Цудадзейны карагод
зборнік твораў для пазакласнага чытання ў 3-м класе. У 2 ч. Ч. 1
Выдавец: Народная асвета
Памер: 264с.
Мінск 2018
— Жыценем, — адказаў дзядок. Ганцы адразу павесялелі:
— У нас просьба вялікая. У сяло вяртайся. Злыдня таго мы прагналі! А табе слова даём: ад усялякай набрыдзі бараніць будзем!..
— Добра, — згадзіўся Жыцень і патупаў услед за ганцамі.
Мінула колькі часу, і за сялом зноў жыта сцяною ўстала, зноў буйным коласам закалыхалася. А пад вярбою, у цяньку, сядзіць Жыцень і радуецца:
— Будзе жыта ўрадлівае — будзе і жыццё ў людзей багатае!..
ПАДАННЕ ПРА ЖЫЦЕНЯ
Беларускае народнае паданне
Жыцень — Бог восені. Беларусы здаўна ўяўлялі яго крыху грозным, нібыта вечна некім ці нечым незадаволеным. Жыцень, як гаворыцца ў павер’і, нізкага росту, худы, даволі сталага веку, з трыма вачыма, з ускудлачанымі валасамі. Ён ходзіць вельмі ціха, сагнуўшыся: расхаджвае па палях і агародах, аглядае ці добра прыбрана. Калі Жыцень знойдзе на жніўніку шмат пакінутых каласоў, збірае іх, звязаўшы ў адзін сноп, пераносіць на іншае поле, дзе ўсё сабрана чыста. Вынікам гэтага здараецца неўраджай у наступным годзе на тым месцы, дзе Жыцень знайшоў шмат пакінутых каласоў: значыць, гаспадар паленаваўся старанна папрацаваць на сваім полі. А вялікі ўраджай будзе на той ніве, дзе пакінуў Жыцень сноп.
Паводле падання, Жыцень прысутнічае таксама ў полі пры восеньскай сяўбе. У час пасеваў ходзіць Бог восені з грозным выглядам па палетках, усё прыглядаецца да чагосьці ўнізе. Гэта ён выглядае зерне і ўтоплівае яго, каб лепш увайшло ў зямлю і напоўнілася зямельнымі сокамі для добрага росту.
Міхась Пазнякоў
У РОДНЫМ КРАІ
Грае вечар на цымбалах, Плаўна музыка цячэ, Месяц у блакітных далях Пакруглеў і паярчэў.
Пахне мёдам і ўкропам Напаўсоннае сяло, I малінавым сіропам Сонца захад абліло.
I плыве з садоў у сэрца Сакаўны птушыны грай. Ен Радзімаю завецца — Непаўторны гэты край.
РОДНЫЯ НАЗВЫ
Усяму вядомы свету Наш руплівы край здавён. Тут на сонечных палетках Спеюць бульба, жыта, лён.
Тут Дняпро бяжыць прывольна, Сож, Бярэзіна, Дзвіна, Прыпяць, Шчара, Свіслач, Нёман, Вілля, Піна, Буг, Дзісна.
Тут крыштальныя азёры — Нарач, Свіцязь, Снуды, Свір. Полацк — наш старэйшы горад, Віцебск, Тураў, Кобрын, Мір.
Тут умельцы вырабляюць Слаўны трактар «Беларус», Тут ствараюцца БелАЗы — Трохсоттонны везці груз...
Тут сыны лятуць у космас, Песні матчыны пяюць...
Гэты край наш найдзівосны Беларуссю ўсе завуць.
Алесь Пісьмянкоў
ЦЫМБАЛЫ
Без цымбалаў немагчыма Уявіць зямлю — Айчыну, Бо і ў радасці, і ў скрусе Любяць іх на Беларусі: Пад цымбалы, Пад цымбалы
Тут
Лявоніха
Скакала!
А цяпер пад тыя ж гукі Скачуць праўнукі і ўнукі.
Янка Сіпакоу
ПЕРШЫ АСТРАНОМ
(урывак з кнігі эсэ «Зялёны лісток на планеце Зямля. Партрэт Беларусі»)
Народ — самы першы наш астраном. Вось як беларусы расказалі ў сваіх паданнях пра стварэнне свету: «Неба зроблена так, што яно мае сем столак. Мы бачым толькі першае неба. А Бог жыве аж на сёмым. 3 чаго зроблена неба, ніхто не ведае».
Своеасаблівую задачу мы паставілі Сонцу: ага, і ў гэтым наша беларускае разуменне справядлівасці космасу.
«Як Бог стварыў свет, то вялеў Сонейку свяціць на добрых і на ліхіх. Сонейка не хацела свяціць на ліхіх і пачало жаліцца Богу, што яму цяжка заўжды свяціць. Тады Бог пакараў Сонейка й вялеў яму свяціць толькі ўдзень, а ўночы, як гуляюць ліхія, не свяціць, а аддыхаць».
Мы бачылі, як змяняюцца квадры Месяца, і спрабавалі па-свойму растлумачыць яго ўсё новае і новае з’яўленне. Калі месяц састарваецца, Бог крыша яго на зоры. Адзін кавалачак кладзе ў дзяжу на закваску. Туды падаюць
зоры, з іх робіцца рошчына, цеста падыходзіць і пераліваецца цераз край дзяжы. Так і нараджаецца Месяц, Маладзік.
Аказваецца, і балота — наш космас. Хоць яго і зрабіў чорт. Нячысцік паглядзеў, што Бог сее зямлю, от ён схапіў трохі зямлі ды і схаваў яе ў рот.
Першым жа славутым не толькі ў нашай зямлі вучоным-астраномам быў Марцін Пачобут-Адляніцкі, які нарадзіўся ў 1728 годзе ў вёсцы Саламянка, што непадалёк ад Гродна. Беларускі астраном, матэматык і асветнік быў членам Каралеўскай Акадэміі навук у Лондане, членам-карэспандэнтам Французскай каралеўскай акадэміі, правадзейным членам Таварыства сяброў навук у Варшаве.
Ен арганізаваў у Вільні і амаль да самай смерці быў кіраўніком астранамічнай абсерваторыі — адной з найстарэйшых абсерваторый у Еўропе. Амаль 40 год вёў назіранні за зоркамі і планетамі, за астэроідамі і каметамі. Цікавыя яго назіранні за Меркурыем, за тымі з’явамі, якія адбываюцца на Сонцы і Месяцы.
Галоўнаю думкаю членаў астранамічнай школы была наступная: бязмежныя светы існуюць і рухаюцца ў прасторы і часе паводле адпаведных законаў. Яны нібыта пераконвалі не толькі сябе, але і нас, нашчадкаў: пазнанне
свету магчымае і неабмежаванае, яно пашыраецца з новымі адкрыццямі.
Ёсць яшчэ адна вельмі цікавая і арыгінальная асоба, якая нібыта збоку стаіць у беларускім небазнаўстве — Язэп Драздовіч. Сын збяднелага шляхціца-арандатара з засценка Пунькі, што на Дзісненшчыне, якога яго сябра мастак Пётра Сергіевіч зваў беларускім Леанарда да Вінчы. Мастак, скульптар, этнограф, археолаг, разьбяр, фалькларыст, фантаст. А яшчэ ён удумлівы, дасведчаны астраном.
Ён выдаў першую на беларускай мове навукова-дакументальную кнігу па астраноміі «Нябесныя бегі»: «Я веру, што тэхніка зямлян па заваяванні прасторы не закончыцца на тым, што мы ўжо маем, а пойдуць далей аж да міжпланетных падарожжаў».
I ў гэта верыш! Як і ў той аўтапартрэт, напісаны на фоне космасу: моцная, але ласкавая рука трымае на далоні родную Зямлю, леваруч ад яго — Юпітар з кольцамі, а вакол галавы — светлыя зоркі. I барада — як завіхраная Галактыка...
Язэп Драздовіч — наш першы беларускі касманаўт. He, ён усё ж касманаўт, але не першы.
А першым нашым касманаўтам стаў Пятро Клімук.
№аксім Танк
ЛЕМАНТАР
Добры дзень, мой браце юны! Я прынёс табе як дар Ад Скарыны-бацькі кнігу — Беларускі лемантар.
Гэта — ключ ад скарбаў нашай Мовы матчынай, з якой Ты не станешся самотнай, Безыменнай сіратой.
Дык раскрый яго з любоўю — Літар стройныя рады Прачытай і паўтары іх I запомні назаўжды.
A — Айчына. Арабіна.
Б — Бабёр. Буслянка. Брод.
В — Вавёрка. Верабейка.
Г — Гумнішча. Гарызонт.
Д — Дуброва. Дом. Дарога.
Е — Еўропа. Ездавы.
Е — як Еўня. Ершык. Ёлка.
Ж — Жніво. Жур. Журавы.
3 — Зямля. Зіма. Завея.
I — Іголка. Іпадром.
К — Купала. Колас. Кніга. Л — Лямеш. Лапата. Лом.
М — Мятліца. Медуніца.
Н — Настольнік. Нож. Навой.
О — як Ордэн. Оптык. Ода.
П — Падлесак. Пень. Падвой.
Р — Рака. Разлог. Ракіта.
С — Сланечнік. Самалёт.
Т — Тапчан. Тачыла. Трактар.
У — Убор. Уток. Удот.
Ф — Флагшток. Фуганак. Флейта.
X — Хлеб. Халадзец. Хадок.
Ц — Цвіркун. Цясляр. Цабэрак.
Ч — Чарот. Чаўнок. Чырок.
Ш — Шахцёр. Шпакоўня. Школа.
Э — Эстрада. Эшалон.
Ю — Юнак. Юргіня. Юрта.
Я — Апошні перазвон.
I таму, хто вымаўляе Гэту літару ў жыцці, Трэба быць сумленным, смелым, Супраць злыбяды ісці.
Каб свабода і братэрства Ззялі сполахам зары.
Вось якія скарбы, дружа, Знойдзеш ты ў лемантары.
ХЛЕБ
Аднойчы на кірмаш здалёк Вандроўнік плёўся ў горад I наракаў на свой мяшок, Набіты лустай спорай.
Аж Хлеб не вытрымаў і так Азваўся: — Што бядуеш?
Зусім не ты мяне, дзівак, Але цябе нясу я.
— Ну што ж, пабачым хто — каго! Той запярэчыў строга
I з цяжкага мяшка свайго Хлеб вытрас на дарогу.
I сам пашкандыбаў далей.
Нішто не муліць плечы.
Дзень прамінуў. Ужо ў імгле Стаў набліжацца вечар.
Настаў і час перакусіць.
Успомніў Хлеб Вандроўнік, Што недзе, кінуты, ляжыць, Духмяны і цудоўны!
Прылёг на нейкім дзірване, Каб адпачыць хоць трошкі.
Але галоднаму і ў сне, Знаць, сняцца хлеба крошкі.
Цяпер і сам сабе не рад. He спіцца, не ляжыцца. Ці не вярнуцца лепш назад Ды з другам памірыцца?
Устаў Вандроўнік і брыдзе — Ідзе пад зорным небам На месца памятнае, дзе Ен пасварыўся з Хлебам.
Ой, як ён рад быў зноў, калі Сваю пабачыў страту!
I Хлебу нізка, да зямлі, Аддаў паклон, як брату.
Уладзімір Ягоўдзік
СЛУЦКІЯ ПАЯСЫ
Сёння яны знаходзяцца ў самых вядомых музеях Лондана і Парыжа, Варшавы і Кіева, Масквы і Нью-Ерка. Вельмі багаты і каштоўны збор таксама захоўваўся ў Мінску, але ў гады Другой сусветнай вайны быў незваротна страчаны. Цяпер на Беларусі засталіся толькі фрагменты ад гэтых дзівосных вырабаў. Глядзіш на іх, і міжволі згадваецца ранішні расяны луг, што ажно зіхаціць, пераліваецца ўсімі колерамі пад першымі сонечнымі промнямі. А на памяць адразу прыходзяць радкі з верша Максіма Багдановіча «Слуцкія ткачыхі»:
Ад родных ніў, ад роднай хаты У панскі двор дзеля красы Яны, бяздольныя, узяты Ткаць залатыя паясы.
I цягам доўгія часіны, Дзявочыя забыўшы сны, Свае шырокія тканіны На лад персідскі ткуць яны.
3 сівой даўніны і на працягу доўгіх стагоддзяў ткацкі станок надзейна служыў людзям. 3 пакалення ў пакаленне перадаваліся таям-
ніцы ткацкага майстэрства, і ўрэшце нялёгкая праца ператварылася ў высокае мастацтва. Сведчаннем таму — створаныя пад сялянскімі стрэхамі і ўпрыгожаныя спрадвечнымі ўзорамі-замовамі абрусы, дываны, ручнікі і, вядома ж, паясы, якія нашы продкі лічылі ці не галоўнаю аздобаю ў вопратцы. Сяляне, праўда, насілі ваўняныя ці ільняныя апаяскі, а магнаты і заможная шляхта падпярэзваліся «літымі», з залатою або срэбнаю асноваю паясамі, прывезенымі з далёкіх усходніх краін. Каштавалі яны нямала, але ахвотнікаў выглядаць прыгожа заўжды хапала.
Каб задаволіць патрэбы пакупнікоў, князі Радзівілы заснавалі ў 1736 годзе ў Слуцку мануфактуру і паслалі на вучобу ў г. Станіслаў (цяпер — Івана-Франкоўск), дзе вырабляліся паясы, двух здольных тутэйшых мастакоў — Яна Гадоўскага і Тамаша Хаецкага. Аднак сапраўднага росквіту мануфактура дасягнула толькі праз 20 гадоў, калі па запрашэнні Міхала Казіміра Радзівіла яе ўзначаліў Ян Маджарскі. Нарадзіўся ён у Турцыі — у горадзе Стамбуле. Доўгі час працаваў на Украіне. Дзякуючы бездакорнаму ткацкаму ўмельству набыў шырокую вядомасць і павагу. На Беларусь Ян Маджарскі прыехаў не адзін, a з некалькімі вопытнымі майстрамі, магчыма, сваімі землякамі. Слуцкі люд, не абазнаны
ў геаграфіі, называў іх персамі, ну а прадпрыемства, дзе яны шчыравалі, з часам стала называцца персіярняй.
Сапраўды, ткалі славутыя слуцкія паясы не дзявочыя, як напісаў паэт, а дужыя мужчынскія рукі. Бо гэты занятак, акрамя цярплівасці, вымагаў і нямала сілы. Дарэчы, спрактыкаваны майстар за год мог выканаць каля дзесяці паясоў. У шырыню яны мелі да сарака сантыметраў, а ў даўжыню — ажно за два метры. Асабліва каштоўным было тое, што на вырабах амаль не сустракалася падобных узораў.