Цудадзейны карагод
зборнік твораў для пазакласнага чытання ў 3-м класе. У 2 ч. Ч. 1
Выдавец: Народная асвета
Памер: 264с.
Мінск 2018
У канцы XVIII і на пачатку XIX стагоддзяў Слуцкую мануфактуру арандаваў сын Яна Маджарскага Лявон. Пры ім працавала 60 ткачоў, большасць з якіх паходзілі з навакольных вёсак і мястэчак. Акрамя паясоў, яны выраблялі габелены, дываны, тканіны для царкоўнай службы. Будучы не рамеснікамі, а найперш творцамі, тутэйшыя майстры няспынна шукалі і знаходзілі сваё разуменне хараства. Таму і па сённяшні дзень цвіце і ніколі не адцвіце на іхніх дзівосных вырабах «заміж персідскага ўзору цвяток радзімы васілька».
У сярэдзіне XIX стагоддзя Слуцкая персіярня перастала існаваць, пакінуўшы нам, нашчадкам, казачныя вясёлкі-паясы.
СЛАВУТЫЯ ЛЮДЗІ ЗЯМЛІ НАІПАН РОДНАЙ
Паводле Уладзіміра Ягоўдзіка
У далёкай старажытнасці людзі налічвалі сем цудаў свету. Яны і цяпер усім добра вядомы.
Егіпецкія піраміды. Калос Радоскі — гіганцкая статуя бога Сонца на востраве Радос. Сады Семіраміды, ці вісячыя сады ў Вавілоне, як яшчэ іх называюць. Храм Артэміды, што знаходзіўся ў горадзе Эфесе. Статуя Зеўса ў горадзе Алімпіі, аўтарам якой быў славуты скульптар Фідый. Галікарнаскі маўзалей, дзе быў пахаваны цар Маўзол. Маяк на востраве Фарос — самае высокае з усіх збудаванняў у старажытнасці.
Кожны з гэтых дзівосных твораў дойлідства і скульптуры з’яўляўся непераўзыдзеным шэдэўрам мастацтва, яскравым помнікам чалавечага генія і людской стваральнай працы. Вельмі шкада, што большасць цудаў свету не захавалася да нашых дзён. Але чалавецтва было заўсёды багатае на таленты, якія апярэджвалі свой час.
У шмат якіх краінах захаваліся сляды іх акрыленага натхненнем жыцця: адметныя архітэктурныя ансамблі, карціны, навуковыя і музычныя творы, паэтычныя радкі...
Жылі такія творцы і на Беларусі. Яны пакінулі пасля сябе спадчыну, якая пераканаўча сведчыць — мы, беларусы, сказалі сваё слова ў гісторыі і можам смела глядзець у будучыню.
Крыж-святыня
У кожнага народа ёсць святыні, якімі мацней за жыццё даражылі мудрыя прашчуры і якія, нібыта нязгасныя паходні, асвятляюць шляхі іх нашчадкам. Для беларусаў такой святыняй з’яўляецца крыж Еўфрасінні Полацкай.
Нарадзілася святая апякунка і першаасветніца нашага народа ў сям’і полацкага князя СвятаславаТеоргія, малодшага сына славутага Усяслава Чарадзея. Таго самага Чарадзея, пра якога аўтар «Слова пра паход Ігаравы» сказаў:
Калі ў Полацку пазвоняць раным-рана
У святыя Сафіі званы,
Ен у Кіеве звон той пачуе.
Унучку Чарадзея назвалі Прадславай. Пра далейшы лёс маладой князёўны апавядаецца ў яе «Жыціі» — выдатным пісьмовым помніку старажытнабеларускай літаратуры: «Так любіла вучэнне яна, што дзівіўся бацька яе з любові такой да навук. I па ўсіх гарадах разышлася слава пра яе мудрасць, і добрыя здольнасці да навук, і красу цялесную, бо яна была надта прыгожая абліччам. Хараство ж яе многіх слаўных князёў прыводзіла да
бацькі яе: хацеў кожны з іх заручыць яе сыну свайму...» (пераклад з царкоўнаыавянскай мовы А. Мельнікава).
Аднак Прадслава выбрала для сябе іншую жыццёвую сцяжыну. Яна прыйшла ў манастыр, дзе пастрыглася ў манашкі пад імем Еўфрасінні. I ўсё сваё жыццё прысвяціла служэнню Богу і людзям: перапісвала ўласнаручна кнігі і будавала ў родным краі храмы, вучыла грамаце дзяцей і лячыла хворых.
Менавіта па заказу Еўфрасінні мясцовы майстар-залатар Лазар Богша зрабіў надзвычай прыгожы шасціканцовы крыж. Паданне сведчыць: крыж свяціўся ў самай непрагляднай цемені, хворым вяртаў здароўе, знявераным і знясіленым — надзею на лепшае жыццё. Каб убачыць гэты цуд на свае вочы і пакланіцца яму, у горад над Заходняй Дзвіной зблізку і здалёку прыходзілі вернікі.
У даўжыню крыж меў 51 сантыметр. Да драўлянай асновы на пярэднім і адваротным баках былі прымацаваны залатыя пласцінкі, каштоўныя камяні, намаляваныя на шкельцахэмалях выявы святых царквы. А яшчэ крыж аздаблялі пазалочаныя срэбныя пласцінкі з надпісамі, і без перакладу зразумелымі сёння ўсім, дарослым і дзецям.
«В лето 6669 (у 1161 паводле сучаснага календара) покладаеть Офрасннья чьстьный
кресть вь манастырн своемь вь црквп святого Спаса. Чьстьное древо бесценьно есть, а кованье его злото н серебро н каменье н жьнчугь вь 100 грнвннь...»
«Древо бесценьно» было таму, што ў ім знаходзілася часцінка ад драўлянага крыжа, на якім распялі збавіцеля нашага Ісуса Хрыста.
А вось дзякуючы наступнаму надпісу мы ведаем, чые ўмелыя, сапраўды залатыя рукі зрабілі адно з цудаў зямлі беларускай:
«Господн, помозн рабоу своемоу Лазорю, нареченомоу Богыпм, сьделавьшемоу кресть снн црквм святого Спаса п Офраснньн».
Акрамя гэтых двух надпісаў, майстар пакінуў праклёны зладзеям-рабаўнікам, якія адважацца ўкрасці ці сілаю забраць полацкую святыню. Лазар Богша быццам наперад бачыў: шмат разоў крыж па нядобрай волі пакідаў сцены Спасаўскай царквы, але заўсёды вяртаўся ў родны Полацк.
Перад Другой сусветнай вайною крыж знаходзіўся ў Магілёўскім музеі. Але потым, у час ваеннай віхуры, кудысьці знік.
I дагэтуль невядома, дзе знаходзіцца народная святыня. Аднак абавязкова настане дзень, калі крыж Еўфрасінні Полацкай вернецца на Беларусь і зноў будзе мацаваць нашу веру ў будучыню, асвятляць нам шлях да людскасці і хараства.
1 к
Добры чалавек і жывёлу шкадуе
Эдзі Агняцвет
РЭЧКА-РЭЧАНЬКА МАЯ
Я не хачу, каб рэчка высыхала, Дзе чую ўсплёскі рыбак залатых, Дзе човен скача ля свайго прычала, Калі бягу па травах лугавых;
Дзе лёд зімой іскрыцца ў сто вясёлак I дзе вясной бушуе крыгаход.
Плыві, рака, паміж бароў вясёлых, Каб зелянелі сосны круглы год!
Каб жаўранак гукаў вясну і лета
I не кранула птушачку бяда!
Каб не знікала з нашай студні светлай Сцюдзёная і смачная вада!
Я не хачу, каб цінай безгалосай Заплеснеў бераг, на якім стаю. Прашу людзей, прашу усіх дарослых: — Абараніце рэчаньку маю!
Я падрасту і вам дапамагу —
I рыбкі залатыя зберагу.
Лідзія Арабей
МІКІТКАЎ СОН
На вуліцы было надта горача. Мікітка скінуў і кашулю, і майку, і нават штонікі, застаўся ў адных трусіках і сандалях, але ўсё роўна не было рады ад гарачыні. Сонца пякло, апальваючы скуру, на раваючы сцены дамоў, б’ючы ў шыбы і адсвечваючы ад іх новымі гарачымі промнямі. Было так млосна, што не хацелася гуляць ні ў якія гульні, і хлопчыкі ў двары сядзелі як асалавелыя.
I раптам Косцік, які заўсёды быў здатны на выдумкі, зірнуў на ўсіх павесялела і крыкнуў:
— Давайце аблівацца вадою!
3 хлопчыкаў уміг зляцела млявасць, усе ажылі, ускочылі з лаўкі і пабеглі дахаты, па бутэлькі.
Бутэлькі гэтыя былі не шкляныя, а такія, што іх можна было сціскаць рукамі, як гумавыя. У іх налівалі ваду, у корках рабілі дзірачку — і бутэлька-палівачка гатова. Дзеці не раз забаўляліся такім абліваннем, і цяпер, у гарачыню, хіба можна было прыдумаць забаву весялейшую!
Скора хлопчыкі бегалі па двары з тымі бутэлькамі і аблівалі адзін аднаго. Халодная
вада струменем біла ў разгарачанае цела і паўзла, казычучы бок, спіну, да самых трусікаў. I скора хлопчыкі былі мокрыя з ног да галавы.
Болып не было горача, халодная вада асвяжала, і хлопчыкі абліваліся б, мусіць, да вечара, каб кожнага з дому не паклікалі абедаць.
Прыбег дадому і Мікітка. Бабка аж рукамі пляснула, убачыўшы такога мокрага ўнука, пачала яго выціраць, потым пакарміла і загадала:
— Спаць! Пасля абеду — ціхі час!
Прывык Мікітка бабку слухацца. Спаць дык спаць. Лёг у свой ложак і ўміг заснуў.
I прыснілася яму, што бегаюць яны з хлопчыкамі па двары і вадою з бутэлек абліваюцца. I так ім весела, так хораша! I раптам — галасок, тоненькі, кволы. He то скарга, не то песенька:
He магу я з дзеткамі забаўляцца
I вадой з бутэлечкі аблівацца. Прырасла я ножкаю да зямлі, Хоць бы ты, Мікітка, мяне паліў...
Азірнуўся Мікітка ў сне і бачыць — кветачка, што расла ў іх агародчыку пад акном, аггусціла галоўку, абвяла лісточкамі, сагнулася сцяблінкаю ледзь не да зямлі і плача, але плача без слёз. На слёзы вада патрэбна, а кветачка ні кроплі вады не мае, усю высушыла пякучае сонца.
I цікава y сне Мікітку: няўжо кветачка ўмее спяваць, гаварыць? Хіба яна жывая?
А калі прачнуўся, адразу ў двор і пад акно, туды, дзе і праўда расла кветачка. Глядзіць — ну і дзіва! Зусім як у сне — абвяла кветачка, галоўку апусціла, лісточкі вісяць, толькі нічога не гаворыць кветачка, не спявае сваёй песенькі, маўчыць. А Мікітка ж помніць тую песеньку слова ў слова:
He магу я з дзеткамі забаўляцца
I вадой з бутэлечкі аблівацца. Прырасла я ножкаю да зямлі, Хоць бы ты, Мікітка, мяне паліў...
Пабег Мікітка дадому, набраў поўную бутэльку вады і назад у двор. Нахіліўся да кветачкі і пачаў струменьчыкам ліць ваду пад яе ножку.
Кветачка прагна піла і ўсё ніяк не магла здаволіцца. Мікітка пабег дадому, каб набраць яшчэ вады.
Калі з бутэлькай вярнуўся назад, то ўбачыў цуд. Сцяблінка выпрасталася, лісточкі падняліся ўгору, а вясёленькая кветачка глядзела на Мікітку і ўсміхалася. Так, так, усміхалася!
А тут мама з работы ідзе, прысела каля Мікіткі паглядзець — на што ён дзівіцца. Мікітка ў яе і пытаецца:
— Мама, а хіба кветачка жывая?
— Канечне, жывая, — адказала мама.
Алесь Асіпенка
ПРЫГОЖАЯ ЛІСІЦА
Узыходзіла сонца... Паляўнічы спыніўся, прыслухоўваючыся да цішыні. Раптам убачыў лісіцу на тым баку ракі. Яна бегла, распушыўшы хвост і нізка прыгнуўшы галаву. Нечакана спынялася, разграбала лапамі снег, кідалася ў бакі, нібы гуляла сваім хвастом. Лісіца мышкавала. Было відаць, што яе ахапіў паляўнічы азарт.
He чуючы бяды, яна набліжалася да рэчкі. На яркай белі асветленага сонцам снегу асабліва выразна відаць быў руды хвост.
«Чакай жа, галубка, я цябе заманю бліжэй», — падумаў паляўнічы. Ён прыладзіўся паміж дзвюх хваін і пасвістваў, пераймаючы мышыны піск.
Лісіца доўга не звяртала ўвагі на яго папіскванне. Потым стала, наструніўшы цела, і раптам пайшла, нюхаючы паветра. Час ад часу яна спынялася. Можа ёй здавалася, што гэта пішчаць не мышы, а нехта яшчэ. Але паляўнічы ведаў, што лісіцу захапіў азарт. Цяпер яна не адступіцца, пакуль не знойдзе месца, дзе хаваюцца мышы-палёўкі.
Праз заснежаныя лапкі хваін паляўнічы добра бачыў лісіцу. Асветленая сонцам, яна была прыгожая ў сваім рыжым уборы. Вось яна падышла да берага ракі, навастрыла вушы. Паляўнічы зноў хуценька піскнуў разы два. Ен не зводзіў вачэй з лісіцы. Да яе было метраў пяць, не больш.