Цудадзейны карагод
зборнік твораў для пазакласнага чытання ў 3-м класе. У 2 ч. Ч. 1
Выдавец: Народная асвета
Памер: 264с.
Мінск 2018
Вось толькі расці хутчэй, і ты зможаш усё гэта ўбачыць сваімі вачыма.
Артур Вольскі
РОДНАЕ СЛОВА
Здарылася так, што людзі аднаго краю палічылі, быццам мова, якою гаварылі іх бацькі, дзяды і прадзеды, непрыгожая. Нават грубая і нягеглая.
— I чаму, — абураліся адны, — у нас «р» толькі цвёрдае, а ў суседзяў ёсць і мяккае?
— Так, так, — згаджаліся другія, — у суседзяў «г» гучнае, а ў нас — амаль як «х»...
— А чаго варта наша дзеканне і цеканне! — дадавалі трэція. — «У» кароткае...
— Што ж рабіць?
Думалі, думалі і надумалі ўрэшце пазычыць мову ў суседзяў. Яна, маўляў, і багацейшая, і прыгажэйшая. Хоць і вельмі блізкая да тутэйшай. I пазычылі, і ніякіх быццам складанасцей. Многія ж словы аднолькава ў абедзвюх мовах гучалі. Такія важныя і патрэбныя, напрыклад, як «хлеб» і «соль», «вайна» і «мір», «дом», «поле», «лес»...
Але былі і несупадзенні, праз якія здараліся розныя недарэчнасці. Часам смешныя, a часам і не надта смешныя.
Так, хацеў аднойчы добры чалавек нейкую паслугу зрабіць свайму даўняму сябру. Ды
памыліўся. Замест паслугі непрыемнасць атрымалася. Сябар дужа пакрыўдзіўся.
А чалавек той лічыўся вельмі адукаваным. Сваёй мовай зусім гаварыць развучыўся. I пачаў апраўдвацца на мове суседзяў.
— У меня, — кажа, — былн самые благне намеренпя...
Хаця словы ў гэтым сказе на абедзвюх мовах гучалі амаль аднолькава, адно з іх мяняла ўвесь сэнс сказанага. «Благне» ў мове суседзяў значыла — добрыя, а «благія» ў мове тутэйшай — дрэнныя, кепскія, паганыя. Усё наадварот!
I столькі падобных выпадкаў было, што і не злічыць.
А тут яшчэ і другая бяда. Пачалі блытаць тутэйшыя людзі, дзе якое «р» вымаўляецца. Дзе трэба мяккае, цвёрдае праскочыць. Дзе трэба цвёрдае, мяккае вылузнецца. Як скажа хто «брукі» замест «брюкп», «трапка» замест «тряпка», так суседзі і заходзіліся ад смеху.
Ды і дзекання і цекання пазбавіцца не ўдалося. Толькі ў суседскай мове неўласцівае ёй вымаўленне гучала сапраўды дзіўнавата. А можа, і дзікавата. He тое, што ў сваёй..
I зноў задумаліся людзі. Што рабіць?
Пайшлі да самага старога і разумнага ў той краіне чалавека. Спыталіся. А самы разумны чалавек і кажа:
— Кожны народ сваю мову мае. Кожнаму народу яна — родная. I не шанаваць, не любіць яе — тое самае, што выракацца маці ды бацькі, той зямлі, дзе мы нарадзіліся, якую родным краем завём. Адно магу вам параіць: шануйце мову родную і суседскую паважайце...
Паслухаліся людзі самага старога ды самага разумнага чалавека. I неўзабаве зразумелі, што ні адной на свеце мовай не выкажаш так дакладна свае думкі і пачуцці, як роднай. I яшчэ ўпэўніліся, што дарма ганьбілі яе, і багатая яна, і мілагучная. He горшая за суседскую і за ўсе іншыя мовы.
Вось і вырашылі тутэйшыя людзі змалку дзяцей абедзвюм мовам вучыць — сваёй і суседскай. А хто яшчэ і трэцюю, і чацвёртую ведаць пажадае — калі ласка! Вучы. Старайся. Ад гэтага толькі карысць. I сабе. I людзям. I роднаму краю.
Так вось...
Слова за словам — і казцы канец, хто зразумеў яе — той маладзец!
БЕЛАРУСЬ МАЯ РАДЗІМА
Якая прыгожая назва ў нашай краіны —
Беларусь!
А яшчэ мы завём яе — Радзіма.
А яшчэ — Бацькаўшчына.
Радзіма — бо тут мы нарадзіліся, бо яна нам самая родная з усіх краін на цэлым свеце.
Бацькаўшчына — бо яна дасталася нам ад бацькоў нашых. А ім ад іхніх бацькоў — нашых дзядоў. А далей — ад прадзедаў ад прапрадзедаў... I так — аж да самых далёкіх продкаў.
Над шырокімі палямі, над векавечнымі пушчамі, над зялёнымі лугамі, над блакітнымі стужкамі рэк і рачулак, над люстрамі незлічоных азёр лунаюць у высокім небе белакрылыя буслы. Таму паэт назваў краіну нашу зямлёю пад белымі крыламі.
А колькі багаццяў схавана ў зямлі гэтай! Калійныя солі, якімі ўзбагачаюць глебу, каб яна не бяднела і давала добрыя ўраджаі. Іх здабываюць беларускія шахцёры пад Салігорскам. Нафтавікі з падземных глыбіняў пампуюць нафту на Гомельшчыне. Неўзабаве пачнуцца распрацоўкі радовішчаў каменнага вугалю. Вучоныя-героі кажуць, што ёсць у нетрах Беларусі і золата, і нават алмазы. Трэба толькі як след пашукаць.
Жыта ў полі, яблыкі ў садах, свойская жывёла на падворках, звяры ў лясах, рыба ў водах... Ды хіба пералічыш усё!
Але самы вялікі скарб Беларусі — гэта людзі, беларусы.
Побач з беларусамі жывуць у нашых гарадах і вёсках палякі, літоўцы, рускія, яўрэі, татары, выхадцы з іншых краін. Усе разам мы складаем беларускі народ. Усе мы — грамадзяне незалежнай Рэспублікі Беларусь. Так завецца наша дзяржава. Усе мы павінны памнажаць сваёй працай яе багацці, бараніць ад нягод і напасцяў, як баранілі яе нашы продкі.
'Ыталь Вольскі
БЕЛАРУСКАЕ МОРА
«Беларускае мора».
Мне прыходзяць на памяць гэтыя словы. Так нярэдка называюць Нарач.
I сапраўды, гэта — самае вялікае возера Беларусі.
Плошча яго — восемдзесят квадратных кіламетраў. Найбольшая глыбіня — пяцьдзясят метраў. Знаходзіцца яно на паўночным захадзе Мінскай вобласці.
Нарач адносіцца да азёр, якія не зарастаюць раслінамі. Вада ў гэтых азёрах чыстая, багатая на кісларод. Такія вялікія і глыбокія азёры называюцца алігатрофнымі. У іх адбываецца безупынны рух вады ад ветру і ад глыбінных плыняў. Дзякуючы гэтаму прыбярэжная паласа не ператвараецца ў балота і возера застаецца чыстае і адкрытае. Над Нараччу амаль заўсёды дзьмуць вятры.
Паўночныя і паўночна-ўсходнія берагі Нарачы ўзвышаныя, паўднёвыя і заходнія — нізкія.
На паўднёвым усходзе з возера выцякае рэчка Нарач, якую мясцовыя жыхары называюць Нарачанкай. Звілістай стужкай пра-
біраецца яна сярод топкага балота, якое зарасло хмызняком і чаротам, у раку Вілію, прыток Нёмана.
На поўначы бераг возера закругляецца, набываючы правільную форму чашы, да краёў напоўненай вадою. 3 усходняга боку віецца паўз возера дарога, абапал якой высяцца сосны, расце ядловец. Справа — цягнецца цудоўны сухі і вясёлы сасновы бор. Злева — наступаюць на бераг хвалі.
На паўднёвым беразе лясоў няма. Да вады спускаюцца спадзістыя ўзгоркі. На іх расце толькі трава. Бераг нізкі, з зараснікамі трысця і чароту.
На ўсходзе возера Нарач злучаецца вузкім пралівам між пясчаных кос з возерам Мястра, плошча якога — трынаццаць квадратных кіламетраў. Непадалёку знаходзіцца возера Мядзел і маленькае возера Баторын.
3 вяршыні кургана каля вёскі Мікольцы можна ўбачыць усе гэтыя азёры Нарачанскай групы.
Паўночную частку Беларусі нездарма называюць краем блакітных азёр. На поўнач ад Нарачы іх налічваецца некалькі тысяч, і малых, і вялікіх. Усе яны ўзніклі дваццаць — дваццаць пяць тысяч гадоў назад.
Вучоныя лічаць, што магутны ледавік, насунуўшыся ў чацвёрты раз з гор Скан-
дынаускага паувострава, пакрыу усю гэтую мясцовасць пластом лёду таўшчынёю ў сотні метраў. Рухаючыся з поўначы на поўдзень, вялікія масы лёду драбнілі цвёрдыя пароды, цягнулі іх з сабою і пакідалі на сваім шляху буйныя валуны, дробныя камяні, гліну і пясок. 3 матэрыялаў, прыцягнутых ледавіком, утварыліся марэны — высокія грады абломкаў горных парод. Пры гэтым узгоркі чаргаваліся з глыбокімі лагчынамі.
Калі ледавік пачаў раставаць, частка вады затрымалася ў лагчынах і нізінах, утварыўшы азёры. У спадчыну ад ледавіка засталіся не толькі гэтыя блакітныя азёры, не толькі шматлікія камяні на палях, але і прыгожы, хвалісты рэльеф мясцовасці.
Марэнныя грады былі прыроднымі плацінамі, якія затрымалі расталую ваду ледавіка. Яны ўтварылі найбольш буйныя азёры, у тым ліку і Нарач — «Беларускае мора».
Пятро Глебка
О БЕЛАРУСЬ, МАЯ КАЛЫСКА...
(скарочана )
О Беларусь, мая калыска, Жыццё маё, прытулак мой!
3 гарачаю любоўю нізка Схіляюся перад табой.
Зямны паклон табе, Радзіма, Тваім палям, тваім лясам, Тваім заводам з белым дымам, Тваім гасцінцам і шляхам.
На спелых нівах ураджайных Ад краю ў край, ва ўсе канцы, Махаюць крыламі камбайны, Спяваюць жнеі і касцы.
Уся убрана ты квяціста, Пад колер слуцкіх паясоў, У строі нівы залацістай, У шаты грэчак і аўсоў.
ян
ЖЫНСКІ
Я СПЯВАЮ, ТЫ СПЯВАЙ!
Я спяваю, ты спявай!
Я люблю свой родны край, Край азёраў і крыніц, Поўны цудаў, таямніц.
Нівы, звонкія лясы. Пахнуць мёдам верасы. Баравік сядзіць, мацак, He паднімеш аніяк.
А над рэчкаю ў бары Ладзяць хату два бабры, I гняздзечка пліска ўе — Будуць дзетачкі ў яе.
Я спяваю, ты спявай.
Я люблю свой родны край
I ад сэрца гавару: «Дарагая Беларусь!»
ПРАМЯНІСЯ ЯРЧЭН I ЯРЧЭН...
Прамяніся ярчэй і ярчэй Ды звіні ўсё званчэй і званчэй, Наша простае, шчырае слова — Беларуская мова.
Нізавошта не скажаш ніколі, Лепш не выкажаш радасці, болю У адзіным, адным толькі слове, Як на мове сваёй, роднай мове. Тут і плёскат блакітных азёраў, Тут і гоман адвечнага бору, Спеў салоўкі, куванне зязюлі, Голас сэрца любімай матулі.
А ці будзеш так сам сумаваць, Ці вясёлую песню спяваць, А ці рэха будзіць у дуброве, Як на мове сваёй, роднай мове? Прамяніся ж ярчэй і ярчэй Ды звіні ўсё званчэй і званчэй, Наша простае, шчырае слова — Беларуская мова.
ЖАРОНЦЫ
Беларуская народная казка у апрацоўцы Алеся Якгмовіча
Жылі дзед ды баба. Нічога ў іх з гаспадаркі не было — толькі пеўнік і жаронцы.
Дзіўныя гэта былі жаронцы: паложыць у іх дзед зярнятка, пакруціць раз-другі, і цэлая кадушка мукі намелецца.
Добра жылі дзед з бабай самі і пеўніка не крыўдзілі. Дачуўся пра дзіўныя жаронцы пан. Парашыў ён украсці іх. Прыехаў адвячоркам да дзеда і просіцца пераначаваць. «На паляванні, — кажа, — быў: далёка дадому ехаць, а тут ноч надыходзіць...»
— Начуй сабе, — кажа дзед, — месца хопіць.
Уночы, як дзед і баба заснулі, пан украў жаронцы ды паехаў. Моцна затужылі дзед з бабай па жаронцах. Сядзяць яны галодныя ды плачуць.
Пеўнік слухаў, слухаў іх, а потым і кажа:
— He плачце, я вярну вам жаронцы!
— Дзе табе вярнуць іх! — кажуць дзед і баба. — Пан цябе і на парог не пусціць.
— Нічога, — падхрабрыўся пеўнік, — вярну. Хоць сам загіну, а жаронцы вярну.
Развітаўся ён з дзедам і бабай ды паляцеў у панскі двор. Ляціць ён дарогаю, ляціць ён шырокаю, а насустрач яму каршун.
— Куды, певень, ляціш? — пытаецца.
— У двор да пана.
— Чаго?
— Пан у дзеда з бабай начаваў ды жаронцы ўкраў. Я лячу іх сыскаць.
— Вазьмі і мяне з сабою.
— Лезь у валляк!
Каршун улез пеўніку ў валляк. Пеўнік паляцеў далей. Ляціць ён дарогаю, ляціць шырокаю, а насустрач яму лісіца: