• Газеты, часопісы і г.д.
  • Цудадзейны карагод зборнік твораў для пазакласнага чытання ў 3-м класе. У 2 ч. Ч. 1

    Цудадзейны карагод

    зборнік твораў для пазакласнага чытання ў 3-м класе. У 2 ч. Ч. 1

    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 264с.
    Мінск 2018
    39.86 МБ
    —	Ну вось, значыць, трэба стаяць, — засмяяўся Янка.
    —	Я плысці дазволіў, — разгубіўся Захарка.
    —	Тады коска не тут павінна стаяць.
    Янка закрэсліў Захаркаву коску і паставіў сваю пасля слова «плысці».
    Захарка пачухаў патыліцу і падумаў, што сапраўды гэтыя коскі маюць значэнне нават і для марскіх капітанаў. Ён уздыхнуў, узяў падручнік па граматыцы, разгарнуў сшытак і пачаў пісаць практыкаванне.
    Уладзімір Юрэвіч
    КАРАБЛІК
    I
    «Заўтра ў школу. Усе папрыходзяць з кветкамі. А я?» — гэта думка ніяк не давала Жэню заснуць. Яшчэ звечара Жэневы аднагодкі рыхтавалі букеты. Ірвалі вяргіні, астры, гваздзікі.
    У Жэні ж няма агародчыка. Ен жыве ў цэнтры пасёлка. Кветкі тут растуць вузкімі шнурочкамі ўздоўж дарожак. Ірваць гэтыя кветкі нельга. Яны ж для ўсіх: хто ні ідзе, той і любуецца.
    Хлопцу не спіцца. Ен паварочваецца тварам да сцяны, жмурыць вочы...
    У пакоі цемнавата. Светлы лапік на сцяне — гэта ад ліхтара, што на плошчы. У гэтым лапіку відаць палічка, а на ёй — маленькі карабель. Жэня сам яго змайстраваў. Тата памог толькі выразаць з кавалка сасновай кары корпус.
    «А што, калі я заўтра занясу караблік у школу, — прыходзіць новая думка, — і падару настаўніцы... Вось толькі на мачту прымацую чырвоны ветразь...»
    II
    I не заўважыў Жэня, як заснуў.
    — Уставай, сынок... — чуе ён раптам далёкі-далёкі матчын голас.
    Тут толькі зразумеў, што ўжо раніца. Жэня саскочыў з цёплай пасцелі, хуценька памыўся, пад’еў, апрануўся. Зняў з паліцы караблік. Знайшоў кусок чырвонай тканіны, выразаў з яго ветразь, ніткай прымацаваў да мачты. Узяў у адну руку партфель, у другую — караблік і пайшоў у школу.
    У класе Жэня сеў за тую парту, якую яму паказала ўчора Галіна Мікалаеўна. Партфель палажыў у парту, а караблік паставіў перад сабой.
    Вось зазвінеў званок. Усе прыціхлі. У дзвярах паказалася Галіна Мікалаеўна.
    — Дзень добры, дзеці! — павіталася яна і ветліва ўсміхнулася.
    Дзяўчаткі і хлопчыкі кінуліся з букетамі да стала настаўніцы.
    Жэня доўга не мог асмеліцца падысці са сваім караблікам да настаўніцы. Настаўніца заўважыла гэта і працягнула рукі насустрач хлопчыку.
    Калі ўсе паселі за парты, настаўніца сказала, трымаючы ў руках Жэнеў падарунак:
    — Дзякуй, дзеці, за кветкі. Дзякуй. Толькі навошта так многа? Трэба было кожнаму
    прынесці па адной кветцы, і сабраўся б вялікі букет. Дзякуй табе за караблік, Жэня. Гэта падарунак усяму класу. Ен будзе памяткай пра першы дзень у школе. Мы паставім караблік у шафу. Сваімі ветразямі ён будзе клікаць усіх вас у вялікі акіян ведаў.
    Аляксей Якімовіч
    АБ ЧЫМ СПРАЧАЛІСЯ КНІГІ?
    У школьную бібліятэку прывезлі новыя кнігі.
    — Мы аж дзвесце кіламетраў праехалі, пакуль сюды трапілі. Mae вокладкі нават пылам пакрыліся, — незадаволена прабурчаў Падручнік Матэматыкі.
    — Куды гэта нас прывезлі? Скажыце мне, сябры! — занепакоіўся Падручнік Спеваў.
    Падручнік Геаграфіі важна кашлянуў і паведаміў:
    — У школу, даражэнькі. У бібліятэку.
    — Я так марыў у школу трапіць! — узрадаваўся Падручнік Спеваў. — Неўзабаве мяне дзеці забяруць, дамоў панясуць. Надакучыла стаяць на цеснай палічцы.
    Лічыш, што цябе першага дзеці забяруць? — пацікавіўся Падручнік Матэматыкі.
    — Канешне, — адказаў Падручнік Спеваў. — Я шмат песень ведаю. А дзеці любяць спяваць.
    — Я тут самы галоўны, — не пагадзіўся Падручнік Матэматыкі. — Я вучу аднімаць, складаць, множыць, дзяліць. Мяне першага забяруць з бібліятэкі.
    — Задавака! — абурыўся Падручнік Геаграфіі. — Я самы патрэбны. Дзеці без мяне нават у лесе заблудзяцца, дарогу дамоў не знойдуць. I пра горы, і пра моры, і пра акіяны я ім раскажу.
    — Шмат аб сабе не ўяўляйце! — падаў голас Тлумачальны Слоўнік. — Без мяне ніхто з вас не растлумачыць, што такое матэматыка, што такое геаграфія. Я, вядома, самы патрэбны. Мяне і ў друкарні самым першым выпусцілі.
    Гамоняць кнігі, спрачаюцца. Тоўсты Тлумачальны слоўнік пачаў штурхацца. Мабыць, моцнай сваркай скончылася б гэтая спрэчка, калі б у бібліятэку не забег рыжавалосы хлопчык
    — Ніна Іванаўна, у вас ёсць Матэматыка? — яшчэ з парога запытаўся ў загадчыцы бібліятэкі.
    Падручнік Матэматыкі звысоку глянуў на сябрукоў.
    — Я вам што казаў?
    — Прывезлі Матэматыку, стаіць на паліцы, — сказала загадчыца бібліятэкі. — Табе, Міхась, напэўна, і Геаграфія патрэбна?
    — I Геаграфія, і Спевы, і Тлумачальны Слоўнік, — таропка прагаварыў Міхась.
    Кнігі слухаюць і дзівяцца. Зусім разгубіліся: не ведаюць, якая з іх найбольш патрэбная, карысная. Што ж, яны яшчэ ні разу не былі ў класе, і шмат чаго ім невядома.
    Увосень і верабей багаты
    Ірына Багдановіч
    ВОСЕНЬ
    Восень абсыпала дрэвы Жоўтым прыгожым лістком, Восень сабрала пасевы 3 поля пагодным дзяньком.
    Збожжа ў гумно накладала, Бульбу ссыпала ў мяхі, У косы цыбулю сплятала, Вешала іх ля страхі.
    Лушчыла ў торбы сланечнік, Мак, і хвасолю, і боб. Восень у клопаце вечным, Хай дапаможа ёй Бог!
    Анатоль Бутэвіч
    ПРЫГОДЫ ЛІСЦІКА-КАРУНЧЫКА
    У агародзе, каля Надзейчынай хаты, рос маленькі клёнік у махнатай зялёнай шапцы з густога лісця. А на ім разам са сваімі брацікамі красаваўся пад шчодрым сонцам лісцік-карунчык. Надзейка часта любавалася густалістым уборам клёніка. Калі ж надарылася засуха, яна ў сваім маленькім вядзерцы насіла ваду, палівала дрэўца. I тады лісцік-карунчык і яго браты ўдзячна шапацелі, нібы дзякавалі Надзейцы за дапамогу.
    Неўзабаве прыкаціла на рыжым кані барвова-квяцістая восень. Яна кожны дзень прыбірала ў чырвань і пазалоту дрэвы. He абмінула сваімі чарамі і клёнік. Успыхнуў ён яркай чырванню, пачаў убор свой губляць. Лісцікі адрываліся ад дрэўца і, як гарэзлівая малеча, доўга гушкаліся на хвалях паветра.
    Толькі лісцік-карунчык усё трымаўся за дрэўца. Цяжка было яму адрывацца ад роднай галінкі. I ён з сумам назіраў, як яго брацікі ў вясёлым карагодзе кружыліся вакол клёніка.
    I вось лісцік-карунчык застаўся на дрэўцы зусім адзін. Цёмнай ноччу ён трымцеў ад
    пранізлівага халоднага ветру. Днём яго часта паласкалі дажджы. Няўтульна і адзінока стала лісціку-карунчыку. I не было каму паскардзіцца на свой горкі лёс.
    Аднойчы да клёніка падышла Надзейка. Яна збірала з апалых лістоў букет. I тады лісцік-карунчык адважыўся. Ён заплюшчыў вочы, напружыніўся і саслізнуў уніз.
    Вецер імкліва падхапіў яго, тузануў і панёс угару так, што дух захапіла. Пасля лісцік-карунчык лёгка і плаўна закружыў у паветры. Ен і не заўважыў, як трапіў у капюшон Надзейчынай куртачкі. Там было цёпла і ўтульна.
    Дома мама распранала Надзейку і знайшла лісцік-карунчык.
    —	Гэта мне восень падарыла, — узрадавалася дзяўчынка.
    А лісціку-карунчыку было нявесела. Надзейцы нават здалося, што ён паскардзіўся: «Сумна мне без братоў...»
    —	Ты пагрэйся ў нас, а ранічкай я аднясу цябе да тваіх брацікаў, — супакоіла дзяўчынка.
    Назаўтра Надзейка прыбегла да клёніка. Але лісця пад ім ужо не было. Тата згроб яго і вынес з агарода.
    На Надзейчынай далоньцы адзінока ляжаў лісцік-карунчык. На яго чырванаватым
    тварыку ірдзелі дзве маленькія кропелькі — ці то ён сам заплакаў ад жалю, ці то скаціліся самотныя расінкі-слязінкі з яго роднай галінкі.
    — He гаруй, — суцешыла Надзейка. — Перазімуеш у нас, у хаце. А вясной я пакажу табе на клёніку зялёныя лісточкі — тваіх новых брацікаў.
    Хртур Вольскі
    У ВЕРАСНІ
    У верасні, у верасні хапае ўсім турбот. Дзятва да школы ў верасні спяшаецца штогод.
    Хоць сыпле дожджык з раніцы і ў хмарах промень згас — хто ў першы клас збіраецца, а хто — ў апошні клас.
    У верасні, у верасні зрабіўся дзень малы. Развітваюцца ў верасні
    з буслянкамі буслы.
    Рассекшы хмару ўзмахамі, клін жураўліны знік.
    А ўсё чуваць над дахамі птушыны сумны крык.
    У верасні, у верасні стаў лес зусім рабы.
    Вавёрачка ў верасні дасушвае грыбы.
    I вожык устрывожаны.
    А знаеце — чаму? Бо трэба ложак вожыку заслаць на ўсю зіму.
    У верасні, у верасні хапае ўсім трывог. Мядзведзіца у верасні вышуквае бярлог.
    Медзведзяняты жвавыя да самае вясны, расстаўшыся з забавамі, глядзець там будуць сны.
    У верасні, у верасні турбот — паўнюткі рот.
    I я раблюся ў верасні старэй на цэлы год.
    Bacub Вітка
    ЛІСТАПАД
    Як малое птушанятка, Перабег лісток дарожку. Кінуўся за жоўтым статкам, Мільганулі толькі ножкі.
    Закружылі па асфальце За чародкаю чародка.
    Любыя, не адлятайце — Будзе вырай ваш кароткі.
    Зменіцца зіма вясною, Узляціце зноў на дрэвы. Зноў шчасліваю парою Я пачую вашы спевы.
    Нера Вярба
    ГУСІ КЛІЧУЦЬ У ВЫРАЙ
    Гусі клічуць у вырай,
    I туманы на беразе, Нізка вербы старыя Нахіліліся ў верасні.
    Дзе ты, лета, з уцехамі, Ягад кошыкі поўныя... Загарэўся пад стрэхамі Клён, шугаючы полымем.
    Гульні ўспомніш у верасні Ты гадзінаю вольнаю.
    Клічуць, клічуць наперадзе Дні цікавыя школьныя.
    н іна Галіноўская
    ВОСЕНЬ У ЛЕСЕ
    To загамоніць лес тужліва, To стане ціха і маўкліва. Працуе тут мастачка-восень, А вецер фарбу ёй падносіць. Адзін мазок, другі і трэці — I жоўты ліст гайдае вецер. Дабавіць фарбы бурачковай — I ліст трапечацца барвовы. Працуе восень пэндзлем тонкім, Абходзіць елкі і сасонкі: Як дакранецца да іх толькі — Балюча колюцца іголкі.
    Бярозак тонкія галінкі Скідаюць жоўтыя хусцінкі, I кружыць, гушкае іх вецер... Сумуе лес па звонкім леце.
    Уладзімір Дубоўка
    ЗАЛАТАЯ, АСЕННЯЯ РАНІЦА!
    Залатая, асенняя раніца!
    Хараством ты на свеце адна.
    Сонца ў пушчы глыбокай купаецца I ніяк не дастане да дна...
    Мітусіцца лісцё па аселіцы, Як дзвіна матылькоў-мітульгі.
    I ўзвее яна, і пасцелецца, Распаветрыцца на берагі.
    А яны, берагі-беражыстыя, He стрымаюць асенні напеў I ліецца, віецца сукрысты ён, I разгортваецца каля дрэў
    Прытулі, прыхіні на апошняе I згадай гэты дзень залаты, Што над пушчай, згалелымі пожнямі Рассыпаў залатыя лісты.
    МЯДЗВЕДЗЬ
    Набліжалася восень, набліжалася і пара капаць бульбу. Трэба было адрамантаваць для гэтага кошыкі, сплесці новыя. Узяўшы лодку, я перабраўся на другі бок ракі Бірусы, нарэ-
    заў добрай лазы, аднёс у лодку. Пасля падумаў: «Дай прайдуся борам, можа, дзе знайду сенажатку някошаную, для коз сена накасіць». Падняўся на ўзвышша. Іду. А напярэдадні, за гадзіны дзве, бьгў дождж. Тайгу ўсю прамыла, падмаладзіла, а на ўсіх пясчаністых дарожках паразмывала старыя сляды. Ідучы каля адной вывараці, бачу на пяску адбітак следу, нібыта лапця. Я, спачатку не звярнуўшы асаблівай увагі, крочу далей. Неўзабаве зноў бачу сляды, зноў лапці на пяску надрукаваны. Спыніўся я, пастаяў над гэтымі слядамі. Колькі жыву ў паселішчы, не бачыў ніводнага чалавека, абутага ў лапці. Адкуль жа яны маглі ўзяцца ў тайзе? Прайшоў далей, бачу новы доказ таго, што лапатнік гэты — мядзведзь. Я, значыць, іду якраз па гарачых слядах. Ад аднаго следу аж пара... Пастаяў я, падумаў. Нават звычайнай стрэльбы ў мяне няма з сабой, адзін кухонны ножык, якім лазу рэзаў. Змагацца, дужацца з мядзведзем у мяне сілы не хопіць. «Не, пайду я лепш да сваёй лодкі ды дадому паеду».