы прашчуры? Узімку ці напрадвесні глушылі яе па тонкім лёдзе драўлянымі дубінамі. Плялі з лазы лавушкі. Найбольш распаўсюджаныя былі сеткі. Яны нечым падобныя на сучасныя, хоць і хапае адрозненняў. Адно або тры сеткавыя
    палотнішчы нацягваліся на дзве вяроўкі. На верхнюю вешалі паплаўкі, зробленыя з хваёвай кары ці бяросты. Такія сеткі выстаўляліся далёка ад берага, таму рыбаку патрэбна была лодка.
    Якіх толькі сетак майстры рыбнай здабычы не папрыдумвалі! Зімовыя і летнія невады, браднікі, мяты, муты, трыгубіцы, дрыгавіцы, сяляўныя сеткі, лешчаніцы, акунёўкі... А яшчэ ж лавушкі розныя майстравалі. Бучы выраблялі з прутоў і дранкі, нагадвалі яны конус альбо цыліндр. На Палессі ладзілі цэлыя збудаванні — катцы: у дно забівалі калы. Ды так густа, што «плот» гэты не дазваляў выйсці рыбе: яна трапляла ў абгароджаную частку вадаёма. Рабілі яшчэ і «вароты» — сеткавыя мяшкі. Унутры — перагародкі. «Вароты» з дапамогай жэрдак апускалі на дно ракі. Лавілі імі рыбу ў палонках.
    А што да таптух, то яны і цяпер захоўваюцца ў прырэчных вёсках. На драўляны каркас конусам нацягнута сетка. У памяці маёй і імя майстра, «аўтара» маёй таптухі: Міхась Уладзіміравіч Ладуцька. Ён яшчэ расказваў, што раней такую прыладу майстравалі з лазы. Пра сетку, ды не толькі таптуху, таксама загадка прыдумана: «Хата рагата, вокан багата, як улезеш — не вылезеш».
    За многія стагоддзі беларусы навучыліся гатаваць з рачных і азёрных багаццяў смачныя стравы. Магло здарыцца, што ў страсны год не хапала хлеба, а вось дзічына і рыба заўсёды былі.
    Асабліва багаты стол быў у палешукоў. Іх край, схаваны між балот і рэчак, не меў вялікіх гандлёвых шляхоў. Рыбу лавілі, але не было куды прадаваць нават самую лепшую. I амаль усё, што сушылі і вэндзілі, трапляла на ўласны стол. Нават такі па сённяшнім часе далікатэс, як уюны, не быў у навіну. А гатавалі іх проста.
    Нанізвалі на тоненькія дубчыкі, падсмажвалі на вогнішчы, а пасля яшчэ і сушылі. I калі ўдавалася такое смакоцце вывезці, то перш-наперш уюны траплялі ў Кіеў і Вільню, на кірмашы. Там іх прадавалі разам з сушанымі грыбамі, салёнымі качкамі ў бочках, салам, цыбуляй, свежай і салёнай гароднінай, мёдам.
    Няма ў нас мора, не абмываюць Беларусь акіянскія воды. А ўсё ж краіна была і застаецца рыбным царствам.
    Уладзімір Карызна
    НАПІА БЕЛАРУСЬ
    Край ты мой, Навек адзіны: Вецер сіні. Рык ласіны.
    He злічыць Усіх азёр. Ноччу ў іх, Як зерня, зор.
    А зямля
    У нас такая:
    Як папросіш — Заспявае,
    Заспявае
    Салаўём!
    Скажаш сонцу — Зойдзе ў дом.
    Кожны
    Шчасце тут спазнаў.
    Ад бяды
    Край засланяў...
    Мёд і той Тут саладзейшы... Край наш — Самы даражэйшы!
    РОДНАЕ СЛОВА
    Роднае слова — Матчына слова — 3 гукаў чароўных Выткана мова.
    Там, ад бацькоўскай зямлі, Ад парога —
    Доля твая, Як вясна і дарога. Ціха і светла з яе, Бы з крыніцы, Сочацца родныя Песні-жывіцы... Родная мова, Як і Радзіма:
    Жыць і любіць без яе Немагчыма.
    Анатоль Клышка
    ФРАНЦЫСК СКАРЫНА, АЛЬБО ЯК ДА НАС ДАЙШЛА КНІГА