• Газеты, часопісы і г.д.
  • Цудадзейны карагод зборнік твораў для пазакласнага чытання ў 3-м класе. У 2 ч. Ч. 1

    Цудадзейны карагод

    зборнік твораў для пазакласнага чытання ў 3-м класе. У 2 ч. Ч. 1

    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 264с.
    Мінск 2018
    39.86 МБ
    I моль не точыць. Я
    Зброяй баявой Бывала неаднойчы. Мной
    Вырашалі сварку На доўгім перапынку. Мной
    Сцёбалі па карку Хлапечым без супынку. Суседзяў мной, бывала, Дзяўчынка лупцавала — Па шчоках і па скронях, Па пальцах, па далонях. I з месца і з разгону Мной білі як хацелі — Ажно кускі кардону Ад вокладкі ляцелі.
    Я думаю у скрусе, Ад клопату не спіцца: Ну як цяпер вярнуся На кніжную паліцу?
    ХІТРЫ ДЗЁННІК
    Адразу сцішэў I панурыўся Бронік. У Броніка зноўку пытаюць: — Дзе дзённік?
    Чакае адказу Настаўніца мовы. А потым і бацька Нахмурвае бровы. He ведае хлопчык... А дзённік тым часам За шафай стаіўся 3 лінейкай сам-насам. У класе схавацца — He тое, што ў лесе... Бывае, на ўроку пад парту залезе. Цікуюць за ім, Але зноў праглядзелі: Нырнуў —
    I ў чужым апынуўся партфелі. А дома
    Таксама схінуцца не шкодна. А дома
    Залегчы ў запечку выгодна. Згубіцца на кніжнай паліцы Пад столлю...
    Гуляе у Броніка Дзённік на волі. Якія кругом ні выкідвае штукі — Блукае, ніяк не даецца у рукі.
    Янка Купала
    ЮРАЧКА
    1
    Ой ты, Юрачка, Што не вучышся?
    Так да невукаў Ты далучышся.
    А як вырасцеш Ты няўмекаю, Усе высмеюць Недарэкаю.
    А ў нашага Юрачкі З’елі сала шчурачкі, Як пабег ён у лясок, Каб схавацца ад кніжок.
    А ў нашага Юрачкі У капоце дзюрачкі, Нарабіў ён іх сабе, Як стаў лазіць па вярбе.
    2
    Ой ты, Юрачка, Што лянуешся, Хаткі нашае He пільнуешся?
    Толькі бегаеш, Забаўляешся, Гэтак з кпінамі Напаткаешся.
    Я'
    А у нашага Юрачкі Пагублены гузічкі, Ен тады іх пагубляў, Як з садочку уцякаў
    А з нашага Юрачкі Сталі кпіць і курачкі, Што не мыўся цэлы дзень I бубніць, як авадзень.
    3
    Ой ты, Юрачка, Кінь ляніціся, Ды надумайся Ты вучыціся.
    Будзем цешыцца, Што ты вучышся I да невукаў He далучышся.
    ^алянцін Лукша
    ТЭЛЕФОН
    — Нараджэння дзень — як свята! — Мне з усмешкай кажа тата.
    Падарыў мне сёння ён Дзіва-цацку — Тэ-ле-фон!
    Ало!.. Ало!.. Ало!..
    Здзіўлю я ўсё сяло.
    Трубку смела я здымаю. Сябра Віцьку выклікаю.
    Даручэння не міне — Верш хай вучыць за мяне.
    Ало!.. Ало!.. Ало!..
    Крычу на ўсё сяло.
    Ганарыстай нашай Тані
    Хітрае задам пытанне: — Дзе зімуюць камары?
    Хай гадае да зары.
    Ало!.. Ало!.. Ало!..
    Прыціхла ўжо сяло.
    Татка вернецца дадому, Раскажу яму, вядома,
    Як я з цацкаю гуляў —
    3 дому ўсімі кіраваў!
    Ало!.. Ало!.. Ало!..
    А шчасце адплыло.
    Зазірнуў у дзённік тата:
    — Цацка ў двойках вінавата... Хоць і сцюжа, і мароз, — Цацку ў краму ён аднёс.
    Ало!.. Ало!.. Ало!..
    Спакойна спіць сяло.
    Алена Масла
    ЯК З’ЯВІЎСЯ АПОСТРАФ
    Было гэта даўным-даўно. Можа, толькі сівыя туманы праўду і памятаюць. Спрадвеку ахінаюць яны зямлю сваімі калыханкамі, усе яе таямніцы ім вядомыя. Захацеўшы, столькі расказаць могуць, што нават Бай мех з іх казкамі не тое што панесці — з месца скрануць не зможа.
    Мы ж з вамі паслухаем толькі адну гісторыю — пра тое, як з’явіўся апостраф. Я пачну кудзелю з туманоў прасці, а вы ўважліва слухайце, як вераценца спявае, тумановыя гісторыі пераказвае...
    Даўным-даўно, як ўсё на Зямлі ўжо было створана, але яшчэ не было названа, у куфэрку, размаляваным дзівоснымі кветкамі, на востраве, згубленым у моры-акіяне, жылі словы. Многа-многа іх было — не злічыць. Але куфэрак быў вялізны, словы шчыльненька туліліся адно да аднаго — вось усе і змяшчаліся пад адным вечкам.
    Але што без справы сядзець — не цесна, дык сумна!
    — Мусіць жа, мы дзеля нечага створаныя? — шапталіся паміж сабой словы і маркоціліся, не ведаючы свайго прызначэння.
    Аднаго разу пачуў гамонку слоў Вецер. А ён, як і туманы, — старэй за нас з вамі, старэй за дрэвы і траву і, можа, нават за зоркі. Хочаце, самі ў зорак запытайцеся, ці праўда гэта? Яны абавязкова пацвердзяць дакладнасць маіх слоў: якой жа пані не хочацца быць маладзейшай ад каго б то ні было...
    Дык вось Вецер, які быў адзін са старэйшых на зямлі, і таму ўсё ведаў, сказаў словам:
    — He ваша гэта доля — нудзіцца тут, далёка ад свету, на востраве, згубленым у моры-акіяне. Ваша доля — па зямлі рассыпацца, усяму на ёй імёны даць.
    — А як жа мы даведаемся, куды ісці? — занепакоіліся словы. — Мы ж нічога, акрамя свайго куфэрка, не бачылі.
    — Э, не турбуйцеся! — сказаў Вецер. — Спачатку куфэрак адчыню, а пасля падумаем.
    Як сказаў Вецер, так і зрабіў. А словам боязна ў невядомы свет з утульнага куфэрка лезці, прыціхлі, маўчаць. Аж чуюць раптам — пытае нехта:
    — Што рабілі? Што робім? Што будзем рабіць?
    — О, дружа, цябе мы й чакалі! — радасна загуў Вецер, пазнаўшы Дзеяслова, адвечнага рупліўца. Хто-хто, а ён ведае, чым слоўцы заняць, бо сам дзеянне слоў абазначае, таму Дзеясловам і завецца.
    Пакуль яго сваякі ў куфэрку нудзіліся, Дзеяслоў ужо тупаў па зямлі, работы сабе піукаючы.
    — Што рабілі? У куфэрку без справы марнаваліся. Што зрабілі? Вечка куфэрка адчынілі. А што будзем рабіць — ад цябе, дружа, залежыць, — адказваў тым часам на запытанне Дзеяслова і за сябе, і за словы Вецер. — Глянь, колькі дабра ў куфэрку прападае! Прыладкаваць бы яго, па свеце разнесці!..
    — Будзе зроблена! — паабяцаў Дзеяслоў.
    Пасля разам з Ветрам спакаваў словы ў вялікую торбу, сеў у човен, пераплыў мораакіян і пакрочыў па зямлі. Што на сваім шляху ні сустрэне — слоўцы на тое прымярае, выбірае, каб дакладна падыходзілі жывой істоце, прадмету ці з’яве. Так вось і стала дрэва — дрэвам, рака — ракой, гара — гарой, пустыня — пустыняй, а вы, мае харошыя, — хлопчыкамі і дзяўчаткамі.
    Тупаў, тупаў Дзеяслоў, паўзямлі абышоў і трапіў у тыя мясціны, дзе і сёння ёсць наша з вамі зямля — Беларусь.
    А тут лясоў багата, кветкамі травы перавітыя, сінь нябесная ў рэчкі і азёры пералітая. He можа налюбавацца хараством гэтай зямлі Дзеяслоў, самыя пяшчотныя і прыгожыя словы для яе рыхтуе.
    А на дварэ — ноч. Неба зоркамі ўсеяна. I бачыць Дзеяслоў, што адна з іх за ражок
    маладзіка зачашлася і, адлюстраваушыся у расінках на траве, мільённа памножылася.
    Прыгожа! He часта такое пабачыш! Стаў Дзеяслоў думаць, куды б гэтае багацце прыстроіць?
    Надумаў і давай шчыраваць, кропелькі з адлюстраваннем месяца і зоркі збіраць ды, як завушнічкамі, словы імі аздабляць.
    Як сустрэнеце цяпер, сябры, апостраф у словах, ведайце — гэта і ёсць адбіткі зоркі і месяца, сабраныя Дзеясловам і ўплеценыя ў мову.
    Сталі завушнічкі ў словах звінець крышталём начной расы, пералівацца месяцовым ззяннем, клікаць за сабой у нябесную высь, да зорак. I без таго прыгожыя, сталі словы звонкімі, тужлівымі, як салаўіныя песні, на якіх начная раса замешаная.
    У пару Дзеяслоў парупіўся! Неўзабаве світаць пачало — летнія ночы, ведама ж, кароткія... Зорка, пацалаваўшы месячык на расстанне, пакацілася па небе. I кажуць, што болып так і не сабралася пакалыхацца ў яго на ражку.
    Дзеяслоў жа крышку задрамаў на самым досвітку і, абудзіўшыся, далей па зямлі пакрочыў. Да той пары тупаў, пакуль усе слоўцы не прыстроіў як след.
    А яго падарунак — прыгожую спеўную мову, аздобленую апострафамі-завушнічкамі — мы да гэтай пары маем.
    м іхась Пазнякоу
    МАЯ БІБЛІЯТЭКА
    Я ніколі не сумую — Моцна з кнігамі сябрую. Рады вам я пахваліцца, Што ў мяне іх тры паліцы. Ёсць Купала, Багдановіч, Колас, Цётка, Броўка побач, Караткевіч, Маўр, Лынькоў, Пушкін, Прышвін, Міхалкоў. Ёсць Маршак, Біянкі, Волкаў, Ліндгрэн, Твен, Радары, Толкін. Ёсць і казкі ўсіх народаў, Ёсць фантастыка, прыгоды.
    На паліцах кніг палова Пазнавальна-навуковых.
    I калі часінку маю — 3 асалодаю чытаю, I сярод сяброў маіх Шмат герояў гэтых кніг.
    Дзень надарыцца няўдачны — He бядую і не плачу, Супакой мой не ў аптэцы, А ў маёй бібліятэцы.
    Прануза
    ЦЯЖКАЯ ДАРОЖКА
    Ох і цяжкая дарожка, Што дамоў вядзе Сярожку.
    Ен прыпыніцца, марудзіць, Спачувальна кажуць людзі:
    — Можа, захварэў хлапчына?
    Можа, іншая прычына?
    Твар сумотны і няветлы, Хоць і дзень вясновы, светлы.
    Нават плечы узмакрэлі: Двойку ён нясе ў партфелі.
    Адам Русак
    МОЙ СЯБРА
    3 ім я ў працы, ў адпачынку, 3 ім на ўроку, перапынку.
    3 ім я ў полі, з ім у школе,
    3 ім не сумна мне ніколі.
    3 ім вандрую я па свеце,
    3 ім лятаю у ракеце.
    Чаго сам не адгадаю, У яго я запытаю.
    Ён усё на свеце знае, Мне ва ўсім ён памагае.
    3 ім я гутарку вяду, 3 ім нідзе не прападу.
    — Хто ж ён гэтакі, скажы? Нам яго ты пакажы.
    — Нездагадлівы ты, Мішка...
    Сябар мой, вось бачыш, — кніжка.
    Ласіль Хомчанка
    КОСКА
    Захарка сеў рыхтаваць урокі. Трэба было выканаць практыкаванне: перапісаць сказы і паставіць, дзе трэба, коскі. А рабіць Захарку нічога не хацелася. Ен падпёр далонямі галаву і задумаўся. Захарка толькі што прачытаў кніжку пра прыгоды капітана карабля.
    Цікавае, гераічнае жыццё ў марскіх капітанаў. He тое, што ў яго, Захаркі. Вучы граматыку. Захарка ўздыхнуў і сказаў уголас:
    — Навыдумлялі ўсялякіх прадметаў. I ўсе іх вучы. Коскі там розныя, пытальнікі...
    Пачуў гэта старэйшы брат Янка і спытаў:
    — А ты б што хацеў вучыць?
    — Хай бы адразу вучылі на касманаўтаў, капітанаў, шафёраў. A то вучаць, дзе коскі ставіць. Хіба без іх нельга жыць?
    Янка даўно ведаў, што Захарка марыць стаць капітанам далёкага плавання. Ён трохі падумаў, хітра ўсміхнуўся і сказаў:
    — Кажаш, і без косак можна пражыць? Мы зараз праверым. Бяры аловак і пішы.
    — Што пісаць?
    — Будзем лічыць, што ты ўжо капітан карабля. Табе трэба даць пісьмовы загад сваім матросам.
    — Гэта я змагу, — абрадаваўся Захарка. Такі занятак усё ж цікавей, чым урокі рабіць. — Які загад, кажы!
    — Ты хворы ці паранены ў бойцы з піратамі. Ляжыш у бальніцы.
    — Нічога ты не разумееш у марской справе, — паправіў Янку Захарка. — Піратаў даўно ўжо няма.
    — Добра, згодзен. Ты захварэў, ляжыш у бальніцы, а карабель стаіць у гавані. У моры шторм. Я твой памочнік, чакаю ад цябе пісьмовага загаду. Ты кажаш: плыві.
    — Ну і плыві.
    — He, ты напішы мне загад, — патрабаваў Янка.
    Захарка рашуча падсунуў аркуш паперы, узяў аловак.
    — Пісаць?
    — Пішы, пішы.
    I Захарка пад дыктоўку Янкі напісаў: «Плысці не дазваляю стаяць у гавані».
    Прачытаў Янка і паціснуў плячыма:
    — Нічога не разумею.
    — Усё ясна, — сказаў упэўнена Захарка. — Я загадваю плысці.
    — He, не ясна. Ці плысці не дазваляеш і трэба стаяць, ці трэба плысці і стаяць не дазваляецца ў гавані. He хапае коскі.
    Захарка зморшчыў лоб і пачаў думаць,
    дзе б гэту самую коску паставіць. I паставіў пасля слоў «не дазваляю».