• Газеты, часопісы і г.д.
  • Цудадзейны карагод зборнік твораў для пазакласнага чытання ў 3-м класе. У 2 ч. Ч. 1

    Цудадзейны карагод

    зборнік твораў для пазакласнага чытання ў 3-м класе. У 2 ч. Ч. 1

    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 264с.
    Мінск 2018
    39.86 МБ
    (урыўкі)
    «Зала сарака»
    У Італіі, у адным з найстарэйшых у свеце Падуанскім універсітэце, ёсць славутая «Зала сарака». На покуці стаіць зробленая з тоўстых дошак, сёння паточаная ўжо шашалем трыбунка-кафедра. Яна памятае, як некалі тут чытаў лекцыі Галілей. Цяпер на гэтым месцы стаіць бюст геніяльнага вучонага.
    На сценах універсітэта скрозь памятныя знакі — эмблемы, гербы славутых родаў. Падуанскі ўніверсітэт з гонарам ушаноўвае тых вялікіх, хто вучыўся альбо вучыў тут. Ды чаму не ганарыцца: адно такое імя, як Капернік ці Галілей, шмат што кажа ўсяму адукаванаму чалавецтву.
    На сценах універсітэта — эмблемы... Але ў «Зале сарака» ўжо не эмблемы, а сорак вялікіх партрэтаў слаўных з найслаўнейшых. Сярод іх другі ад покуці, каля кафедры Галілея, — Францішак Скарына.
    Так за тысячы кіламетраў ад Беларусі, у далёкай Італіі, ушаноўваецца памяць аб нашым першадрукару Францыску Скарыне.
    Якраз са Скарынавых рук без мала пяцьсот гадоў таму назад усходняе славянства атрымала першую друкаваную кнігу.
    У слаўным горадзе Полацку
    Дзень 6 сакавіка 1486 года запомніўся ўсім тады ў Полацку. Ды і не толькі ў Полацку.
    Ранішняе сонца, якое цешыла ўжо вясновым цяплом, раптам пачало засланяцца цемраю. Людзі з жахам глядзелі, як яно ўсё меншала і меншала. Ці не канец свету? Чорны цень хутка бег па зямлі. Раптам зусім сцямнела. Набожныя пачалі горача маліцца: праваслаўныя — хрысцячыся двума пальцамі, чыноўнікі, якія толькі нядаўна дзеля пасад перакінуліся ў каталіцтва, збялеўшы, на момант завагаліся: жагнацца ім па-новаму, пяцярнёю, ці па-старому — двума пальцамі. Можа, усё ж Бог праваслаўны? I каб не памыліцца, пачалі абкладваць сябе то двума пальцамі, то ўсёю жменяй.
    Гулка бухалі званы полацкіх сабораў.
    Узбуджаныя, зарыкалі каровы, забрахалі сабакі.
    Суцэльная цемра схавала ўсё. I людзі ад-
    чулі
    страшэнны холад.
    Але праз хвілю сонца зноў выбліснула. I ўсе ўсцешна ўздыхнулі. Полацкія католікі цяпер спешна замахалі толькі адною пяцярнёю. Зноў вярталася ранейшае жыццё са сваімі клопатамі, і каталіцкі Бог яшчэ дапаможа ім прасунуцца па службе...
    Мабыць, якраз у гэты час у жонкі праваслаўнага купца Лукі Скарыны нарадзіўся сын.
    Бабка-павітуха, пакліканая з гэтай нагоды, абмывала немаўля і прыгаворвала:
    А дай, Божа, гэтай дзіцяці
    Усякую долю ўзяці:
    I хлебавую, і салявую, Трэцяю — здаровейкую.
    Паважаны Лука адно падтакваў: «Дай, Божа!» Бабулька далей прыгаворвала над малым:
    А спі доўга, Расці скора. Бацьку, маці — На пацеху, Чужым людзям — На паслугу...
    I як у ваду глядзела. Паслужаць кнігі, «выложеныя доктором Францнском Скорнною нз славного града Полоцька... людем посполнтым к доброму наученню», а нашаму народу — на ўхвалу. I як бы ўспамін аб гэтым дні на гравюрах тых кніг будзе сустракацца сонечны дыск, прыслонены паўмесяцам...
    Абмыўшы дзіця, бабка прылажыла да яго пяткі кавалачак паперы. Барадаты Лука, убачыўшы, толькі заківаў галавою: «Дзе ж яе гэта раздабыла старая?» (папера была тут яшчэ ў навіну і дорага каштавала). А бабка, схіліўшыся, тым часам прыгаворвала над паперынаю: «Хай будзе вельмі вучоным малайцом, хай ён будзе ў бацьку — купцом!» — Лука ўсміхнуўся і, вецячы старую мёдам-ліповікам, даў круглы, як сонца, бохан хлеба, а ў кішэнь ёй упусціў сярэбраную манету.
    Першадрукар, перакладчык, паэт, мовазнавец, педагог, астраном, філосаф, медык, батанік, Скарына сваімі ідэямі, працаю прадвызначыў цэлыя стагоддзі ў культурнай і грамадскай гісторыі Беларусі.
    Удзячныя нашчадкі помняць вялікі подзвіг свайго славутага першадрукара.
    Штогод, калі з дрэў злятае першы восеньскі ліст, на радзіме асветніка праводзіцца скарынінскае свята, свята кнігі.
    Імя нашага першадрукара ўбачыш ты сёння і ў назве вуліцы, бібліятэкі, друкарні.
    Цудоўны помнік узняўся яму на прыгожай плошчы ў родным Полацку. Задуменна натхнёны стаіць Скарына, як бы вярнуўшыся з далёкіх дарог чужыны на Бацькаўшчыну.
    Якуб Колас
    РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
    Вобразы мілыя роднага краю, Смутак і радасць мая!
    Што маё сэрца да вас парывае?
    Чым так прыкованы я
    К вам, мае ўзгорачкі роднага поля, Рэчкі, курганы, лясы, Поўныя смутку і жальбы нядолі, Поўныя смутнай красы?
    Толькі я лягу і вочы закрыю, Бачу я вас прад сабой.
    Ціха праходзіце вы, як жывыя, Ззяючы мілай красой.
    Чуецца гоман мне спелае нівы, Ціхая жальба палёў,
    Лесу высокага шум-гул шчаслівы, Песня магутных дубоў...
    Вобразы мілыя, вобразы смутныя, Родныя вёскі і люд,
    Песні цягучыя, песні пакутныя!.. Бачу і чую вас тут.
    Янка Купала
    СЫН I МАЦІ
    Сын
    — Мамка, мамка, нам сягоння Гаманілі ў школе
    Аб якойсьці Беларусі, Што жыве на волі.
    Хоць я слухаў вельмі шчыра (He люблю іначай), Ды ніяк не мог уцяміць, Што ўсё гэта знача.
    Маці
    — А вось тое, мае дзеткі, Глянь-зірні наўкола: Бачыш гэтыя сялібы, Хаткі нашых сёлаў;
    Гэта поле — шнур ля шнура — Узгоркі і лагчынкі, На узмежку грушу-дзічку, Крыж каля пуцінкі?
    Бачыш, логі, сенажаці, А на іх — крыніцы, Далей — бор зялёны, гонкі, Што увысь глядзіцца?
    А там далей, дзе ўжо вока Дасягнуць не можа, Тое самае пабачыш, — А ўсё так прыгожа!
    Сотні вёсак і мястэчак, Гарадоў нямала,
    Рэк бурлівых, пушч гамонкіх 3 неапетай хвалай.
    Там плывуць Дняпро і Сожа Ды Дзвіна і Нёман, Белавежы, Налібокаў Там чуваці гоман.
    Гарады — Мінск, Віцебск, Вільня, Магілёў, Гародня
    I Смаленск з сцяной цаглянай Разляглі выгодне.
    Аб вялікай нашай славе Сведчаць на свет цэлы, — Як жылі мы, панавалі
    У родным краі смела.
    Во ўсё гэта, мае дзеткі, Ад межаў да межаў Беларусяю завецца Й да цябе належа.
    Сын
    — А! Ужо сцяміў! Дык багат я, Меўшы столькі цудаў:
    Гэткім чынам я ніколі Служкаю не буду.
    Ну, а йшчэ скажы мне, мамка, Бо я не разважыў: Што такое беларусы, Як настаўнік кажа?
    Маці
    — Ах, які ты йшчэ дурненькі, Каб не скеміць гэта!
    Ну, паслухай: усе людзі, Што ад лета ў лета,
    Ад пакон вякоў жылі тут I жывуць сягоння, Носяць світкі, носяць лапці Ды былі ў прыгоне, Ўсе — і ты, і я, суседзі, Хто, па-твойму, прусы?
    Дык жа ўцям: на Беларусі Жывуць беларусы!
    Ды яшчэ, каб лепей ведаў, Мупіу табе ўспомніць: Беларусы беларускай Гутаркай гамоняць.
    Сын
    — Вось яно што! Праўда, мамка, Ужо сабе ўтлумачыў: Беларус я! Ох, дам пытлю, Хто скажа іначай.
    Ну, але яшчэ не ўсё тут Ясным мне здаецца: Што такое беларускай Гутаркай завецца?
    Маці
    — Ой, дурненькая варона, Што з табой чыніці!
    Як жа йначай беларусы Могуць гаманіці?
    Як жа мы з табой гуторым Вось у гэту хвілю?
    Як жа я пяю над зыбкай Для малой Марылі?
    Ды паслухай, як на вёсцы Кажа дзядзька, цётка;
    Як пяюць улетку жнеі За сваёй работкай;
    Як бабуля баіць казкі
    Аб нядолі-долі;
    Як начлежнікі спяваюць
    На начлезе ў полі?!
    Сын
    — Ну, ўжо знаю, знаю, мамка!
    Як у люстры бачу, Пакажу я ўсяму свету, Хто я, дый што значу!
    Легенда
    АДКУЛЬ ПАЙШЛІ БЕЛАРУСЫ
    Калі свет яшчэ толькі пачынаўся, дык нічога нідзе не было. Паўсюль стаяла мёртвая вада, а пасярод вады тырчаў камень. Аднойчы расхадзіўся Пярун і давай пасылаць стрэлы маланак у гэты камень. Ад гэтых стрэлаў пасыпаліся іскаркі: белыя, жоўтыя, чырвоныя.
    Упалі тыя іскаркі ў ваду, і свет закрыўся хмарамі. А калі з-за іх выглянула сонца, стала бачна, дзе вада, а дзе зямля. Так узнікла жыццё і ў вадзе, і на зямлі.
    Нарэшце з’явіўся чалавек. Ен паціху стаў заводзіць свае парадкі. Пабудаваў сялібу, займеў жонку, тая нараджала дзяцей. А як надышла гадзіна яму паміраць, склікаў ён сваіх сыноў і падзяліў усю сваю маёмасць. Толькі пра аднаго сына забыўся — пра Белаполя. Той у гэты час быў у лесе на пчальніку.
    Неўзабаве пасля смерці бацькі вярнуўся Белаполь з пчальніка.
    Браты яму і кажуць:
    — Бацька падзяліў між намі сваю маёмасць, а табе пакінуў сабак. Ды загадаў, каб ты іх пусціў на волю: аднаго — у правы бок, другога — у левы. Колькі яны зямлі аббягуць за дзень, уся яна тваёй будзе.
    Пайшоў Белаполь у поле, злавіў дзвюх птушак, што прыляцелі: адна — з паўднёвага мора, другая — з заходняга. Пусціў адну птушку на поўдзень, а другую — на поўнач і нацкаваў на іх сабак.
    Пабеглі сабакі за птушкамі, ажно зямля закурылася...
    Сабакі і да гэтага часу не вярнуліся, толькі па іх слядах дзве рэчкі працягнуліся: на захад прайшла Дзвіна, на поўдзень — Дняпро.
    На гэтых абшарах Белаполь і пасяліўся. 3 гадамі ад яго з’явіліся плямёны — беларусы. Яны і зараз там ходзяць, зямельку скародзяць ды жыта сеюць.
    Уладзімір Мазго
    БЕЛАРУСКА
    Беларуска, беларуска, Па сцяжынцы крочу вузкай Між азёраў і бароў — На сустрэчу да сяброў.
    Я спяваю людзям песні Пра любімы родны край, Што, як птушкі напрадвесні, Саграваюць небакрай.
    Многа кніжак прачытала
    I з павагай гавару: Багдановіч і Купала Мне адкрылі Беларусь.
    Палюбіла назаўсёды Край жытнёва-трапяткі, Дзе бярозкі карагоды Дружна водзяць ля ракі.
    ДОБРЫ ЖЫЦЕНЬ
    Беларускае народнае паданне
    Пры суседнім сяле, пад старою вярбою, здавён жыў Жыцень. Дзядок такі. 3 доўгай барадою. Трошкі на мяне, Лесавічка, падобны.
    Як пойдзе сонейка на спачын і ноч апусціцца, Жыцень выходзіў са свае схованкі ды на поле бег. Дзе — каласок падыме, ад пылу атрасе, дзе — каліўца паправіць, каб лепей расло. He раз і палівачку з сабою браў, ішоў да крыніцы і палеткі ратаваў ад спёкі.
    Радаваліся людзі: зямелька радзіла, жыта ўмалотным было. Ды аднойчы ў сяло прывалокся Злыдзень. Убачыў, што ў людзей на палях усё добра, паклікаў Жыценя і кажа:
    — He тым займаешся! Жыта і само вырасце. Ты лепей песні пра мяне спявай. Інакш згубу на цябе напушчу.
    Але Жыцень не спалохаўся. Як хадзіў на палі, так і працягваў хадзіць, збажыну па-ранейшаму даглядаць.
    Дачуўся Злыдзень, што яго не паслухалі, ды як узлуецца, ды як раскрычыцца! A потым прыбег пад вярбу і ўсю маёмасць Жыценя знішчыў. Нават палівачку пагнуў.
    Вярнуўся Жыцень з поля, убачыў, як нашкодзіў Злыдзень, паківаў са скрухай галавою і пайшоў куды вочы глядзяць.
    He стала Жыценя пры сяле — перастала радзіць і жыта. Занепакоіліся людзі, пачалі думаць-гадаць: што рабіць? Думалі яны, думалі і надумалі: трэба Злыдня прагнаць, a Жыценя адшукаць і папрасіць, каб зноў да іх перасяліўся.
    Кінуліся ганцы ва ўсе канцы, шукаюць-шукаюць, а знайсці Жыценя не могуць. Аднойчы заўважылі: поркаецца нехта ў градах пры горадзе. Падыходзяць, пытаюцца:
    — Цябе, часам, не Жыценем клічуць?